• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Мінск 2010
    198.28 МБ
    Сын Божы прыняў цела, ажыўленае разумнай чалавечай 470-474 душой. Праз свой чалавечы досвед Езус пазнаў шмат рэчаў. Але 482 таксама, будучы чалавекам, Сын Божы меў глыбокае і непас-рэднае пазнанне Бога, свайго Айца. Ён спасцігаў патаемныя думкі людзей і ў той жа час валодаў поўным веданнем адвеч-ных намераў, якія прыйшоў адкрыць.
    91.	Як пагаджаюцца дзве волі ва ўцелаўлёным Слове?
    Езус мае волю Божую і волю чалавечую. У сваім зямным 475 жыцці Сын Божы як чалавек хацеў таго, што Ён як Бог разам з 482 Айцом і Духам Святым вызначыў для нашага збаўлення. Ча-лавечая воля Хрыста без супраціўлення і супрацьстаяння ідзе ўслед за Божай воляй, а дакладней, падпарадкоўваецца ёй.
    92.	Ці меў Хрыстус сапраўднае чалавечае цела?
    Хрыстус прыняў сапраўднае чалавечае цела, праз якое ня- 476-477 бачны Бог стаўся бачным. Таму Хрыстус можа быць прадстаў-лены і шанаваны ў святых абразах.
    93.	Што прадстаўляе Сэрца Езуса?
    Езус пазнаў і палюбіў нас чалавечым сэрцам. Яго прабітае 478 дзеля нашага збаўлення Сэрца з’яўляецца сімвалам той бяскон-цай любові, якой Ён любіць Айца і кожнага чалавека.
    94.	«Зачаты ад Духа Святога...»: што азначае гэты выраз?
    Гэты выраз азначае, што Дзева Марыя зачала адвечнага 484-486 Сына ў сваім улонні праз дзеянне Духа Святога і без удзелу чалавека. «Дух Святы сыдзе на Цябе» (Лк 1, 35), — сказаў Ёй анёл пры звеставанні.
    52	Частка першая, раздзел другі, глава другая
    495
    509
    487-492
    508
    493-494
    508-511
    496-498
    503
    499-507
    510-511
    95.	«...Нарадзіўся з Дзевы Марыі»; чаму Марыя
    сапраўды з’яўляецца Маці Божай?
    Марыя сапраўды з’яўляецца Маці Божай таму, што Яна — Маці Езуса (Ян 2,1; 19,25). Насамрэч, той, хто быў зачаты праз дзеянне Духа Святога і сапраўды стаў Яе Сынам, ёсць адвеч-ным Сынам Бога Айца. Ён сам з’яўляецца Богам.
    96.	Што азначае «Беззаганнае Зачацце»?
    Бог спрадвеку выбраў Марыю на Маці свайго Сына: дзеля выканання гэтай місіі Яна была беззаганна зачатай. Гэта азна-чае, што дзякуючы Божай ласцы і паводле прадбачаных заслуг Езуса Хрыста Марыя была захавана ад першароднага граху з моманту свайго зачацця.
    97.	Як Марыя супрацоўнічала з Божым планам збаўлення?
    Дзякуючы Божай ласцы Марыя заставалася вольнай ад уся-лякага асабістага граху на працягу ўсяго свайго жыцця. Яна -«поўная ласкі» (Лк 1,28), «Усесвятая». Калі анёл абвяшчае, што Яна народзіць «Сына Найвышэйшага» (Лк 1,32), Марыя, «пас-лухмяная веры» (Рым 1, 5), дае сваю дабравольную згоду. Яна цалкам прысвячае сябе асобе і справе свайго Сына — Езуса, пры-маючы ўсёй душой Божую волю збаўлення.
    98.	Што азначае дзявоцкае зачацце Езуса?
    Гэта азначае, што Езус быў зачаты ва ўлонні Дзевы толькі праз моц Духа Святога і без удзелу чалавека. Ён — Сын Нябес-нага Айца паводле боскай натуры і Сын Марыі паводле натуры чалавечай; сапраўдны Сын Бога ў дзвюх натурах, у Ім ёсць толькі адна Асоба — боская.
    99.	У якім сэнсе Марыя «заўсёды Дзева»?
    Марыя «застаецца Дзевай у зачацці свайго Сына, Дзевай -у нараджэнні, Дзевай — цяжарная, Дзевай — Маці, заўсёды Дзе-вай» (св. Аўгустын). Таму, калі Евангеллі кажуць пра «братоў і сёстраў Езуса», гаворка ідзе — паводле выразу, ужытага ў Свя-тым Пісанні, — пра Яго бліжэйшых родных.
    Веру у Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага	53
    100.	Якім чынам духоўнае мацярынства Марыі з’яўляецца ўсеагульным?
