Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Мінск 2010
«Ты найпрыгажэйшы з сыноў чалавечых, на тваіх вуснах разлілася лас-ка» (Пс 45 [44], 3).
Святы Ян Хрызастом, узносячы хвалу Пану Езусу, пісаў:
«Хрыстус быў у росквіце гадоў, у моцы Духа, ззяла ў Ім падвойная пры-гажосць: душы і цела» (PG 52,479).
Сваёй маляўнічай мовай гэты абраз перадае сінтэз першых Сусветных Сабораў — прадстаўляе бляск чалавечнасці і ззянне боскасці Езуса.
Хрыстус апрануты ў чырвоную туніку, пакрытую цёмна-сінім плашчом. Два колеры нагадваюць пра Яго падвойную натуру, а залацісты бляск свед-чыць аб боскай асобе Слова. 3 правага пляча спадае залатая стула — сімвал Яго вечнага святарства. Яго велічны і спакойны твар у густой капне вала-соў абкружаны арэолам са знакам крыжа, на якім прадстаўлена трыграма «О fi N» («ТОЙ, ЯКІЁСЦЬ»), што нагадвае аб’яўленне імя Бога ў кнізе Зы-ходу (3,14). Уверсе па баках абраза знаходзяцца дзве дыграмы: «ІС — ХС» («Езус» — «Хрыстус»), якія з’яўляюцца назвай самога абраза.
Правая рука з сагнутымі, амаль зведзенымі вялікім і персценевым паль-цамі (што ўказвае на падвойную натуру Хрыста ў еднасці асобы), паказана ў тыповым жэсце благаслаўлення. Левая рука трымае кнігу Евангелля, упры-гожаную трыма спражкамі, пярлінамі і каштоўнымі камянямі. Евангелле — сімвал і сінтэз Божага слова, мае таксама літургічнае значэнне, паколькі пад-час эўхарыстычнай цэлебрацыі чытаецца з яго ўрывак і прамаўляюцца сло-вы самога Езуса падчас кансэкрацыі.
Гэты вобраз — выдатны сінтэз натуралістычных і сімвалічных элементаў — запрашае да кантэмпляцыі і наследавання. Таксама сёння Езус праз Кас-цёл, сваю абранніцу і сваё Містычнае цела, працягвае благаслаўляць чала-вецтва і асвячае яго сваім Евангеллем, аўтэнтычнай кнігай праўды, шчасця і збаўлення чалавека.
У жніўні 386 г. св. Аўгустын падчас знаходжання ў садзе пачуў голас, які казаў: «Бяры і чытай, бяры і чытай» (Confessioni, 8, 12, 29). Кампендый Катэ-хізіса Каталіцкага Касцёла, будучы сінтэзам Евангелля Езуса, якое прадстаў-лена ў катэхезе Касцёла, — гэта запрашэнне адкрыць кнігу праўды і чытаць яе, больш за тое, праглынуць яе, як зрабіў гэта прарок Эзэхіэль (пар. Эзх 3,1-4).
Тэафан Крыцкі. Абраз Хрыста (1546 г.). Кляштар Стаўранікіты, гара Афон
УВОДЗІНЫ
1. 11 кастрычніка 1992 г. папа Ян Павел II перадаў вернікам усяго свету Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, прадстаўляючы яго як «тэкст аднясення» для катэхезы, адноўленай каля жывых крыніц веры. Такім чынам, праз трыццаць гадоў пасля адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору (1962-1965) было паспяхова здзейснена выказанае ў 1985 г. Надзвычайным Сходам Сіноду Біскупаў жаданне скласці катэхізіс усёй каталіцкай дактрыны адносна веры і маралі.
Праз пяць гадоў, 15 жніўня 1997 г., абвясціўшы ўзорнае выданне Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, Найвышэйшы Пантыфік пацвердзіў асноўную мэту гэтай працы: «Поўнае і цэласнае прадстаўленне ката-ліцкага веравучэння, якое дазволіць усім пазнаць, што сам Касцёл выз-нае, цэлебруе, чым жыве, як моліцца ў сваім штодзённым жыцці» .
2. Каб больш падкрэсліць значэнне Катэхізіса і выйсці насуст-рач жаданню, выказанаму на Міжнародным Катэхетычным Кангрэсе ў 2002 г., Ян Павел II склікаў у 2003 г. Спецыяльную Камісію на чале з кард. Ёзафам Ратцынгерам, прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, абавязваючы яе распрацаваць Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Кас-цёла, які змяшчаў бы больш сінтэтычныя фармуліроўкі тых самых пастулатаў веры. Пасля двух гадоў працы быў падрыхтаваны праектп Кампендыя і высланы на абмеркаванне кардыналам і старшыням Кан-ферэнцый Біскупаў. Праект у цэлым атрымаў станоўчую ацэнку з боку абсалютнай большасці рэспандэнтаў. Таму Камісія распачала пераг-ляд вышэйзгаданага праекта, беручы пад увагу атрыманыя прапано-вы па яго паляпшэнні, і падрыхтавала канчатковы тэкст.
