• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    198.28 МБ
    У гімне з Ютрані (Verbum supernum prodiens) прадстаўлены сінтэз эўха-рыстычнай каталіцкай духоўнасці:
    Каб збавіць люд свой на крыжы, Прыняў людское цела Ён [Езус].
    На смерць адданы вучнем быў
    У рукі ворагаў сваіх.
    А перад смерцю на крыжы Сакрамэнт свой устанавіў.
    Пад відам хлеба і віна
    Пакінуў Цела нам і Кроў,
    Каб той, хто будзе іх прымаць,
    Стаў Ім адроджаны наноў.
    Паплечнікам для нас Ён стаў,
    А за сталом — спажываю,
    Цаной — калі жыццё аддаў, А ў небе — ўзнагародаю.
    Называючы Эўхарыстыю «вяршыняй і дасканаласцю ўсяго духоўнага жыцця», св. Тамаш Аквінскі выражае свядомасць веры Касцёла, які верыць у Эўхарыстыю як жывую прысутнасць Езуса сярод нас і як неабходны пасілак для духоўнага жыцця. Эўхарыстыя з’яўляецца залатой ніццю, якая, выхо-дзячы з Апошняй Вячэры, звязвае ўсе вякі гісторыі Касцёла ажно да нашых часоў. Словы кансэкрацыі «Гэта ёсць Цела Маё» і «Гэта ёсць Кроў Мая», вы-маўляліся заўсёды і ўсюды, нават у гулагах, у канцэнтрацыйных лагерах, у тысячах вязніц, якія існуюць і сёння. У гэтай эўхарыстычнай перспектыве Касцёл будуе сваё жыццё, сваю еднасць і сваю місію.
    Ёс ван Васенховэ. Эухарыстыя (каля 1474 г.). Урбіна, Нацыянальная гале-рэя Маркэ
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ТАЯМНІЦЫ
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    САКРАМЭНТАЛЬНАЯ ЭКАНОМІЯ
    Ахвяра крыжа з’яўляецца крыніцай сакрамэнтальнай эканоміі Касцёла. На мазаіцы — Марыя, сімвал Касцёла. Левай рукой Яна збірае з прабітага боку Езуса кроў і ваду, сімвалы сакрамэнтаў Касцёла:
    «Падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо мёртвы; не ламалі Яму ногі, але адзін з жаўнераў прабіў дзідай Ягоны бок, і адразу выцеклі кроў і вада» (Ян19,34).
    Св. Аўгустын дае такі каментар:
    «Хрыстус, наш Пан, які ў муках ахвяраваў за нас тое, што пры нараджэнні атрымаў ад нас, стаўшы навекі Найвышэйшым Святаром, наказаў, каб здзяй-снялася ахвяра, якую вы бачыце, гэта значыць ахвяра Яго Цела і Крыві. Са-праўды, з Яго цела, прабітага дзідай, выцеклі вада і кроў, якімі Ён змыў на-шыя грахі. Успамінаючы гэтую ласку і прычыняючыся да вашага збаўлення (што сам Бог здзяйсняе ў вас), з бояззю і трымценнем наблізьцеся, каб зачэрп-нуць з гэтага алтара. Распазнайце ў хлебе тое самае Цела, якое вісела на кры-жы, і ў келіху — тую самую Кроў, якая выцекла з Ягонага боку. Таксама стара-жытныя ахвяры Божага народу, ва ўсёй іх разнастайнасці, прадказваюць гэ-тую адзіную ахвяру, якая павінна была адбыцца. Хрыстус з’яўляецца і баран-кам паводле нявіннасці сваёй чыстай душы, і адначасова ахвярным казлянём з прычыны свайго цела, падобнага да грэшнага цела. I іншыя рэчы, якія роз-нымі і шматлікімі спосабамі прадказваліся ў ахвярах Старога Запавету, адно-сяцца толькі да гэтай Ахвяры, якая была аб’яўлена ў Новым Запавеце.
    Таму бярыце і ешце Цела Хрыста, цяпер, калі вы таксама сталі членамі Хрыста ў целе Хрыстовым; бярыце і піце Кроў Хрыста. Каб не раз’яднацца, ешце тое, што вас яднае; каб не лічыць адзін аднаго за нішто, піце цану вашага адкуплення. Як перамяняецца ў вас тое, што спажываеце і п’яце, так і вы пе-рамяняецеся ў цела Хрыста, калі жывяце ў паслухмянасці і адданасці. Ён жа, набліжаючыся да сваёй мукі і святкуючы Пасху са сваімі вучнямі, узяў хлеб, благаславіў яго, кажучы: «Гэта ёсць Цела Маё, якоеза вас будзе выдана». Так-сама, благаславіўшы келіх, узяў яго, кажучы: «Гэта ёсць Кроў Мая новага за-павету, якая за многіх будзе праліта дзеля адпушчэння грахоў». Усё гэта вы ўжо прачыталі і пачулі ў Евангеллі, але не ведалі, што гэтая Эўхарыстыя — сам Сын Божы; таму цяпер з чыстым сэрцам, незабруджаным сумленнем і з целам, абмытым чыстай вадой, наблізьцеся да Яго — і будзеце асвячаныя, і твары вашыя не спазнаюць сораму» (Discorso 228В).
