• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мая ліра  Казімір Сваяк

    Мая ліра

    Казімір Сваяк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 122с.
    Мінск 1993
    22.9 МБ
    Напрасна яна там ратуецца, Пакінуўшы цяжкую ношу: Жыцьця ей канчалася ласка. Пад гэты час бела галубка Аподаль на хвойцы сядзела: — Ігліца маленька на номач Мурашцы з гэтай хвойкі зьляцела; Мурашка абняўшы хмызінку, 3 крынічкі тэй выплыць здалела... Адзін паляўнічы нядобры Намэціў раз стрэл неабмыльны Галубку зьняць з хвойкі іглістай, Тады міжы траўкі расістай, Ішла на работу мурашка: — Ціхенька к стральцу падцікала Укусам яго страпявула: — Стрэл вышаў няцэльны, Галубка ў высі патанула, За помач мурашцы падзячна.
    
    БАБЕ I ЧОРТ 3 ДАРОГІ УСТУПАЕ.
    Хоць і хітры чорт рагаты, С трудам дасца ашукаць, А ўсё-ж, ўлезшы ў тарапаты, — Гдзі бабку папытапь.
    Бо хоць жонка і дурніца, Дзесяць цяжка ей злічыць, 3 кожным любіць пасварыцца, Але чорт прад ей дрыжыць.
    Вось паслухай, браце, сказкі (Было гэта ўжо даўно) — Без дакладу, без прыкраскі, А ня верыш — ўсё раўно...
    Раз дзядок гарох пасеіў, Пры гаёчку у сам раз, Зерне чыста перш развеіў, Каб радзіла ў божы час.
    На жаль толькі пры рабоце „Спамож Божа!“ не пачуў, А і сам ў сваей ліхоце Нат' да Бога ня ўздыхнуў.
    <5> <3>^®><3>^>-S><®	1 о 1
    Так вось гарох ня ўдаўся, Рэдкі, як бабулі вус, □адрос крышку, йзноў падаўся, Кляне дзед і „лёс“ і „мус“,
    Раз ідзе ёп да пасеву Відзіць. што гарох прапаў, Глянуў ўправа, зірнуў ўлева: „Каб це’ — кажа — чорт забраў?
    „Хай цябе ён і гадуе
    „I зьбірае у свой час: „Калі зерне Бог марнуе, „Чорт няхай бярэ папас!
    У злосьці дзедка забрахаўся, Каго ўспомніў, усіх кляў: За кустом-жа чорт сьмяяўся, Рад, што дзед гарох аддаў.
    Штось за тыдзень, а мо-й болей, Ля гароху дзед хадзіў, Ужо бяз злосьці, рад даволі, Бо гарох такі зрадзіў.
    102	 <»<$• <®xS><®><«> ФФФФФФФФФФФФФФФФФФФФ
    Пагусьцеў зазелянеўшы, Пекна у гару падрос; Дзед стручок маленькі зьеўшы, 3 дзіва галавой патрос.
    Толькі зірк — аж чорт рагаты 3-за куста прад ім шмыгнуў. „Чый гарох жарэш, мардаты?” Дзеду так ён усклікнуў.
    Дзеду тут аж мокра стала, Так спалохаўся бядак, Нешта ў сэрцы засмактала, Бо прыпомніў, што і як.
    А чорт сьмехам заліваўся! „Помніш — кажа — як той раз ,На ўвесь сьвет ты праклінаўся, „Даў гарох мне на папас!
    Мужык пальцам у лоб стукнуў: „Тож ня дар, калі папас, „Мала, што там ў злосьці гукнуў. „А хто ж быў тады пры нае?
    Чорт ад злосьці аж дрыгоча: „Усё пекла сьведкай мве! „Мой гарох!“... А дзед мармоча: — Спытаць жонку: даць, ці не? —
    „Ну, няхай! — так моліць чорта: „Калі твой гарох — бяры!
    „Мая хатанька абдзёрта, „Усе дзяруць — і ты дзяры!
