• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Мінск 2010
    198.28 МБ
    Біблія з Сувіны. Мініяцюра на тэму дзён стварэння (кан. XII ст.). Мулен, Муніцыпальная бібліятэка
    1.	Які Божы намер адносна чалавека?
    Бог, бясконца дасканалы і благаслаўлёны ў самім сабе, на-мерам чыстай дабрыні і свабодна стварыў чалавека, каб зрабіць яго ўдзельнікам свайго благаслаўлёнага жыцця. У поўні часу Бог Айцец паслаў свайго Сына як Адкупіцеля і Збаўцу людзей, якія ўпалі ў грэх, каб сабраць іх у сваім Касцёле і праз дзеянне Духа Святога зрабіць зноў сваімі дзецьмі і спадкаемцамі свай-го вечнага шчасця.
    ГЛАВА ПЕРШАЯ
    ЧАЛАВЕК - «СВЯТЫНЯ» БОГА
    «Вялікі Ты, Пане, і годны хвалы [...]. Ты нас стварыў для сябе, і неспакойнае сэрца нашае, пакуль не знойдзе спа-кой у Табе» (св. Аўгустын).
    2.	Чаму ў чалавеку ёсць прагненне Бога?
    Бог, ствараючы чалавека паводле свайго падабенства, уклаў у ягонае сэрца прагненне бачыць Яго. I, нягледзячы на тое, што гэтае прагненне часта ігнаруецца, Бог не перастае прыцягваць чалавека да сябе дзеля таго, каб ён жыў у Ім і ў Ім знаходзіў паўнату праўды і шчасця, якую няспынна шукае. Па сваёй на-туры і згодна з пакліканнем чалавек — рэлігійная істота, здоль-ная ўвайсці ў супольнасць з Богам. Гэтая асабістая і жыццёвая сувязь з Богам адкрывае чалавеку яго фундаментальную год-насць.
    3.	Як можна пазнаць Бога пры дапамозе толькі святла розуму?
    Пачынаючы ад стварэння, а менавіта, свету і чалавечай асо-бы, чалавек можа з упэўненасцю, пры дапамозе толькі розуму,
    1-25
    зо
    27-30
    44-45
    31-36
    46-47
    24
    Частка першая, раздзел першы, глава другая
    37-38
    39-43
    48-49
    50-53
    68-69
    пазнаваць Бога як пачатак і канец сусвету і як найвышэйшую дабрыню, праўду і бясконцую прыгажосць.
    4.	Ці дастаткова толькі святла розуму, каб пазнаць
    Божую таямніцу?
    Пазнаючы Бога толькі святлом розуму, чалавек сутыкаец-ца са шматлікімі цяжкасцямі. Акрамя таго, ён не можа ўлас-нымі сіламі спасцігнуць сутнасць Божай таямніцы. Таму Бог захацеў праліць святло свайго Аб’яўлення не толькі на праў-ды, якія пераўзыходзяць чалавечае разуменне, але таксама на рэлігійныя і маральныя праўды, якія, хоць самі па сабе даступ-ныя розуму, праз гэта могуць з лёгкасцю быць пазнаныя ўсімі, з большай упэўненасцю і беспамылкова.
    5.	Як можна гаварыць пра Бога?
    Пра Бога можна гаварыць усім і з усімі, зыходзячы з даска-наласці чалавека і іншых стварэнняў, якая з’яўляецца адлюст-раваннем, хоць і абмежаваным, бясконцай дасканаласці Бога. Тым не менш, неабходна няспынна ачышчаць нашую мову ад усяго ўяўнага і недасканалага, добра ўсведамляючы, што немаг-чыма цалкам выказаць бясконцую Божую таямніцу.
    ГЛАВАДРУГАЯ
    БОГ ВЫХОДЗІЦЬ НАСУСТРАЧ ЧАЛАВЕКУ
    Божае Аб’яўленне
    6.	Што Бог аб’яўляе чалавеку?
    Бог у сваёй дабрыні і мудрасці аб’яўляецца чалавеку. Праз чыны і словы аб’яўляе сябе самога і свой добразычлівы намер, які адвеку заклаў у Хрысце на карысць чалавецтва. Гэты намер заключаецца ў тым, каб праз ласку Духа Святога даць у Яго адзіным Сыне магчымасць удзельнічаць у Божым жыцці ўсім людзям, якія з’яўляюцца Яго ўсыноўленымі дзецьмі.
    Бог выходзіць насустрач чалавеку
    25
    7.	Якія першыя этапы Божага Аб’яўлення?
    Напачатку Бог аб’явіўся прабацькам, Адаму і Еве, і запрасіў 54-58 іх да глыбокай еднасці з Ім. Пасля іх упадку Ён не спыняе свай- 70'71 го Аб’яўлення і абяцае збаўленне ўсім іхнім нашчадкам. Пасля патопу Бог заключае запавет з Ноем і ўсімі жывымі істотамі.
