• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Мінск 2010
    198.28 МБ
    167.	Ці з’яўляецца каталіцкім мясцовы Касцёл?
    Каталіцкім з’яўляецца ўсялякі мясцовы (г.зн. дыяцэзія і епархія) Касцёл, які стварае супольнасць хрысціянаў, што пра-бываюць у еднасці веры і сакрамэнтаў са сваім біскупам, пас-вячаным у апостальскай сукцэсіі, і з Рымскім Касцёлам, які «кіруе ў любові» (св. Ігнацый з Антыёхіі).
    168.	Хто належыць да каталіцкага Касцёла?
    Усе людзі розным чынам належаць або прызначаныя да ка-таліцкага адзінства Божага народу. Цалкам далучанымі да ката-ліцкага Касцёла з’яўляюцца тыя, хто, маючы Духа Хрыста, злу-чаны з ім повязямі вызнання веры, сакрамэнтаў, касцёльнага кіраўніцтва і еднасці. Ахрышчаныя, якія ва ўсёй паўнаце не ўдзельнічаюць у гэтым каталіцкім адзінстве, таксама знаходзяцца ў еднасці, хоць і недасканалай, з каталіцкім Касцёлам.
    169.	Як каталіцкі Касцёл ставіцца да габрэйскага народу?
    Каталіцкі Касцёл прызнае сваю сувязь з габрэйскім наро-дам, бо гэты народ Бог выбраў першым сярод усіх, каб ён пры-няў Яго слова. Гэта габрэйскаму народу належаць усынаўленне, і хвала, і запаветы, і ўстанаўленне законаў, і Божае служэнне, і абяцанні. Да яго належаць патрыярхі і з яго, паводле цела, — Хрыстус (пар. Рым 9, 4.5). У адрозненне ад іншых нехрысці-янскіх рэлігій габрэйская вера — гэта ўжо адказ на Аб’яўленне Бога ў Старым Запавеце.
    830-831
    868
    832-835
    836-838
    839-840
    70
    Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
    170.	Якая сувязь існуе паміж каталіцкім Касцёлам і нехрысціянскімі рэлігіямі?
    841-845 Існуе сувязь, перш за ўсё, праз паходжанне і агульную мэту ўсяго чалавецтва. Каталіцкі Касцёл прызнае, што ўсё добрае і праўдзівае, што існуе ў іншых рэлігіях, паходзіць ад Бога, ёсць промнем Ягонай праўды, можа падрыхтаваць да прыняцця Еван-гелля і схіліць да адзінства чалавецтва ў Хрыстовым Касцёле.
    171.	Што азначае сцвярджэнне: «Па-за Касцёлам няма збаўлення»?
    846-848 Кожнае збаўленне паходзіць ад Хрыста-Галавы праз Касцёл, які ёсць Яго целам. Таму не могуць быць збаўленыя тыя, хто, ведаючы, што Касцёл заснаваны Хрыстом і неабходны для збаў-лення, не ўваходзіць у яго і не трывае ў ім. У той жа час, дзяку-ючы Хрысту і Ягонаму Касцёлу могуць атрымаць вечнае збаў-ленне тыя, хто не па-сваёй віне не ведае Евангелля Хрыста і Ягонага Касцёла, але шчыра шукае Бога і пад уздзеяннем ласкі імкнецца выканаць Яго волю, пазнаную праз голас сумлення.
    172.	Чаму Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле ўсяму свету?
    849-851 Хрыстус наказаў: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысці-це іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога» (Мц 28, 19). Гэты місійны наказ Пана мае крыніцу ў вечнай любові Бога, які пас-лаў свайго Сына і свайго Духа, бо «хоча, каб усе людзі былі збаў-леныя і дайшлі да пазнання праўды» (1 Цім 2, 4).
    173.	У якім сэнсе Касцёл з’яўляецца місійным?
    852-856 Касцёл, якім кіруе Дух Святы, на працягу гісторыі працяг-вае місію самога Хрыста. Таму хрысціяне павінны абвяшчаць усім Добрую Навіну, прынесеную Хрыстом, ідучы Яго шляхам, і быць гатовымі на самаахвярнасць ажно да мучаніцтва.
    174.	Чаму Касцёл апостальскі?
    857 Касцёл апостальскі паводле свайго паходжання, бо пабуда-869 ваны на «падмурку Апосталаў» (Эф 2, 20); паводле свайго на-
    Веру ў Духа Святога
    71
    вучання, якое і ёсць апостальскім; паводле сваёй структуры, бо — ажно да паўторнага прыйсця Хрыста - яго навучаюць, ас-вячаюць і ім кіруюць Апосталы праз сваіх наступнікаў, біску-паў, у еднасці з наступнікам св. Пятра.
