Мая ліра  Казімір Сваяк

Мая ліра

Казімір Сваяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 122с.
Мінск 1993
22.9 МБ
„Божа, будзь мне грэшнаму міласьцівымУ

Спавядаюся. — Ня помні, о Божа, майго грэ ху думкамі споўненага, намерам дакананага: вінеп — вінен — вінен. Ня помні, Божа, грэху словам споўненага, чынам дакананага: вінен — віяен — вінен. Ня помні, Божа, зла дапушчанага, дабра недакананага: вінен — вінен — вінен.
„Разграшы, Ойчаяька, калі можыш“.
Адышоў апошні. 3-за філяра сунецца йшчэ адна постаць: ціха-звольна, як мара. Кводасьць дзіўная вее ад яе. „Хто ты? Чаму нічога ня кажыш?“ — „Грэх мой ты ведаеш.“ — „Ты даўно спавядалася?" — „Я спавядаюся вечна: грэх мой ты ведаеш/ — „Чаго-ж ты ад мяне жадаеш?* — ,Нічога мне ня трэба: грэх мой ты ведаеш.“ — „Хрыстэ-Езу, скажы ж мне, хто ты?“ — „Я душа твая, ты стварыу мяне: ты дух творчы, — грэх мой табе вядомы".
„Божа, зжалься над душой пакутнай чалавека"
Сьцень нікне, развеваецца. Зор толькі пылае здалёку: пунктам сьветляным занікае ўдалечынь.
Шопат і жальба сьціхаюць у сьвятыні. Ледзь чутны апошнія тоны хорнай гармовіі, Тайнічна мігоча лямпачка прад аўтарам Жывога. На сьцяне адбіваювда неспакойныя цені-мары. Між імі віджу фігуру нахіленага маладзяна з тварам у далонях Хрыстус пахіляе над гм акрываўленыя рукі, разгартае яго кудры, цалуе яго аблічча.
„Божа, снравядлівы загады Твае.“

3 КНІГІ МУДРАСЬЦІ.
Сэрца дурнога — зьбітое начыньне: Ніколі ня ўдзержыць разумнага слова: Павер лепей тайну нямое скаціне, Бо слухаць цябе хутчей будзе гатова.
Паслухай! Жыцьцё тваё, мілы мой браце, Як лёт той пташыны, што ў ветры гуляе: Лаветра зышлося і — як угадаці, Гдзе лёт быў, пашто і куды ёя зьнікае.
Хай будзе рука тваябыстра ў даваньні, Ня будзь уважлівы ў чужыя насьмешкі, Умей мужаваці у мудрых сабраньні, А праўду кажы бяз піякай абмежкі.
Бо слова тваё — цябе асуджае, Аблічча і ход твой — здраджае тайніцу, I думкі благія сам Бог пакарае, А словы гідкія — ведзьмы багавіцы.
Ня дайся на чары змянлівай жанчыны, Будзь верны у змове, у намерах чысты, Ня здрадзь аніколі сваей ты дзяўчыпы, Будзь бойкі ў забаве, ў трудзе мазалісты.
I Богу маліся, а сэрцам адкрытым,
Ня будзь ты пакусай сабе, ні другому, Хай дух у малітве будзе працавітым, Тайніцаў сумленьня ня здрадзь анікому.
А мо' цябе хваляць, будзь вось асьцярожны, Бо гэта прабуюць падатнасьці волі;
Хай духтвой ня дрэміць у зыаннасьцяхрожных. Ня будзь асавелым нігдзе і ніколі.
II.
ГЫМН РОДНАЙ ЗЯМЛІ.
Зямліца прошласьці ціхой, Крывавай спісана рукой, Айчызна — Маці — Беларусь, Цяжкі лёс Твой.
Паклон с трудом Тваей дружбе, Паклон за волю барацьбе, Айчызна — Маці — Беларусь, Паклон Табе.
Жалосна плача песьнь Твая I Бога моліць, сьлёзная, Айчызна — Маці — Беларусь, Ты родная.
Ідзе вось ясная пара, Правіду сьвеціць нам зара, Айчызна — АІапі — Беларусь, Гарой, Жыва!
НА ГАДАВІНЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ.
Вялікі дзеаь. Казаў-бы Хрыстус Сваей дзень сьмерці пепавіннай Злучае ў зьвязяк тайны — дзіўны: На гэты год, на гэты дзень.
Кальварыю прайшла Русьбела,
Крыжамі значана усюды,
Магіл бяз ліку — жертв прыблудаў:
У гэты год, у гэты дзень...
А іншай песьні не пачуеш,
Як толькі стогн, жальбу, скрыготы: Палынь расьце. цьвітуць асоты: У гэты год, у гэты дзень.
Ўсе наругаліся даволі, Судом Пілата пакаралі, Адзеж дзялілі, воцт давалі: У гэты год, у гэты дзень.

