Мая ліра  Казімір Сваяк

Мая ліра

Казімір Сваяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 122с.
Мінск 1993
22.9 МБ
Глянь кругом. браток мой родны, Падзіві наш родны край: Еа багаты, ён прасторны — Яму труд ты свой аддай!
Ты рамансаў ня вучыся, Ані штук вялікіх зноў, Адно толькі налажыся Пазнаць добра варагоў,
Каб ня даці ім заесьці Свайго духа і свой труд, I твой край ня даць абсесьці — Зробіш гэта: будзе цуд.
Будзеш мець зямелькі доваль, Школы зробяцца з двароў: I авечкай і каровай
Зможыш панскіх шляхтуноў.
Ты артай — табе навука Мусіць йнакшая служыць, Бо найбольшая тут штука Прымусіць зямлю радзіць.
А ўжо посьле знаць аб сьвеце, Дзе і што і да чаго: Зваяваў каго хто ў леце, Ці ў зіму здавіў яго,
Ці Ураяам гвездка звецца, Ці Нэптун, ці ішчэ там як, Чый з Адама род вядзецца, А хто налпы быў сваяк.
Гэй, будуйце-ж, мае людзцы, Жыцьцё новае наўкруг, Навет сонкі хай прачнуцца, — Хто вя вораг — будзе друг.
НА КРЫЛЬЛЯХ ...
На крыльлях думкі я ляту стралой Туды, гдзе край мой родпы-сьлёзны Паглумлены паганаю рукой, Загнаны, цэлы век трывожны...
Ты, Божа, разсудзі: чаму народ мой бедны Праз век гніе у цьме, ў няволі безпатольнай, Скажы — няўжо прыказ Твой запаведны Пакорным быць падан душы бязвольнай!?
Бо есьлі так, народ згніе ў пакоры, Чужынцу дасьць і матку і дачку;
А сам бядак, нанет прыбіты — хворы Жыцьцё закончыць на чужым іпнурку ...
Ах, тым праклён я шчыры пасылаю, Хто войнамі жыве, прыгяётам і нажывай, Праклён і тым, паклоны хто складае Асільству — і блуду — і роскашы лянівай.

Украсьці я хацеў вось-гэту тайну з неба: Чаму нядобраму шырока сьвет — дарога, Чаму цярпліваму нямаш у хаце хдеба, Чаму на сьвеце больш і больш благога.
Народзе мілы мой! Цяпер ужо ня знаю, Чым маеш ты каваць цяжкую сабе долю: Дабром за зло плаціць (што ў сэрцы я хаваю), Ці ворага душыць ў крыві-ў вагні—ў вугольлі...
Ламаюся я сам тваею крыўдай зьбіты, А сэрца мге крывей зьліваецца ад болю, Што вечна ты ціхі, як Богам пазабыты, Як здань пакутная шукаеш сабе волі.

ПАШЛІ МНЕ, БОЖА.. .
Пашлі мне, Божа, пару такую, Калі пачнём ыы Імшу сьвятую За край наш родны адпраўляць;
Бо вельмі цяжка, што мова наша — Розуму й сэрца нашага паша Ня ўмее Бога выслаўляць.
Пашлі мне, Божа, пару такую, Калі зямельку, сьлязмі злітую, Пачнём мы лепей іпанаваць;
Бо вельмі сумна, як нам чужынцы Даюць ня жартам свае гасьціыцы, Каб над бяздольным панаваць.
Ня дай жа, Божа, прыждаці часу, Калі-б народ мой ня знаў папасу: Другіх пачаў бы біць;
Бо вельмі пекна, што Русьняк бедны Ня глянуў крыва на гон суседны, Крыві ня сьмеў пусьціць...

ЧАРАЧКУ АДНУ...
„Чарачку адну, „Каб забыці родную „Сваю старану,
He глядзеці як брат родны Душу прадае, Пазабыўшы шлях свабодны I песьні свае.
„Чарачку адну, „Каб забыці родную „Сваю старану,
Прагавіту каб пракляці Чужынца руку, Зельлем розум счараваці Яму павуку.
„Чарачку адну, „Каб забыці родную „Сваю старану,

Перад Богам каб упасьці, Яго умаліць — Або вечна запрапасьці, Бо душа баліць.
„Чарачку адну, „Каб забыці родную „Сваю старану.

ЧАРЫ АЙЧЫНЫ.
3 душой хворай, целам зьбітым, Сыт нядолі — зьдзеку, Морам горычы залітым, Быў ў маладым веку.
Грудзі ўпалі, стан схіліўся, Вусны, як з паперы:
Пакідаць ўжо сьвет маніўся
У мане бязверы...
А цяпер я ўжо здаровы, Жыву, прыпяваю;
Шчебят птушак, шум дубровы. Гэты цуд спраўляе.
Гэй ты, родная старонка, Гэй, краёчак мілы, Хваліць буду цябе звонка Да самай магілы!

