• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Мінск 2010
    198.28 МБ
    рамя таго, Ён, Слуга верны, прыносіць сваёй збаўчай смерцю ахвяру, здольную выбавіць усіх «ад злачынстваў, учыненых у першым Запавеце» (Гбр 9, 15).
    115.	Якім было стаўленне Езуса да ерузалемскай святыні?
    Езус быў абвінавачаны ў варожых адносінах да святыні. Але Ён ушаноўваў яе як «жыллё свайго Айца» (Ян 2, 16) і надаваў ёй важную ролю ў сваім вучэнні. Аднак прадказваў таксама яе разбурэнне, звязваючы гэта са сваёй смерцю, і прадстаўляў са-мога сябе як канчатковае жыллё Бога сярод людзей.
    116.	Ці супярэчыў Езус веры Ізраэля ў адзінага Бога
    і Збаўцу?
    Езус ніколі не супярэчыў веры ў адзінага Бога, нават тады, калі здзяйсняў выключна Божую справу, якой выконваліся месіянскія абяцанні і пацвярджалася Яго роўнасць Богу: пра-бачэнне грахоў. Заклік Езуса верыць у Яго і навярнуцца, дазва-ляе зразумець трагічнае неразуменне Сінэдрыёна, які палічыў, што Езус варты смерці як блюзнерца.
    117.	Хто нясе адказнасць за смерць Езуса?
    У муках і смерці Езуса не могуць быць абвінавачаны ўсе без выключэння тагачасныя габрэі, а таксама іншыя габрэі, якія жылі пасля. Кожны грэшнік, гэта значыць кожны чалавек, з’яў-ляецца сапраўднай прычынай цярпенняў Збаўцы. Таму больш вінаватыя тыя — асабліва, калі яны хрысціяне, — хто часцей за ўсё ўпадае ў грэх або атрымлівае асалоду ад сваіх заганаў.
    118.	Чаму смерць Хрыста з’яўляецца часткай
    Божага плану збаўлення?
    Каб паяднаць з сабою ўсіх людзей, што падлягаюць смерці з прычыны граху, Бог праявіў поўную любові ініцыятыву, па-сылаючы свайго Сына, каб Ён аддаў сябе на смерць дзеля грэш-нікаў. Смерць Езуса, прадказаная ў Старым Запавеце, галоў-ным чынам як ахвяра церпячага Слугі, здзейснілася «паводле Пісання».
    583-586
    593
    587-591
    594
    595-598
    599-605
    619
    58
    Частка першая, раздзел другі, глава другая
    606-609
    620
    610-611
    621
    612
    613-617
    622-623
    119.	Якім чынам Хрыстус ахвяраваў сябе самога Айцу?
    Усё жыццё Хрыста — гэта дабравольнае ахвяраванне сябе Айцу для выканання Яго збаўчага намеру. Хрыстус аддае «жыццё сваё для адкуплення многіх» (Мк 10, 45), каб такім чынам прымірыць з Богам усё чалавецтва. Яго мука і смерць паказваюць, якім чынам Яго чалавечая натура стала свабоднай і дасканалай прыладай Божай любові, што прагне збаўлення ўсіх людзей.
    120.	Якім чынам падчас Апошняй Вячэры выяўляецца ахвяраванне Езуса?
    Падчас Апошняй Вячэры з Апосталамі, напярэдадні мукі, Езус прадвяшчае, гэта значыць загадзя аб’яўляе і здзяйсняе дабравольнае ахвяраванне сябе самога: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана» (Лк 22,19), «гэта Кроў Мая, якая будзе праліта...» (Мц 26, 28). Так Ён устанаўлівае Эўхарыстыю як «успамін» (1 Кар 11, 25) сваёй ахвяры, а сваіх Апосталаў — як святароў новага Запавету.
    121.	Што адбываецца падчас агоніі ў Гетсіманскім садзе?
    Нягледзячы на страх, які выклікае смерць у цалкам святой чалавечай натуры таго, хто з’яўляецца «Валадаром жыцця» (Дз 3,15), чалавечая воля Божага Сына яднаецца з воляй Айца: каб нас збавіць, Езус згаджаецца несці ў сваім целе нашыя грахі, стаўшы «паслухмяным ажно да смерці» (Флп 2, 8).
    122.	Якія вынікі ахвяры Хрыста на крыжы?
    Езус дабравольна аддаў сваё жыццё ў адкупленчай ахвя-ры, гэта значыць адкупіў нашыя правіны праз цалкавітую па-слухмянасць сваёй любові ажно да смерці. Гэтая любоў «да-рэшты» (Ян 13, 1) Сына Божага яднае з Айцом усё чалавец-тва. Пасхальная ахвяра Хрыста здзяйсняе адкупленне людзей адзіным, дасканалым і канчатковым чынам і аднаўляе іх луч-насць з Богам.
    Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага
    59
    123.	Чаму Езус заклікае сваіх вучняў узяць крыж?
    Заклікаючы сваіх вучняў, каб яны ўзялі свой крыж і насле-давалі Яго, Езус хоча далучыць да сваёй адкупленчай ахвяры менавіта тых, хто першы скарыстаў з яе.
    124.	У якім стане было цела Хрыста, калі знаходзілася
    ў магіле?
    Хрыстус сапраўды памёр і сапраўды быў пахаваны. Але лас-ка Божая захавала Яго цела ад тлення.
    «Езус Хрыстус зышоў да адхлані,
    НА ТРЭЦІ ДЗЕНЬ УВАСКРОС 3 ПАМЕРЛЫХ»
    125.	Што такое «адхлань», у якую зышоў Езус?
    «Адхлань» — у адрозненне ад пекла асуджаных — гэта стан усіх тых, праведнікаў і грэшнікаў, якія памерлі да Хрыста. 3 ду-шой, з’яднанай з Яго боскай Асобай, Езус зышоў у адхлань да праведнікаў, якія чакалі свайго Адкупіцеля, каб удастоіцца ўрэшце сузірання Бога. Пасля таго як Езус праз сваю смерць перамог смерць і д’ябла, які «мае ўладу над смерцю» (Гбр 2,14), Ен вызваліў праведнікаў, што чакалі Адкупіцеля, і адчыніў ім брамы неба.
    126.	Якое месца ў нашай веры займае ўваскрасенне Езуса?
    Уваскрасенне Езуса з’яўляецца галоўнай праўдай нашай веры ў Хрыста і выяўляе, разам з крыжом, істотную частку Пасхальнай таямніцы.
    127.	Якія «знакі» пацвярджаюць уваскрасенне Езуса?
    Акрамя асноўнага знаку — пустой магілы — уваскрасенне Езуса пацверджана жанчынамі, якія першымі сустрэлі Езуса і паведамілі аб гэтым Апосталам. Пазней Езус «з’явіўся Кіфе (Пятру), а потым — Дванаццаці. Пасля з’явіўся больш чым пя-цістам братам адначасова» (1 Кар 15,5-6) і яшчэ іншым. Апос-талы не маглі выдумаць уваскрасення, бо гэта здавалася ім не-магчымым: Езус нават дакараў іх за нявер’е.
    618
    624-630
    632-637
    631
    638
    639-644
    656-657
    60
    Частка першая, раздзел другі, глава другая
    128.	Чаму ўваскрасенне з’яўляецца адначасова трансцэндэнтнай падзеяй?
    647 Будучы падзеяй гістарычнай, пацверджанай і падмацаванай 656-657 знакамі і сведчаннямі, уваскрасенне, у якім адбываецца ўваход чалавечай натуры Хрыста ў хвалу Бога, пераўзыходзіць і ўзвы-шаецца над гісторыяй як таямніца веры. Таму ўваскрослы Хрыстус аб’явіўся не свету, але сваім вучням, робячы іх сваімі сведкамі перад народам.
    129.	Які стан уваскрослага цела Езуса?
    645-646 Уваскрасенне Езуса не з’яўляецца вяртаннем да зямнога жыцця. Яго ўваскрослае цела тое ж, якое было ўкрыжавана, і мае знакі Ягонай мукі, але адначасова яно ўдзельнічае ў Божым жыцці ў стане хвалебнага цела. 3 гэтай прычыны ўваскрослы Езус меў абсалютную свабоду з’яўляцца сваім вучням так, як захоча, і там, дзе захоча, і ў розных постацях.
    130.	Якім чынам уваскрасенне з’яўляецца справай Найсвяцейшай Тройцы?
    648-650 Уваскрасенне Хрыста — гэта трансцэндэнтная справа Бога. Тры Асобы дзейнічаюць разам, паводле таго, што ім уласціва: Айцец праяўляе сваю магутнасць; Сын зноў прымае жыццё, якое дабравольна ахвяраваў (пар. Ян 10, 17), злучаючы зноў сваю душу са сваім целам, якое Дух Святы ажыўляе і праслаў-ляе.
    131.	У чым сэнс і збаўчае значэнне ўваскрасення?
    651-655 Уваскрасенне з’яўляецца вяршыняй уцелаўлення. Яно пац-658 вярджае боскасць Хрыста і ўсё тое, што Ён зрабіў і чаму наву-чаў, а таксама спаўняе ўсе Божыя абяцанні, дадзеныя нам. Больш за тое, Уваскрослы, пераможца граху і смерці, з’яўляец-ца прычынай нашага апраўдання і нашага ўваскрашэння: з гэ-тага часу дае нам ласку ўсынаўлення, якая з’яўляецца сапраўд-ным удзелам у жыцці Адзінароднага Сына; пазней, напрыкан-цы часоў, Ён уваскрасіць нашае цела.
