Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Памер: 256с.
Мінск 2010
193. Што ўносіць кансэкраванае жыццё ў місію Касцёла?
Кансэкраванае жыццё ўдзельнічае ў місіі Касцёла праз поў-ную адданасць Хрысту і братам у сведчанні надзеі Нябеснага Валадарства.
Веру ў еднасць святых
194. Што азначае выраз еднасць святых?
Гэты выраз указвае перш за ўсё на агульны ўдзел усіх чле-наў Касцёла ў святых рэчах (sancta): у веры, у сакрамэнтах, асаб-ліва ў Эўхарыстыі, у харызмах і іншых духоўных дарах. Пад-ставай еднасці з’яўляецца любоў, якая «не шукае свайго» (1 Кар 13, 5), але схіляе вернікаў да таго, каб у іх «усё было агульнае» (Дз 4, 32), каб таксама іх уласныя матэрыяльныя даброты слу-жылі бяднейшым.
195. Што яшчэ азначае выраз еднасць святых?
Гэты выраз азначае таксама еднасць паміж святымі асобамі (sancti), гэта значыць паміж тымі, хто дзякуючы ласцы з’яд-наны з Хрыстом, памерлым і ўваскрослым. Адны з’яўляюцца пілігрымамі на зямлі; іншыя, хто адышоў з гэтага свету і зна-ходзіцца ў стане ачышчэння, падтрымліваюцца нашымі маліт-вамі; а іншыя, урэшце, ужо цяпер цешацца хвалой Божай і за-ступаюцца за нас. Усе разам яны ствараюць у Хрысце адну сям’ю, Касцёл, дзеля хвалы і праслаўлення Найсвяцейшай Тройцы.
914-916
944
931-933
945
946-953
960
954-959
961-962
76
Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
Марыя - Маці Хрыста, Маці Касцёла
196. У якім сэнсе благаслаўлёная Дзева Марыя з’яўляецца Маці Касцёла?
963-966 Благаслаўлёная Дзева Марыя з’яўляецца Маці Касцёла ў 973 парадку ласкі, бо нарадзіла на свет Езуса, Сына Божага, Галаву цела, якім ёсць Касцёл. Езус, паміраючы на крыжы, даў Яе як маці вучню такімі словамі: «Вось Маці твая» ( Ян 19, 27).
197. Як Дзева Марыя дапамагае Касцёлу?
967-970 Пасля ўнебаўшэсця свайго Сына Дзева Марыя падтрым-лівае сваімі малітвамі ўзнікаючы Касцёл. Нават пасля свайго ўнебаўзяцця Яна працягвае заступацца за сваіх дзяцей, з’яў-ляецца для ўсіх прыкладам веры і любові і мае на іх збаўчы ўплыў, які выцякае з паўнаты заслуг Хрыста. Вернікі бачаць у Ёй вобраз і прадвесце ўваскрашэння, якога яны чакаюць, і звяртаюцца да Яе як да Заступніцы, Успамогі, Выратавальні-цы, Пасрэдніцы.
198. Які від культу належыць Святой Дзеве?
971 Гэта выключны культ, але ён істотна адрозніваецца ад куль-ту пакланення, што належыць толькі Найсвяцейшай Тройцы. Гэта культ асаблівай пашаны, які выражаецца ў літургічных святах, прысвечаных Маці Божай, і ў такіх марыйных маліт-вах, як Святы Ружанец, які з’яўляецца кароткім зместам усяго Евангелля.
199. Якім чынам благаслаўлёная Дзева Марыя з’яўляецца эсхаталагічным вобразам Касцёла?
972 Гледзячы на Марыю, усесвятую і ўжо праслаўленую душой 974-975 і целаМі Касцёл сузірае ў Ёй тое, чым ён пакліканы быць тут, на зямлі, і тое, чым ён будзе ў Нябеснай Айчыне.
Веру ў Духа Святога
77
«Веру ў адпушчэнне грахоў»
200. Як адпускаюцца грахі?
Першы і галоўны сакрамэнт прабачэння грахоў — хрост. Для грахоў, учыненых пасля хросту, Хрыстус устанавіў сакрамэнт паяднання або пакаяння, з дапамогай якога ахрышчаныя ядна-юцца з Богам і Касцёлам.
201. Чаму Касцёл мае ўладу прабачаць грахі?
Касцёл мае місію і ўладу прабачаць грахі, бо сам Хрыстус даў яму гэтыя паўнамоцтвы: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя, на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).
«Веру ва ўваскрашэнне цела»
202. Што азначае тэрмін цела, і якое яно мае значэнне?
