• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    198.28 МБ
    КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА
    Кампендый
    КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА
    Кампендый
    На тытульнай старонцы і на вокладцы:
    Выява на хрысціянскім надмагіллі (кан. III ст.) ў катакомбах Дамі-цылы (Рым).
    Гэты букалічны вобраз язычніцкага паходжання выкарыстоўваўся хрысціянамі як сімвал адпачынку і шчасця, якія душа памерлага зна-ходзіць у вечным жыцці.
    Гэты малюнак перадае галоўнае значэнне самога Кампендыя: Хрыс-тус — Добры Пастыр, які сваёй уладай (посах) вядзе і ахоўвае верні-каў (авечка), прыцягвае іх да сябе меладычнай сімфоніяй праўды (жа-лейка), а таксама дазваляе ім адпачываць у засені «дрэва жыцця» — свайго збаўчага крыжа, які адчыняе брамы раю.
    КАТЭХІЗІС
    КАТААІЦКАГА КАСЦЁЛА
    Кампендый
    Мінск Про Хрысто 2010
    УДК 272-282.4
    ББК 86.375
    K14
    Тытул арыгінала:
    Catechismo della Chiesa Cattolica. Compendio.
    «Libreria Editrice Vaticana omnia sibi vindicat iura.
    Sine eiusdem licentia scripto data nemini liceat hunc Compendium denuo imprimere aut in aliam linguam vertere».
    Пераклад здзейснены
    Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ
    ISBN 978-985-6825-34-0
    © Copyright 2005 — Libreria Editrice Vaticana
    © Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 2010
    © Афармленне. УП «Выдавецтва “ПРО ХРЫСТО”», 2010
    ПРАДМОВА
    Глыбокапаважаныя вернікі і ўсе,
    хто зацікаўлены пытаннем веры ў сучасным свеце!
    Вы трымаеце ў руках упершыню выдадзены на беларускай мове Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла — кнігу веры, якая ў сціслай форме перадае змест каталіцкага веравучэння.
    Пераклад Кампендыя здзейсніла Секцыя па перакладзе літургіч-ных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Ка-таліцкіх Біскупаў у Беларусі. Стараннямі Мінска-Магілёўскай архі-дыяцэзіі і дзякуючы падтрымцы фонду «Bradley foundation» выдавец-тва Pro Christo падрыхтавала яго выданне.
    У Каталіцкім Касцёле здаўна існавалі катэхізісы, якія прадстаў-лялі афіцыйнае вучэнне каталіцкай веры. Найбольш вядомым быў гэ-так званы Рымскі Катэхізіс, выдадзены ў 1566 г., у якім знайшлі ад-люстраванне ідэі Трыдэнцкага Сабору. Рымскі Катэхізіс, як і многія іншыя нацыянальныя і дыяцэзіяльныя катэхізісы, а таксама катэхізі-сы для спецыяльных груп вернікаў адыгралі вялікую ролю ў працэсе катэхізацыі на працягу многіх вякоў.
    Пасля Другога Ватыканскага Сабору (1963-1965) спецыяльная сесія Сіноду Біскупаў у 1985 г. прыняла рашэнне, згодна з навучан-нем Сабору і патрабаваннямі часу, апрацаваць новы Катэхізіс Ката-ліцкага Касцёла. Тэкст гэтага Катэхізіса быў афіцыйна прадстаўлены 11 кастрычніка 1992 г. папам Янам Паўлам II як узорны для абноўле-най катэхізацыі.
    Міжнародны Катэхетычны Кангрэс у 2002 г. прапанаваў, каб на базе Катэхізіса быў падрыхтаваны яго Кампендый, які б больш корат-
    ка, у традыцыйнай форме пытанняў і адказаў выкладаў праўды ката-ліцкай веры і маральнасці. Гэты Кампендый быў абнародаваны 28 чэр-веня 2005 г. папам Бэнэдыктам XVI.
    Кампендый, па сваёй сутнасці, з’яўляецца простым і адначасова поўным прадстаўленнем каталіцкай веры і маральнасці ў форме дыя-логу паміж катэхетам і катэхізуемым. Пры гэтым трэба падкрэсліць, што пытанні і адказы падабраны так, каб канцэнтраваць увагу чытача на матэрыяле і такім чынам пабуджаць яго да адкрыцця новых аспек-таў веры і маральнасці.
    Прынятая ў Кампендыі форма дыялогу не азначае, што толькі так можна ім карыстацца. Ён будзе прыдатны і тым, хто сам цікавіцца пытаннем веры і маральнасці і хоча самастойна іх пазнаць.
