• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    198.28 МБ
    263.	Які плён хросту?
    Хрост адпускае першародны грэх, усе асабістыя грахі і кары за грэх; праз асвячальную ласку — ласку апраўдання — дае ўдзел у трынітарным боскім жыцці, далучаючы да Хрыста і Яго Кас-цёла; дае ўдзел у святарстве Хрыста і з’яўляецца падставай су-польнасці ўсіх хрысціянаў; адорвае тэалагальнымі цнотамі і дарамі Духа Святога. Ахрышчаны назаўсёды належыць Хрыс-ту: пазначаецца незнішчальнай пячаццю Хрыста (характарам).
    264.	Якое значэнне мае хрысціянскае імя, атрыманае падчас хросту?
    Імя важнае, бо кожнага Бог ведае па імені, гэта значыць, у яго выключнасці. Падчас хросту хрысціянін атрымлівае ў Касцёле
    1256
    1284
    1257
    1258-1261
    1281-1283
    1262-1274
    1279-1280
    2156-2159
    2167
    100
    Частка другая, раздзел другі, глава першая
    1285-1288
    1315
    1289
    1290-1301
    1318
    1320-1321
    1302-1305
    1316-1317
    ўласнае імя, пераважна імя якога-небудзь святога, які з’яўляец-ца для ахрышчанага ўзорам святасці і заступніцтва перад Богам.
    Сакрамэнт канфірмацыі
    265.	Якое месца займае канфірмацыя
    ў Божым плане збаўлення?
    У Старым Запавеце прарокі абвясцілі, што Дух Пана будзе ўдзелены чаканаму Месіі і ўсяму месіянскаму народу. Усё жыццё і місія Езуса праходзіць у поўнай еднасці з Духам Свя-тым. Апосталы атрымліваюць Духа Святога ў дзень Пяцідзе-сятніцы і абвяшчаюць «вялікія справы Божыя» (Дз 2,11). Яны перадаюць новаахрышчаным праз ускладанне рук дар самога Духа. На працягу стагоддзяў Касцёл працягвае жыць Духам Святым і перадае Яго сваім дзецям.
    266.	Чаму гэты сакрамэнт называецца хрызмаваннем або канфірмацыяй?
    Называецца хрызмаваннем (ва Усходніх Касцёлах — пама-заннем святым мірам, мірапамазаннем) з прычыны галоўнага абраду — памазання. Называецца канфірмацыяй, бо пацвярджае і ўмацоўвае ласку хросту.
    267.	Які галоўны абрад канфірмацыі?
    Галоўны абрад канфірмацыі — намашчэнне святым хрыз-мам (алеем, змяшаным з бальзамам і асвячаным біскупам), якое адбываецца праз ускладанне рукі распарадчыка, які вымаўляе сакрамэнтальныя словы адпаведна абраду На Захадзе здзяй-сняецца памазанне чала ахрышчанага са словамі: «Прымі знак Дару Духа Святога». Ва Усходніх Касцёлах візантыйскага аб-раду адбываецца таксама памазанне іншых частак цела з вы-маўленнем формулы: «Пячаць Дару Духа Святога».
    268.	Які плён канфірмацыі?
    Плёнам канфірмацыі ёсць асаблівае ўдзяленне Духа Свя-тога, такое, як у дзень Пяцідзесятніцы. Яно пакідае ў душы не-
    Сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання
    101
    знішчальны характар (пячаць) і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання аб хрыс-ціянскай веры.
    269.	Хто можа прыняць гэты сакрамэнт?
    Яго можа і павінен прыняць — толькі адзін раз — кожны ізоб-ізіі ахрышчаны, які, дзеля большай плённасці сакрамэнту, павінен 1319 быць у стане ласкі.
    270.	Хто з’яўляецца распарадчыкам канфірмацыі?
    Першым распарадчыкам з’яўляецца біскуп. Такім чынам ізі2-ізі4 выяўляецца сувязь канфірмаванага з Касцёлам у яго апос-тальскім вымярэнні. Калі гэты сакрамэнт удзяляе прэзбітэр, што звычайна мае месца на Усходзе і ў асаблівых выпадках — на Захадзе, сувязь з біскупам і Касцёлам выяўляецца праз прэз-бітэра, супрацоўніка біскупа, і праз святое хрызма, асвячанае біскупам.
    Сакрамэнт Эўхарыстыі
    271.	Што такое Эўхарыстыя?
    Гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, 1322-1323 каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, дару- 1409 чаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскра-сення. Гэта знак адзінства, повязь любові, пасхальная гасціна, на якой мы прымаем Хрыста, напаўняем душу ласкай і атрым-ліваем задатак вечнага жыцця.