    „Але заўтра я йзноў буду,
    „Каб табе йшчэ што сказаць: „Пажалееш мо‘ майго труду, ,,Не захочыш ў труну гнаць!
    Аж ня вытрываў чарціна, Жаль яго навет ханіў: „Бедняку кожны наруга — „Ніхто па ім сьлёз ня ліў...
    I чорт быстра абцёр вочы, Бо дзьве капнулі сьлязы: „Бедны-бедны люд рабочы, „Хоць ты ў пекла убяжы!..
    А назаўтра чорт зьявіўся Перш яшчэ, як чалавек: За сук куста учапіўся I так гойдаўся як кеп.
    Чалавак стручок гароху Зноў радосна смакаваў I смакуючы патроху, Так ўсё чорту талкаваў.
    „3 бабай радзіўся я двойчы, „У заклад хочым мы ісьці ,,Вось с табою, бацька воўчы, „Каб шмат цябе не клясьці.
    „Зьбіраць гарох мы прыедзем „А такім — бачыш — быдлём, ,,Што ты відзеў калісь — негдзе, „А ня ведаеш, як завём.
    Чорт далоні зацірае, Рад пабачыць такі твор: Ен с пачатку сьвету знае Кожны выплад, кожны ўзор.
    „Ну, калі я не згадаю, ,,На чым тут прыедзеш ты,
    „Так гарох мой прападае, „Сьведкай будзе Юр сьвяты.
    Ледзь бліснула зараніца, Чорт на бусьле ўжо прычгаў: Глядзіць, што за небыліца, Што дзядок наш абжаргаў.
    — „Ну кажы, на чым я еду?“ Чалавек гавор зачаў.,.
    — „Ну-й быдлё-ж: ні знай, ні ведай! „Дзе-ж ты, брат, яго дастаў?
    Чорт ня можа прыгадаці, Гдзе ён відзеў такі твор: Хацеў толькі ўсё сказаці, Ці не з бабы ўзяты ўзор'?
    Аж затупаў чорт нагамі, Рогам дрэўца павярнуў, Лёрся горамі — далалі, Аж у пекле адпачнуў.
    А дзед з бабай аж рагочаць, Што ўдалася штука ім!
    Але болей не захочаць Пазнавацца з духам злым.
    ПАДАРОЖНЫ I ЯГО ВОРАГ. (Аповесьць эвангелічная).
    3-вялікага места ішоў падарожны — Нядобрыя людзі яго абступілі, Адзежу ўсю здзёрлі, да сьмерці прыбілі, Астаўся адзін ён, нядужы-трывожпы.
    Яго міма колькі праходняў прайшлося. — Ніводзін ня бачыў спагадлівым вокам Таго нешчасьліўца. Ен відзеў здалёку Іх зімныя сэрцы... Мярці асталося!..
    А быў яго вораг адзіа. Той убачыў Ахвяру зладзейства людзкога крываву; Занёс да заезду і плату назпачыў За зёлкі, дагляд, за пастой і за страву. Вясёлы, шчасьлівы пайшоў ён дамоўкі, Падзячную песьню анёлы зайгралі, Жалейкі, стакроткі схілілі галоўкі, Патольвыя словы улёсна шапталі...
    Так кожны чын добры душу ажыўляе Таёмным вясельлем, нябескай патольлю: I зоркі нам сьвецяць і лес нам іграе, Бо меней на сьвеце нядолі і болю.
    ГРЭШНАЯ. (Аповесьць эвангелічная).
    Дзень цўдны быў майскі, Як бытцам-то райскі, — Прырода ў зьяямозе маўчала... Зямелька спачыла, I спала і сьніла, Усенька на сонцы драмала.
    А толькі Дух Божы, I дзельны і гожы, Тварыў без спачынку тайніцы, Жытцо красавала, Пах зёлка давала, Вадзіца бурліла ў крыніцы.