    Веру ў Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага
    61
    «ЕЗУС УЗЫШОЎ НА НЕБА, сядзіць праваруч Бога Айца ЎСЕМАГУТНАГА»
    132.	Што прадстаўляе ўнебаўшэсце?
    Хрыстус, праз сорак дзён пасля таго як аб’явіўся Апоста-лам у чалавечым абліччы, якое ўкрывала хвалу Уваскрослага, узышоў на неба і сядзіць праваруч Айца. Ён — Пан, які цяпер у сваёй чалавечнасці валадарыць у вечнай хвале Сына Божага і няспынна заступаецца за нас перад Айцом. Ён спасылае нам свайго Духа і, маючы падрыхтаванае нам месца, дае надзею, што мы некалі будзем разам з Ім.
    «АДТУЛЬ ПРЫЙДЗЕ СУДЗІЦЬ ЖЫВЫХ I ПАМЕРЛЫХ»
    133.	Як валадарыць Пан Езус сёння?
    Пан сусвету і гісторыі, Валадар свайго Касцёла, праслаўле-ны Хрыстус таямнічым чынам застаецца на зямлі, дзе Яго Ва-ладарства ўжо прысутнае ў Касцёле як крыніца і пачатак. Ён аднойчы вернецца ў хвале, але мы не ведаем гэтага часу. Таму жывём у чуванні, просячы: «Прыйдзі, Пане» (Ап 22, 20).
    134.	Якім будзе прыйсце Пана ў хвале?
    Пасля апошняга касмічнага ўзрушэння гэтага свету, які мінае, хвалебнае прыйсце Хрыста будзе канчатковым трыум-фам Бога ў Парузіі і Апошнім Судом. Так здзейсніцца Божае Валадарства.
    135.	Як Хрыстус будзе судзіць жывых і памерлых?
    Хрыстус будзе судзіць моцай, якую Ён атрымаў як Збаўца свету, што прыйшоў збавіць людзей. Таямніцы сэрцаў будуць адкрытыя, як і паводзіны кожнага ў адносінах да Бога і да бліжняга. Кожны чалавек паводле сваіх чынаў будзе адораны жыццём або навекі пакараны. Так будзе дасягнута Хрыстовая паўната (пар. Эф 4, 13), у якой Бог будзе «ўсё ва ўсім» (ІКар 15,28).
    659-667
    668-674
    680
    675-677
    680
    678-679
    681-682
    62
    Частка першая, раздзел другі, глава трэцяя
    ГЛАВАТРЭЦЯЯ
    ВЕРУ Ў ДУХА СВЯТОГА
    «Веру ў Духа Святога»
    136.	Што хоча сказаць Касцёл, калі вызнае:
    <Веру ў Духа Святога»?
    683-686 Верыць у Духа Святога — значыць вызнаваць трэцюю Асо-бу Найсвяцейшай Тройцы, якая паходзіць ад Айца і Сына і якой «разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала». Дух быў пасланы «ў сэрцы нашыя» (Гал 4, 6), каб мы атрымалі но-вае жыццё дзяцей Божых.
    137.	Чаму місія Сына і місія Духа Святога непадзельныя?
    687-690 У непадзельнай Найсвяцейшай Тройцы Сын і Дух Святы 742-743 адрозныя, але непадзельныя. Сапраўды, ад пачатку і да скан-чэння вякоў, тады, калі Айцец пасылае свайго Сына, Ен пасы-лае таксама свайго Духа, які яднае нас з Хрыстом у веры, каб мы маглі як усыноўленыя дзеці называць Бога «Айцом» (Рым 8, 15). Дух нябачны, але мы пазнаем Яго праз Ягонае дзеянне, калі Ён абвяшчае нам Слова і калі дзейнічае ў Касцёле.
    138.	Якія імёны Духа Святога?
    691-693 «Дух Святы» — гэта асабістае імя трэцяй Асобы Найсвя-цейшай Тройцы. Езус называе Яго таксама: Дух Параклет (Су-цяшыцель, Заступнік) і Дух Праўды. Новы Запавет называе Яго, акрамя таго, Духам Хрыста, Духам Пана, Духам Бога, Ду-хам хвалы, Духам абяцання.
    139.	Якія сімвалы Духа Святога?
    694-701	Іх шмат: жывая вада, якая выходзіць з прабітага сэрца Хрыс-
    та і заспакойвае прагу ахрышчаных; намашчэнне алеем, што з’яўляецца сакрамэнтальным знакам канфірмацыі; полымя, якое перамяняе ўсё, да чаго датыкаецца; воблака, то цёмнае, то
    Веру ў Духа Святога
    63
    светлае, у якім аб’яўляецца Божая хвала; ускладанне рук, праз якое ўдзяляецца Дух; голуб, які падчас хросту спускаецца на Хрыста і застаецца на Ім.