Мая ліра  Казімір Сваяк

Мая ліра

Казімір Сваяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 122с.
Мінск 1993
22.9 МБ
Стаіш ты ў вачах маіх зоранькай яснай, Пылаючы зор твой лаўлю,
Змуцілася думка... Малюся напрасна, Цябе ненавіджу й люблю.

HE ЧАРУЙ.
He чаруй мяне ты зорам, He чаруй красой;
He чаруй сваім ты горам, He чаруй сьлязой.
He чаруй ядвабнай коскай, Hi вусноў агнём...
He чаруй усьмешкай боскай, Hi сьвятым жыцьцём.
He чаруй дзявочым станам, He чаруй грудзьмі...
Каб ня быў я пакараным Богам і людзьмі.

СЭРЦА.
To сьцісьнеода, то 6‘ецца жыва, To мукай забаліць агнёвай, Калі мой лёс паддасьць агніва Маей нядолінцы жыцьцёвай.
Хістаюся галіпкай ў лузе, I хмарай гонюся па сьвеце... Спрацівіць лёсаві — нарузе Нет сіл ні ў зімку, ні у леце.
Неміласэрны кон руйнуе, Што будаваў ў бязсонпай ночы, Калі ж хто стогн мой і пачуе, Аж стыдна мне, як лжэць ён у вочы.
Я сьніў аб шчасьці часта-многа, Людзям сябе аддаць маніўся, Аж у канцы сказаў да Бога: „Пашто я, бедны, нарадзіўся?“
Маліўся праўданькі — спрадвеку Бядой замучанаму люду...
Ах, гора з сэрцам чалавекў, Бо дарма ён чакае цуду...
Пакляўся, што стаяць на стражы Я буду чыстаты сумленьня...
Быць стражам там, дзе поўна сажы?
Ці вернецца сяўбы насеньне?
Няма ўжо сьветленькай часіны
Ў жыцьці маім так вельмі кволым: Чакаць мне трэба тэй хвіліны, Калі зыйду ў магілу голыя...
0 сэрца, сэрца — успакойся, Чаго так б ешся як у клетцы? Людзей стыдайся, Бога бойся... Яно-ж крывава рвецца — 6‘ецца.
Каго-ж ў нядолі йшчэ шукаеш?
Няўжо з табой хто плакаць будзеЎ Замры ўжо лепей, што йшчэ маеш Купаціся ў жыцьцёвым брудзе...
IV.
СПАВІЎ МНЕ СЭРЦА ЖАЛЬ . . .
Спавіў мне сэрца жаль
На восень жоўтую, Зор заглыбіўся ў даль Жальбой гаротную:
Жаль па цудоўным сьне, Жаль па маей вясьне.
Спавіў мне сэрца жаль
У зімку белую
I не забіў амаль
Душу збалелую:
Па сьветлых летка днях, Па цудных ночы снах.
Спавіў мне сэрца жаль Чароўную вясной, Чырвоны як кораль Спламеніўся дух мой:
Па восені ўздыхаў
I	жаласьцю згараў.
Спавіў мне сэрца жаль У летнюю пару, Між райскіх жыта фаль Пачуў я, што умру:
I плачу вось нямы За зоркамі зімы.
ВЕЦЕР ШАЛЕЕ.
Вецер шалее, мяцеліцу гоне, Гоне віхрамі, як гурбамі фаль;
Месяц крывавы глянуў праз аконьне, У сэрцы збудзіў мне шмат жудасны жаль.
Нудна й жалосна і надта-ж маркотна Галосіць душа, што я лёс запрадаў: Заплакаў бы горка, стагнаў-бы гаротна, Каб Бог мне з сьлязою вясёласьць аддаў.
I высахшым зорам гляджу я у хмары — Шалее віхор і ледзь зоркі мігцяць — I думкі нясуцца і тоўпяцца мары, I сэрца гарыць і ўсе нэрвы дрыжаць.
Ах, што так расходалісь сілы нямравыя, Думайце гэні людзкога уняць!
Проч вы, начніцы духі каравыя, Ў цёмнай матэрыі вам црападаць.
Духам я вольны, хоць сэрца так ные, Хоць цела так цісьне, як гад да зямлі, — Хай стогне буфа, хай злая моц вые!..
Куды-ж вы, о думкі мяне завялі?!
НА ВОСЕНЬ.
Пажоўклы ліст, канаючае сонца, Імгла, туман, плюхота, бездарожжа;
У сэрцы сум і журлівасьць бяз конца, —
Дай волі мне, дай сьвету мне, о Божа!
Палохлівасьць з зацені начніцай выглядае,
I думкі хмарамі спакой мне адбіраюць:
Пара сьмяротных журб... Вось дзева маладая Зашла ў засьвет, вось дзяцюка хаваюць.
За душачку яе адмоўлю я пацёркі...
Жалосная была абоіх доля бедных:
Любіліся навек, а цешыліся толькі
Тым пічасьцейкам дзён тры — ў жыцьці іх апа[сьледных.
Сканала цудная ў абоймах небаракі.
Такі ўжс лёс: зайздросна шчасьце небу.,.
Галосіць звон, жальбы пяюць сьпявакі, А ён—ён ведае, што сьвет пакінуць трэба;
„Што Бог злучыў, то злучана навекі, „Ці-ж варта жыць, схаваўшы сваю мілу? „Не астануся тут нямы я і калекі, „Няма жыцьця: за ёй пайцу ў магілу".
Задушкі йдуць, самлела ўжо прырода, Абмыў ўжо дошч васенну дамавіну, Стрыбог узяў у рукі ўсё ад Рода, А Мокша атрасла апошнюю галіну.
Чакае ўсё, калі Дажбог ўладарны Задзержыць рэкі ў сковы лядаваты, Калі Пятро у небе гаспадарны Для бедных душ зачыніць божы хаты.
Спачыне й сьмерць у зімку у марозну, Заціхне зьвер, заглохне ў лесе птушка, У цемру воўк завые так трывожна, Як-бы сканала гдзе ягоная дачушка.
На голас той Сварог пашлець прадвесьне
I першым Пяруном разваліць моц Стрыбога: Скрушэе лёд, зямлі пялёнка счэзьне, I ўсё жывое зноў пагорнецца да Бога.
На гробе маладых Алеся і Аліны Рунее траўка й красачкі ўзрастаюць, А душы іх ў таёмныя краіны — Краіны сноў моў птушачкі лунаюць.
А на Дзяды я заўтра возьму воску, У капліцу ў цьвентары ў ночы зачынюся I крыжам трэйчы я да Матуленькі Боскай 3 мальбой і каяньнем пакорным упрашуся:
„Пашлі Ты мне, о Збаўцы Маці-Дзева, „Спакой душы з каханьнем ў чуткім сэрцы; ^Пазволь спазнаць, Княгіня Каралева, „Як жыці мне, мне сумнаму няверцы...
„Калі ж прад часам я ад журбы і сканаю, .Дай ведаць мне прычыну цяжкай долі, „А тайніцу Тваю у сэрцы я схаваю, „Не скажу тым, ня плакаў хто ніколі/
ТАЙНІЦУ ДУХА ...
Тайніцу духа вазьму я да гробу...
Тхненьне магілы я чую заўсёды:
У зорах неба, раскошах натуры
Думкі аб сьмерці плывуць моўбы воды — Кінуць мне трэба красу і аздобу Гэтага сьвету... Ах, сьняцца хаўтуры.
Мілыя вёсанкі, гаёчкі ў полі, Маці прыбраная Русьбела сьвятая, — Усенька кіпуць мне трэба с трывогай, Што сьлімянем мне душу аплятае;
ІПкада мне беднага брата нядолі: Крыж і пакута яго дарога.
0 мілы Божа, душы маей мэта, За Табой смагну, смагну як шалёны, Цябе шукаў я усюды — заўсёды, Чарамі ласкі Тваей урачоны, Няраз губіўся мо' блудна камэта, Што ў шлях пязнаны плыве вечны годы.
ІІазволь, о Божа, меці мне надзею, Пазволь быць верным свайму Ідэалу, Ты памажы мне ўстаці да ўчыну, Бо сам іду я бязмерна памалу — I у бязвольді шуканьня мадзею I без ратупку ад суму я гіну...