Прад вокам сьвету крыжавалі Вучоныя і фарызэі 1 кніжнікі і садуцэі:
У гэты год, у тэты дзень.
I страж паставілі цяжкую: „Ня ўстане з мертвых аніколі. „Верыла ў Бога .. Яго воля „Ня ў гэты час, ня ў гэты дзень.
Прабілі сэрца, рукі ногі, Між неразумных палічылі, Абрабавалі, абяднілі: У гэты год, у гэты дзень.
Ня верылі, што душу мае, Над целам зьдзекі учынілі, У цьвердай скале палажылі: У гэты год, у гэты дзеяь.
Змілуйся-ж, Божа, ты над ею, Ня дай у гробе век ляжаці, Пазволь да жыцьця ей устаці: У гэты час, на трэці дзеяь.
АЙЧЫНЫ МІЛАЙ .. .
Айчыны мілай зор на сабе чую, Куды ня пойду з самлелай душою;
Айчыны сьлёзнай праклены лічу я: Ратунку кліча — «Ратуйце з разбою!»
I над Айчынай і над сабой плачу, Што памагчы ей — я хворы, бязсільны;
Што словы горктнадарма я трачу: 3 душ нашых вее холад замагільны.
Зор мой дарэмна шукае выбаўцы, Ня віджу сільных між браці паганай, — I не чакаю з рук божага Даўцы Ужо збаўленьня з долі апляванай.
I толькі ў еамым бяздоньні няверы
Іскра надзеі у попеле тлее:
Іскра надзеі, што рана бяз меры Долі народнай душы разагрэе.

Іскра бязвольна пажарышчам стане, Аж твар схаваюць нябесныя зоры, I дух народны адважна паўстане: Раўняці будзе даліны і горы.
Будаваць будзе на зломах айчыны Рукой магутнай з агнём Промэтэя, А сам як згіне, дасьць тэстамэнт сыну, Каб не змалела Айчыны ідэя...
БОЖА, ЗЖАЛЬСЯ ...
Пушча гдзе шуміць журліва, Гальлём хоча сьвет абняці, Гдзе народ глядзіць пужліва, I гдзе плача мая маці — Там нясуся думкай сумнай 3 вачмі зьлітымі сьлязамі, 3 музай ціхай, з лірай струннай: „Божа, зжалься Ты над намі!“...
Бор гдзе сіні здал^ віднее, Гдзе ўзгоркі, яры, нівы, Гдзе мой брат з бяды марнее, Хоць цьвярозы, нелянівы — Туды нясуць мяне думкі, Там край родны. Там мы самі Бярэм лёс у свае рукі, „Божа, зжалься Ты над намі!“...

3 музай вёску ужо бачу, Ліру трыунфальна строю, Божа мой, чагож я плачу, Чрм ні шю супакою? — Муза шэпча мне тужліва: „Бачыш, шчэ чужынцы з вамі, „Вы не браліся рупліва1'...
„Божа, зжалься Ты над памі!“...
„Вы не браліся рупліва Долю — волю будаваці, Вы цярпелі ўсё маўкліва, Толькі ўмелі праклінаці — Гартам дух ваш змацаваўся, Але сваркі ўсё між вамі, I сусед вам ні удаўся!"...
„Божа, зжалься Ты над намі!“...
ЗАГЛЯНЕ СОНЦА ...
Загляне сонца ў наша ваконца, Хатку асьвеціць праменьмі — Па цёмнай ночы ажывіць вочы Боскім да працы натхненьем.
ІІозна мы ўсталі, і шмат праспалі, Гойдалі злыдні нам долю — Пяялі песьні пам яа прадвесьні, Песьню радасьці ў няволі.
Заход сьмяўся—каб ён даждаўся, У лапцёх што с труду мы спалі — Усход нас мучыў цяжка — балюча: Хацеў, каб з душой мы прапалі.
Абы балота, будзе ліхота: Дзёрлі нас нянькі начніцы — Аж да жывога — мо’ з волі Бога — Кроў аж зрасіла зямліцу.