Тэрмін цела азначае чалавекаў стане слабасці і смяротнасці. «Цела — аснова збаўлення» (Тэртуліян). I сапраўды, мы верым у Бога, які стварыў цела; верым у Слова, якое сталася целам дзеля адкуплення цела; верым ва ўваскрашэнне цела — завяр-шэнне стварэння і акупленне цела.
203. Што азначае выраз «уваскрашэнне цела»?
Канчатковым станам чалавека будзе не толькі духоўная душа, аддзеленая ад цела, але таксама нашыя смяротныя целы аднойчы зноў атрымаюць жыццё.
204. Якая сувязь паміж уваскрасеннем Хрыста
і нашым уваскрашэннем?
Таксама як Хрыстус уваскрос з памерлых і жыве вечна, Ён сам уваскрасіць усіх у апошні дзень у незнішчальным целе: «Тыя, хто чыніў добрае, уваскрэснуць для жыцця, а тыя, хто рабіў зло, уваскрэснуць для асуджэння» (Ян 5, 29).
976-980
984-985
981-983
986-987
990
1015
990
998 1002-1003
78
Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
992-1004
1016-1018
1005-1014
1019
1020
1051
1021-1022
1051
1023-1026
1053
205. Што адбываецца з нашым целам і душой падчас смерці?
У хвіліну смерці, калі адбываецца аддзяленне душы ад цела, цела паддаецца тленню, а несмяротная душа ідзе насустрач Божаму Суду і чакае з’яднання з целам, калі падчас паўторнага прыйсця Пана яно ўваскрэсне адноўленым. Разуменне таго, як адбудзецца ўваскрашэнне, пераўзыходзіць магчымасці нашага ўяўлення і розуму.
206. Што значыць памерці ў Езусе Хрысце?
Гэта значыць памерці ў стане Божай ласкі, без смяротнага граху. Той, хто верыць у Хрыста, наследуючы Яго прыклад, можа перамяніць сваю смерць у акт паслухмянасці і любові да Айца. «Праўдзівае слова: калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажы-вём» (2 Цім 2,11).
«Веру Ў ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ»
207. Што такое жыццё вечнае?
Жыццё вечнае — гэта жыццё, якое пачнецца адразу пасля смерці. Яно не будзе мець канца. Яму будзе папярэднічаць — для кожнага — падрабязны суд, які здзяйсняецца Хрыстом — Суддзёй жывых і памерлых, і які будзе пацверджаны Апошнім Судом.
208. Што такое падрабязны суд?
Гэта суд непасрэднай Божай адплаты, якую кожны чалавек адразу пасля смерці атрымлівае ў сваёй несмяротнай душы па-водле сваёй веры і сваіх учынкаў. Гэтая адплата заключаецца ў тым, што душа ўваходзіць або ў нябеснае шчасце — адразу ці пас-ля адпаведнага ачышчэння, — або ў вечнае пакаранне ў пекле.
209. Што маецца на ўвазе пад словам «неба»?
Пад словам «неба» маецца на ўвазе стан найвышэйшага і кан-чатковага шчасця. Тыя, хто памірае ў стане Божай ласкі і не мае патрэбы ў далейшым ачышчэнні, збіраюцца вакол Езуса і Марыі,
Веру ў Духа Святога
79
анёлаў і святых. Яны ствараюць такім чынам нябесны Касцёл, дзе бачаць Бога «тварам у твар» (1 Кар 13,12), жывуць у суполь-насці любові з Найсвяцейшай Тройцай і заступаюцца за нас.
«Жыццё, у сваёй рэчаіснасці і праўдзе, ёсць Айцец, які праз Сына ў Духу Святым вылівае, як з крыніцы, на ўсіх нас свае нябесныя дары. Па сваёй дабрыні сапраўды абяцае таксама нам, людзям, боскія даброты вечнага жыцця» (св. Кірыл Ерузалемскі).
210. Што такое чысцец?
Чысцец — гэта стан тых, хто памірае ў сяброўстве з Богам, юзо-юзі але, хоць і ўпэўнены ў сваім вечным збаўленні, мае ўсё ж патрэ- '^ бу ў ачышчэнні дзеля таго, каб увайсці ў нябеснае шчасце.
211. Як мы можам дапамагчы ачышчэнню душ у чыстцы?
3 прычыны еднасці святых вернікі, якія яшчэ пілігрыму- іоз2 юць на зямлі, могуць дапамагаць чыстцовым душам, ахвярую-чы за іх малітвы ўміласціўлення, асабліва эўхарыстычную Ах-вяру, а таксама міласціну, адпусты і справы пакаяння.
212. Што такое пекла?