ДУША МАЯ.
Душа мая ў краі фантазыі гуляе, У гвезднай імгле па аблоках плывае, Сто сонц аглядае у сьветлай празрочы, Раскоіпнаю ласкай чаруе мне вочы.
Матыль пышнакрылы купаецца ў зорах 3 праменьняў сатканых, купаецца ў морах 3 вадою цудоўяай. У неба ўзлетае Арлом сьветавідам — і ў пекла спадае.
I добра мне ў цуднай фантазыі ўлудзе, Сам дух мой спакойны шчасьця вынаходам: He гадае ці ў гэтым узорным шмат цудзе He прагляне іронія ціхім мімаходам.
Пульс жывога ўсесьвету, творчы шопат чую, Падзіўляю разсновы формы незгаданы, Над завесістай скалай у горах начую Белых зданьняў ігрою гіпнотызаваны.
Сьвет чароўны-цудоўны мяне ўзяў ў абоймы, Напаіўшы адвечнай журбай ідэалу, Твораў дзіўных усюды віджу цэлы плоймы I чую над сабою ўсебыту навалу.
МЕСЯЦ БЛЕДЫ.
Месяц бледы азарыў божую зямельку. Ціш нямая залегла горы, лес і вёскі. Ціхі і сад мой.
Я выйду прыслухацца шопату тайніц. Прыла? жу вуха мае да грудзей яе раскошных. Я цалаваці буду яе горкія сьлёзы: сьлезы маей роднай зямелькі.
На небе сьвецяць зоры божыя. Белыя хмаркі ледзь плывуць па тоні бяздоннай кругасьвету. Ледзь шапочуць пад акном маім кволыя лісткі бярозы.
Адзену я чорную вопратку маю. Схаваюся ўглыб майго саду. Буду сачыць зорку долі маей: лічыць момэнт яе ўпаду з кругазору. Лавіць буду пошапты тайніц ночы.
Чакаці буду з'явы, што аткрые злуду майго бытаваньня. Слухаць буду трывожнага біцьця свайго сэрца: — сэрца адзінокага чалавека.
СОНЦА СЬВЯЦІЛА.
Сонца сьвяціла раскошва. Лес аддыхаў. Хмаркі тварылі дзівы. Людзі раўнялі збалелыя ад працы рукі. Возера ледзь стагнала ціхім уздыханьнем сваіх фаль, — малілася небу:
Божа мой! а я не магу заплакаць.
♦ ♦ *
Усплыў месяц поўны-чысты. Вокам мудрага агледае ён з'явы зямелькі і ўсьмехаецца зважна. Неба анямела ў ціхой контэмдляцыі. Лес заснуў ад задумы. Людцы сьніпі аб пічасьці:
Божа мой! а я не магу заплакаць.
Закруціла віхрам-ветрам кругом. Завыла прырода ад болю. 3 неба ударылі пяруны. Лес загудзеў вялізарна. Скавытала зямелька. Людцы запалілі свечкі і пазавешывалі вокны. Усе казалі, што прышоў час божага з'яўленьня:
Божа мой!
Залій мяне сьлязамі Магутнай веры.