Аж застагнала зямля у падвалах, Неба ііакрыў блыск агнявы — 3 болю зямліцы, с крыві крыніцы, Брат наш' збудзіўся русьняны.
Асьвеціць сонца яго ваконца, Здуду мар сонных разьвее — I выйдзе с плугам ён саматугам, Роднеяьку ніву засее.
Груган з Усходу, а крук з Заходу Дарма там жыру шукае —
Бо зерне спорна, у волю прасторна, Хутка пад неба ўзрастае.
ОЙ НА РУСЬ ДЫ БЕЛУ . ..
Ой на Русь ды Белу гругапы ляцелі, Неба засланілі — на зломах паселі; Борам песпакойпым кругом спаглядалі: Там косьці бялелі, як пена на фалі... Як нена на фалі па ўзгорках косьці’— Ой прашлі зямельку, крывавыя госьці! Скалыхнула бура бяздноннае мора, Прычыніла людзцам страшэннае гора. Аддыхнула бура, сонца паказала, А трупа кляваці груганоў паслала... Паселі на зломах няпрошаны госьці; Дзяўбалі трывожна беларускі косьці. Зашумелі пушчы, застагналі нівы Ад тэй гругановай — пякельнай спажывы... А во страпянуўся род той гругановы! Быў здалёку чутны гомап нейкі новы. Дзівам здзівавалісь няпрошаны госьці, Бо з зямлі паўсталі беларускі косьці...
■ Ой вы лятуценьня, ой маеж вы мары!..
Каб усталі косьці — непатрэбны чары: Сьлязой палівайце вы родную ніву, Трудом цярабіце вы бор гутарлівы, Аж пачуйце голас з касьцей айцоў вашых — Груганоў ён спудзіць маскоўскіх і ляшых... Дасьць Бог калісь будзе люд народу братам, А Русьняк Маскоўцу да Лехіткі сватам!..
2—563
0, КРАЙ МОЙ РОДНЫ ! ..
0 край мой родны! Куды я ні гляну, Гдзе лёс мой дзіўны мяне не закіне, Што-колеч думкай сваей пі закрану: Са мной ты ўсюды у кожнай гадзіне.
Мо‘ гэта маці так зачаравала Сваею песьняй над ложам дзяціны, А мо’ зязюля так пакукавала, А мо’ чар гэта мілае дзяўчыны...
Я знаў дзяўчынку з вёскі неўдалёчкі: Яна мне казкі любіла казаці, А мела сьлёзмі залітыя вочкі, Вочкі, што трэба небу прыраўняці.
Умёрла з гора: з голаду вайною, I так-жа сумна прад сконам глядзела, Як застывала мертвай цішанёю, Што маё сэрца жалем скамянела.
Над самым ранам, як будзіцца сонца, Яна ўздыхнула глыбока — таёмна, I азірнуўшы слабы сьвет з аконда: „Жаль мне зямліцы11 сказала прытомна.
I на падушку сьлязінка упала, Касулька сонца тварок асьвяціла: Так безнадзейна Мальвіся канала, Сонца-ж на грудках крыжык залаціла!
А слова жальбы скалыхнула грудзі Чарам магутяым, болем і трывогай:
I расхадзіліся ддачучы людзі, Шэдчучы скаргу нямую да Бога.
* *
Адзін раз бурай жыцьця скалачоны, У безнадзеі на лепшыя зьмены, Быў я пры сьмерці, палам знемажоны Я зваў пагібель голасам пламенным.
Тады здалося мне, як-бы на яве, Прышла Мальвіся ў беленькай хустцы, •3 пальцам на вуснах, у сумнай паставе, Крыжык на грудках на чырвонай стужцы.

Так праз хвіліяу нада мной стаяла, Жаласным вокам агарнула ложа, Мяне-ж жудоснасьць тады агартала, Голасам зычныл крыкнуў я: «о Божа!»
Мальвіся ціха сьціснула мне голаў, Чало мне з плачам раз падалавала: „Хоць безнадзейны, хоць бедны, хоць кволы, „Так як народ паш — ціхутка казала —
,,Ня траць надзеі нігдзе і ніколі.
,,Працуй чым можыш, каб зменшыць бяздольле, „Бо я дазнала, што ў нашай злой долі „Скрыта дарога на лёс і прыводьле...
На крыж мне сумна яна паказала, Сьлёзка зрасіла ей твар мармуровы, I як аблочак павольна зьнікада, Мяне абыяўшы чарам таей мовы.
* *
Ад таго часу краіна нядолі, Што Беларускай на сьвеце завецца: Краіна гора, бяз долі, бяз волі — У маіх думках заўсёды снуецца.
ГЭЙ, БУДУЙЦЕ!
Няма праўды як схаваці — Ўсё пайшло цяпер інакш: Пан пакінаў гультаваці, А між намі меней пдакс.
Даўней толькі наракалі, Толькі чухалі галоў — Ныні плакаць перасталі, Усё вернуць стрымгалоў.
Навет добрыя будынкі
Пачалі ўжо руйнаваць: ,,Годзе, кажуць, нам спачыдку, Трэба ўсё наноў складаць*1.
Добра людцы! Абы сыіела, Толькі помпіце адно: Хто будуе няумела, С арацы будзе мець драньнё.
Разважай-жа перш чым зробіш, Адлічы — рахунак здай — А чаго не утаропіш, Разумнейшага спытай.
Здабыць трэба перш зямедьку, Бо краіна-матка ўсім: Хлябок родзіць і кудзельку Дзецям родным, ня чужым.
ІПто у нас зямлі ня стала, To ня дзіва, ані цуд: Чужыня нам пававала, Дзёрла скуру, як той бруд.
Вось зямельку іншым ладам Дзяліць трэба чым даўней: Хто нам павуком, ці гадам, Пойдзе проч раней-пазьней.