Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Памер: 256с.
Мінск 2010
Цэлебрацыя літургіі складаецца са знакаў і сімвалаў, зна- 1145 чэнне якіх замацавана ў справе стварэння і ў чалавечай культу-ры, удакладняецца ў падзеях Старога Запавету і цалкам ад-крываецца ў асобе і справе Хрыста.
237. Адкуль паходзяць сакрамэнтальныя знакі?
Некаторыя паходзяць ад створаных рэчаў (святло, вада, 1146-1152 агонь, хлеб, віно, алей); іншыя ўзятыя з грамадскага жыцця (аб- 1189 мыванне, памазанне, ламанне хлеба); яшчэ іншыя — з гісторыі збаўлення Старога Запавету (абрады Пасхі, ахвярапрынашэнні, ускладанне рук, кансэкрацыі). Гэтыя атрыманыя ад Хрыста знакі, некаторыя з якіх нарматыўныя і нязменныя, становяцца носьбітамі дзеянняў збаўлення і асвячэння.
238. Якая існуе сувязь паміж дзеяннямі і словамі падчас сакрамэнтальных цэлебрацый?
У сакрамэнтальных цэлебрацыях дзеянні і словы цесна звя- 1153-1155 заныя. На самай справе, нават калі сімвалічныя дзеянні ўжо самі 1190 па сабе прамаўляюць, усё ж неабходна, каб словы абраду суп-раваджалі і ажыўлялі гэтыя дзеянні. Літургічныя словы і дзе-янні непадзельныя як знакі і навучанне ў здзяйсненні таго, што яны азначаюць.
92
Частка другая, раздзел першы, глава другая
239. Паводле якіх крытэрыяў спеў і музыка выконваюць сваю функцыю ў літургічнай цэлебрацыі?
1156-1158 Паколькі спеў і музыка цесна звязаныя з літургічнымі дзе-1191 яннямі, яны павінны прытрымлівацца наступных крытэрыяў: адпаведнасць каталіцкай дактрыне тэкстаў, браць якія трэба пераважна са Святога Пісання і літургічных крыніц; выразная прыгажосць малітвы; якасць музыкі; удзел супольнасці; выка-рыстанне культурнага багацця Божага народу; захаванне сак-ральнага і ўрачыстага характару цэлебрацыі. «Хто спявае — моліцца двойчы» (св. Аўгустын).
1159-1161
1192
240. Навошта патрэбны святыя абразы?
Выява Хрыста — гэта найлепшы літургічны абраз. Іншыя,
якія прадстаўляюць Божую Маці і святых, сімвалізуюць Хрыс-та, праслаўленага імі. Яны абвяшчаюць тое самае евангельскае пасланне, якое Святое Пісанне перадае праз слова, і дапамага-юць абудзіць і ўмацаваць веру вернікаў.
Калі цэлебраваць?
241. Што з’яўляецца цэнтрам літургічнага часу?
1163-1167 Цэнтрам літургічнага часу з’яўляецца нядзеля — падмурак
1193
і ядро ўсяго літургічнага года, вяріныняй якога ёсць штогадо-вы Вялікдзень, свята святаў.
242. Якая функцыя літургічнага года?
1168-1173 На працягу літургічнага года Касцёл цэлебруе ўсю таямні-1194-1195 цу Хрыста, ад уцелаўлення да Яго хвалебнага прыйсця. Ва ўста-
ноўленыя дні Касцёл з асаблівай любоўю ўшаноўвае благаслаў-лёную Марыю, Божую Маці, і ўспамінае святых, якія жылі дзе-ля Хрыста, з Ім пакутавалі і з Ім праслаўленыя.
Сакраліэнтальная цэлебрацыя Пасхальнай таямніцы
93
243. Што такое Літургія гадзінаў?
Літургія гадзінаў — публічная і супольная малітва Касцё- 1174-1178 ла — гэта малітва Хрыста і Яго цела, Касцёла. Праз яе таямніца 1196 Хрыста, якую мы цэлебруем у Эўхарыстыі, асвячае і перамя-няе час кожнага дня. Літургія гадзінаў складаецца ў асноўным з псальмаў і іншых біблійных тэкстаў, а таксама з чытання тво-раў Айцоў Касцёла і настаўнікаў духоўнага жыцця.
Дзе целебраваць?
244. Ці патрэбны Касцёлу месцы для цэлебрацыі літургіі?
Культ у «духу і праўдзе» (Ян 4, 24) Новага Запавету не звя- 1179-1181 заны з нейкім выключным месцам, бо Хрыстус з’яўляецца can- 1197’1198 раўднай святыняй Бога, дзякуючы гэтаму хрысціяне і ўвесь Касцёл пад дзеяннем Духа Святога становяцца святынямі жы-вога Бога. Тым не менш, Божаму народу, у яго зямным існа-ванні, патрэбныя месцы, у якіх супольнасць можа збірацца для цэлебрацыі літургіі.
