• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Мінск 2010
    198.28 МБ
    ГЛАВА ТРЭЦЯЯ
    ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ БОГУ
    Веру
    25.	Як чалавек адказвае Богу, які аб’яўляецца?
    Чалавек, узмоцнены дадзенай яму Божай ласкай, адказвае 142-143 паслухмянасцю веры, што азначае поўны давер Богу і прыняц-це Яго праўды, якую Ён гарантуе і якой сам жа з’яўляецца.
    26.	Хто ў Святым Пісанні з’яўляецца галоўным сведкам паслухмянасці веры?
    Існуе шмат сведкаў, але галоўных двое: Абрагам, які падчас 144-149 выпрабавання «паверыў Богу» (Рым 4, 3) і заўсёды быў пас-лухмяны Ягонаму закліку, таму і стаў «айцом усіх, хто паве-рыў» (Рым 4, 11.18), і Дзева Марыя, якая самым дасканалым чынам на працягу ўсяго свайго жыцця праяўляла паслухмя-насць веры: «Fiat mihi secundum Verbum tuum (Няхай Мне cma-нецца паводле Твайго слова)» (Лк 1, 38).
    27.	Што значыць для чалавека верыць у Бога?
    Гэта значыць з’яднацца з самім Богам, давяраючы Яму і згад- 150-152 жаючыся з усімі аб’яўленымі Ім праўдамі, таму што Бог сам ёсць 176-178 Праўдай. Гэта значыць верыць у адзінага Бога ў трох Асобах: Айца, Сына і Духа Святога.
    30
    Частка першая, раздзел першы, глава трэцяя
    28.	Якія характэрныя рысы веры?
    153-165 Вера — бескарыслівы дар Бога, даступны кожнаму, хто аб ім з 179-180 паКорай просіць, — гэта звышпрыродная цнота, неабходная для 183 184 збаўлення. Акт веры — гэта людскі чын, акт чалавечага розуму, які пад уздзеяннем Божай ласкі дабравольна згаджаецца з Бо-жай праўдай. Акрамя гэтага, вера бясспрэчная, бо заснаваная на Божым слове; яна дзейсная, «бо дзейнічае праз любоў» (Гал 5,6); яна няспынна ўзрастае дзякуючы слуханню Божага слова і ма-літве. Вера дае нам адчуць нябесную радасць.
    29.	Чаму няма супярэчнасці паміж верай і навукай?
    159	Хоць вера пераўзыходзіць розум, аднак ніколі не можа быць
    супярэчнасці паміж верай і навукай, бо абедзве паходзяць ад Бога. Менавіта Бог адорвае чалавека верай і святлом розуму.
    «Вер, кабразумець;разумей, каб верыць» (св. Аўгустын).
    Верым
    30.	Чаму вера з’яўляецца чынам асабістым і адначасова эклезіяльным?
    166-169 Вера з’яўляецца чынам асабістым, бо гэта дабравольны ад-181 каз чалавека Богу, які аб’яўляецца. Але ў той жа час гэта чын эклезіяльны, які выяўляецца ў вызнанні: «Верым». I па сут-насці, менавіта Касцёл верыць: гэта ён праз дзеянне Духа Свя-тога папярэднічае, узрошчвае і жывіць веру кожнага хрысція-ніна. Таму Касцёл з’яўляецца Маці і Настаўнікам.
    «Не можа мець Бога Айцом той, хто не прымае Касцёл якМаці» (св. Кіпрыян).
    31.	Чаму формулы веры з’яўляюцца важнымі?
    170-171 Формулы веры з’яўляюцца важнымі, таму што дазваляюць выказваць, засвойваць, целебраваць праўды веры і дзяліцца імі з іншымі людзьмі, карыстаючыся агульнай мовай.
    Чалавек адказвае Богу
    31
    32.	Як разумець, што вера Касцёла з’яўляецца адзінай?
