Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Мінск 2010
Веру ў Бога Айца
45
67. 3 якой мэтай Бог стварыў чалавека?
Бог усё стварыў для чалавека, чалавек жа створаны дзеля таго, каб пазнаваць Бога, служыць Яму і любіць Яго, каб праз гэта прыносіць Яму як выраз удзячнасці ўсё створанае ў гэтым свеце і быць узнесеным да жыцця з Богам у небе. Толькі ў та-ямніцы ўцелаўлёнага Слова знаходзіць сапраўднае святло та-ямніца чалавека, прадвызначанага ўзнаўляць вобраз Сына Бо-жага, які стаўся чалавекам і які з’яўляецца дасканалым «вобра-зам нябачнага Бога» (Клс 1,15).
68. Чаму людзі ўтвараюць адзінства?
Усе людзі ўтвараюць адзінства чалавечага роду паводле агульнага пачатку ў Богу. Акрамя таго, Бог «стварыў з аднаго ўвесь род чалавечы» (Дз 17, 26). Усе таксама маюць адзінага Збаўцу і пакліканыя да ўдзелу ў вечным шчасці Бога.
69. Якім чынам душа і цела ўтвараюць у чалавеку адзінства?
Чалавечая асоба адначасова з’яўляецца істотай цялеснай і духоўнай. Дух і матэрыя ў чалавеку ствараюць адну натуру. Гэ-тае адзінства настолькі глыбокае, што дзякуючы духоўнаму па-чатку якім ёсць душа, цела, якое ёсць матэрыяй, становіцца жы-вым чалавечым целам і ўдзельнічае ў годнасці Божага вобраза.
70. Хто адорвае чалавека душой?
Духоўная душа не даецца бацькамі, але непасрэдна ствара-ецца Богам, яна несмяротная. Аддзяляючыся ад цела ў хвіліну смерці, не гіне; яна зноў з’яднаецца з целам у момант канчатко-вага ўваскрашэння.
71. Якія адносіны ўстанавіў Бог паміж мужчынам
і жанчынай?
Мужчына і жанчына створаныя Богам з аднолькавай годнас-цю чалавечай асобы і, у той жа час, будучы мужчынам і жанчы-най, яны ўзаемадапаўняльныя. Бог стварыў іх адно дзеля адна-го, для супольнасці асобаў. Разам яны таксама пакліканыя пера-
358-359
381
360-361
362-365
382
366-368
382
369-373
383
46
Частка першая, раздзел другі,. глава першая
374-379
384
385-389
391-395
414
396-403
415-417
даваць чалавечае жыццё, ствараючы ў сужэнстве адно цела (пар. Быц 2, 24), і валадарыць на зямлі як Божыя «кіраўнікі».
72. Якім быў першапачатковы стан чалавека паводле
Божага намеру?
Бог, ствараючы мужчыну і жанчыну, надзяліў іх дарам асаб-лівага ўдзелу ў сваім Божым жыцці, у святасці і справядлівасці. Паводле Божага намеру чалавек не павінен быў пакутаваць і паміраць. Больш за тое, панавала дасканалая гармонія ў самім чалавеку, гармонія паміж стварэннем і Стварыцелем, паміж мужчынам і жанчынай, а таксама паміж першай чалавечай па-рай і ўсім стварэннем.
Упадак
73. Як зразумець рэчаіснасць граху?
У гісторыі чалавека прысутнічае грэх. Гэтая рэчаіснасць цалкам раскрываецца толькі ў святле Божага Аб’яўлення і асаб-ліва ў святле Хрыста, Збаўцы ўсіх, праз якога яшчэ больш пам-ножылася ласка там, дзе памножыўся грэх.
74. Што такое ўпадак анёлаў?
Сатана і іншыя дэманы, пра якіх кажа Святое Пісанне і Тра-дыцыя Касцёла як пра анёлаў, што былі створаныя Богам доб-рымі, сталі злымі, бо праз свабодны і канчатковы выбар адмо-віліся ад Бога і Яго Валадарства, даючы такім чынам пачатак пеклу. Яны спрабуюць далучыць чалавека да свайго бунту суп-раць Бога, але Бог пацвярджае ў Хрысце сваю канчатковую перамогу над злым духам.
75. У чым заключаецца першы грэх чалавека?
Чалавек, паддаўшыся спакусе д’ябла, дазволіў пагаснуць у сваім сэрцы даверу да свайго Стварыцеля і, непаслухаўшыся Яго, захацеў стаць «як Бог» без Бога і не паводле Бога (Быц 3,5). Такім чынам Адам і Ева ў той жа момант згубілі для сябе і ўсяго свайго патомства першапачатковую ласку святасці і справядлівасці.
Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага
47
76. Што такое першародны грэх?
Першародны грэх, з якім нараджаюцца ўсе людзі, гэта стан 404 пазбаўленасці першапачатковай святасці і справядлівасці. Гэта 419 грэх «атрыманы» намі, а не «здзейснены». Стан гэты звязаны з нараджэннем, а не з асабістым чынам. 3 прычыны адзінства чалавечага роду ён перадаецца патомкам Адама разам з чалаве-чай натурай «не праз перайманне, а праз нараджэнне». Гэтае перадаванне застаецца таямніцай, якую немагчыма спасцігнуць да канца.
77. Якія іншыя наступствы выклікае першародны грэх?
У выніку першароднага граху чалавечая натура не цалкам 405-409 сапсаваная, але зраненая ў сваіх натуральных сілах, падпарад- 418 каваная няведанню, пакутам, уладзе смерці і схільная да граху.
Гэтая схільнасць называецца пажадлівасцю.
78. Што ўчыніў Бог пасля першага граху?
Пасля першага граху свет напоўніўся грахамі, але Бог не 410-412 пакінуў чалавека ва ўладзе смерці, а, наадварот, таямнічым 420 чынам прадказаў яму — у «Протаевангеллі» (Быц 3, 15) — пе-рамогу над злом і паўстанне з упадку. Гэта першае прадказанне Месіі Адкупіцеля. Таму пазней упадак будзе названы нават шчаслівай віной, бо яе «знішчыў такі вялікі Адкупіцель» (літур-гія Пасхальнай вігіліі).
ГЛАВАДРУГАЯ
ВЕРУ Ў ЕЗУСА ХРЫСТА, СЫНА БОЖАГА АДЗІНАРОДНАГА
79. Чым з’яўляецца Добрая Навіна для чалавека?
Яна з’яўляецца абвяшчэннем Езуса Хрыста, «Сына Бога 422-424 жывога» (Мц 16, 16), памерлага і ўваскрослага. У часы караля Ірада і цэзара Аўгуста Бог выканаў абяцанні, дадзеныя Абрага-му і яго нашчадкам, спасылаючы «Сына свайго, народжанага
48
Частпка першая, раздзел другі, глава другая
ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто гіадлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне» (Гал 4, 4-5).
80. Як распаўсюджваецца гэтая Добрая Навіна?
425-429 3 самага пачатку першыя вучні мелі моцнае жаданне аб-
вяшчаць Езуса Хрыста, каб прывесці ўсіх да веры ў Яго. Так-сама і сёння з напоўненага любоўю пазнання Хрыста нара-джаецца жаданне евангелізаваць і катэхізаваць, гэта значыць адкрываць у Яго асобе ўвесь Божы намер і весці чалавека да еднасці з Ім.
«I ўЕзуса Хрыста, СьіНА Яго АДЗІНАГА, ІІАНА НАШАГА»
81. Што азначае імя «Езус»?
430-435 Імя «Езус», дадзенае анёлам у момант звеставання, азначае 452 «Бог збаўляе». Яно выяўляе асобу Езуса і Яго місію, «бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў» (Мц 1,21). Св. Пётрсцвяр-джае, што «няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім маглі б мы атрымаць збаўленне» (Дз 4, 12).
82. Чаму Езуса называюць Хрыстом?
436-440 Грэцкае слова «Хрыстус» і габрэйскае «Месія» азначае «па-453 мазанік». Езус ёсць Хрыстом, бо Ён асвячаны Богам і памаза-ны Духам Святым для здзяйснення місіі адкуплення. Ён -Месія, якога чакаў Ізраэль і якога паслаў у свет Айцец. Езус прыняў імя Месіі, удакладняючы, аднак, яго сэнс: той, «хто зышоў з неба» (Ян 3, 13), укрыжаваны і затым уваскрослы, Ён — Слуга церпячы, які прыйшоў, «каб аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх» (Мц 20, 28). Ад імя Хрыстус па-ходзіць нашае імя — хрысціяне.
83. У якім сэнсе Езус ёсць «Адзінародным Сынам Божым»?