3. Кампендый адзначаецца трыма характэрнымі рысамі: цеснай сувяззю з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла; формай дыялогу; выка-рыстаннем ілюстрацый у катэхезе.
Перш за ўсё Кампендый не з’яўляецца самастойнай працай і не імкнецца нейкім чынам замяніць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла: на-
' Пар. Giovani Paolo П, Cost. ар. Fidei depositum, 11 ottobre 1992. ' Giovani Paolo II, Lett. ap. Laetamur magnopere, 15 agosto 1997.
адварот, ён пастаянна спасылаецца на яго, дакладна ўказваючы нума-ры адсылкі, а таксама ўвесь час нагадвае пра яго структуру, паслядоў-насць і змест. Больш за тое, мэта Кампендыя — нанова абудзіць заці-каўленасць і захапленне Катэхізісам, які дзякуючы сваім мудрым тлу-мачэнням і глыбокай духоўнасці надалей застаецца сёння асноўным тэкстам касцёльнай катэхезы.
Кампендый, як і Катэхізіс, падзелены на чатыры часткі ў адпавед-насці з асноўнымі законамі жыцця ў Хрысце.
Першая частка пад загалоўкам «Вызнанне веры» змяшчае неаб-ходны сінтэз lexcredendi, г.зн. вызнаванай Каталіцкім Касцёлам веры, і заканчваецца Апостальскім сімвалам веры, дапоўненым Нікейска-Канстанцінопальскім сімвалам веры, пастаяннае прамаўленне якога на хрысціянскіх сходах дазваляе захаваць жывую памяць пра галоў-ныя праўды веры.
Другая частка пад загалоўкам «Цэлебрацыя хрысціянскай таям-ніцы» прадстаўляе істотныя элементы lex celebrandi. Сапраўды, абвя-шчэнне Евангелля знаходзіць свой прывілеяваны адказ у сакрамэн-тальным жыцці. У ім вернікі зведваюць і даюць сведчанне ў кожны момант свайго існавання аб збаўчай плённасці Пасхальнай таямніцы, праз якую Хрыстус здзейсніў справу нашага адкуплення.
Трэцяя частка пад загалоўкам «Жыццё ў Хрысце» нагадвае пра lex vivendi, г.зн. пра абавязак, якім ахрышчаныя павінны кіравацца ў сваіх паводзінах і этычным выбары, — вернасць вызнаванай і цэле-браванай веры. Вернікі сапраўды пакліканы Панам Езусам здзяй-сняць справы, якія надаюць ім годнасць дзяцей Айца ў любові Духа Святога.
Чацвёртая частка пад загалоўкам «Хрысціянская малітва» прад-стаўляе сінтэз lex orandi, г.зн. малітоўнага жыцця. На ўзор Езуса, дас-каналага прыкладу малітвы, хрысціянін таксама пакліканы да дыя-логу з Богам у малітве, асаблівым выяўленнем якой ёсць Ойча наш — малітва, якой навучыў нас сам Езус.
4. Другая характэрная рыса Кампендыя — форма дыялогу, якая аднаўляе старажытны літаратурны жанр катэхезы ў форме пытанняў і адказаў. Гаворка ідзе аб тым, каб прапанаваць ідэальны дыялог паміж настаўнікам і вучнем пры дапамозе паслядоўных пытанняў, якія ўцяг-ваюць чытача і запрашаюць яго пастаянна адкрываць новыя аспекты праўдаў сваёй веры. Форма дыялогу спрыяе таксама значнаму скара-чэнню тэксту, зводзячы яго да істотных рэчаў. Гэта напэўна паспрыяе засваенню і магчымаму запамінанню зместу.
5. Трэцяя характэрная рыса — наяўнасць пэўных ілюстрацый, якія раскрываюць змястоўную цэласнасць Кампендыя. Яны паходзяць з вельмі багатай хрысціянскай іканаграфічнай спадчыны. Векавая са-борная традыцыя сведчыць пра тое, што абразы таксама з’яўляюцца абвяшчэннем Евангелля. Мастакі ўсіх часоў прапанавалі вернікам для кантэмпляцыі і разважання вядомыя факты таямніцы збаўлення, па-казваючы іх у багацці колераў і ў дасканалай прыгажосці. Гэта свед-чанне таго, што сёння, у цывілізацыі вобраза, сакральны вобраз, як ніколі раней, можа выражаць нашмат больш, чым само слова, паколькі яго дынамізм камунікацыі і перадачы евангельскага паслання з’яўля-ецца нашмат больш дзейсным.