    175.	У чым заключаецца місія Апосталаў?
    Слова «апостал» азначае «пасланнік». Езус, пасланы Ай-цом, паклікаў да сябе Дванаццаць сярод сваіх вучняў і ўстанавіў іх сваімі Апосталамі, выбранымі сведкамі свайго ўваскрасення і падмуркам свайго Касцёла. Езус даў ім наказ працягваць Яго місію, кажучы: «Як Айцец паслаў Мяне, так і Я пасылаю вас» (Ян 20, 21) і абяцаючы быць з імі ажно да сканчэння свету.
    176.	Што такое апостальская сукцэсія?
    Апостальская сукцэсія — гэта пераказванне місіі і ўлады Апосталаў іх пераемнікам, біскупам, праз сакрамэнт пасвячэн-ня. Дзякуючы гэтаму пераказванню Касцёл застаецца ў еднасці веры і жыцця са сваёй крыніцай і на працягу стагоддзяў выка-рыстоўвае розныя формы апостальства для пашырэння Вала-дарства Хрыста на зямлі.
    Вернікі:
    іерархія, свецкія, кансэкраванае жыццё
    177.	Хто такія вернікі?
    Вернікі — гэта тыя, хто, далучыўшыся да Хрыста праз хрост, належыць да Божага народу. Стаўшы паводле асабістага стану ўдзельнікамі святарскай, прароцкай і каралеўскай функцый Хрыста, яны пакліканыя ажыццяўляць місію, якую Бог дару-чыў Касцёлу. Паміж імі існуе сапраўдная роўнасць у іх годнасці дзяцей Божых.
    178.	3 каго складаецца Божы народ?
    У Касцёле як Божай установе ёсць святыя распарадчыкі, якія атрымалі сакрамэнт пасвячэння і ствараюць касцёльную іерархію. Астатнія называюцца свецкімі. Ёсць вернікі, што на-
    858-861
    861-865
    871-872
    873
    934
    72
    Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
    874-876
    935
    877
    878-879
    881-882
    936-937
    лежаць да першай і другой катэгорыі, якія асаблівым чынам прысвячаюць сябе Богу праз абяцанне евангельскіх парадаў: чыстасці ў цэлібаце, убоства і паслухмянасці.
    179.	Навошта Хрыстус устанавіў касцёльную іерархію?
    Хрыстус устанавіў касцёльную іерархію для пастырства над Божым народам ад Яго імя і даў ёй для гэтага ўладу. Касцёль-ная іерархія складаецца са святых распарадчыкаў: біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў. Дзякуючы сакрамэнту пасвячэння біскупы і прэзбітэры здзяйсняюць свае абавязкі ад імя і ў асобе Хрыста-Галавы; дыяканы служаць Божаму народу ў дыяконіі (служэнні) слова, літургіі і любові.
    180.	У чым выяўляецца калегіяльны характар эклезіяльнага служэння?
    Па прыкладзе дванаццаці Апосталаў, разам выбраных і пас-ланых Хрыстом, адзінства членаў касцёльнай іерархіі служыць еднасці ўсіх вернікаў. Кожны біскуп выконвае сваё служэнне як член Калегіі Біскупаў у еднасці з Папам, клапоцячыся ра-зам з ім аб паўсюдным Касцёле. Святары выконваюць сваю справу ў прэзбітэрыі мясцовага Касцёла ў еднасці са сваім біску-пам і пад яго кіраўніцтвам.
    181.	Чаму эклезіяльнае служэнне мае таксама асабовы характар?
    Эклезіяльнае служэнне мае таксама асабовы характар, бо з прычыны сакрамэнту пасвячэння кожны нясе адказнасць пе-рад Хрыстом, які асабіста яго паклікаў і даручыў яму місію.
    182.	У чым заключаецца місія Папы?
    Папа, Біскуп Рыма і наступнік св. Пятра, з’яўляецца трыва-лым і бачным пачаткам і падмуркам адзінства Касцёла. З’яўля-ецца вікарыем Хрыста, галавой Калегіі Біскупаў і пастырам усяго Касцёла, над якім, паводле Божага ўстанаўлення, мае поўную, найвышэйшую, непасрэдную і паўсюдную ўладу.
    Веру ў Духа Святога
    73
    183.	Якое заданне Калегіі Біскупаў?
    Калегія Біскупаў, у еднасці з Папам і ніколі без яго, ажыц-цяўляе над Касцёлам найвышэйшую і поўную ўладу.
    184.	Як біскупы здзяйсняюць сваю місію навучання?