441-445 Езус з’яўляецца Адзінародным Сынам Божым у адзіным і 454 поўным сэнсе. Падчас Ягонага хросту і перамянення голас Айца
Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага
49
называе Езуса «ўмілаваным Сынам». Прадстаўляючы сябе як Сына, які «ведае Айца» (Мц 11,27), Езус пацвярджае сваю адзі-ную і вечную сувязь з Богам, сваім Айцом. Ён — «Адзінародны Сын» (1 Ян 4, 9) Божы, другая Асоба Найсвяцейшай Тройцы. Ён — цэнтр апостальскага прапаведвання: Апосталы бачылі «сла-ву Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны» (Ян 1, 14).
84. Што азначае тытул «Пан»?
У Бібліі гэты тытул звычайна азначае Бога Валадара. Езус надае гэты тытул сабе і аб’яўляе сваю Божую веліч праз сваю ўладу над прыродай, дэманамі, грахом і смерцю і асабліва праз сваё ўваскрасенне. Першыя хрысціянскія вызнанні сцвярджа-юць, што належная Богу Айцу моц, годнасць і хвала ўласці-выя таксама і Езусу: Бог «даў Яму імя па-над усялякае імя» (Флп 2, 9). Ён — Пан свету і гісторыі, адзіны, каму чалавек павінен цалкам падпарадкоўваць сваю асабістую свабоду.
«Езус Хрыстус быў зачаты ад Духа Святога, НАРАДЗІЎСЯ 3 ДЗЕВЫ МаРЫІ»
85. Чаму Сын Божы стаўся чалавекам?
Сын Божы ўцелавіўся ва ўлонні Дзевы Марыі ад Духа Свя-тога дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення, гэта значыць, каб паяднаць нас, грэшнікаў, з Богам; каб паказаць нам Яго бяс-концую любоў; каб стаць для нас прыкладам святасці; каб зрабіць нас «саўдзельнікамі боскай натуры» (2 П 1, 4).
86. Што азначае слова «ўцелаўленне»?
Касцёл называе «ўцелаўленнем» цудоўную таямніцу з’яд-нання боскай і чалавечай натуры ў адзінай Божай Асобе Сло-ва. Дзеля ажыццяўлення нашага збаўлення Сын Божы стаўся «целам» (Ян 1,14), сапраўдным чалавекам. Вера ва ўцелаўлен-не — гэта адметная рыса хрысціянскай веры.
446-451
455
456-460
461-463
483
50
Частка першая, раздзел другі, глава другая
87. Якім чынам Езус Хрыстус ёсць сапраўдным Богам і сапраўдным чалавекам?
464-467 Езус непадзельна з’яўляецца сапраўдным Богам і сапраўд-469 ным чалавекам у адзінстве сваёй Божай Асобы. Ён, Сын Божы, «народжаны, не створаны, адзінасутны Айцу», стаўся сапраўд-ным чалавекам, нашым братам, не перастаючы пры гэтым быць Богам, нашым Панам.
88. Пра што ў сувязі з гэтым навучае Халкідонскі Сабор (451 г.)?
467 Халкідонскі Сабор навучае вызнаваць «аднаго і таго ж Сына,
Пана нашага Езуса Хрыста, дасканалага ў сваёй боскасці і дас-каналага ў сваёй чалавечнасці; сапраўднага Бога і сапраўднага чалавека, які мае разумную душу і цела; адзінасутнага Айцу ў боскасці, адзінасутнага нам у чалавечнасці, “падобнага да нас ва ўсім, апроч граху” (Гбр 4, 15); народжанага з Айца перад вя-камі як Бог, і ў гэтыя апошнія часы, дзеля нас і нашага збаўлен-ня, народжанага як чалавек з Дзевы Марыі, Маці Божай».
89. Як Касцёл вызнае таямніцу ўцелаўлення?
464-469 Касцёл вызнае гэтую таямніцу, сцвярджаючы, што Езус 479-481 Хрыстус ёсць сапраўдным Богам і сапраўдным чалавекам, мае дзве натуры, боскую і чалавечую, не змешаныя, а з’яднаныя ў Асобе Слова. Усё ў чалавечнасці Езуса — цуды, цярпенні, смерць — павінна быць аднесена да Яго боскай Асобы, якая дзейнічае праз прынятую чалавечую натуру.
«О, Сыне Адзінародны і Слова Бога, Ты, будучы несмя-ротным, пажадаў дзеля нашага збаўлення ўцелавіцца ва ўлонні Святой Багародзіцы і заўсёды Дзевы Марыі (...) Ты, які прабываеш у еднасці Святой Тройцы, праслаўле-ны. з Айцом і Святым Духам, збаў нас!» (Візантыйская літургія св. Яна Хрызастома).
Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага
51
90. Ці Сын Божы, стаўшыся чалавекам, меў душу, надзеленую людскім пазнаннем?