Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Мінск 2010
40. Чаму важным з’яўляецца аб’яўленне Божага імя?
206-213 Аб’яўленнем свайго імя Бог дае зразумець багацці, якія змяшчаюцца ў Яго неспасцігальнай таямніцы: толькі Ён, спрад-веку і назаўсёды, ёсць тым, хто пераўзыходзіць свет і гісторыю. Гэта Ён стварыў неба і зямлю. Ён Бог верны, заўсёды блізкі да свайго народу, каб яго збавіць. Ён выключна святы, «багаты на міласэрнасць» (Эф 2,4), заўсёды гатовы прабачыць. Ён — Быццё духоўнае, трансцэндэнтнае, усемагутнае, вечнае, асабовае, дас-каналае. Ён ёсць праўдай і любоўю.
«Бог — Быццё бясконца дасканалае, якім ёсць Найсвяцей-шая Тройца» (св. Турыбій Мангравэха).
Веру ў Бога Айца
39
41. У якім сэнсе Бог ёсць праўдай?
Бог — гэта сама праўда, таму Ён не памыляецца і не ўводзіць 214-217 у зман. Ён «ёсць святло, і няма ў Ім цемры» (1 Ян 1, 5). Адвеч- 231 ны Сын Бога, уцелаўлёная Мудрасць, быў пасланы ў свет, «каб засведчыць аб праўдзе» (Ян 18, 37).
42. Якім чынам Бог аб’яўляе, што Ён ёсць любоў?
Бог аб’яўляецца Ізраэлю як той, чыя любоў большая за 218-221 любоў айца ці маці да сваіх дзяцей, або жаніха да сваёй нявес-ты. Ён у самым сабе «ёсць любоў» (1 Ян 4, 8.16). Ён той, які аддае сябе цалкам і бескарысліва, які «так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, <...> каб свет быў збаўлены праз Яго» (Ян 3, 16-17). Пасылаючы свайго Сына і Духа Свя-тога, Бог аб’яўляе, што Ён сам ёсць вечным абменам любові.
43. Што вынікае з веры ў адзінага Бога?
3 веры ў Бога, Адзінага, вынікае наступнае: пазнаванне Яго 222-227 значнасці і велічы; жыццё ва ўдзячнасці; спадзяванне на Бога, 229 нават у безнадзейных сітуацыях; прызнанне непаўторнасці і сапраўднай годнасці ўсіх людзей, створаных паводле Яго пада-бенства; разумнае карыстанне створанымі Ім рэчамі.
44. Што з’яўляецца цэнтральнай таямніцай веры
і хрысціянскага жыцця?
Цэнтральнай таямніцай веры і хрысціянскага жыцця з’яў- 232-237 ляецца таямніца Найсвяцейшай Тройцы. Хрысціяне прымаюць хрост у імя Айца і Сына, і Духа Святога.
45. Ці можа таямніца Найсвяцейшай Тройцы
быць зразуметая толькі чалавечым розумам?
Бог пакінуў сляды свайго трынітарнага Быцця ў стварэнні 237
і ў Старым Запавеце, але глыбіня Яго Быцця як Найсвяцей-шай Тройцы ёсць неспасцігальнай таямніцай для чалавечага розуму, а таксама для веры Ізраэля да ўцелаўлення Божага Сына
40
Частка першая, раздзел другі, глава першая
240-242
243-248
249-256
266
257-260
267
і спаслання Духа Святога. Гэтая таямніца была аб’яўлена Езу-сам Хрыстом і з’яўляецца крыніцай усіх іншых таямніц веры.
46. Што аб’яўляе Езус Хрыстус аб таямніцы Айца?
Езус Хрыстус аб’яўляе, што Бог ёсць «Айцом» не толькі таму, што з’яўляецца Стварыцелем сусвету і чалавека, але ме-навіта таму, што вечна нараджае ў сваім улонні Сына, які ёсць Яго Словам, «адлюстраваннем Ягонай славы, вобразам Ягонай сутнасці» (Гбр 1, 3).
47. Кім ёсць Дух Святы, аб’яўлены нам Езусам Хрыстом?
Гэта трэцяя Асоба Найсвяцейшай Тройцы. Гэта Бог, адзіна-сутны Айцу і Сыну. Дух Святы «паходзіць ад Айца» (Ян 15, 26), які, пачатак без пачатку, ёсць крыніцай усяго трынітарнага жыцця. Ён паходзіць таксама ад Сына (Filioque) ў выніку веч-нага дару, які Айцец дае Сыну. Спасланы Айцом і ўцелаўлёным Сынам, Дух Святы накіроўвае Касцёл да пазнання «ўсёй праў-ды» (Ян 16,13).
48. Як Касцёл выяўляе сваю трынітарную веру?