Ты цярпеньне душы гоіш I зьнямогу цела, Жыцьцё творыш, песьні роіш, Вучыш жыць умела.
Я зьнямог здаўна скаваны Злой бядой і зьдзекам, — Цядер гартяы, змацаваны Красы тваей лекам ...
Каліж хто цябе ня любіць, Край мой родны, мілы, Хай душу сваю загубіць, Растраціўшы сілы.

111.
МАЕЙ МУЗЕ.
Хто ты з сьлёзнымі вачамі, Бедная дзяўчына,
3 чыстым тварам, чуткім сэрцам, Вусны як маліна?..
Ці з імглы саткана ранняй,
3 сьвятла зоркаў ясных,
3 шуму дрэў сваяцкай пушчы,
3 агнішч недагаслых?..
А мо‘ з думкаў недасяжных, Ды з жалю нямога, — А мо* скарга, а мо‘ жальба Да Бога самога?
Першы раз с табой спаткаўся
Пастушком у полі:
Ты тады шапнула сумна
Аб маей аб долі:
Другі раз, калі у школку Маці выпраўляла
I ражанчыкам з касьцёла Пабагаслаўляла.
Пры арбе раз трэці бачыў Я твой вобраз мілы, Той парой, калі змадзеў я, Выбіўшыся з сілы.
Раз чацьвёрты, як народу Гаварыў аб Богу
I паказваў з верай пэўнай Лепшы шлях-дарогу.
А раз пяты і апошні, Як самлеў ад труду, Палам змучаны агнёвым, Прасіў веба цуду.
Цяпер дарма прызываю Горкімі сьлязамі: Баліць сэрца, нет патолі, Сумен цэлмі днямі.

Але-ж годас яе чую,
Шопат гэткі мілы:
„Ты убачыш мяне двойчы „Над дзярном магілы.
„Калі люд твой стане цьвёрда „У хаце гаспадарыць, „Калі сам варожу сілу „Па хрыбце ударыць.
„Як збудуе кладку-помаст
„Між пасваркаў веры
„I дабром, свабодай, знаньнем
„Заслывець бязмеры...“
ЭРОС I ПСЫХЭЯ.
Я хацеў-бы глянуць ў твае вочы, Там тайніцу душы адчытаць, I ў трывожнай жыцьцёвай паўночы, Я хацеў-бы ў іх праўды шукаць. Разгарнуць твае чорныя косы, Цалаваць а паўночнай цішы, На твар вызваць сьлязістыя росы, Аддзяліці твой дух ад душы.
Сьлед іроніі з вусначкі сьцёрці, Заглыбіцца да язьні на дно, — Для заблуднага сьвету умерці I стварыці вясельле адно.
He таі, пя віляй — а дрызнайся, Што таёмна ты любіш мяве, — А ці я... Ты мяне ня пытайся: Прада мной ты на яве і ў сьне.
Дай душу мне тваю — болып ня трэба, Творчы дух ты народу аддай, I так жыйма абое для неба, I сваім ты мяне называй.
РУСАЛКА.
Сонейка гасьне, цені валакуцца, Снуюць па узбярэжжу вазёрным мрацы, Русалкі прынадна здалёку сьмяюцца, — Ну-2 дзівы-ж бываюць у нас паначы.
А цёпла, а парна: пашоў бы куцацца, Хоць страшна русалак, вадзяніц, і мокш...
Так цудна, так некна: ці-ж можна стрымацца, — Хто дзеўкі баіцца, куды-ж такі гож!
Нурком я кідаюсь у возера тоні,
Плыву па жвірочку, па жоўценькім дне, А дух замірае... Ужо можа гоні...
Даволі!.. Нясі-ж ты вадзіца мяне!
Ах, легка ўздыхнуці... Раскрыйцеся вочы, Нябескі Дажбожа! А гэта-ж хто там Касу расплятае, стан мые дзявочы?..
Ці зданьне, ці што: не згадаю я сам.
Хоць з жахам у сэрцы плыву я ціхонька Да зьявы вось беленькай-пекненькай той;

