Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Мінск 2010
140. Што значыць, што Дух «прамаўляў праз прарокаў»?
Пад словам прарокі разумеюцца людзі, натхнёныя Духам 687-688 Святым прамаўляць у імя Божае. Дух Святы прыводзіць да 702'706 поўнага спаўнення прароцтвы Старога Запавету ў Хрысце, та- 743 ямніцу якога адкрывае ў Новым Запавеце.
141. Што здзяйсняе Дух Святы ў Яну Хрысціцелю?
Дух напаўняе Яна Хрысціцеля, апошняга прарока Старога 717-720 Запавету, пасланага пад Яго дзеяннем «падрыхтаваць для Пана народ дасканалы» (Лк 1,17) і абвясціць прыйсце Хрыста, Сына Божага; таго, над якім Ян бачыў Духа, што сыходзіў і заставаў-ся на Ім, і які будзе «хрысціць Духам» (Ян 1, 33).
142. Як дзейнічае Дух Святы ў Марыі?
Дух Святы завяршае ў Марыі чаканні і прыгатаванні Ста- 721-726 рога Запавету да прыйсця Хрыста. Незвычайным чынам Ён 744 напаўняе Яе ласкай і робіць Яе дзявоцтва пладавітым, каб даць свету ўцелаўлёнага Божага Сына. Робіць Яе Маці «ўсяго Хрыс-та», гэта значыць Хрыста-Галавы і Касцёла, Ягонага цела. Ма-рыя прысутнічае сярод Дванаццаці ў дзень Пяцідзесятніцы, калі Дух Святы распачынае «апошнія часы» аб’яўленнем Кас-цёла.
143. Якая сувязь існавала паміж Духам Святым
і Езусам Хрыстом падчас Яго зямной місіі?
Сын Божы ад моманту свайго ўцелаўлення памазаннем 727-730 Духа кансэкраваны на Месію. Ён аб’яўляе Духа ў сваім наву- 745'746 чанні, выконваючы дадзенае Айцом абяццанне, і спасылае Яго Касцёлу, які нараджаецца, «дыхнуўшы» на Апосталаў пасля свайго ўваскрасення.
54 Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
144. Што адбываецца ў дзень Пяцідзесятніцы?
731-732 Праз пяцьдзесят дзён пасля свайго ўваскрасення, у дзень 738 Пяцідзесятніцы, праслаўлены Езус Хрыстус шчодра пралівае
Духа і аб’яўляе Яго як боскую Асобу. Так поўнасцю аб’яўляец-ца Найсвяцейшая Тройца. Місія Хрыста і Духа Святога стано-віцца місіяй Касцёла, пасланага абвяшчаць і распаўсюджваць таямніцу трынітарнай еднасці.
«Мы ўбачылі сапраўднае Святло, мы атрымалі нябеснага Духа, мы знайшлі сапраўдную веру: мы пакланяемся не-падзельнай Тройцы, бо Яна нас збавіла» (Візантыйская літургія. Трапар з Нешпараў на Пяцідзесятніцу).
145. Што здзяйсняе Дух Святы ў Касцёле?
733-741 Дух будуе, ажыўляе і асвячае Касцёл: Дух любові нанова 747 адорвае ахрышчаных Божым падабенствам, страчаным з пры-чыны граху, і дазваляе ім жыць у Хрысце, удзельнічаць у жыцці Святой Тройцы. Ён пасылае іх сведчыць аб Праўдзе Хрысто-вай і ўзгадняе іх узаемныя абавязкі, каб усе прыносілі «плод Духа» (Гал 5, 22).
146. Як дзейнічаюць Хрыстус і Дух Святы ў сэрцах веруючых?
738-741 Праз сакрамэнты Хрыстус усім членам свайго цела дае свай-
го Духа і Божую ласку, якая прыносіць плады новага жыцця па-водле Духа. Урэшце, Дух Святы ёсць Настаўнікам малітвы.
«Веру ў святы Касцёл каталіцкі»
Касцёл у Божым намеры
147. Што азначае тэрмін Касцёл?
751-752 Ён азначае народ, які Бог запрашае і збірае з усіх межаў зямлі,
777’804 каб стварыць супольнасць тых, якія праз веру і хрост становяц-ца дзецьмі Божымі, членамі Хрыста і святыняй Духа Святога.
Веру ў Духа Святога
65
148. Якія іншыя назвы і вобразы Касцёла ёсць у Бібліі?