    Біскупы ў еднасці з Папам як праўдзівыя сведкі апостальс-кай веры і ўлады, дадзенай ім Хрыстом, маюць абавязак верна і аўтарытэтна абвяшчаць усім Евангелле. Праз звышпрыроднае пачуццё веры Божы народ цвёрда трывае ў ёй пад кіраўніцтвам жывога Настаўніцкага Інстытута Касцёла.
    185.	Калі ажыццяўляецца беспамылковасць
    Настаўніцкага Інстытута Касцёла?
    Беспамылковасць ажыццяўляецца, калі Рымскі Пантыфік як найвышэйшы Пастыр Касцёла або Калегія Біскупаў, сабра-ная перадусім на Сусветным Саборы, у еднасці з Папам абвя-шчае дэфінітыўным актам дактрыну, якая датычыць веры або маральнасці; а таксама, калі Папа і біскупы, здзяйсняючы сваё звычайнае настаўніцтва, узгоднена падаюць дактрыну, якая мае дэфінітыўны характар. Такое навучанне кожны вернік павінен прымаць у паслухмянасці веры.
    186.	Як біскупы выконваюць місію асвячэння?
    Біскупы асвячаюць Касцёл, размяркоўваючы ласку Хрыста праз паслугу слова і сакрамэнтаў, галоўным чынам Эўхарыстыі, а таксама сваёй малітвай, сваім прыкладам і сваёй працай.
    187.	Як біскупы выконваюць абавязак кіравання?
    Паколькі кожны біскуп з’яўляецца членам Калегіі Біскупаў, то калегіяльна, разам з іншымі біскупамі, з’яднанымі з Папам, ён бярэ на сябе клопат пра ўсе мясцовыя Касцёлы і пра ўвесь Касцёл. Біскуп, якому давераны адзін мясцовы Касцёл, кіруе ім з аўтарытэтам святой улады, уласнай, звычайнай і непасрэд-най, якая здзяйсняецца ў імя Хрыста, Добрага Пастыра, у ед-насці з усім Касцёлам і пад кіраўніцтвам наступніка св. Пятра.
    883-885
    888-890
    939
    891
    893
    894-896
    74
    Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
    188.	Якое пакліканне свецкіх вернікаў?
    897-900 Свецкія вернікі, згодна са сваім пакліканнем, павінны шу-940 каць Божае Валадарства, асвячаючы і кіруючы часовай рэчаіс-насцю паводле Божай задумы. Такім чынам яны ажыццяўля-юць заклік да святасці і апостальства, скіраваны да ўсіх ахры-шчаных.
    189.	Як свецкія вернікі ўдзельнічаюць у святарскім служэнні Хрыста?
    901-903 Яны ўдзельнічаюць у ім, прыносячы, галоўным чынам у Эўхарыстыі, «духоўныя ахвяры, прыемныя Богу, праз Езуса Хрыста» (1 П 2,5): асабістае жыццё з усімі справамі, малітву і апостальскія ініцыятывы, сямейнае жыццё і штодзённую пра-цу, цярпліва перанесеныя жыццёвыя цяжкасці, цялесны і ду-хоўны адпачынак. Такім чынам і свецкія, прысвечаныя Хрыс-ту і намашчаныя Духам Святым, прыносяць у дар Богу гэты свет.
    190.	Як свецкія вернікі ўдзельнічаюць у Яго прароцкім служэнні?
    904-907	Яны ўдзельнічаюць у ім, усё больш прымаючы ў веры слова
    942 Хрыста і абвяшчаючы яго свету праз сведчанне жыццём і сло-вам, праз евангелізацыю і катэхезу. Гэтыя евангелізацыйныя ўчынкі набываюць асаблівую дзейснасць таму, што здзяйсня-юцца ў звычайных умовах гэтага свету.
    191.	Як свецкія вернікі ўдзельнічаюць у Яго каралеўскім служэнні?
    908-913 Свецкія ўдзельнічаюць у каралеўскім служэнні Хрыста, ат-943 рымліваючы ад Яго моц перамагаць грэх у сабе і ў свеце сама-вырачэннем і святасцю свайго жыцця. Яны выконваюць роз-ныя абавязкі ў служэнні супольнасці, напаўняючы маральнымі каштоўнасцямі зямныя справы чалавека і грамадскіх устаноў.
    Веру ў Духа Святога
    75
    192.	Што такое кансэкраванае жыццё?
    Гэта стан жыцця, устаноўлены Касцёлам. Гэта дабравольны адказ на асаблівы заклік Хрыста, калі кансэкраваныя асобы цалкам прысвячаюць сябе Богу і пад натхненнем Духа Святога імкнуцца да дасканалай любові. Гэтая кансэкрацыя характары-зуецца практыкаваннем евангельскіх парадаў.