Касцёл выяўляе сваю трынітарную веру, вызнаючы аднаго Бога ў трох Асобах: Айца, Сына і Духа Святога. Тры Божыя Асобы з’яўляюцца адным Богам, бо кожная з іх мае аднолька-вую паўнату адзінай і непадзельнай Божай натуры. Божыя Асо-бы адрозніваюцца паміж сабой адносінамі кожнай з іх да дзвюх астатніх: Айцец нараджае Сына, Сын народжаны з Айца, Дух Святы паходзіць ад Айца і Сына.
49. Як дзейнічаюць тры Божыя Асобы?
Непадзельныя ў сваёй адзінай сутнасці Божыя Асобы не-падзельныя таксама ў сваім дзеянні: дзеянне Найсвяцейшай Тройцы адзінае і тое ж самае. Аднак у адзіным Божым дзеянні кожная Асоба прадстаўляе тое, што ўласціва Ёй у Тройцы.
Веру ў Бога Айца
41
«О, мой Божа, Тройца, якую праслаўляю... Супакой душу маю; зрабі яе сваім небам, сваім умілаваным прытулкам і месцам свайго адпачынку. Няхай ніколі не пакіну там Цябе ў адзіноце, але няхай буду там уся цалкам, чуваю-чы ў веры, трываючы ў пакланенні, аддаючыся поўнасцю Тваёй справе збаўлення» (бл. Альжбета ад Тройцы).
50. Як разумець, што Бог усемагутны?
Бог аб’явіўся як «моцны і магутны» (Пс 25 [24]), 8), як той, для якога «няма нічога немагчымага» (Лк 1, 37). Яго паўсюд-ная і таямнічая ўсемагутнасць выяўляецца ў стварэнні свету з нічога і чалавека з любові, але асабліва — ва ўцелаўленні і ўвас-красенні свайго Сына, у дары ўсынаўлення і прабачэння гра-хоў. Таму Касцёл скіроўвае сваю малітву да «Бога ўсемагутна-га і вечнага» (Omnipotens sempiterne Deus...).
51. Чаму важным з’яўляецца сцвярджэнне:
«Напачатку Бог стварыў неба і зямлю» (Быц 1,1)?
Стварэнне — гэта падмурак усіх Божых намераў збаўлення; яно выяўляе ўсемагутную і мудрую любоў Бога; гэта першы крок у накірунку да Запавету адзінага Бога са сваім народам; гэта пачатак гісторыі збаўлення, якая дасягае сваёй кульміна-цыі ў Хрысце; гэта першы адказ на асноўныя пытанні чалавека адносна праўды пра сваё паходжанне і сваю мэту.
52. Хто стварыў свет?
Айцец, Сын і Дух Святы з’яўляюцца адзіным і непадзель-ным пачаткам свету, хоць справа стварэння свету асаблівым чынам прыпісваецца Богу Айцу.
53. Навошта быў створаны свет?
Свет быў створаны дзеля хвалы Бога, які захацеў выявіць і паказаць сваю дабрыню, праўду і прыгажосць. Канчатковая мэта стварэння — каб Бог у Хрысце мог быць «усё ва ўсім» (1 Кар 15, 28) дзеля сваёй хвалы і дзеля нашага шчасця.
268-278
279-289
315
290-292
316
293-294
319
42
Частка першая, раздзел другі, глава першая
295-301
317-320
302-306
321
307-308
323
309-310
324, 400
«Хвалой Божай ёсць жывы чалавек, а жыццё чалавечае ёсць сузіраннем Бога» (св. Ірэнэй).
54. Як Бог стварыў сусвет?
Бог стварыў сусвет свабодна, з мудрасцю і любоўю. Ства-рэнне свету не з’яўляецца вынікам нейкай неабходнасці, сля-пога лёсу ці выпадку. Бог стварыў «з нічога» (ex nihilo: 2 Мак 7, 28) ўпарадкаваны і добры свет, які Ён бясконца пераўзыходзіць. Бог захоўвае ў існаванні сваё стварэнне і падтрымлівае яго, дае яму здольнасць дзейнічаць і вядзе яго да спаўнення праз свай-го Сына і Духа Святога.
55. У чым заключаецца Божы Провід?
Божы Провід заключаецца ў кіраванні, якім Бог вядзе свае стварэнні да канчатковай дасканаласці, да якой Ён іх заклікае. Бог — суверэнны аўтар свайго намеру, але дзеля яго здзяйснен-ня Богу неабходы саўдзел Яго стварэнняў. У той жа час Ён адор-вае стварэнні годнасцю дзейнічаць самім, быць прычынамі адно для другога.
56. Як супрацоўнічае чалавек з Божым Провідам?
Бог адорвае і заклікае чалавека, паважаючы яго свабоду, каб ён супрацоўнічаў з Ім праз свае справы, малітвы, а таксама праз пакуты, выклікаючы ў чалавеку «жаданне і дзеянне паводле свайго ўпадабання» (Флп 2, 13).