У Святым Пісанні мы знаходзім шмат вобразаў, якія выяў-ляюць дадатковыя аспекты таямніцы Касцёла. Стары Запавет аддае перавагу вобразам, звязаным з Божым народам; Новы Запавет — вобразам, звязаным з Хрыстом, як Галавою гэтага народу, які ёсць Яго целам, а таксама вобразам, узятым з жыц-ця пастухоў (аўчарня, паства, авечкі), з земляробства (ніва, аліўкавае дрэва, вінаграднік), будаўніцтва (жыллё, камень, свя-тыня), сямейнага жыцця (абранніца, маці, сям’я).
149. Якім ёсць пачатак і завяршэнне Касцёла?
Касцёл знаходзіць свой пачатак і завяршэнне ў адвечным намеры Бога. Ён быў прыгатаваны ў Старым Запавеце выбран-нем Ізраэля — знаку будучага з’яднання ўсіх народаў. Заснава-ны на словах і справах Езуса Хрыста, ён быў галоўным чынам здзейснены праз Яго збаўчую смерць і ўваскрасенне. Пазней быў аб’яўлены як таямніца збаўлення праз праліццё Духа Свя-тога ў дзень Пяцідзесятніцы. Напрыканцы часоў ён асягне сваё завяршэнне ў нябесным сходзе ўсіх збаўленых.
150. Якая місія Касцёла?
Місіяй Касцёла з’яўляецца абвяшчэнне і будаванне сярод усіх людзей Божага Валадарства, урачыста распачатага Езусам Хрыстом. Ён тут, на зямлі, з’яўляецца насеннем і пачаткам гэ-тага збаўчага Валадарства.
151. У якім сэнсе Касцёл з’яўляецца таямніцай?
Касцёл — гэта таямніца, бо ў яго бачнай рэчаіснасці прад-стаўлена і ажыццяўляецца духоўная, боская рэчаіснасць, якую можна ўбачыць толькі вачыма веры.
152. Што значыць, што Касцёл —
гэта паўсюдны сакрамэнт збаўлення?
Касцёл з’яўляецца знакам і прыладай паяднання і еднасці ўсяго чалавецтва з Богам і адзінства ўсяго чалавечага роду.
753-757
758-766
778
767-769
770-773
779
774-776
780
66
Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
781 802-804
782
787-786
786-791
805-806
792-795
807
Касцёл: Божы народ, цела Хрыста, святыня Духа Святога
153. Чаму Касцёл — гэта Божы народ?
Касцёл — гэта Божы народ таму, што спадабалася Богу ас-вячаць і збаўляць людзей не паасобку, але як з’яднаны народ, злучаны адзінствам Айца, Сына і Духа Святога.
154. Якія характэрныя рысы Божага народу?
Гэта народ, членамі якога становяцца праз веру ў Хрыста і хрост; яго пачатак — Бог Айцец, яго Галава — Езус Хрыстус, яго стан — годнасць і свабода дзяцей Божых, яго закон — новая запаведзь любові, яго місія — быць соллю зямлі і святлом све-ту, яго мэта — Божае Валадарства, распачатае ўжо тут, на зямлі.
155. У якім сэнсе Божы народ удзельнічае
ў трох функцыях Хрыста: Святара, Прарока, Караля?
Божы народ удзельнічае ў святарскім служэнні Хрыста, бо ахрышчаныя кансэкруюцца Духам Святым, каб складаць ду-хоўныя ахвяры; удзельнічае ў Яго прароцкім служэнні, бо са звышпрыродным пачуццём веры трывае ў гэтай веры, паглыб-ляе яе і сведчыць аб ёй; удзельнічае ў Яго каралеўскім служэнні, наследуючы Езуса Хрыста, Валадара сусвету, які ўчыніў сябе слугой усіх, асабліва бедных і церпячых.
156. У якім сэнсе Касцёл ёсць целам Хрыста?
Праз Духа Святога памерлы і ўваскрослы Хрыстус глыбо-ка яднае з сабой сваіх верных. Такім чынам веруючыя ў Хрыс-та, якія яднаюцца з Ім асабліва ў Эўхарыстыі, яднаюцца паміж сабой у любові, ствараючы адзінае цела — Касцёл, адзінства якога ажыццяўляецца ў разнастайнасці членаў і іх функцый.
157. Хто з’яўляецца галавой гэтага цела?
Хрыстус — «Галава цела, гэта значыць Касцёла» (Клс 1,18). Касцёл жыве ў Ім, з Ім, і праз Яго. Хрыстус і Касцёл ствараюць
Веру ў Духа Святога
67
«усяго Хрыста» (св. Аўгустын); «Галава і члены, так бы мовіць, гэта адзіная містычная асоба» (св. Тамаш Аквінскі).
158. Чаму Касцёл называюць абранніцай Хрыста?