ЧАМУ МНЕ МАРКОТНА.
Чаму мне маркотна, на плач забірае, Кругом хоць жыцьцё і свабода й вясельле? Ідзець год за годам, і поўдзейь мінае, На сумны нядуг мой пяма ужо зельля.
3 малых лет я біўся з нядоляй ды горам, Пагляд ыой ў юнацтве быў сумны. хоць чысты, Цяпер сам ня знаю, якім я напорам Прабуду свой шлях так ліхі і цярністы.
Зварушылась многа у даўнай будове, Ламножылі лета й навука сумнівы;
Стаю я прад гробам усё нагатове, Загасьлі душы маей зоркі агяівы.
Ня ведаю сам, што сталася такога
3 душой маей сумнай, трывожнай даволі,— Скаваў хто узлёт яе чысты да Бога, Ўпісаў быццам етрашяае слова „ніколі"!
Ці сам я нядобрага духа прызнаньнем Прыгасіў агонь той ласкав'ы аж з неба, Гарэў што — здаецца — глыбокім каханьнем: Людцом каб падаці і „неба і хлеба".
Гдзе-ж праўду мне дзець: ўсё канчаецца скора, Мадзее і вера, і аговь, і любоў, Зьліваецца з ныхай сьвятая пакора, На ўсіх ідэалах няма жо багоў.
I кажуць, шчто зяудз жыцьцё тут на сьвеце, Што сном ледзь прыметным у коле ўсебыту, I чысца пачатак займае на мэце,
I ў пекла ўкідае душу прагавіту.
Прабую маліціся сэрцан збалелым, Прад зорам сваім бачу мукі Айчыеы, Гдзе брат азірае ваком ашалелым: Руіну, разбой — і пытае прычыны.
Малюся да Бога, хоць ён тут бязсільны.
So волю ўсім -даў... свабоду шануе... Сьмяецца ўсё пекла, ўвесь сьвет замагільны, Як цёмная сіла над намі пануе.
Ці варта змагацца з нядолей крывавай?
Ці варта вялічыць лік жэртваў зямлі?
Ці ж сьвет пераробім рукою нямравай?
Ці тым там ня лепей, што ў гробе згнілі?
Адзін быў заўсёды, было мне нявольна
Пазнаці любові ціхога дзяўчаці:
Так мусіў мой розум трудзіцца мазольна, Каб сэрцу балючаму волі ня даді.
Згубіў я здароўе, і волю, і мэту, Адно асталося: спачыць у магіле...
I плач забірае на праўданьку гэту, Што гіну я сумны, без пары, ў веку сіле.
*
Схавайцесь сьпёзы! Вы мне непатрэбны, Льецца гарчэйшых до' ў сьвеце шырокім, Пацехаў ня хочу: яны мне ганебвы — Хоць дух мой і слабы, ня быў касавокім.
3 духамі гавору, іх рады шукаю: Загробнага сьвету гадаю тайніцы, — Сьціскаецца сэрца — чаму, сам ня знаю — Лятаюць трывожныя думкі — начніцы.
Ах, веру мне дайце, што будзе калісьці
Трыумф чалавека над духамі благімі, Што посьле пары так сьляпой ненавісьці На сьветлы парог аб'еднаньня ўзышлі мы...
Чаму-ж мне маркотна, хоць сонейка сьвеціць, Прырода раскошна навокал пульсуе, Куды-ж мне падзецца, дух мой куды мэціпь, Чаму маё сэрца балюча так чуе?