    Капліца «Redemptoris Mater». Насценная мазаіка. Ватыкан
    218.	Што такое літургія?
    Літургія — гэта цэлебрацыя таямніцы Хрыста і, асабліва, Яго 1066-1070 Пасхальнай таямніцы. У ёй праз святарскае служэнне Езуса Хрыста з дапамогай знакаў аб’яўляецца і здзяйсняецца асвя-чэнне людзей, а Містычным целам Хрыста, гэта значыць Гала-вой і членамі, ажыццяўляецца публічны культ, належны Богу.
    219.	Якое месца займае літургія ў жыцці Касцёла?
    Літургія, як выключна святое дзеянне, з’яўляецца вяршыняй, Ю71-Ю75 да якой скіравана дзейнасць Касцёла, а таксама крыніцай, з якой выцякае яго жыццёвая моц. Праз літургію Хрыстус працягвае ў сваім Касцёле, з ім і праз яго, справу нашага адкуплення.
    220.	Што такое сакрамэнтальная эканомія?
    Сакрамэнтальная эканомія — гэта ўдзяленне пладоў Хрысто- 1076 вага адкуплення праз цэлебрацыю сакрамэнтаў Касцёла, перадусім Эўхарыстыі, «пакуль Ён [Хрыстус] не прыйдзе» (1 Кар 11,26).
    ГЛАВАПЕРШАЯ
    ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНІЦА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА
    Літургія — справа Найсвяцейшай Тройцы
    221.	У якім сэнсе Бог Айцец з’яўляецца крыніцай і мэтай літургіі?
    Падчас літургіі Бог Айцец напаўняе нас сваімі благаслаў- 1077-1083 леннямі ва ўцелаўлёным Сыне, памерлым і ўваскрослым дзеля 1110 нас, і ўлівае ў нашыя сэрцы Духа Святога. Адначасова Касцёл благаслаўляе Айца ў пакланенні, праслаўленні і чынах падзякі і просіць аб дары Ягонага Сына і Духа Святога.
    88
    Частка другая, раздзел першы, глава першая
    222.	Што здзяйсняе Хрыстус у літургіі?
    1084-1090 У літургіі Касцёла Хрыстус азначае і здзяйсняе, галоўным чынам, сваю Пасхальную таямніцу. Даючы Апосталам Духа Святога, Ён даручыў ім і іх наступнікам уладу ажыццяўляць справу збаўлення праз эўхарыстычную Ахвяру і сакрамэнты, у якіх Ён сам дзейнічае, каб удзяляць сваю ласку вернікам ва ўсе часы і ва ўсім свеце.
    223.	Як у літургіі дзейнічае Дух Святы адносна Касцёла?
    1091-1109 У літургіі адбываецца найбольш цеснае ўзаемадзеянне 1112 паміж Духам Святым і Касцёлам. Дух Святы падрыхтоўвае Касцёл да сустрэчы са сваім Панам; нагадвае пра Хрыста і аб’-яўляе Яго супольнасці веры; ажыццяўляе і актуалізуе таямні-цу Хрыста; яднае Касцёл з жыццём і місіяй Хрыста і чыніць так, каб у Касцёле дар еднасці прыносіў плён.
    Пасхальная таямніца ў сакрамэнтах Касцёла
    224.	Што такое сакрамэнты і колькі іх?
    1113-1131 Сакрамэнты — гэта бачныя і дзейсныя знакі ласкі, устаноў-леныя Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія нам удзяляец-ца Божае жыццё. Іх сем: хрост, канфірмацыя, Эўхарыстыя, па-каянне, намашчэнне хворых, пасвячэнне, сужэнства.
    225.	Як сакрамэнты звязаныя з Хрыстом?
    1114-1116 Таямніцы жыцця Хрыста — аснова таго, што Хрыстус праз распарадчыкаў Касцёла ўдзяляе цяпер у сакрамэнтах.
    «Тое, што было бачным у нашым Збаўцы, перайшло ў Яго сакрамэнты» (св. Леў Вялікі).
    226.	Якая сувязь сакрамэнтаў з Касцёлам?
    1117-1119 Хрыстус даручыў сакрамэнты свайму Касцёлу. Яны «кас-цёльныя» ў падвойным сэнсе: «праз Касцёл», паколькі з’яўля-юцца дзеяннем Касцёла, які сам ёсць сакрамэнтам дзеяння Хрыста; і «для Касцёла», таму што будуюць Касцёл.
    Пасхальная таямніца ў часе Касцёла	89
    227.	Што такое сакрамэнтальны характар?