    Вельмі важным з’яўлецца тое, што ў Кампендыі ёсць шмат ілюст-рацый, якія дапамагаюць перадаць і замацаваць прапанаваны чыта-чам матэрыял. Касцёл на працягу ўсёй сваёй багатай гісторыі вельмі шырока выкарыстоўваў іканаграфію для евангелізацыі і катэхізацыі. Сучасная культура характарызуецца большай увагай да вобразу. Таму выкарыстанне ілюстрацый з’яўляецца эфектыўным сродкам у дына-мічным выражэнні і пераказе праўдаў веры.
    Кампендый сцісла звязаны з самім Катэхізісам і складзены паводле яго структуры. Ён мае тыя самыя, што і Катэхізіс, лагічна звязаныя паміж сабой часткі.
    Першая частка — «Вызнанне веры» — змяшчаесінтэз каталіцкага веравучэння, а таксама Апостальскі і Нікейска-Канстанцінопальскі сімвалы веры, якія абвяшчаюць галоўныя праўды веры.
    Другая частка — «Цэлебрацыя хрысціянскай таямніцы» — прад-стаўляе нязменнае значэнне літургіі ў жыцці Касцёла. Пры гэтым маецца на ўвазе тое, што абвяшчэнне Евангелля і навучанне праўдам веры знаходзіць сваю реалізацыю ў сакрамэнтальным жыцці верні-каў, у якім ажыццяўляецца збаўчая Пасхальная таямніца Хрыста.
    Трэцяя частка — «Жыццё ў Хрысце» — навучае аб абавязках хрыс-ціянаў жыць паводле прынцыпаў хрысціянскай веры, быць заўсёды вернымі збаўчаму духу Евангелля і яго сведкамі.
    I, нарэшце, чацвёртая частка — «Хрысціянская малітва» — прад-стаўляе малітоўнае жыццё веруючых, якія па прыкладзе Хрыста пак-ліканы да размовы з Богам на малітве. Хрысціянін — гэта чалавек ма-літвы.
    Такім чынам Кампендый уводзіць у таямніцу Бога і збаўлення ча-лавека, цэнтральнае месца ў якой займае асоба Езуса Хрыста, які праз Духа Святога дзейнічае ў Касцёле.
    Секулярна-ліберальныя выклікі нашага часу патрабуюць адра-джэння і аднаўлення працэсу катэхізацыі, каб кожны чалавек меў маг-чымасць пазнаць праўды веры і маральныя нормы, дадзеныя яму дзе-ля яго дабра і збаўлення, каб ён, жывучы паводле іх, будаваў Божае Валадарства: валадарства праўды і жыцця, валадарства святасці і ласкі, валадарства справядлівасці, любові і спакою.
    Спадзяюся, што Кампендый стане новай дзейснай прыладай катэ-хізацыі, а таксама паспрыяе ўмацаванню хрысціянскай веры і мараль-насці як саміх веруючых, так і тых, хто сумняваецца і знаходзіцца ў пошуку. Няхай яго змест і ідэі моцным рэхам адгукнуцца ў сэрцах людзей і фарміруюць іх жыццё у сучасным свеце, які патрабуе духоў-нага абнаўлення.
    Спадзяюся таксама, што ён будзе садзейнічаць далейшаму развіццю адносін з іншымі хрысціянскімі веравызнаннямі, асабліва з Праваслаў-най Царквой, у справе абвяшчэння праўдаў хрысціянскай веры, суполь-най абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў і сведчання пра іх.
    Выданне Кампендыя — кнігі веры — на беларускай мове з’яўляец-ца таксама ўкладам Каталіцкага Касцёла ў развіццё беларускай куль-туры і абагачэнне яе новым рэлігійным зместам і тэрміналогіяй.
    Дзякую перакладчыкам, спонсарам і выдаўцам Кампендыя і ўсіх іх, а таксама тых, хто будзе ім карыстацца, давяраю Марыі, Маці Кас-цёла, і ад усяго сэрца благаслаўляю.
    Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
    Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
    Мінск, 25 сакавіка 2010 г.
    Урачыстасць Звеставання Пана.
    MOTU PROPRIO для зацвярджэння i апублікавання Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла
    Шаноўным братам кардыналам, патрыярхам, арцыбіскупам, біскупам, прэзбітэрам, дыяканам і ўсім членам Божага народу
    Ужо мінула дваццаць гадоў з таго часу, калі па жаданні Надзвы-чайнага Сходу Сіноду Біскупаў з нагоды дваццатай гадавіны закан-чэння Другога Ватыканскага Сусветнага Сабору была распачата пра-ца над Катэхізісам Каталіцкага Касцёла.