Пекла — гэта вечнае пакаранне тых, хто памірае ў смярот- іозз-юз5 ным граху, дабравольна выбраўшы яго. Асноўная кара пекла Ю56-Ю57 заключаецца ў вечным адлучэнні ад Бога, а чалавек толькі ў Богу мае жыццё і шчасце, дзеля гэтага ён быў створаны і да гэ-тага імкнецца. Хрыстус выражае гэтую рэчаіснасць словамі: «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны» (Мц 25, 41).
213. Як спалучаецца існаванне пекла
з бясконцай дабрынёй Бога?
Бог, жадаючы, «каб усе прыйшлі да пакаяння» (2 П 3, 9), юзб-1037 стварыў аднак чалавека свабодным і адказным і шануе яго вы-бар. Таму сам чалавек, будучы цалкам свабодным, дабравольна адлучаецца ад еднасці з Богам, калі аж да моманту сваёй смерці трывае ў смяротным граху, адкідваючы міласэрную любоў Бога.
80
Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
214. Што такое Апошні Суд?
1038-1041 Апошні (паўсюдны) Суд будзе заключацца ў прысудзе да 1058-1059 благаслаўлёнага жыцця або да вечнага пакарання, які Пан Езус, вяртаючыся як Суддзя жывых і памерлых, вынесе для «спра-вядлівых і несправядлівых» (Дз 24, 15), што сабраліся разам перад Ім. У выніку гэтага Апошняга Суда ўваскрослае цела бу-дзе ўдзельнічаць у адплаце, якую душа атрымала на падрабяз-ным судзе.
215. Калі адбудзецца Апошні Суд?
1040 Гэты суд адбудзецца напрыканцы свету, дзень і час якога ведае толькі Бог.
216. Што такое надзея новага неба і новай зямлі?
1042-1050 Пасля Апошняга Суда ўвесь сусвет, вызвалены з няволі сап-
1060 саванасці, будзе ўдзельнічаць у хвале Хрыста праз урачыстае адкрыццё «новых нябёсаў» і «новай зямлі» (2 П 3, 13). Такім чынам дасягнецца паўната Божага Валадарства, гэта значыць канчатковага ажыццяўлення збаўчага намеру Бога «аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі» (Эф 1, 10). Бог тады будзе «ўсё ва ўсім» (1 Кар 15, 28) у вечным жыцці.
«Амэн»
217. Што азначае слова «амэн», якім завяршаецца нашае вызнанне веры?
1061-1065 Габрэйскае слова «амэн», якім завяршаецца таксама апош-няя кніга Святога Пісання, а таксама некаторыя малітвы Но-вага Запавету і літургічныя малітвы Касцёла, азначае нашае ўпэўненае і поўнае «так» вызнаванай намі веры, з цалкавітым даверам таму, хто ёсць канчатковым «Амэн» (Ап 3,14), — Езусу Хрысту.
На абразе прадстаўлены Езус, які набліжаецца да Апосталаў, што сабра-ліся вакол стала, і кожнаму з іх удзяляе святую Камунію. Гэты жывапісны абраз дэманструе вялікую эўхарыстычную пабожнасць Касцёла на працягу стагоддзяў.
«Sine dominico non possumus», — казаў Эмэрыт, мучанік пачатку IV ст., падчас аднаго з найбольш жорсткіх ганенняў на хрысціянаў у 304 г„ у часы праўлення Дыяклетыяна. Абвінавачаны ў тым, што разам са сваёй суполь-насцю ўдзельнічаў у Эўхарыстыі, ён, не тоячыся, прызнаецца: «Без Эўхарыс-тыі мы не можам жыць». I адна з мучаніц дадае: «Так, я пайшла на сход і свят-кавала Вячэру Пана з маімі братамі і сёстрамі, бо я хрысціянка» (Atti dei martiri di Abitene, глава 11 i 7,16). За сваю вернасць Эўхарыстыі 49 паўночна-афры-канскіх мучанікаў былі асуджаныя на смерць. Эўхарыстычны Езус быў сап-раўдным жыццём для Сатурніна і яго паплечнікаў, мучанікаў з Абітэна ў пра-консульскай Афрыцы. Яны жадалі лепш памерці, чым пазбавіць сябе эўха-рыстычнага спажытку, хлеба вечнага жыцця.
Св. Тамаш Аквінскі меў звычай апоўдні ўваходзіць у касцёл і там, поўны даверу, набліжаў галаву да табэрнакулюма і размаўляў з эўхарыстычным Езу-сам сам на сам. Вялікі сярэднявечны тэолаг вядомы таксама тым, што склаў Афіцый на ўрачыстасць Цела Пана (Corpus Domini), у якім выказаў усю сваю глыбокую эўхарыстычную пабожнасць.