    Марыя мае адзінага Сына, Езуса, але ў Ім Яе мацярынства распасціраецца на ўсіх людзей, якіх Ён прыйшоў збавіць. Зна-ходзячыся побач з новым Адамам, Езусам Хрыстом, паслухмя-ная Дзева з’яўляецца новай Евай, сапраўднай Маці жывых, якая з мацярынскай любоўю садзейнічае іх нараджэнню і выхаван-ню ў парадку ласкі. Марыя, Дзева і Маці, з’яўляецца вобразам Касцёла, яго самым дасканалым увасабленнем.
    101.	У якім сэнсе ўсё жыццё Хрыста з’яўляецца таямніцай?
    Усё жыццё Хрыста — гэта Аб’яўленне. Тое, што бачнае ў зям-ным жыцці Езуса, вядзе да Яго нябачнай таямніцы, галоўным чынам, да таямніцы Яго Божага паходжання: «Хто бачыў Мяне, бачыў і Айца» (Ян 14,9). Больш за тое, — нават, калі збаўленне цалкам здзяйсняецца праз крыж і ўваскрасенне, — усё жыццё Хрыста ёсць таямніцай збаўлення, бо ўсё, што зрабіў, сказаў і выцерпеў Езус, мела на мэце збаўленне грэшнага чалавека і аднаўленне ў ім паклікання Божага дзіцяці.
    102.	Што рыхтавала да таямніц Езуса?
    Найперш, доўгая надзея, якая трывала многія стагоддзі і якую мы перажываем нанова падчас цэлебрацыі літургіі ў пе-рыяд Адвэнту. Акрамя цмянага чакання, якое было ў сэрцах язычнікаў, Бог рыхтаваў прыйсце свайго Сына праз Стары За-павет аж да Яна Хрысціцеля, апошняга і найбольшага з праро-каў.
    103.	Што кажа Евангелле адносна таямніц нараджэння
    і дзяцінства Езуса?
    У Нараджэнні Пана хвала нябёсаў выяўляецца ў слабасці дзіцяці; абразате Езуса — гэта знак Яго прыналежнасці да габ-рэйскага народу і правобраз нашага хросту; эпіфанія — гэта аб’-яўленне Караля і Месіі Ізраэля ўсім народам; падчас ахвяра-
    501-507
    511
    512-521
    561-562
    522-524
    525-530
    563-564
    54
    Частка першая, раздзел другі, глава другая
    533-534
    564
    535-537
    565
    538-540
    566
    вання ў святыні Сімяон і Ганна ўвасабляюць чаканне ўсяго Ізра-эля, які выходзіць на спатканне са сваім Збаўцам; уцёкі ў Егі-пет і забойства немаўлят прадказваюць, што ўсё жыццё Хрыс-та будзе пад знакам пераследу; Яго вяртанне з Егіпта нагадвае пра Зыход і прадстаўляе Езуса як новага Майсея: Ён ёсць сап-раўдным і канчатковым вызваленнем.
    104.	Чаму навучае нас укрытае жыццё Езуса ў Назарэце?
    Падчас укрытага жыцця ў Назарэце Езус застаецца ў цівіыні звычайнага жыцця. Такім чынам Ён дазваляе нам яд-нацца з Ім у святасці штодзённага жыцця, напоўненага маліт-вай, прастатой, працай і сямейнай любоўю. Падпарадкаванне Езуса Марыі і Юзафу, Яго названаму бацьку, з’яўляецца вобра-зам Яго сыноўняй паслухмянасці Айцу. Марыя і Юзаф у сваёй веры прымаюць таямніцу Езуса, хоць не заўсёды яе разумеюць.
    105.	Навошта Езус прымае ад Яна «хрост навяртання
    для адпушчэння грахоў» (Лк 3,3)?
    Каб даць пачатак свайму публічнаму жыццю і апярэдзіць «хрост» сваёй смерці: Ён, «Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі свету» (Ян 1, 29), будучы без граху, дазваляе залічыць сябе да грэшнікаў. Айцец абвяшчае Яго «Сынам умілаваным» (Мц 3, 17), і Дух сыходзіць на Яго. Хрост Езуса — гэта правобраз на-шага хросту.
    106.	Што адкрывае спакушэнне Езуса ў пустыні?
    Спакушэнне Езуса ў пустыні паўтарае спакушэнне Адама ў раі і Ізраэля ў пустыні. Сатана спакушае Езуса ў Яго паслухмя-насці місіі, даручанай Яму Айцом. Хрыстус, новы Адам, выт-рымлівае, і Яго перамога прадказвае перамогу Ягонай мукі, у якой выявілася найбольшая паслухмянасць Яго сыноўняй лю-бові. Касцёл асаблівым чынам злучаецца з гэтай таямніцай у літургічным перыядзе Вялікага посту.
    Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага	55
    107.	Хто запрошаны да ўдзелу ў Божым Валадарстве, абвешчаным і здзейсненым Хрыстом?
    Езус запрашае ўвайсці ў Божае Валадарства ўсіх людзей. Нават найбольшы грэшнік пакліканы да навяртання і да таго, каб прыняць бясконцую міласэрнасць. Айца. Валадарства — ужо тут, на зямлі, — належыць тым, хто яго прымае пакорным сэр-цам. Гэта ім адкрытыя Яго таямніцы.
    108.	Чаму Езус аб’яўляе Божае Валадарства
    праз знакі і цуды?
    Езус суправаджае свае словы знакамі і цудамі, каб засвед-чыць, што гэтае Валадарства прысутнічае ў Ім, Месіі. Хоць Ён і аздараўляў некаторых людзей, аднак прыйшоў не для таго, каб знішчыць усё зло на зямлі, але перш за ўсё, каб вызваліць нас з няволі граху. Выгнанне злых духаў прадвяшчае, што Яго кры-жам будзе пераможаны «князь гэтага свету» (Ян 12, 31).
    109.	Якой ўладай Езус надзяліў сваіх Апосталаў
    у Валадарстве?
    Езус выбірае Дванаццаць — будучых сведкаў свайго ўвас-красення — і робіць іх удзельнікамі сваёй місіі і ўлады, каб яны навучалі, адпускалі грахі, будавалі Касцёл і кіравалі ім. У гэтай калегіі Пётр атрымлівае «ключы ад Валадарства» (Мц 16,19) і займае першае месца ў місіі захавання цэласнасці веры і ўма-цавання сваіх братоў.
    110.	Якое значэнне мае перамяненне Езуса?
    У перамяненні з’явілася перадусім Найсвяцейшая Тройца: «Айцец — у голасе, Сын — у чалавеку, Дух — у ззяючым вобла-ку» (св. Тамаш Аквінскі). Размаўляючы аб сваім «адыходзе» з Майсеем і Іллёй, Езус паказвае, што Яго хвала праходзіць праз крыж і апярэджвае Яго ўваскрасенне і хвалебнае прыйсце, калі Ён «пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага цела» (Флп 3, 21).
    541-546
    567
    547-550
    567
    551-553
    567
    554-556
    568
    56
    Частка першая, раздзел другі, глава другая
    557-560
    569-570
    571-573
    574-576
    577-582
    592
    «Ты перамяніўся на гары, і Твае вучні, наколькі быліздоль-ныя, сузіралі Тваю хвалу, Хрысце Божа, каб, калі ўбачаць Цябе ўкрыжаваным, маглі спасцігнуць Тваю дабраволь-ную муку і абвяшчаць свету, што Ты — сапраўды ззянне Айца» (Візантыйская літургія).
    111.	Як адбыўся месіянскі ўваход у Ерузалем?
    У вызначаны час Езус вырашыў увайсці ў Ерузалем, каб там цярпець, памерці і ўваскрэснуць. Будучы Каралём і Месіяй, які паказвае надыход Валадарства, Ён уваходзіць у свой горад, еду-чы вярхом на асле. Яго сустракаюць дзеці, чыё прывітальнае ўскліканне паўтараецца ў эўхарыстычным Sanctus: «Благаслаў-лёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна (Збаў нас)» (Мц 21,9). Цэлебрацыяй гэтага ўваходу ў Ерузалем літургія Касцё-ла распачынае Вялікі тыдзень.
    «Езус Хрыстус замучаны пры Понцкім Пілаце,
    УКРЫЖАВАНЫ, ПАМЁР I БЫЎ ПАХАВАНЫ»
    112.	Якое значэнне мае Пасхальная таямніца Езуса?
    Пасхальная таямніца Езуса, якая ахоплівае Яго муку, смерць, уваскрасенне і праслаўленне, знаходзіцца ў цэнтры хрысціянскай веры, бо збаўчы намер Бога здзейсніўся раз і на-заўсёды праз збаўчую смерць Яго Сына, Езуса Хрыста.
    113.	За што быў асуджаны Езус?
    Некаторыя старэйшыны Ізраэля абвінавацілі Езуса ў дзе-яннях супраць Закону, супраць ерузалемскай святыні і асаблі-ва супраць веры ў адзінага Бога. За гэта Яго перадалі Пілату, каб той асудзіў Яго на смерць.
    114.	Як Езус ставіўся да Закону Ізраэля?
    Езус не скасоўвае Закон, дадзены Богам праз Майсея на Сінаі, але выконвае яго, даючы яму канчатковае тлумачэнне. Ён — Божы Заканадаўца, які цалкам здзяйсняе гэты Закон. Ак-
    Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага	57