6. У саракавую гадавіну заканчэння Другога Ватыканскага Са-бору і ў Год Эўхарыстыі Кампендый можа быць далейшай дапамогай як у наталенні голаду праўды для вернікаў усіх узростаў і асяроддзяў, так і ў задавальненні патрэбаў тых, хто, не з’яўляючыся вызнаўцамі веры, прагне праўды і справядлівасці. Абнародаванне Кампендыя ад-будзецца ва ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла, стаўпоў паў-сюднага Касцёла і выдатных прапаведнікаў Евангелля ў старажыт-ным свеце. Гэтыя Апосталы бачылі тое, што прапаведвалі, і сведчылі аб праўдзе Хрыста ажно да мучаніцтва. Будзем жа падобнымі да іх у місійным запале і просім Пана, каб Касцёл заўсёды наследаваў наву-чанне Апосталаў, ад якіх атрымаў першае радаснае абвяшчэнне веры.
20 сакавіка 2005 г., Пальмовая нядзеля.
Кард. Ёзаф Ратцынгер
Старшыня Спецыяльнай Камісіі
Гэты незвычайны абраз «Пакланенне мудрацоў» (пар. Мц 2,1-12) прад-стаўляе аб’яўленне Езуса ўсім людзям. Уцелаўленне — гэта не толькі дар веры Марыі, Юзафа, жанчын, пастухоў, простых людзей з ізраэльскага народу, але таксама веры гэтых іншаземцаў, якія прыйшлі з Усходу, каб пакланіцца нова-народжанаму Месіі і ахвяраваць Яму свае дары:
«Увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і ўпалі, і пакланіліся Яму. I адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму золата, кадзі-ла і міру» (Мц 2, 11).
Мудрацы прадстаўляюць першыя народы, пакліканыя да веры, якія на-бліжаюцца да Езуса не з пустымі рукамі, але з багаццем сваіх зямель і культур.
Евангелле Езуса — гэта збаўчае слова для ўсяго чалавецтва. Св. Леў Вялікі казаў:
«Усе народы, прадстаўленыя трыма мудрацамі, няхай паклоняцца Ства-рыцелю сусвету, каб Бог быў вядомы не толькі ў Юдэі, але на ўсёй зямлі, бо паўсюль у Ізраэлі ўзвялічваецца Яго імя (пар. Пс 76 [75], 2)» (Discorso 3 per I’Epifania).
Гэтая першая частка Кампендыя паказвае сустрэчу Бога і чалавека і ад-каз веры, які Касцёл ад імя ўсіх людзей дае на дар збаўчага ўцелаўлення Бо-жага Сына і Яго боскага аб’яўлення.
Джэнціле да Фабрыяна. Пакланенне мудрацоў (ІА23 г.). Фларэнцыя, галерэя Уфіцы
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ВЫЗНАННЕ ВЕРЫ
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
«ВЕРУ» - «ВЕРЫМ»
Гэтая мініяцюра прадстаўляе поўны цыкл шасці дзён стварэння ажно да спакушэння першых бацькоў (пар. Быц 1-3).
«Незлічоныя, Пане, Твае справы.
Усё Ты мудра стварыў, зямля напоўнілася Тваімі стварэннямі. Вось распасцёрлася шырокае і вялікае мора, у ім безліч паўзуноў, жывёлаў малых і вялікіх. Там вандруюць караблі, і левіятан, якога Ты стварыў, забаўляецца там.
Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час.
Калі даеш ім, яны збіраюць, калі раскрываеш руку сваю, яны насычаюцца дабром. Няхай знікнуць з зямлі грэшнікі і няхай не будзе больш бязбожных. Благаславі, душа мая, Пана» (Пс 104 [103], 24-28.35).
Падчас Пасхальнай вігіліі Касцёл праслаўляе Пана за найвялікшую спра-ву адкуплення чалавецтва і сусвету:
«Усемагутны вечны Божа, дзівосны Ты ва ўсіх Тваіх справах, учыні, каб адкуплены Табою народ зразумеў, наколькі цудоўнай была справа стварэння на пачатку і яшчэ цудоўнейшай — справа адкуплення ў поўні часу, калі як пасхальны Баранак быў ахвяраваны за нас Езус Хрыстус. Які жыве і валадарыць на векі вечныя».