    Бясконца дзякую Пану Богу за тое, што даў Касцёлу Катэхізіс, абвешчаны ў 1992 г. маім шаноўным і ўмілаваным Папярэднікам па-пам Янам Паўлам II.
    Вялікая карысць і каштоўнасць гэтага дару пацверджана перш за ўсё пазітыўным і шырокім прыняццем яго біскупамі, да якіх у пер-шую чаргу быў скіраваны як дакладны і аўтэнтычны тэкст для наву-чання каталіцкай дактрыне, а асабліва для распрацоўкі мясцовых ка-тэхізісаў. Катэхізіс быў таксама прыхільна і велікадушна прыняты ўсім Божым народам, які мог пазнаёміцца з ім больш чым на пяцідзесяці мовах, на якія ён быў перакладзены да гэтага часу, і ацаніць яго.
    Сёння з вялікай радасцю зацвярджаю і абвяшчаю Кампендый гэ-тага Катэхізіса.
    Такім было пажаданне ўдзельнікаў Міжнароднага Катэхетычна-га Кангрэса, што праходзіў у кастрычніку 2002 г., якія такім чынам выразілі шырока распаўсюджанае ў Касцёле прагненне. Святой па-мяці мой Папярэднік, падтрымліваючы гэтае пажаданне, прыняў у лютым 2003 г. рашэнне аб падрыхтоўцы Кампендыя і даручыў яго рэ-дакцыю спецыяльнай Камісіі Кардыналаў, на чале са мною, у супра-
    цоўніцтве з рознымі экспертамі. У ходзе прац праект гэтага Кампен-дыя быў прадстаўлены на ацэнку ўсім найдастойнейшым кардына-лам і старшыням Канферэнцый Біскупаў, якія ў пераважнай большасці прыхільна прынялі яго і ацанілі.
    Кампендый, які прадстаўляю паўсюднаму Касцёлу, з’яўляецца вер-ным і дакладным сінтэзам Катэхізгса Каталіцкага Касцёла. Ен змя-шчае ў скарочаным выглядзе ўсе істотныя і фундаментальныя эле-менты веры Касцёла і такім чынам стварае, як гэтага жадаў мой Папя-рэднік, своеасаблівы vademecum, які дазваляе веруючым і няверую-чым асобам ахапіць адным позіркам адразу ўсю панараму каталіцкай веры.
    Па структуры, змесце і мове Кампендый дакладна адлюстроўвае Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, які дзякуючы гэтаму сінтэзу набывае большую папулярнасць і будзе глыбей пазнаны.
    Таму з надзеяй даручаю гэты Кампендый у першую чаргу ўсяму Касцёлу і асабліва кожнаму хрысціяніну, каб яны дзякуючы яму ад-шукалі ў гэтым трэцім тысячагоддзі жывое натхненне для адноўлена-га абавязку евангелізацыі і выхавання ў веры, што павінна характа-рызаваць кожную касцёльную супольнасць і кожнага веруючага ў Хрыста, незалежна ад узросту і нацыянальнай прыналежнасці.
    Гэты Кампендый, з прычыны сваёй сцісласці, яснасці і цэласнасці, адрасаваны таксама кожнаму чалавеку, які, жывучы ва неўпарадкава-ным свеце і знаходзячыся пад уплывам разнастайных пасланняў, жа-дае пазнаць Шлях Жыцця, Праўду, якую Бог даверыў Касцёлу праз свайго Сына.
    Чытаючы гэты аўтарытэтны дапаможнік, якім ёсць Кампендый, няхай кожны, дзякуючы галоўным чынам заступніцтву Найсвяцей-шай Марыі, Маці Хрыста і Касцёла, распазнае і прыме ўсю невычэрп-ную прыгажосць, унікальнасць і актуальнасць найцудоўнейшага Дару, які Бог даў чалавецтву: свайго адзінага Сына, Езуса Хрыста, які ёсць Дарогай, Праўдай і Жыццём (пар. Ян 14, 6).
    28 чэрвеня 2005 г., у вігілію ўрачыстасці св. Пятра і Паўла, у пер-шы год майго Пантыфікату.
    ^Ф»Л<Л) бАл^ч ^ Ду|
    Абраз Хрыста Пантакратара (грэч. pantocrator — той, які ўсё падтрым-лівае, усеўладны) рэдкай мастацкай прыгажосці нагадвае нам словы псаль-міста: