Мая ліра
Казімір Сваяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 122с.
Мінск 1993
ХМАРЫ ХМАРАНЬКІ...
Хмары хмаранькі, мае любанькі, Ляціцё вы гдзесь, як галубанькі. Закрываеце даль ад вачэй маіх, Разбуджаеце жаль да сноў маладых. Леты мідыя, не аглядныя, He паверне вас сіла жадная!
Шчасьця Бог ня даў на мой мужні век: Тайнай сіле здаў на недуг мой лек Дарма 6‘юся я, як той язь аб лёд: Воля выжшая дае дзіўяы ход.
Я не наракаў, і'оркіх сьлёз ня ліў, Хаця хмарны вал сонца мне закрыў. Веру, хмаранькі, што так трэба мне: Сьвет — дарожанькі не адны, ах не... Спачывайцеж вы там у моры гдзесь, Склад мой векавы — не загіне ўвесь... Хмары-хмарачкі, з мора вашы род — Душы-душачкі, з неба ваш народ.
МНЕ СУМНА ...
Мне сумна, што на сьвеце дарма Льецца кроў,
Мне сумна, што ідзець на-марна Спагад, любоў.
I сумна. калі хто сыняецца, Здаецца мне:
Дзе сьмех, там крыўда задаецца, Там сум на дне.
Як вуста маладосьць гуляе, То-ж плачу я:
Затым, што сіла маладая
Ідзець на-зра.
Як бачу хараство харомаў, Жудосна мне,
Бо з іх тэй штукі, тых заломаў, Крывёй пахне.
Адну пацеху ў сьвеце маю, Адкуль буду,
Калі зямельку урабляю, 3 плугом іду.
I хоць мне цяжка і гаротна, Спакою нет,
Але ў душы ужо не маркотаа: Я кормлю сьвет.
ЛПОЦЦА ПЕСЬНІ.
Ліюцца нашы песьні
Гарою — даліной:
Як рэкі на прадвесьні
Удаль рвуцца грамадой...
Ліюцца нашы сьлёзы, А сэрца шчэміць боль: Гэй — гэй! Гэй — гэй? Гэй десьні аж з нашых поль!
Як небам сінім хмары Лятуць праз родны край;
Як думкі і як мары У жоўталісты гай... Балючая малітва І сэрца чысты сон: Гэй — гэй! Гэй — гэй! Гэй з песьняй прад музы трон!
ТЭСТАМЭНТ.
Калі мой дух пазве Бог за магілы,
Калі змагаціся ня стане мне ўжо сілы, Калі цяжкі дзірван залягне надамной, — „Зямліца родная, ты будзь тады гарой!..
Апошнюю малітву да Бога я нясу, Сьлязамі горкімі я сэрца парушу, Каб божы голас мне пачуці над сабой, — „Зямліца родная, о будзь-жа ты гарой!"
Славян абрад маніўся я прыняць,
I роднай моваю Дажбога праслаўляць...
А мо* сябры мае пайдуць калі за мной, — .Зямліца родная, ты будзь тады гарой!“
Свае я творы даю дзеля „кулыуры^, Клюшчанам шлю паклон. Там натуру Беларуса я палюбіў і там са мной „Зямліца родная была разок гарой...“
Майно маё, прашу, жыдкам прадайце, А з грошай доўг даўнейшы мой аддайце, I есьлі хто заплача надамной, — „Зямліца родная, ты будзь тады гарой!“
Маю адзеж вятрыце да ахвоты,
Для дэзынфэкцыі, бо зьмёр я на сухоты, I сумна мне было ў нядузе тым парой, — „Зямліца родвая, ты будзь-жа, будзь гарой!“
Айцы, браты, а так-жа вы сястрыцы,
Так не бядуйце йзноў, бо добра мне ў зямліцы, Прашу-ж, каб ня было дзярно чужое надамной, „Зямліца родная, ах будзь-жа ты гарой!
Я ворагаў ня меў, калі-ж хто быў мне зімны, Няхай растае ўжо як лёд, бо быў бы дзіўны, ПІто злуе йшчэ падчас, калі ўжо над сабой Пачуў, што „Беларусь пайшла такі гарой!“
Прыяцелям сваім адно я слова скажу, Ім мэту родную ад сэрца я пакажу: Калі радзіўся ты шчасьліваю парой, Працуй, каб „Беларусь йшла наўсьцяж гарой!“
А тым, што як вужак асьліняць нас ядліва, To жартам панскім, то замовай агідлівай, Скажу, што будзе час, калі прытоптаны нагой, Вы скажыце: „Вось Беларусь пайшла алпак [гаройі*
V.
КАВЭРНЯ.
Сьвятліца места з прэтэнсіяй шыку, Пыскі паночкаў з мінай трыумфацкай, У куце музыка... Шмат гулу і гіку, Ахвота быць ў модзе псэўдаэлеганцкай.
Панічы змарнаваны цягнуцца ляніва, Каб паказаці новыя лякеркі.
Пэрфум пудра скрывае пахі смурадлівы, Прад ганкам возьпік кляне за „паперкі".
