Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг.
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя
Памер: 15с.
Мінск 2009
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
УДК 947.6 “1861/1914”
Башмакоў Аляксей Аляксеевіч
МАНУФАКТУРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ I ЯЕ РОЛЯ Ў САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ. 1861—1914 гг.
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 айчынная гісторыя
Мінск, 2009
Работа выканана ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
Навуковы кіраўнік
Афіцыйныя апаненты:
Апаніруючая арганізацыя
Люты Анатолій Міхайлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
Касцюк Міхаіл Паўлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, галоўны навуковы сугграцоўнік аддзела сацыяльнаэканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі XX XXI ст. дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Цяплова Валянціна Анатольеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта
установа адукацьгі “Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт”
Абарона адбудзецца 23 кастрычніка 2009 г. у 14 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый К 02.21.03 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” па адрасу: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аўд. 482, тэл. 2008253, email: bagdanovich.sovet@tut.bv
3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”.
Аўтарэферат разасланы 21 верасня 2009 г.
Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый
1.1. Багдановіч
УВОДЗІНЫ
Даследаванне мануфактурнай вытворчасці і яе ролі ў сацыяльнаэканамічным развіцці Беларусі мае вялікае значэнне для гістарычнай навукі, бо набліжае да вырашэння глабальнай праблемы вызначэння ўзроўню развіцця капіталістычных адносін у краі ў 18611914 гг.
Відавочна, што ў гістарыяграфіі сфарміраваліся два супрацьлеглыя пункты гледжання адносна праблемы развіцця капіталізму ў Беларусі. Так, адны гісторыкі перабольшвалі тэмпы развіцця капіталізму з мэтай даказаць наяўнасць сацыяльнаэканамічных перадумоў сацыялістычнай рэвалюцыі. Іншыя, наадварот, указвалі на нізкія тэмпы развіцця сацыяльнаэканамічных адносін, параўноўваючы беларускія губерні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі.
Каб ацаніць узровень развіцця капіталізму ў Беларусі, неабходна прааналізаваць мясцовую прамысловасць, што з’яўляецца выдатным індыкатарам сталасці сацыяльнаэканамічных гграцэсаў.
Даволі невялікі прамежак часу, што ўключае ў сябе гады ад 1861 і да 1914, уяўляе выключную цікавасць зза істотных сацыяльнаэканамічных змен, якія былі выкліканы крызісам феадальнай фальваркавапаншчыннай сістэмы і штуршком для якіх стала рэформа 1861 г.
3 1861 г. пачынаецца новы перыяд у развіцці прамысловасці, і калі да буржуазных рэформаў у Беларусі панавала рамесная і дробнатаварная вытворчасць, то ў канцы XIX ст. відавочнай стала тэндэнцыя стварэння новых мануфактур і заводаў. Зразумела, што ў такіх абставінах значна павялічваецца ўплыў мануфактурнай вытворчасці на сацыяльнаэканамічнае жыццё грамадства.
Тым не менш працэсы развіцця капіталізму маюць свае рэгіянальныя асаблівасці. У адносінах да Беларусі гэта даволі позні час правядзення рэформаў, іх маруднае ажыццяўленне, наяўнасць шматлікіх феадальных перажыткаў, дыскрымінацыйная рэгіянальная палітыка царскага ўрада і нявырашанае яўрэйскае пытанне, што прадвызначыла становішча рэгіёна ў другой палове XIX ст.
Амаль усе даследчыкі, якія займаліся аналізам прамысловасці ці яе тыпаў, абмяжоўваліся вызначэннем асноўных характарыстык прамысловасці (галіновай структурай, геаграфічным размеркаваннем прадпрыемстваў, сумай вытворчасці, колькасцю рабочых і інш.), аднак не звярталі дастатковай увагі на той уплыў, што мелі мануфактурны, фабрычназаводскі, дробнатаварны і рамесны тыпы вытворчасці на іншыя сферы жыцця краю, у прыватнасці, на іх ролю ў сацыяльнаэканамічным развіцці.
1
У гістарыяграфічных працах мануфактурная вытворчасць разглядалася як заканамерны этап развіцця прамысловасці, а таму ўспрымалася безумоўна станоўча. Тым не менш мануфактурная вытворчасць у парэформенны перыяд аказвала не толькі станоўчы ўплыў на развіццё Беларусі (палепшыла паказчыкі прамысловасці, стымулявала павышэнне прадукцыйнасці мясцовых сельскагаспадарчых вытворцаў, садзейнічала развіццю таварнаграшовых адносін і гандлю, павелічэнню спажывання і грузазвароту, часткова кампенсавала нізкі ўзровень развіцця фабрычназаводскай вытворчасці, паўплывала на фарміраванне і развіццё рынку вольнанаёмнай працы, станаўленне гарадоў як прамысловых і эканамічных цэнтраў, фарміраванне пралетарыяту і прамысловай буржуазіі), але і адмоўны, што праявіўся ў замаруджванні развіцця тэхнічна больш дасканалай фабрычназаводскай вытворчасці і наогул тэхнічнага прагрэсу.
Такім чынам, навізна даследавання заключаецца ў аналізе не толькі самой мануфактурнай вытворчасці, але і яе ролі ў сацыяльнаэканамічным развіцці Беларусі. Акрамя таго, даследаванне ўпершыню вызначае не толькі станоўчыя, але і адмоўныя аспекты гэтага ўплыву на развіццё капіталізму.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі
Даследаванне мае сувязь з навуковай тэмай: “Сацыяльнаэканамічнае развіццё, грамадскапалітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст.” (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20064425), што распрацоўваецца ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”. Тэма дысертацыі зацверджана Саветам БДПУ (пратакол № 4 ад 26.01.2006 г.).
Мэта і задачы даследавання
Мэта даследавання — вызначыць ролю і месца мануфактурнай вытворчасці ў сацыяльнаэканамічным жыцці Беларусі ў 18611914 гг.
Для дасягнення мэты даследавання прадугледжана вырашэнне наступных задач:
1. прааналізаваць гістарыяграфічныя працы па вывучаемай праблеме, вызначыць ступень яе распрацаванасці, ацаніць методыкі папярэдніх даследаванняў праблемы, вызначыць іх перавагі і недахопы;
2. вызначыць уплыў (станоўчы ці адмоўны), што аказалі на развіццё мануфактурнай вытворчасці наступныя фактары: палітыка самадзяржаўя ў Беларусі, сельская гаспадарка, прамысловасць, будоўля чыгуначнай сеткі,
фінансавабанкаўская сістэма, узмацненне ролі гарадоў, змены ў колькасным складзе насельніцтва;
3. прасачыць змены колькасці мануфактурных прадпрыемстваў, разгледзець іх галіновую структуру і колькасць занятых на іх рабочых, суму вытворчасці і сярэднюю прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, а таксама вызначыць іх геаграфічную лакалізацыю ў межах тэрыторыі Беларусі ў прааналізаваны перыяд;
4. параўнаць мануфактурную вытворчасць з прадпрыемствамі іншых тыпаў, у першую чаргу фабрычназаводскага, па вызначаных вышэй характарыстыках;
5. ацаніць уплыў мануфактурнай вытворчасці на сацыяльнаэканамічнае развіццё і капіталізацыю эканомікі краю, разгледзець сацыяльны статус гаспадароў мануфактур у даследуемы перыяд.
Аб’ектам даследавання дысертацыйнай працы з’яўляецца прамысловасць Беларусі ў 18611914 гг.
Прадметам даследавання з’яўляецца капіталістычная мануфактура і яе роля ў сацыяльнаэканамічным развіцці Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону
1. Абмежаваны характар рэформаў 60х гг., палітыка замацоўвання буйнога рускага землеўладання ў беларускіх губернях, а таксама дадатковыя падаткі і забарона купліпродажу зямлі для памешчыкаў каталіцкага веравызнання адмоўна паўплывалі як на палітычную, так і на сацыяльнаэканамічную сферы жыцця грамадства, захоўваючы феадальныя перажыткі, стрымліваючы капіталістычныя пераўтварэнні ў жыцці грамадства.
Створаная расійскім самадзяржаўем “мяжа яўрэйскай аселасці”, забарона на пасяленне ў сельскай мясцовасці і набыццё зямлі яўрэямі выклікала штучнае перанасяленне гарадоў і мястэчак. Адсутнасць тут значных магчымасцяў для працаўладкавання прывяла да з’яўлення надзвычай вялікай колькасці рамесных майстэрань, дзе і працавала яўрэйская бедната. Рамеснікі канкурыравалі з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, у тым ліку і мануфактурнага тыпу, пастаўляючы на рынак танную прадукцыю больш нізкай якасці. Невысокі ўзровень развіцця буйной прамысловасці абмяжоўваў прыток беларускіх беззямельных сялян у гарадскую прамысловасць.
Невысокі ўзровень прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі і павелічэнне колькасці насельніцтва амаль піто ў тры разы ў даследуемы перыяд не дазвалялі забяспечыць перапрацоўчую прамысловасць таннай сельскагаспадарчай
2
3
сыравінай, што стрымлівала яе развіццё. Залежнасць ад урадлівасці глебы і надвор’я абумовіла нетрывалы характар працы мануфактурных прадпрыемстваў, што спецыялізаваліся на перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Будаўніцтва чыгунак і паляпшэнне шляхоў зносін станоўча паўплывалі на пашырэнне знешняга і ўнутранага гандлю, адкрывалі перад беларускай буйной прамысловасцю раней недасягальныя рынкі збыту і сыравіны. Гэта палепшыла становішча беларускай мануфактурнай вытворчасці.
Позняе развіццё фінансавабанкаўскай сістэмы ў Беларусі характарызавалася арыентацыяй саслоўных банкаў на падтрымку сельскай гаспадаркі. Крэдытаваннем прамысловасці займаліся камерцыйныя банкі, што прапаноўвалі значна горшыя ўмовы выдачы крэдытаў. Дробныя вытворцы ўвогуле не мелі доступу да крэдытных рэсурсаў.
На працягу даследуемага перыяду гарады і асобныя мястэчкі набылі функцыі гандлёваэканамічных, банкаўскіх і транспартных вузлоў. Акрамя таго, пераважная большасць гарадоў з’яўлялася адміністратыўнымі цэнтрамі губерняў і паветаў. Спалучэнне гэтых функцый рабіла гарады і буйныя мястэчкі зручнымі цэнтрамі для адкрыцця прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і мануфактурнага тыпу.
Рост колькасці насельніцтва выклікаў павелічэнне прапановы рабочай сілы, што дазваляла мануфактуры як тыпу вытворчасці, заснаванаму на выкарыстанні ручной працы, паспяхова канкурыраваць з фабрыкамі і заводамі. Тым не менш, той жа фактар выклікаў рост колькасці рамесных майстэрань, што складалі канкурэнцыю буйной прамысловасці.