    Касцёл, хоць і складаецца з людзей, якія размаўляюць на 172-175 розных мовах, маюць розныя культуры і абрады, аднадушна 182 вызнае адзіную веру, атрыманую ад адзінага Пана і перада-дзеную праз адзіную Апостальскую Традыцыю. Ён вызнае адзінага Бога — Айца, Сына і Духа Святога — і ўказвае адзіны шлях да збаўлення. Таму мы верым адзіным сэрцам і адзінай душой у тое, што змяшчаецца ў Божым слове, напісанным ці перададзеным, і ў што Касцёл прапануе верыць, як у аб’яўле-нае Богам.
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    ВЫЗНАННЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ВЕРЫ
    Гэтая антычная мазаіка рымскай базылікі св. Клімэнта праслаўляе тры-умф Крыжа — цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры. Мы бачым раскош-ны куст аканта ў цвіценні, яго шматлікія галіны з кветкамі і пладамі разыхо-дзяцца ў розныя бакі. Жыццёвую моц гэтай расліне дае крыж Езуса, ахвяра якога нанова стварае чалавека і сусвет. Езус — новы Адам, які праз таямніцу сваёй мукі, смерці і ўваскрасення дазваляе зноў квітнець чалавецтву, паяд-наўшы яго з Айцом.
    Вакол церпячага Хрыста — дванаццаць белых галубоў, якія сімвалізуюць дванаццаць Апосталаў. Пад крыжам стаіць Марыя разам з Янам, умілаваным вучнем:
    «Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: “Жанчына, вось сын Твой”. Потым сказаў вучню: “Вось Маці твая”. I з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе» (Ян 19, 26-27).
    Уверсе бачная рука Айца, што падносіць карону хвалы свайму Сыну, які перамог смерць сваёй Пасхальнай таямніцай.
    Каля самага нізу куста знаходзіцца маленькае аленянё, якое змагаецца са змеем зла.
    3 гэтай расліны, што ўяўляе сабой дрэва адкуплення, б’е крыніца вады, якая дае пачатак чатыром патокам, што сімвалізуюць чатыры Евангеллі, з якіх спаталяюць смагу веруючыя, як гэта робяць алені каля крыніц жывой вады. Касцёл прадстаўлены тут як нябесны сад, ажыўлены Езусам — сапраўдным дрэвам жыцця.
    Рым, базыліка св. Клімэнта. Мазаікаў апсідзе. XII ст. (фрагмент — Крыж:дрэ-ва жыцця). Рэпрадукцыя зробленая з дазволу ірландскіх айцоў дамініканаў
    ВЕРУ
    Апостальскі сімвал веры
    Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
    Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае.
    Амэн.
    Symbolum Apostolicum
    Credo in Deum Patrem omnipo-tentem, Creatorem cash et terras, et in lesum Christum, Filium Eius unicum, Dominum nostrum, qui conceptus est de Spiritu Sancto, natus ex Maria Virgine, passus sub Pontio Pilato, crucifixus, mortuus, et sepultus, descendit ad inferos, tertia die resurrexit a mortuis, ascendit ad caelos, sedet ad dexteram Dei Patris omnipotentis, inde venturus est iudicare vivos et mortuos.
    Credo in Spiritum Sanctum, sanctam Ecclesiam catholicam, sanctorum communionem, remissionem peccatorum, carnis resurrectionem, vitam aeternam.
    Amen.
    Нікейска- Канстанціно-пальскі сімвал веры
    Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага.
    I ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага,
    Symbolum Nicaenum Constantinopolitanum
    Credo in unum Deum, Patrem omnipotentem, Factorem cash et terrae, visibilium omnium et invisibilium.
    Et in unum Dominum lesum Christum, Filium Dei unigenitum,
    36
    Частка першая, раздзел другі
    з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася.
    Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. I ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны.
    I на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца.
    I зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых,
    і Яго Валадарству не будзе канца.
    Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў.
    Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл.
    Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.
    et ex Patre natum ante omnia saecula: Deum de Deo, Lumen de Ltimine, Deum verum de Deo vero, genitum, non factum, consubstantialem Patri: per quem omnia facta sunt; qui propter nos homines et propter nostram salutem descendit de caelis, et incarnatus est de Spiritu Sancto ex Maria Virgine et homo factus est, crucifixus etiam pro nobis sub Pontio Pilato, passus et sepultus est, et resurrexit tertia die secundum Scripturas, et ascendit in caelum, sedet ad dexteram Patris, et iterum venturus est cum gloria, iudicare vivos et mortuos, cuius regni non erit finis.