    272.	Калі Езус Хрыстус устанавіў Эўхарыстыю?
    Езус устанавіў яе ў Вялікі чацвер, у «ноч, калі быў выданы» 1323 (1 Кар 11, 23), у той час, калі цэлебраваў са сваімі Апосталамі 1337-1340 Апошнюю Вячэру.
    102
    Частка другая, раздзел другі, глава першая
    273.	Якім чынам яе ўстанавіў?
    1337-1340 Езус, пасля таго як сабраў сваіх Апосталаў на Апошняй 1406 ^ЯЧЭРЫ| УЗЯЎ У свае РУкі хлеб, ламаў і даваў ім, кажучы: «Бяры-це і ешце з гэтага ўсе, бо гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана». Затым узяў у рукі келіх з віном і сказаў ім: «Бярыце і піце з яго ўсе, бо гэта ёсць келіх Крыві Маёй новага і вечнага запавету, якая за вас і за многіх будзе праліта дзеля адпушчэн-ня грахоў. Гэта чыніце на Маю памяць».
    274.	Чым ёсць Эўхарыстыя ў жыцці Касцёла?
    1324-1327 Гэта крыніца і вяршыня ўсяго хрысціянскага жыцця. Пад-1407 час Эўхарыстыі асвячальная справа Бога адносна нас і наш культ адносна Яго дасягаюць сваёй вяршыні. Эўхарыстыя змяшчае ў сабе ўсё духоўнае дабро Касцёла: самога Хрыста — нашу Пасху. Еднасць Божага жыцця і адзінства Божага народу выражаюцца і здзяйсняюцца ў ёй. Праз цэлебрацыю Эўхарыс-тыі мы ўжо цяпер яднаемся з нябеснай літургіяй і маем прад-чуванне вечнага жыцця.
    275.	Як называецца гэты сакрамэнт?
    1328-1332 Бясконцае багацце гэтага сакрамэнту выражаецца словамі, якія закранаюць яго асаблівыя аспекты. Найчасцей ужываюцца наступныя выразы: Эўхарыстыя; святая Імша; Вячэра Пана; ла-манне хлеба; эўхарыстычная цэлебрацыя; успамін мукі, смерці і ўваскрасення Пана; святая Ахвяра; святая і Божая Літургія; свя-тая таямніца; Найсвяцейшы Сакрамэнт алтара; святая Камунія.
    276.	Якое месца Эўхарыстыі ў Божым плане збаўлення?
    1333-1344 У Старым Запавеце Эўхарыстыя прадказана перадусім у штогадовай пасхальнай вячэры, падчас якой габрэі кожны год спажывалі прэсны хлеб на ўспамін раптоўнага і вызваленчага выйсця з Егіпта. Езус абвяшчае яе ў сваім навучанні і ўстанаў-лівае яе, калі цэлебруе са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру падчас пасхальнай гасціны. Касцёл, верны наказу Пана: «Гэта чыніце на Маю памяць» (1 Кар 11, 24), заўсёды цэлебраваў Эўхарыстыю, асабліва ў нядзелю, дзень уваскрасення Езуса.
    Сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання
    103
    277.	Як цэлебруецца Эўхарыстыя?
    Цэлебрацыя Эўхарыстыі складаецца з дзвюх вялікіх частак, 1345-1355 якія ствараюць адзіны акт культу: літургіі слова, якая змяшчае 1408 ў сабе абвяшчэнне і слуханне Божага слова; эўхарыстычнай літургіі, якая ўключае прыгатаванне хлеба і віна, эўхарыстыч-ную малітву (г.зн. анафару) са словамі кансэкрацыі і Камунію.
    278.	Хто з’яўляецца распарадчыкам цэлебрацыі
    Эўхарыстыі?
    Распарадчыкам з’яўляецца святар (біскуп або прэзбітэр), які 1348 атрымаў сапраўднае пасвячэнне і дзейнічае ў асобе Хрыста-Га- 1411 лавы і ад імя Касцёла.
    279.	Якія істотныя і неабходныя элементы здзяйснення Эўхарыстыі?
    Гэта пшанічны хлеб і вінаграднае віно.	1412
    280.	У якім сэнсе Эўхарыстыя з’яўляецца успамінам ахвяры Хрыста?
    Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і 1362-1367 здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу аднойчы за ўсіх на крыжы дзеля чалавецтва. Ахвярны характар Эўхарыстыі раскрываецца ў саміх словах устанаўлення: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана» і «Гэты келіх ёсць новым запа-ветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта» (Лк 22, 19-20).
    Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі — гэта адна ахвяра. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца толькі спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, некрыва-вы — у Эўхарыстыі.
    281.	Якім чынам Касцёл удзельнічае
    ў эўхарыстычнай Ахвяры?
    У Эўхарыстыі ахвяра Хрыста становіцца таксама ахвярай 1368-1372 членаў Ягонага цела. Жыццё вернікаў, іх ахвяра, іхнія праслаў- 1414 ленні, іх пакуты, малітва і праца злучаныя з Хрыстом. Паколькі
    104
    Частка другая, раздзел другі, глава першая
    Эўхарыстыя з’яўляецца ахвярай, яна ахвяруецца за ўсіх жы-вых і памерлых вернікаў як кампенсацыя за грахі ўсіх людзей, а таксама дзеля атрымання ад Бога духоўных і зямных дабро-таў. Нябесны Касцёл таксама яднаецца з ахвярай Хрыста.
    282.	Якім чынам Езус прысутнічае ў Эўхарыстыі?
    1373-1375 Езус Хрыстус прысутнічае ў Эўхарыстыі выключным і не-1413 параўнальным чынам. Ён насамрэч прысутны праўдзіва, рэаль-на і субстанцыяльна: са сваім Целам і сваёй Крывёю, са сваёй Душой і Боскасцю. У Эўхарыстыі сакрамэнтальна, гэтазначыць у эўхарыстычных постацях хлеба і віна, прысутнічае ўвесь Хрыстус: Бог і Чалавек.
    283.	Што азначае пераўтварэнне?
    1376-1377 Пераўтварэнне азначае перамену ўсёй субстанцыі хлеба ў 1413 субстанцыю Цела Хрыста і ўсёй субстанцыі віна ў субстанцыю Ягонай Крыві. Гэтае пераўтварэнне здзяйсняецца падчас эўха-рыстычнай малітвы праз дзейснасць слоў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Аднак, характэрныя рысы хлеба і віна, гэта значыць «эўхарыстычных постацяў», застаюцца нязменнымі.
    284.	Ці ламанне хлеба падзяляе Хрыста?
    1377 Ламанне хлеба не падзяляе Хрыста: Ён прысутнічае ўвесь і цалкам у кожнай эўхарыстычнай постаці і ў кожнай яе частцы.
    285.	Як доўга працягваецца эўхарыстычная прысутнасць Хрыста?
    1377	Яна працягваецца да таго часу, пакуль існуюць эўхарыстыч-
    ныя постаці.
    286.	Які культ належыць сакрамэнту Эўхарыстыі?
    1378-1381 Гэта павінен быць культ latria — пакланення, які належыць 1418 аднаму толькі Богу як падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі, так і па-за ёй. Касцёл з найбольшай стараннасцю захоўвае кансэкрава-ную Гостыю, заносіць яе хворым і іншым асобам, пазбаўленым
    Сакрамэнты хрысціянскага утаямнічання
    105
    магчымасці ўдзельнічаць у святой Імшы, выстаўляе яе верні-кам для ўрачыстай адарацыі, нясе яе ў працэсіі і заахвочвае да частага наведвання і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, які захоўваецца ў табэрнакулюме.
    287.	Чаму Эўхарыстыя з’яўляецца пасхальнай гасцінай?
    Эўхарыстыя з’яўляецца пасхальнай гасцінай, бо Хрыстус, здзяйсняючы сакрамэнтальна сваю Пасху, дае нам сваё Цела і сваю Кроў як ежу і напой, яднае нас з сабою і паміж сабою ў сваёй ахвяры.
    1382-1384
    1391-1396
    288.	Што такое алтар?
    Алтар — гэта сімвал самога Хрыста, які прысутнічае як ах- 1383 вяра (алтар — ахвяра Крыжа) і як нябесная ежа, якую Ён дае 1410 нам (алтар — эўхарыстычны стол).
    289.	Калі Касцёл абавязвае ўдзельнічаць у святой Імшы?
    Касцёл абавязвае вернікаў удзельнічаць у святой Імшы кож- 1389 ную нядзелю і ў абавязковыя святы, рэкамендуе таксама ўдзель- 1417 нічаць у ёй і ў іншыя дні.
    290.	Калі належыць прымаць святую Камунію?
    Вернікам, якія ўдзельнічаюць у святой Імшы, Касцёл рэка- 1389 мендуе таксама прымаць з належнай падрыхтоўкай святую Камунію, прадпісваючы рабіць гэта прынамсі на Пасху.