Яна-ж, расчасаўшы касулі чарненькі, Абмыла свой тварык крынічнай вадой ..
Пусьцілася плыць у маю, у старонку, — Нурка ізноў даў я адразу на дно, I думаў, што... пойдзе яна наўдагонку, Затопіць мяне ў глыбіні ўсё адно.
На верх ізноў выплыў, бо духу ня стала.
0 дзівы! Русалка блізенька пры мне: Туды і сюды ўсё плывала-плывала, Казаў-бы й ня бачыла быццам мяне.
Аж я адгукнуўся: „Русалачка-душка! Паглянь-жа хоць раз, калі ласка, сюды: Ня будзь так пужлівай, вадзіцы дачушка, 3 табою міленька паплыву хоць куды...“
Ня слухае!.. Дармаі. На бераг сьпяшае, Ах, што-ж там?.. Адзеньне яе!
Ей сорамна яешта, вось за куст уцякае, Кашульку ў кіг на сябе ўзьдзяе.
У хвілінку гатова, на мяне ледзь зірнула, Неспакойна глянула са-двойчы кругом: „Ты шалуцька хлапец!“, сьмяючыся ўсклікнула I пашла пяючы „даліною—лугом...“
ПЕСЬНЯ ДЗЯЎЧАЦІ.
Там у зацішным таёмным бары, Між соснаў зацені шуміць ручаінка;
У хвойным каб песьні пяяць гушчары, Там часта прыходзіць прыгожа дзяўчыпка.
Дзяўчо пяе песьні нядолі народу, Забітага горам і крыўдай балючай: У песьню ўлівае і міласьць і згоду, I што пабалела на мысьлі кіпучай.
А песьня дзяўчаці так сумна-жалоспа, Што бор на жальбу ўжо няраз задрыжэў, Канюх страпянуўся, заплакала сосна, Пугач гдзесь захлопаў і ўдаль паляцеў.
I водгалас ходзіць між лесу галінаў, Як тое дзяўчо сваю песьню пяе, А вецер — прыблуда ад гор і далінаў, — Нясець на сьвет цэлы запевы яе.
Люблю я той бор, тую песьню дзяўчаці, Люблю я лавіць таей песьні матывы, А тое дзяўчо — ох, ніяк тут сказаці; Хай гэта даскажа сам бор гутарлівы.
ПЕСЬНЯ
Сьвеціць зорка ясна—цудна на сьвет божы ўввсь, У пасьвеце тоне вёска, горы, сад і лес;
Жыва ночка агарнула сонны цэлы край, Салавейка адазваўся, быў на сьвеце май.
На ваенцэ Янка біўся, лёс яго там гнаў, Сьлёзы ліў па родзай вёсцы, аж ад кулі паў; Дарма зорка асьветляе надмагільны крыж, Янка сьпіць сном даўгавечным-така воля звыж.
Узышоў месяц ясны—поўны, дрэміць сонны сьвет, Камуж гэта яснай ночай супакою нет?
3 ламаўшы белы рукі мара йдзе праз гай, Ціха шэпчуць вусны белы: <Янку мне аддай!»...

САМСОН I ДАЛІЛЯ.
Быў муж, Самсонам яго евалі.
Асілак знаны ўроды пепамернай.
I добры быў. Усюды яго зналі
Так з сілы, як і з волі нямізэрнай.
Ен ворагаў лажыў арліным сваім зорам, Ен аткрываў благія іх задумы;
Змагаціся гатоў быў з сушай ён і э морам, Пакорвы львы яму і дымныя самумы.
Было й дзяўчо між філістынаў люду Далілей звана, з пышнымі касамі, Фігурай стройнай, зорам моў бы з цуду, Нязмучаным піколі горкімі сьлязамі.
3 варожага народу Самсона палюбіла, Асілка стройнасьцей сваей ачаравала.
Самсон упаў. Дзяўчына стыд сгубіла, Усю сілу мужа зрадай адабрала...
У сьвятыні да слупоў Самсона прывязалі, весялілі песьняй сытыя гадзіны...
А ён малітву мовіў... Выхвалялі
Паганцы нявернасьць тэй дзяўчыяы.
Самсон зьбіраў ў малітве свае сілы, Слупы абняўшы. Зор яго быў скрыты:
<Егова! — зашаптаў — Ня помні грэх Далілі!» Затрос слупы. Храм злёг, Там і Самсон забіты.
Даліля Йзноў з варожага народу
Асілка новага да сьмерці палюбіла:
I не прайшло цалюсенькага году, Як трэцяга асілка з ног зваліла...
ЯК МРЭЦ...
Было гэта ў ночы ціхой і таёмнай...
У зьнямозе і месяц ледзь плыў.
Ледзь гвездкі мігцелі ў высі неаб'емнай.
I людзі уціхлі, і бор цёмны сьніў.
Стаяў поўны суму адзін я у полі, Агнёвае поўны жальбы -
А дух мой хістаўся з глыбокага болю, А цела самлела з арбы.
Аж ноч зашаптала тады ў уміленьні: „Чаму ж ты заўсёды адзін?
,,Гдзе друг твой нядолі, гдзе прошласьці цені, „Спамін гдзе вясёлых гадзін?
I бачыў я з'яву у гэту хвілінку, У сьвятлянай імгле плыла ў сьвет: Панёс яе вецер, як з дрэўца галінку, Аж хмарка скрывавіла сьлед...
„Ты музай была мне і сонца касулей, „Гарыць што зарнічным сьвятлом;
„I кветкай была мне: вясновай саснулей „Ніколі нязвялай, і божым агнем.
А месяц глядзеў мне спакойна у вочы, Спакойна і зімна — як мрэц — А дух зашаптаў мне таёмнай тэй ночы, Што журбы маей не канец.
Сьціскаецца сэрца балюча-трывожна, Сябе сам чуцьцём я калю,
А хоць і укленчыў на месяц набожна, Ня ведаў, каго я малю.