Сам Пан назваў сябе «жаніхом» (Мк 2,19), які палюбіў Кас-цёл, яднаючы яго з сабою праз вечны запавет. Ён даў сябе само-га Касцёлу, каб ачысціць яго сваёй крывёю, «асвяціць яго» (Эф 5, 26) і зрабіць пладавітай маці ўсіх дзяцей Божых. У той час, як тэрмін «цела» ўказвае на адзінства «Галавы» з яго чле-намі, тэрмін «абранніца» падкрэслівае адрозненне паміж імі ў асабовых адносінах.
159. Чаму Касцёл называецца святыняй Духа Святога?
Дух Святы жыве ў целе, якім ёсць Касцёл: у яго Галаве і членах; акрамя таго, Ён у любові будуе Касцёл праз Божае сло-ва, сакрамэнты, цноты і харызмы.
« Чым ёсць наш дух, гэта значыць наша душа, для нашых членаў, тым жа ёсцьДух Святы для членаў Хрыста, для цела Хрыста, якім ёсць Касцёл» (св. Аўгустын).
160. Што такое харызмы?
Харызмы — гэта асаблівыя дары Духа Святога, дадзеныя асобным вернікам дзеля дабра людзей, для патрэб свету і асаб-ліва для будавання Касцёла, Настаўніцкі Інстытут якога паві-нен распазнаваць гэтыя харызмы.
Касцёл ёсць адзіны, святы, каталіцкі і апостальскі
161. Чаму Касцёл адзгны?
Касцёл адзіны, бо яго крыніца і ўзор — еднасць адзінага Бога ў трох Асобах; бо яго заснавальнік і Галава — Езус Хрыстус, які аднаўляе адзінства ўсіх народаў у адным целе; бо яго душа — Дух Святы, які яднае ўсіх вернікаў у супольнасці з Хрыстом.
796
808
797-798
809-810
799-801
813-815
866
68
Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
816
870
817-819
820-822
866
823-829
867
Касцёл вызнае адну веру, мае адно сакрамэнтальнае жыццё, адну апостальскую сукцэсію, адну агульную надзею і тую са-мую любоў.
162. Дзе існуе адзіны Хрыстовы Касцёл?
Адзіны Хрыстовы Касцёл, заснаваны і арганізаваны ў све-це як супольнасць, трывае (subsistit in) ў каталіцкім Касцёле, якім кіруе наступнік св. Пятра і біскупы ў еднасці з ім. Толькі праз Касцёл можна атрымаць паўнату сродкаў збаўлення, бо Пан даручыў усе даброты Новага Запавету адзінай Калегіі Апосталаў, галавой якой з’яўляецца св. Пётр.
163. Як ставіцца да хрысціянаў некатолікаў?
У Касцёлах і касцёльных супольнасцях, якія адышлі ад поў-най еднасці з каталіцкім Касцёлам, існуюць многія элементы асвячэння і праўды. Усе гэтыя даброты паходзяць ад Хрыста і вядуць да каталіцкага адзінства. Члены гэтых Касцёлаў і суполь-насцяў далучаныя да Хрыста праз хрост: мы лічым іх братамі.
164. Як можна прычыніцца да будавання адзінства
хрысціянаў?
Жаданне аднавіць адзінства ўсіх хрысціянаў ёсць дарам Хрыста і заклікам Духа Святога. Гэта датычыць усяго Касцёла і ажыццяўляецца праз навяртанне сэрца, малітву, узаемнае бра-тэрскае пазнанне, тэалагічны дыялог.
165. У якім сэнсе Касцёл святы?
Касцёл святы, бо Найсвяцейшы Бог з’яўляецца яго засна-вальнікам; Хрыстус аддаў сябе самога за яго, каб асвяціць яго і зрабіць тым, хто асвячае; Дух Святы ажыўляе яго любоўю. У Касцёле ёсць паўната сродкаў збаўлення. Святасць з’яўляецца пакліканнем кожнага яго члена і мэтаю кожнай яго дзейнасці. Да Касцёла належыць Дзева Марыя і незлічоная колькасць свя-тых, якія з’яўляюцца для яго прыкладам і заступнікамі. Свя-тасць Касцёла — крыніца асвячэння яго дзяцей, якія тут, на
Веру ў Духа Святога
69
зямлі, прызнаюць сябе грэшнікамі і якія заўсёды маюць патрэ-бу ў навяртанні і ачышчэнні.
166. Чаму Касцёл называюць каталіцкім?
Касцёл называецца каталіцкім, гэта значыць паўсюдным, бо ў ім прысутнічае Хрыстус: «Там, дзе ёсць Езус Хрыстус, там ёсць каталіцкі Касцёл» (св. Ігнацый з Антыёхіі). Касцёл абвя-шчае сукупнасць і цэласнасць веры; нясе ў сабе і кіруе паўна-той сродкаў збаўлення; ён пасланы да ўсіх народаў, усіх часоў і розных культур.