    Credo in Spiritum Sanctum, Dominum et vivificantem, qui ex Patre Filioque procedit, qui cum Patre et Filio simul adoratur et conglorificatur, qui locutus est per prophetas.
    Et unam sanctam catholicam et apostolicam Ecclesiam.
    Confiteor unum Baptisma in remissionem peccatorum.
    Et expecto resurrectionem mortu-orum, et vitam venturi saeculi. Amen.
    Веру у Бога Айца
    37
    ГЛАВАПЕРШАЯ
    ВЕРУ Ў БОГААЙЦА Сімвалы веры
    33.	Што такое сімвалы веры?
    Гэта складзеныя формулы, называныя таксама «вызнаннямі веры», або «Credo», якімі Касцёл з самага пачатку сцісла выра-жаў і перадаваў сваю веру нарматыўнай мовай, агульнай для ўсіх вернікаў.
    34.	Якія найбольш даўнія сімвалы веры?
    Гэта хросныя сімвалы. Паколькі хрост удзяляецца «ў імя Айца і Сына, і Духа Святога» (Мц 28,19), падчас яго вызнаюц-ца праўды веры адносна трох Асобаў Найсвяцейшай Тройцы.
    35.	Якія найбольш важныя сімвалы веры?
    Гэта Апостальскі сімвал, які з’яўляецца старажытным хрос-ным сімвалам Рымскага Касцёла, і Нікейска-Канстанціно-пальскі сімвал, які з’яўляецца вынікам першых двух Сусветных Сабораў, у Нікеі (325 г.) і Канстанцінопалі (381 г.), і які да сён-няшняга дня з’яўляецца агульным для ўсіх вялікіх Касцёлаў Усходу і Захаду.
    «Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага,
    СтВАРЫЦЕЛЯ НЕБА I ЗЯМЛІ»
    36.	Чаму вызнанне веры пачынаецца словамі «Веру ў Бога»?
    Сцвярджэнне «Веру ў Бога» — найбольш важнае, гэта кры-ніца ўсіх астатніх праўдаў пра чалавека і свет і пра ўсё жыццё кожнага, хто верыць у Бога.
    37.	Чаму мы вызнаём веру ў адзінага Бога?
    Бог аб’явіўся народу Ізраэля як Адзіны, калі сказаў: «Слу-хай, Ізраэль: Пан, Бог наш, — Пан адзіны» (Дрг 6, 4), «няма
    185-188
    192, 197
    189-191
    193-195
    198-199
    200-202
    228
    38
    Частка першая, раздзел другі, глава першая
    іншых» (Іс 45, 22). Езус сам пацвердзіў гэта, кажучы, што Бог — «Пан адзіны» (Мк 12, 29). Вызнанне таго, іпто Езус і Дух Свя-ты таксама з’яўляюцца Богам і Панам, не робіць ніякага падзе-лу ў адзіным Богу.
    38.	Пад якім імем аб’яўляецца Бог?
    203-205 Майсею Бог аб’яўляецца як Бог жывы, «Бог Абрагама, Бог 230-231 ісаака, Бог Якуба» (Зых 3,6). Таму ж Майсею Бог аб’яўляе сваё таемнае імя: «Я ЁСЦЬ ТОЙ, ЯКІ ЁСЦЬ (YHWH)». Невымоў-нае імя Бога ўжо ў часы Старога Запавету было заменена тыту-лам Пан. У Новым Запавеце Езус, называны Панам, з’яўляец-ца як праўдзівы Бог.
    39.	Толькі Бог «ЁСЦЬ»?
    212-213 У той час як стварэнні атрымалі ад Бога ўсё, чым яны з’яў-ляюцца, і ўсё, што маюць, толькі Бог ёсць паўнатой быцця і ўся-лякай дасканаласці. Ён «ТОЙ, ЯКІ ЁСЦЬ», без пачатку і без канца. Езус аб’яўляе, што Ён таксама мае Божае імя: «Я ЁСЦЬ» (Ян 8, 28).