57. Калі Бог усемагутны і прадбачлівы, чаму ўсё ж існуе зло?
На гэтае пытанне, балючае і таямнічае, можа даць адказ толькі паўната хрысціянскай веры. Бог ніякім чынам, непас-рэдна ці пасрэдна, не з’яўляецца прычынай зла. Ён тлумачыць таямніцу зла праз свайго Сына Езуса Хрыста, які памёр і ўвас-крос, каб перамагчы гэтае вялікае маральнае зло, якім ёсць грэх людзей — корань усялякага іншага зла.
Веру ў Бога Айца 43
58. Чаму Бог дапускае зло?
Вера дае нам упэўненасць, што Бог не дапусціў бы зла, калі б зі 1-314 не атрымаў з яго дабра. Бог ажыццявіў ужо гэта цудоўным чы- 324 нам праз смерць і ўваскрасенне Хрыста. I сапраўды, з найвялік-шага маральнага зла — забойства Яго Сына — Ён атрымаў най-вялікшыя даброты: праслаўленне Хрыста і нашае адкупленне.
Неба і зямля
59. Што стварыў Бог?
Святое Пісанне кажа: «Напачатку Бог стварыў неба і зям- 325-327 лю» (Быц 1, 1). Касцёл у сваім вызнанні веры абвяшчае, што Бог ёсць Стварыцелем усяго бачнага і нябачнага: усіх духоў-ных і матэрыяльных істотаў, гэта значыць анёлаў і бачнага све-ту, і асабліва чалавека.
60. Хто такія анёлы?
Анёлы — гэта стварэнні выключна духоўныя, бесцялесныя, 328-333 нябачныя і несмяротныя; істоты асабовыя, адораныя розумам і 350-351 воляй. Яны няспынна сузіраюць Бога тварам у твар, праслаў-ляюць Яго, служаць Яму і з’яўляюцца Яго пасланцамі дзеля здзяйснення справы збаўлення ўсіх людзей.
61. Якім чынам анёлы прысутнічаюць у жыцці Касцёла?
Касцёл далучаецца да анёлаў у пакланенні Богу, просіць іх 334-336 аб дапамозе і літургічна адзначае ўспамін некаторых з іх. 352
«Кожны вернік мае побач з сабой анёла як ахоўніка і пас-тыра, які вядзе яго да жыцця» (св. Базыль Вялікі).
62. Чаму навучае Святое Пісанне адносна стварэння бачнага свету?
Праз аповед аб «шасці днях» стварэння Святое Пісанне дае 337-344 нам зразумець каштоўнасць створанага і яго прызначэнне дзе-ля хвалы Божай і служэння чалавеку. Усё абавязана сваім існа-
44
Частка першая, раздзел другі, глава першая
ваннем Богу, ад якога атрымлівае ўласную якасць і даскана-ласць, уласныя законы і ўласнае месца ў свеце.
63. Якое месца чалавека ў стварэнні?
343-344 Чалавек з’яўляецца вяршыняй бачнага стварэння, бо ён 353 створаны паводле вобраза і падабенства Бога.
64. Якая сувязь існуе паміж створанымі рэчамі?
342 Паміж стварэннямі існуе ўзаемазалежнасць і іерархія, як 354 гэтага пажадаў Бог. У той жа час паміж стварэннямі існуе адзін-ства і салідарнасць, паколькі ўсе маюць аднаго і таго ж Ствары-целя, з’яўляюцца Яго ўмілаванымі і скіраваныя да Яго хвалы. Павага да законаў, закладзеных у стварэнне, і суадносінаў якія вынікаюць з прыроды рэчаў, з’яўляецца крыніцай мудрасці і падставай маральнасці.
65. Якая сувязь існуе паміж справай стварэння і справай адкуплення?
345-349 Справа стварэння завяршаецца ў яшчэ больш вялікай спра-
ве адкуплення. Сапраўды, яно дае пачатак новаму стварэнню, у якім усё знойдзе свой поўны сэнс і сваё здзяйсненне.
Чалавек
66. У якім сэнсе чалавек створаны паводле «Божага вобраза»?
355-357 Чалавек створаны паводле Божага вобраза ў тым сэнсе, што здольны свабодна пазнаваць і любіць свайго Стварыцеля. Ен — адзінае стварэнне на гэтай зямлі, якое Бог пажадаў дзеля яго са-мога і якога паклікаў удзельнічаць праз пазнанне і любоў у сваім Божым жыцці. Паколькі чалавек створаны паводле Божага воб-раза, ён мае годнасць асобы: з’яўляецца ні чымсьці, а кімсьці, здольны пазнаваць сябе, дабравольна даваць сябе і ўваходзіць у супольнасць з Богам і іншымі асобамі.