245. Што такое святыня?
Гэта дом Бога, сімвал Касцёла, які жыве ў гэтым месцы, a 1181 таксама сімвал нябеснага жылля. Гэта месца малітвы, у якім 1198 Касцёл цэлебруе перадусім Эўхарыстыю і пакланяецца Хрыс-ту, які рэальна прысутнічае ў табэрнакулюме.
246. Якія месцы ў святыні з’яўляюцца прывілеяванымі?
Гэта алтар, табэрнакулюм, месца для захоўвання святога 1182-1186 хрызма і іншых святых алеяў, пасад (катэдра) біскупа ці прэз-бітэра, амбона, хрысцільня, канфесіянал.
Частка другая, раздзел першы, глава другая
ЛіТУРГІЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
I АДЗІНСТВА ТАЯМНІЦЫ
247. Чаму адзіная таямніца Хрыста цэлебруецца Касцёлам паводле розных літургічных традыцый?
1200-1204 Бязмежнае багацце таямніцы Хрыста не можа быць вычар-1207-1209 пана ніводнай літургічнай традыцыяй. Вось чаму з самага па-чатку гэтае багацце знаходзіла адлюстраванне ў розных наро-даў і ў розных культурах у формах, якія адзначаюцца дзівоснай разнастайнасцю і ўзаемадапаўняльнасцю.
248. Які крытэрый запэўнівае адзінства ў разнастайнасці?
1209 Гэта вернасць Апостальскай Традыцыі, а менавіта, еднасць веры і сакрамэнтаў, атрыманых ад Апосталаў, якая адзначаец-ца і гарантуецца апостальскай сукцэсіяй. Касцёл з’яўляецца каталіцкім, таму можа спалучаць у сваім адзінстве сапраўдныя культурныя багацці.
249. Ці ўсё ў літургіі з’яўляецца нязменным?
1205-1206 У літургіі, асабліва што датычыць сакрамэнтаў, існуюць
нязменныя — з увагі на Божае ўстанаўленне — элементы, якія Касцёл верна захоўвае. Але існуюць яшчэ і зменныя элементы, якія ён мае ўладу, а часам нават абавязаны, дастасоўваць да культур розных народаў.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ CEM САКРАМЭНТАЎ КАСЦЁЛА
Сем сакрамэнтаў Касцёла
Хрост
Канфірмацыя Эўхарыстыя Пакаянне Намашчэнне хворых Пасвячэнне Сужэнства
Septem Ecclesiae Sacramenta
Baptismum Confirmatio Eucharistia Paenitentia Unctio infirmorum Ordo
Matrimonium
Сакрамэнты Касцёла з’яўля-юцца плёнам збаўчай ахвяры Езу-са на крыжы. На трыпціху прад-стаўлены касцёл, у якім адбываец-ца цэлебрацыя сямі сакрамэнтаў. У цэнтры ўзносіцца, дамінуючы над усім, крыж. Каля яго падножжа — знясіленая болем Марыя, якую падтрымлівае св. Ян і пабожныя жанчыны. У глыбіні цэлебрант уз-
дымае кансэкраваную Гостыю, паказваючы гэтым, што ахвяра крыжа нанова актуалізуецца ў постаці хлеба і віна падчас эўхарыстычнай цэлебрацыі.
На палатне злева, на якім па-казана бакавая капліца, прадстаў-лены сакрамэнты хросту, канфір-мацыі, якую ўдзяляе біскуп, і па-каяння. На палатне справа прад-стаўлены сакрамэнт пасвячэння, які таксама ўдзяляе біскуп, сак-рамэнты сужэнства і намашчэння хворых.
Рагір ван дэр Вэйдэн. Трыпціх сямі сакрамэшпаў (каля 1460 г.). Антверпен, Каралеўскі музей вы-яўленчага мастацтва
250. Які існуе падзел сакрамэнтаў Касцёла?
Яны дзеляцца на сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання 1210-1211 (хрост, канфірмацыя і Эўхарыстыя); сакрамэнты аздараўлення (пакаянне і намашчэнне хворых); сакрамэнты служэння суполь-насці і місіі (пасвячэнне і сужэнства). Яны ахопліваюць важныя моманты хрысціянскага жыцця. Усе сакрамэнты скіраваныя да Эў-харыстыі «як да сваёй канчатковай мэты» (св. Тамаш Аквінскі).
ГЛАВАПЕРШАЯ
САКРАМЭНТЫ ХРЫСЦІЯНСКАГА ЎТАЯМНІЧАННЯ
251. Як адбываецца хрысціянскае ўтаямнічанне?
Яно адбываецца праз сакрамэнты, якія закладваюць пад- 1212 муркі хрысціянскага жыцця: вернікі нанова нараджаюцца праз 1275 хрост, умацоўваюцца канфірмацыяй і жывяцца Эўхарыстыяй.
Сакрамэнт хросту
252. Якія назвы мае першы сакрамэнт ўтаямнічання?
Mae перш за ўсё назву хрост з прычыны галоўнага абраду 1213-1216 цэлебрацыі: «хрысціць» азначае «акунаць у ваду». Ахрышчаны 1276-1277 акунаецца ў смерць Хрыста і адраджаецца з Ім як «новае ства-рэнне» (2 Кар 5,17). Гэты сакрамэнт называецца таксама купел-лю «адраджэння і аднаўлення Духам Святым» (Ціт 3,5) і «асвя-чэннем», бо ахрышчаны становіцца «дзіцём святла» (Эф 5, 8).
253. Як прадказваўся хрост у Старым Запавеце?
У Старым Запавеце сустракаюцца розныя правобразы хрос- 1217-1222 ту: вада — крыніца жыцця і смерці; каўчэг Ноя, які ратуе праз
98 Частка другая, раздзел другі, глава першая
ваду; пераход праз Чырвонае мора, які вызваляе Ізраэль з егі-пецкай няволі; пераправа праз Ярдан, якая ўводзіць Ізраэль у абяцаную зямлю, вобраз вечнага жыцця.
254. Хто здзейсніў гэтыя правобразы?
1223-1224 Езус Хрыстус. Напачатку сваёй публічнай дзейнасці Ён быў
ахрышчаны Янам Хрысціцелем у Ярдане; на крыжы з Яго пра-бітага боку выцеклі кроў і вада, якія з’яўляюцца знакамі хрос-ту і Эўхарыстыі; пасля свайго ўваскрасення Езус даручае Апос-талам місію: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога» (Мц 28,19).
255. 3 якога часу і каму Касцёл удзяляе хрост?
1226-1228 3 дня Пяцідзесятніцы Касцёл удзяляе хрост тым, хто верыць
у Езуса Хрыста.
256. Які галоўны абрад хросту?
1229-1245 Галоўны абрад гэтага сакрамэнту — акунанне ў ваду канды-1278 дата або паліванне яго галавы вадой з адначасовым заклікан-нем імя Айца і Сына, і Духа Святога.
257. Хто можа атрымаць хрост?
1246-1252 Хрост можа атрымаць кожны яшчэ не ахрышчаны чалавек.
258. Чаму Касцёл хрысціць дзяцей?
1250 Нараджаючыся з першародным грахом, дзеці маюць патрэ-бу ў вызваленні з моцы злога духа і перанясення ў валадарства свабоды дзяцей Божых.
259. Што патрабуецца ад ахрышчанага?
1253-1255 Ад кожнага, хто прымае хрост, патрабуецца вызнанне веры, вы-
казанае асабіста, калі гэта дарослы, або бацькамі і Касцёлам, калі гэта дзіця. Таксама хросны бацька або хросная маці і ўся суполь-насць Касцёла часткова нясуць адказнасць за падрыхтоўку да хрос-ту (катэхумэнат), а таксама за ўзрастанне ў веры і ласцы хросту.
Сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання
99
260. Хто можа хрысціць?
Звычайнымі распарадчыкамі хросту з’яўляюцца біскуп і прэзбітэр; у Лацінскім Касцёле — таксама дыякан. У выпадку неабходнасці хрысціць можа кожны, галоўнае, каб у яго быў намер здзейсніць тое, што здзяйсняе Касцёл. Той, хто хрыс-ціць, палівае вадой галаву кандыдата і вымаўляе трынітарную формулу хросту: «Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».
261. Ці хрост неабходны для збаўлення?
Хрост неабходны для збаўлення тым, каму было абвешчана Евангелле і хто мае магчымасць прасіць аб гэтым сакрамэнце.
262. Ці магчыма збаўленне без хросту?
Паколькі Хрыстус памёр дзеля збаўлення ўсіх, могуць быць збаўленыя нават без хросту тыя, хто памірае за веру (хрост кры-вёю), і катэхумэны, а таксама ўсе, хто пад дзеяннем ласкі, не ведаючы Хрыста і Касцёла, шчыра шукае Бога і імкнецца вы-конваць Ягоную волю (хрост жадання). Што датычыць дзя-цей, якія памерлі без хросту, Касцёл у сваёй літургіі даручае іх Божай міласэрнасці.