Бліхтр, фасон і аблуда паказалі зубы, На целе брудным ясьнее горс чысты, Пыха, заразумеласьць шчыраць конскі губы, Акуляры хаваюць вока ананісты.
Прэзэнтуюць мужчыны ясны... камізэлькі, Голас і гоман расплывае рэхам, Прыслужнікі ўсё новы разносяць бутэлькі, 3 сваім цынічна дуркавым усьмехам.
У атмосфэры чувацца рух змыслаў шалёных, Дзе-не-дзе суне піяцкая морда,
Пад сталамі црацуюць лыдкі «заручоных», Сарваны годас вые «sursum cordal’
Якіясь вусны фарбамі сьмяюцца,
Чыесь вочы варожаць роскаш за заплату, Якісь <ён> са <сваею> за нешта злуюцца, Якісь пшіц праектуе танец дуркаваты.
Так бавіцца кавэрня... Гадзіна мінае... Прад шыбамі галодны кляне усіх гяойна, Дым гусьцее... Шарота салён спавівае, Сонна йграе музыка tempo <заўпакойна>.
ДЗЯЎЧЫНКА I ГУЛЬБА.
Плывець ручаінка
Стужачкай зялёнай, —
Гуляе дзяўчынка Ў хустачцы чырвонай.
Плывець даліночкай Водная дарожка, — Плача маці з дочкай: Пасьлізнулась ножка.
Паплыла як стужка
Рэчка ўдалечыну, —
Гойдае дачушку
Сьлёзная дзяўчына.
3 рэчкі страх зьявіўся, Стогне ў моры маўка, — Дзяцкж ажаніўся, Дзяўчо ўжо русалка.
4—563
РАДЫ (з Эдды).
Хвалі гожасьць дзянёчка, Як кончыцца прыгожа;
Хвалі пекнасьць дзяўчынкі, Як замужам нябожа.
Меч толькі прабаваны Тваей пахвалы годны;
Лёд—каді яго пройдзеш I чуеш грунт свабодны.
Ня вер салодкім слоўцам Кабеткі, або панны;
Ня вер зьмейцы, што дрэміць, Ня вер сьвету, бо зманны.
Сьцеражыся віляньня Сваей жоначкі вервай; Ня вер ў сілу багацтва, Ня вер хітрасьці беднай.
Дзе увойдзеш — пыьнуйся, Ці ёсьць-выхад бяспечны: He згадаеш, скуль выйдзе Вораг — лёс твой прадвечны.
БРАТУ НАСТАЎНІКУ.
Ці у долі, ці ў нядолі, He гаруй, брат, аніколі: Даў Бог хлеба, дасьць і неба, Дасьць усенька, чаго трэба.
Ня сумуй, хоць льюцца сьлёзы, Будзь і сьмелы і цьвярозы;
Вер, што Беларус устане, Згіне хітрых панаваньне.
Духам глянь кругом—наўкола: Закрасуе наша школа;
Роднай мовай, родным чынам Аджывець наш бедачына.
ШТО ЗАНАДТА НЕЗДАРОВА. (Па Нямпэвічу).
Занадта адпачыўку — душы аслабленьне, Занадта суматохі — духа вар'яценьне. Занадта абароту — другім кошт вялікі, Занадта супакою — свінскія навыкі.
ІЛмат каханьня занадта розум ачмучае, А занадта лякарстваў сьмертухну зсылае. Занадта хто субтэльны: хоча ашукаці, Хто занадта суровы: тыранам трэ’ зваці. Празмеру хто ашчадны. той лакомцам будзе, Хто занадта адважны, хвальком завуць людзі. Зашмат каму багацтва калода у ногі, Зашмат чэсьці хто мае — нявольнік убогі. Занадта раскошы—ціхенька у гроб заганяе, Хто занадта разумны, кепствамі канчае. Занадта многа веры— згубная дакука, Занадта многа сэрца — сабе 3 людзям мука.
Занадта абецаньня — радосна дурному, Занадта сабіраньня — прыдасца другому. Занадта многамоўны — сакрэту ня мае, Занадта жартаўлівы — лепшых высыміхае. Зашмат многа павагі — гордасьці знак шосты, Калі ты яадта добры — скажуць, што запросты Надта каму падацца — то сябе паніжьгць, Занадта дэлікатны усімчыста збрыдзіць.
ВОСЬ ЯК. (Прыпеўкі).
А у цёмным лесе, Дзед бабулю весе, За рукі — за ногі, Сьмяюцца ўсе богі.
А у полі чыстым, Ў жыце залацістым, Дзеўка штось гадае, Ў прыпал паглядае.
А ў лузе за рэчкай, Пасьвіў Стась авечкі, Франка памагала, Пакуль жонкай стала.
На паповай ніве Бот вісеў на іве, А бабы шапталі, Цуды ўспаміналі.
А ў гаі зялёным, Сонцам залачоным, Дзяцюк дзеўку соча, А яна рагоча.