    8.	Якія наступныя этапы Божага Аб’яўлення?
    Бог выбірае Абрагама, заклікаючы яго пакінуць свой край, 59-64 каб зрабіць яго «айцом мноства народаў» (Быц 17,5), і абяцаю- 72 чы благаславіць у ім «усе народы зямлі» (Быц 12,3). Нашчадкі Абрагама будуць захавальнікамі Божага абяцання, дадзенага патрыярхам. Бог робіць Ізраэль сваім выбраным народам і, выз-валяючы яго з егіпецкай няволі, заключае з ім запавет на гары Сінай, і дае яму праз Майсея свой Закон. Прарокі прадказва-юць поўнае адкупленне народу і збаўленне, якое ахопіць усе народы ў новым і вечным запавеце. 3 народу Ізраэля, з роду караля Давіда народзіцца Месія: Езус.
    9.	Якім ёсць поўны і канчатковы этап Божага Аб’яўлення?
    Гэта этап Аб’яўлення, здзейснены ва ўцелаўлёным Слове, 65-66 Езусе Хрысце, Пасрэдніку і Паўнаце Аб’яўлення. Хрыстус, 73 Адзінародны Сын Божы, які стаўся чалавекам, ёсць даскана-лым і канчатковым Словам Айца. 3 пасланнем Сына і дарам Духа Святога Аб’яўленне ўрэшце было канчаткова завершана, але на працягу вякоў вера Касцёла павінна паступова спасці-гаць яго сутнасць.
    «Ад моманту, калі Бог даў нам свайго Сына, які з’яўляец-ца Яго адзіным і канчатковым Словам, Ен усё сказаў ад-разу ў гэтым адным сваім Слове і не мае больш нічога ска-заць» (св. Ян ад Крыжа).
    10.	Якое значэнне маюць прыватныя аб’яўленні?
    He з’яўляючыся дэпазітам веры, яны могуць дапамагаць 67 жыць верай пры ўмове, што іх адзіным арыентырам ёсць Хрыс-
    26
    Частка першая, раздзел першы, глава другая
    тус. Таму Настаўніцкі Інстытут Касцёла, які павінен распазна-ваць такія прыватныя аб’яўленні, не можа прымаць тыя, якія прэтэндуюць пераўзысці або выправіць канчатковае Аб’яўлен-не, якім ёсць Хрыстус.
    Перадаванне Божага Аб’яўлення
    11.	Чаму і якім чынам перадаецца Божае Аб’яўленне?
    74 Бог «хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнан-ня праўды» (1 Цім 2, 4) — Езуса Хрыста. Таму неабходна, каб Хрыстус быў абвешчаны ўсім людзям, паводле свайго ж нака-зу: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19). Гэты наказ ажыццяўляецца праз Апостальскую Традыцыю.
    12.	Што такое Апостальская Традыцыя?
    75-79 Апостальскай Традыцыяй называецца перадаванне паслан-83 ня Хрыста, якое адбываецца ад пачатку хрысціянства праз пра-паведванне, сведчанне, інстытуцыі, культ і натхнёныя тэксты. Апосталы пераказалі сваім паслядоўнікам — біскупам, а праз іх усім пакаленням аж да сканчэння вякоў усё, што атрымалі ад Хрыста і чаму навучыліся ад Духа Святога.
    13.	Якім чынам ажыццяўляецца Апостальская Традыцыя?
    76 Апостальская Традыцыя ажыццяўляецца двума шляхамі: жывым перадаваннем Божага слова (звычайна званым Трады-цыяй) і праз Святое Пісанне, якое з’яўляецца такім жа абвя-шчэннем збаўлення, замацаваным у пісьмовай форме.
    14.	Якая сувязь існуе паміж Традыцыяй і Святым Пісаннем?
    80-82 Традыцыя і Святое Пісанне цесна ўзаемазвязаны паміж 97 сабой. Разам яны робяць прысутнай і жыватворчай у Касцёле таямніцу Хрыста і зыходзяць з адзінай Божай крыніцы: яны ствараюць адзіны святы дэпазіт веры, з якога Касцёл чэрпае сваю ўпэўненасць адносна ўсіх аб’яўленых праўдаў.
    Бог выходзіць насустрач чалавеку
    27
    15.	Каму даручаны дэпазіт веры?
    Дэпазіт веры даручаны праз Апосталаў усёй супольнасці Касцёла. Увесь Божы народ сазвышпрыродным пачуццём веры праз падтрымку Духа Святога і пад кіраўніцтвам Настаўніцка-га Інстытута Касцёла прымае Божае Аб’яўленне, усё больш спасцігаючы яго і жывучы ім.
    16.	Каму належыць аўтэнтычнае тлумачэнне дэпазіту веры?