    У дзень гэты Бог-Збаўца ІІрысеў на мураўцы, Ля самай крынічнай вадзіцы: Сваім апастолам, Ціхім як анёлам, Тлумачыў засьвету тайніцы.
    „Спакой вам нясу Я... „Хто мечам ваюе, „Ад меча загінуць ён мусе;
    „Спакой і свабоду — „I вам і народу, „Што гіне ў няволі, ў прымусе.
    ,.Ня будзьце трывожны, „Ваш шлях просты-збожны: „Дабром паканайце благога;
    ,,Другіх ня судзіце, ,,На крыўду маўчыце, — „Пачуйце ў душы сваей Бога.
    „Яго гаспадарства, „Яго валадарства, „ІІаказуйце сьвету бязверцы; „Яно-ж не ў багацтве, „Ня ў сіле, ня ў зманстве, „Яно у вас самых — у сэрцы...
    Тымчасам здалёку
    У пыльным аблоку, Пасьпешны паход паказаўся, — Мужы і кабеты.
    Увесь натоўп гэты,
    Да Збаўцы сьвятога сьпяшаўся.
    У гэтай грамадзе,
    У хітрым нарадзе, Йшло шмат на кніжках вучоных:
    Вялі блудну дзеву...
    Былі поўны гневу...
    Злавілі іх грэхам злучоных.
    У Законе спачатку Стаіць, што дзяўчатка — Распусьце і грэху аддана Павінна каменьнем, Гразёй і паленьнем, На лютую сьмерць пакарана.
    Прад Боскім Мастачым, С трывогай і плачам, Яна на каленкі упала, — А ўся ціжба гэта, I муж і кабета, Яе прад Хрыстом аскаржала. Вучоныя с кніжкі Чыталі запіскі...
    А Хрыстус ўглядаўся ў крыніцу, А посьле скланіўся, Ніжэй пахіліўся, — Пісаў на жвірочку тайніцу.
    Як шопат травіцы, Як говар крыніцы, Да іх Ен азваўся ў натхненьні.
    
    „Хто грэху ня мае, „Хай першы кідае, „На грэшную дзеву каменьні...
    I далей ў жвірочку Пісаў па радочку, А кніжнікі пільне чыталі: Грахі іх там ставіў, А Праўданьку славіў, Яны-ж прачытаўшы ўцякалі.
    Адна асталася. Сьлязмі залілася, Ен вокам паглянуў глыбокім. „Адна ты, бядота — „Адна ты, сірота — „Адна ты на сьвеце шырокім... „Устань с паніжэньня, „Ідзі на цярпеэьня, „А болып не грашы... аяіколі... Яна ціха ўстала: „0 Раббі!“ шаптала...
    А сэрца самлела ад болі.
    ЗЬМЕСТ.
    Стр.
    Мест прадмовы	 3	1
    Сонцу узгорнаму ....	4 |
    Песьня на пеальм 130 .	5
    ТТесьня на псальм 62 . . 6
    Ad te levavi	 8
    II.
    Гымн роднай зямлі ... 21
    На гадав. незалеж. Белар. 22
    Айчыны мілай	24
    Божа зжалься	26
    Загляне сонца	28
    Ой ua Русь ды Белу . . 30
    111.
    Маей музе ...... 47
    Эрос і Псыхэя	50
    Русалка	51
    Песьня дзяўчаці .... 53
    Стр.
    Шчасьне	 9
    He памёр: варадзіўся . . 10
    Арганы жаляцца .... 14
    3 кнігі выжш. аеягн. дух. 16
    3 кнігі мудрасьці. ... 19
    О, край мой родны ... 32
    Гэй, будуйце	35
    На крыльлях 	39
    Пашлі мне Божа ... 41
    Чарачку адну	42
    Чары Айчыны	44
    Песьня ...	•	54
    Самсон і Даліля .... 55
    Як мрэц	57
    He чаруй	59
    Сэрца	60
    IV
    Спавіу мне сэрца жаль 63
    Вецер шалее	65
    На восень ....... 66
    Тайніпу духа .	... 69
    Душа мая	71
    Месяц бледы ..... 72
    V.