    Гэта духоўная пячаць, якую пакідаюць сакрамэнты хросту, 1121 канфірмацыі і пасвячэння, з’яўляецца абяцаннем і гарантыяй Божай апекі. Праз гэтую пячаць хрысціянін прыпадабняецца да Хрыста, розным чынам удзельнічае ў Яго святарстве і ўва-ходзіць у супольнасць Касцёла паводле свайго стану і выкон-ваемых функцый. Такім чынам хрысціянін пакліканы да Бо-жага культу і да служэння Касцёлу. Паколькі гэтая пячаць (характар) незнішчальная, то сакрамэнты, якія яе пакідаюць, удзяляюцца толькі адзін раз у жыцці.
    228.	Якая сувязь сакрамэнтаў з верай?
    Сакрамэнты не толькі прадугледжваюць веру, але насыча- 1122-1126 юць, умацоўваюць і выяўляюць яе словамі і абрадавымі эле- 1133 ментамі. Цэлебруючы сакрамэнты, Касцёл вызнае веру, атры-маную ад Апосталаў. Гэта вынікае са старажытнага выказван-ня: «Lex orandi, lex credendi», гэта значыць, Касцёл верыць так, як моліцца.
    229.	Чаму сакрамэнты з’яўляюцца плённымі?
    Сакрамэнты з’яўляюцца плённымі ex opere operate («праз 1127-1128 сам факт здзяйснення сакрамэнтальнага дзеяння»), бо гэта 1131 Хрыстус дзейнічае ў іх і ўдзяляе ласку, якую яны перадаюць незалежна ад асабістай святасці распарадчыка. Але плён сак-рамэнтаў залежыць таксама ад падрыхтаванасці таго, хто іх прымае.
    230.	Чаму сакрамэнты неабходныя для збаўлення?
    Для веруючых у Хрыста сакрамэнты неабходныя для збаў- 1129 лення — нават, калі не ўсе яны ўдзяляюцца паасобным верні-кам, — бо даюць сакрамэнтальныя ласкі, прабачэнне грахоў, Божае ўсынаўленне, прыпадабненне да Хрыста Пана і прына-лежнасць да Касцёла. Дух Святы аздараўляе і перамяняе тых, хто іх прымае.
    90
    Частка другая, раздзел першы, глава другая
    1129,1131
    1134, 2003
    1130
    1135-1137
    1187
    1138-1139
    231.	Што такое сакрамэнтальная ласка?
    Сакрамэнтальная ласка — гэта ласка Духа Святога, дадзе-ная Хрыстом і ўласцівая кожнаму сакрамэнту. Гэтая ласка да-памагае верніку на яго шляху да святасці, а праз гэта дапамагае таксама Касцёлу ўзрастаць у любові і сведчанні.
    232.	Якая сувязь існуе паміж сакрамэнтамі і вечным жыццём?
    У сакрамэнтах Касцёл атрымлівае задатак вечнага жыцця, «чакаючы шчаслівай надзеі і аб’яўлення хвалы вялікага Бога і Збаўцы нашага, Езуса Хрыста» (Ціт 2, 13).
    ГЛАВАДРУГАЯ
    САКРАМЭНТАЛЬНАЯ ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ПАСХАЛЬНАЙ ТАЯМНІЦЫ
    ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ЛІТУРГІІ КАСЦЁЛА
    Хто цэлебруе?
    233.	Хто дзейнічае падчас літургіі?
    У літургіі дзейнічае «ўвесь Хрыстус» («Christus totus»), Га-лава і цела. Як Найвышэйшы Святар Ён цэлебруе яе разам са сваім целам, якім ёсць нябесны і зямны Касцёл.
    234.	Хто цэлебруе нябесную літургію?
    Нябесную літургію цэлебруюць анёлы, святыя Старога і Новага Запавету, а менавіта Маці Божая, Апосталы, мучанікі і «вялікі натоўп, якога ніхто» не можа падлічыць, «з усіх наро-даў, плямёнаў, родаў і моваў» (Ап 7, 9). Калі мы ў сакрамэнтах цэлебруем таямніцу збаўлення, то ўдзельнічаем у гэтай вечнай літургіі.
    Сакрамэнтальная цэлебрацыя Пасхальнай таямніцы
    91
    235.	Як Касцёл на зямлі цэлебруе літургію?
    Касцёл як народ святарскі цэлебруе на зямлі літургію, у якой 1140-1144 кожны ўдзельнічае згодна са сваёй функцыяй, у еднасці Духа 1188 Святога: ахрышчаныя складаюць духоўную ахвяру; пасвячаныя распарадчыкі здзяйсняюць цэлебрацыю паводле атрыманага пасвячэння дзеля служэння ўсім членам Касцёла; біскупы і прэзбітэры дзейнічаюць у асобе Хрыста-Галавы.
    Як цэлебраваць?
    236.	Як цэлебруецца літургія?