    Аўтэнтычнае тлумачэнне дэпазіту веры даручана толькі жывому Настаўніцкаму Інстытуту Касцёла, гэта значыць на-ступніку Пятра — Біскупу Рыма — і біскупам у еднасці з ім. Настаўніцкі Інстытут Касцёла ў служэнні Божаму слову мае бясспрэчную харызму праўды. Ён упаўнаважаны таксама выз-начаць дагматы, якія фармуліруюць праўды, змешчаныя ў Бо-жым Аб’яўленні. Гэтае права распасціраецца на праўды, цесна звязаныя з Аб’яўленнем.
    17.	Якая сувязь існуе паміж Святым Пісаннем,
    Традыцыяй і Настаўніцкім Інстытутам Касцёла?
    Усе яны так цесна звязаны паміж сабой, што ніводнае з трох не можа існаваць без двух астатніх. Усе разам і кожнае па-свой-му, пад кіраўніцтвам Духа Святога, яны плённа прычыняюцца да збаўлення людзей.
    СВЯТОЕ ПіСАННЕ
    18.	Чаму Святое Пісанне навучае праўдзе?
    Таму што сам Бог з’яўляецца аўтарам Святога Пісання: па-гэтаму яно называецца натхнёным і беспамылкова навучае праўдам, неабходным для нашага збаўлення. Дух Святы сап-раўды натхніў аўтараў-людзей, якія запісалі тое, чаму Ён заха-цеў нас навучыць. Тым не менш, хрысціянская вера — гэта не «рэлігія Кнігі», але рэлігія Божага слова, якое не з’яўляецца «словам напісаным і мёртвым, але Словам уцелаўлёным і жы-вым» (св. Бэрнард з Клерво).
    84,91
    94,99
    85-90 100
    95
    105-108
    135-136
    28
    Частка першая, раздзел першы, глава другая
    19.	Як чытаць Святое Пісанне?
    109-119 Святое Пісанне трэба чытаць і тлумачыць з дапамогай Духа 137 Святога і пад кіраўніцтвам Настаўніцкага Інстытута Касцёла згодна з трыма крытэрыямі: 1) звяртаць увагу на змест і адзін-ства ўсяго Святога Пісання; 2) чытаць Святое Пісанне ў кан-тэксце жывой Традыцыі Касцёла; 3) захоўваць аналогію веры, гэта значыць сувязь праўдаў веры паміж сабой.
    20.	Што такое канон Святога Пісання?
    120 Канон Святога Пісання — гэта поўны спіс святых кніг, якія 138 Апостальская Традыцыя дапамагла распазнаць Касцёлу. Гэты канон змяшчае 46 кніг Старога Запавету і 27 кніг Новага Запа-вету.
    21.	Якое значэнне мае Стары Запавет для хрысціянаў?
    121-123 Хрысціяне ўшаноўваюць Стары Запавет як праўдзівае Бо-жае слова: усе яго кнігі натхнёныя Богам і з’яўляюцца вечнай каштоўнасцю. Яны сведчаць пра Божую педагогіку збаўчай любові Бога. Былі напісаныя перш за ўсё дзеля таго, каб пад-рыхтаваць прыйсце Хрыста, Збаўцы сусвету.
    22.	Якое значэнне мае Новы Запавет для хрысціянаў?
    124-127 Новы Запавет, у цэнтры якога знаходзіцца Езус Хрыстус, 139 вучыць нас бясспрэчнай праўдзе Божага Аб’яўлення. Сэрца ўсяго Святога Пісання — чатыры Евангеллі: паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна. Яны з’яўляюцца галоўным сведчаннем аб жыцці і вучэнні Езуса і займаюць асаблівае месца ў Касцёле.
    23.	Якая сувязь паміж Старым і Новым Запаветам?
    128-130 Святое Пісанне — адно, бо адно Божае слова, адзін план 140 Божага збаўлення і адно Божае натхненне ў абодвух Запаве-тах. Стары Запавет падрыхтоўвае Новы, а Новы здзяйсняе Ста-ры: абодва адзін аднаго тлумачаць.
    Чалавек адказвае Богу.
    29
    24.	Якую функцыю выконвае Святое Пісанне ў жыцці Касцёла?
    Святое Пісанне з’яўляецца асновай і жыццядайнай моцай ізі-ізз Касцёла. Для яго дзяцей яно з’яўляецца цвярдыняй веры і кры- 141 ніцай духоўнага жыцця. Гэта душа тэалогіі і пастырскага наву-чання. Псальміст кажа: «Слова Тваё — светач для маёй нагі, святло на маёй сцежцы» (Пс 119 [118], 105). Касцёл заахвочвае да частага чытання Святога Пісання, бо «няведанне Пісання — гэта няведанне Хрыста» (св. Геранім).