    Кавэрня	85
    Дзяўчынка і Гульба . . 87
    Рады (з Эдды) .... -88
    Брату настаўніку ... 90
    Што занадта — нездарова	91
    Сонца еьвяціла	73
    Чаму мне маркотна	.	.	74
    Хмарыхмаранькі	...	78
    Мне сумна	79
    Ліюцца песьні	81
    Тэстамэнт	82
    Вось як (Прыпеўкі) . . . 93
    Шляхам цярністым ... 95
    Бабе і чорт з дарогі уступае	101
    Падарожны і яго вораг 107
    Грэшная	108
    ВАЖНЕЙШЫЯ ПАМЫЛКІ ДРУКУ.
    Стран.:
    Верш:
    Замест:
    Трэба:
    14
    10
    здолу
    пакінаў
    пакінуў
    21
    3
    зверху
    Айчызна
    Айчына
    25
    4
    здолу
    айчыны
    айчыну
    27
    2
    зверху
    трыунфальна трыумфальна
    28
    8
    зверху
    радасьці
    патолі
    29
    2
    зверху
    агнявы
    агняны
    75
    9
    зверху
    шчто
    што
    Казімір Сваяк
    Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) нарадзіўся 19 лютага 1890 г. у мнагадзетнай сялянскай сям’і арандатара ў в. Барані Свянцянскага пав. Віленскай губ. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, у 1905 г.— гарадскую ў Свянцянах. У 1907 г. паступіў у Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, дзе далучыўся да беларускага адраджэнцкага руху, што гуртаваўся вакол рэдакцыі газеты «Наша ніва».
    3 1912 г. К. Стаповіч захварэў на туберкулёз і штогод вымушаны быў ездзіць на лячэнне ў Закапанэ. Працаваў вікарыем у Клюшчанах. Абавязкі ксяндза спалучаў з адукацыйна-асветніцкай работаю сярод прыхаджан: у парафіі адкрываў беларускія школы, беларускія настаўніцкія курсы, арганізаваў гурток беларускай моладзі «Хаўрус сваякоў» з хорам, драматыч-
    най групаю. Наладжваў лекцыі, літаратурныя вечары з беларускімі дэкламацыямі. За прапаганду беларускай мовы і культуры выклікаў варожасць духоўнікаў, праследаваўся ўладамі буржуазнай Польшчы: падвяргаўся вобыскам, хатняму арышту, канфіскацыі бібліятэкі і рукапісаў.
    У 1917 г. захварэў і едзе лячыцца ў Закапанэ. Вяртаецца ў ліпені 1919 г. За яго дзейнасцю пачынае сачыць дэфензіва. Шпікі выкрадаюць яго рукапісы.
    Першы свой верш па-беларуску «На імяніны майго пробашча» К. Стаповіч напісаў 23 кастрычніка 1912 г., друкавацца пачаў у 1913 г. у газеце «Biefarus». Публікаваўся таксама ў календарах, газетах, у часопісах «Авадзень», «Студэнцкая думка» і інш. Выдаў зборнік ьершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924).
    Памёр 6 мая 1926г. Пахаваны ў Вільні.
    Літаратурна-мастацкае выданне
    СВАЯК КАЗІМІР (Стаповіч Канстанцін)
    МАЯ ЛІРА Вершы Рэпрынтнае выданне
    Адказныя за выпуск
    В. I. Рабкевіч і A. 1. Цароў
    ІБ № 4074 Падп. да друку 07.09.93. Фармат 70x100^/32. Папера афс. № 1. Афеетліы ДРУ*Ум. друк. арк. 4,88. Ум. фарб.-адб. 5,04. Ул.-выд. арк. 3,13. Тыраж 6000 экз. Зак. 563. Выдавецтва «Мастацкая лггаратура* Міністэрства інфармацыі Рэсттублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 3.