Сьмяіцеся людзі, Што вясельле будзе, Цыбука ды з люлькай, Цыпрука з Ганулькай.
ШЛЯХАМ ЦЯРНІСТЫМ ...
Пасьвячаю N. N.
Шляхам цярністым, набітым ваменьня, Між жудаснай, цяжкай пары, Пусьціўся ты, брат, на дарогу цярненьня, Шпырнуўшы трывогу з-гары...
А сьмешныя людзі — праўдзівыя хамы — Як толькі пачулі, што ты
Пайшоў ў падарож, каб дайсьці тае брамы, Агонь гдзе запален сьвяты,
Скрыгочуць зубамі, крыўляюць сумленьне,
I хочуць ўсім даказаць,
Што ў іхных руках супачыла збаўленьне, Што дарма прывольля шукаць.
аму-ж бо ня ясныя нашыя думкі, Шчэ трэба мо’ іх паўтараць: Мы Белу-Русь будзім з нядолі і мукі, Бо годзе ўжо лёс праклінаць.
Хто можа — чым можа будуем Айчыну, Дупіу ажывіў ўжо сам Бог,
А мы, у трудах і ў мальбе без спачыну, Ей цела збуджаем з знямог.
Заеліся злобай на гэту работу, Зварушан бо іхны спакой: Вякамі сьвяцілі яны ўжо суботу, Хоць сьлёзы ліліся ракой.
Панкі і ксянжочкі і ўсе хто „вучоны!" Вы праўду усе панялі!
Аўтары сьвяцілі, паддзержылі троны!
3 народам-жа вы ня былі!!!
Народ быў асобна, тварыў сваю сілу, Культуры ня меў, а тварыў;
А вы мімаволі капалі магілу, Бо дух ваш з раскошы ўжо гніў.
Цяпер, калі голас народу раздаўся, А просты і ясны як дзень, Так вы схамянулісь і дух ваш спужаўся, Як бытцам ад сну целяпень.
Вы ведайце добра, чаго нам патрэба.
Нам трэба зямлю мець сваей,
Мы хочым папросту дастацца да неба, А не міма панскіх дзьвярэй.
Ня цяміце гэта, прасьцей яшчэ скажу:
Ня верым мы вашай брахні,
Што нам спагадайце... Ішчэ штось пакажу;
Вы Бога ужо акпілі.
Бо Хрыстус казаў-жа ўсім людзям вольным Слугамі быць мест панаваць:
А вы панавалі — а нам безпатольным Нельга было-й лёс праклінаць.
Тамаш сьвяты піша, што „збытак ад стравы, Ад рэчы канечнай ў жыцьці, Ісьці мае бедным, а йначай крывавы
Зладзея назоў трэ нясьці.
I хто-ж гэта споўніў — сьмяіцеся людзі — Хоць мо’ — й хрысьціяне былі, Аднак-жа казалі: „Па сьмерці што-ж будзе?" I самі для бруха жылі.
А Хрыстус ўзяў вітку на гордыя плечы,
1 так як калісьці жыдоў, Прагнаў із сьвятыні натоўп той авечы, Што крыўдзіць заўсёды гатоў.
Культуру стварылі з навукай глыбокай, Дурманіць, каб розум людзей, Каб плутацца думкай ад працы далёкай, Каб сьмешыць старых і дзяцей.
Вучыліся многа — куды-ж нам зраўняцца — Дазналі, што ў сьвеце на дне, Забыліся-ж ўрэшці у серцы спытацца, Ці ёсьціка Бог там, ці не?
Бо есьлі-бы Бог там здабыў селянішча, Жылі-бы іначай зусім,
Жыцьцё гэта труд—ня гульба, ня ігрышча — I Хрыстус казаў гэта ўсім.
Так вось дзе навука: народ наш убогі, Пазбаўлены сьвету і долі адзін, Аднак ўхаваў шмат з Хрыстовай дарогі, I верны Яму быў, як сын.
Вучоныя-ж сьвету, надутыя вельмі, Сваім пустадумствам ліхім, Гулялі пзадушкі“ — як гэныя шэльмы, Што зьнюхалісь з духам благім.
Народ мой ты бедны, падзякуй ты Богу, Што можыш цяпер паказаць, Сабраную сілу на тую дарогу, Гдзе моана свабоду спазнаць.
Хто сын твой—сын вёскі —няхай хутчэй ўстане, Пратрэць свае вочы на дзень, Ідзець бо пара — пара змертвыхстаньня — „Паложан тапор на карэнь“.
У хаце тваей запладзіліся гніды, Што могуць твой лёс пабрудзіць: Пазбыцца ты мусіш вось гэнай агіды, Бо хоча трудом тваім жыць.
Адважна-ж, мой браце, ты праўду ад Бога Нясі ў сьвет шырокі ыа край, А хоць і цяраіста твая шлях-дарога, Яна завядзець аж у рай!
МУРАШКА I ГАЛУБКА
Увалілася неяк ў крыніцу, Што брала спад зямлі вадзіцу, 3 работы ідучы 'мурашка.