Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг.
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя
Памер: 15с.
Мінск 2009
2. У другой палове XIX пачатку XX ст. назіраўся працэс далейшага паступовага развіцця буйной прамысловасці. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі колькасць мануфактур заставалася невялікай, але пачынаючы з 80х гг. XIX ст. назіраецца хуткі рост колькасці прадпрыемстваў, аб’ёму вытворчасці і колькасці мануфактурных рабочых. У пачатку XX ст. гэта тэндэнцыя таксама захоўвалася. Змяненне галіновай структуры мануфактурнай вытворчасці было выклікана як павышэннем канкурэнцыі з боку расійскіх і польскіх вытворцаў, так і развіццём шляхоў зносін і сельскай гаспадаркі.
Па колькасці прадпрыемстваў і рабочых у пачатку даследуемага перыяду пераважалі менавіта сельскія мануфактуры, але пачынаючы з канца XIX ст. перавага была ўжо на баку гарадскіх.
3. Вынікам навуковатэхнічнага прагрэсу і капіталізацыі гаспадаркі Беларусі стала развіццё буйной прамысловасці і паляпшэнне яе тэхнічнай аснашчанасці: павелічэнне колькасці паравых машын і катлоў. Аднак да канца даследуемага перыяду характар прамысловасці краю кардынальна не змяніўся: па колькасці вытворчых адзінак і рабочых пераважалі рамесныя майстэрні і
дробнатаварныя прадпрыемствы, па суме вытворчасці буйная прамысловасць зраўняла паказчыкі толькі ў пачатку XX ст. Аднак прадпрыемствы буйной прамысловасці (мануфактуры, фабрыкі і заводы), а таксама асобныя дробнатаварныя прадпрыемствы, што мелі паравыя рухавікі ці катлы, дэманстравалі больш высокую прадукцыйнасць працы.
Мануфактурная вытворчасць параўнальна з фабрычназаводскай да канца XIX ст. дэманстравала лепшыя паказчыкі па колькасці прадпрыемстваў і рабочых, прайграючы толькі па суме вытворчасці, тым не менш ужо ў пачатку XX ст. фабрычназаводская вытворчасць мела перавагу па ўсіх асноўных паказчыках.
4. Дамінуючым сектарам эканомікі ў 18611914 гг. заставалася сельская гаспадарка. Але ў той жа час шматразовы рост мануфактуры па ўсіх паказчыках абумовіў узмацненне ўплыву прамысловасці на сацыяльнаэканамічнае развіццё краю. Рост колькасці буйных прадпрыемстваў вызначыў развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі і пэўныя змены ў сацыяльнай структуры грамадства: з’яўленне прамысловага пралетарыяту і буржуазіі. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі значная частка мануфактур належала землеўладальнікам беларускага паходжання. У канцы XIX пачатку XX ст. пераважная большасць мануфактур знаходзілася ва ўласнасці купцоў ды багатых мяшчан, працавалі ж на іх збяднелыя мяшчане і абеззямеленыя сяляне. Змены ў сацыяльным і нацыянальным складзе рабочых і гаспадароў прадпрыемстваў былі выкліканы мэтанакіраванай палітыкай царскага ўрада, што прадугледжвала канцэнтрацыю яўрэяў у гарадах і мястэчках Беларусі. Гэта прывяло да росту колькасці рабочых і гаспадароў мануфактурных прадпрыемстваў гэтай нацыянальнасці.
Мануфактурная вытворчасць аказвала станоўчы ўплыў на развіццё рынку вольнанаёмнай працы і працэс урбанізацыі Беларусі. Перапрацоўчыя мануфактуры стваралі попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі, стымулявалі развіццё таварнаграшовых адносін і гандлю. Мануфактурная вытворчасць кампенсавала сабой нізкі ўзровень развіцця буйной машыннай індустрыі і адначасова канкурыравала з прадпрыемствамі фабрычназаводскага тыпу.
Асабісты ўклад суіскальніка
Даследаванне з’яўляецца аўтарскай працай. Даследчыкам знойдзена, апрацавана, сістэматызавана і прааналізавана вялікая колькасць архіўных спраў, афіцыйных матэрыялаў, манаграфічнай літаратуры. Гэта дало магчымасць грунтоўна распрацаваць праблему развіцця мануфактурнай вытворчасці, знайсці фактары, што паўплывалі на яе развіццё, прасачыць ролю мануфактуры ў сацыяльнаэканамічным жыцці Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. Адносна вялікая колькасць архіўных дакументаў уведзена ў
4
5
навуковы ўжытак упершыню, што дазволіла аўтару рознабакова падысці да вывучаемай праблемы, зрабіць аб’ектыўныя высновы наконт узроўню і характару сацыяльнаэканамічнага развіцця Беларусі ў парэформенны перыяд.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Асноўныя тэзісы даследавання прэзентаваліся на дзвюх рэспубліканскіх навуковатэарэтычных канферэнцыях — “Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: Да 100годдзя выхаду ў свет газеты “Наша ніва” і “Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII пачатак XX ст.): да 90годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.”, на II міжнароднай навуковатэарэтычнай канферэнцыі “Еўропа: актуальныя праблемы этнакультуры”, а таксама на пасяджэннях кафедры гісторыі Беларусі БДПУ. Вынікі дысертацыі выкарыстоўваюцца для распрацоўкі курсаў лекцый і спецсемінараў.
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі
Вынікі дысертацыі апублікаваны ў сямі артыкулах, у тым ліку ў чатырох рэцэнзуемых часопісах і трох зборніках матэрыялаў рэспубліканскіх і міжнародных навуковатэарэтычных канферэнцый, агульным аб’ёмам 2,84 аўтарскага аркуша.
Структура і аб’ём дысертацыі
Даследаванне складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, чатырох раздзелаў, заключэння, а таксама бібліяграфічнага спісу і дадатку. Ва ўводзінах даецца айрунтаванне актуальнасці тэмы даследавання. У агульнай характарьктыцы працы прыводзяцца мэта, задачы, аб’ект і прадмет даследавання, пералічаны палажэнні на абарону, а таксама асабісты ўклад суіскальніка, апрабацыя вынікаў дысертацыі і яе структура. Першая глава ўключае аналіз гістарыяграфіі і крыніц, а таксама агляд методык папярэдніх даследаванняў па аналагічнай тэматыцы. Акрамя таго, тут прыводзіцца апісанне метадаў правядзення ўласнага даследавання. У другой главе апісваюцца сацыяльнаэканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця” мануфактурнай вытворчасці ў канцы XIX пачатку XX ст. У трэцім раздзеле прадстаўлены разгорнуты аналіз мануфактурнай вытворчасці на аснове сабранага матэрыялу, у тым ліку архіўнага. У чацвёртай главе вызначаецца ўплыў мануфактуры на сацыяльнаэканамічнаё’развіццё Беларусі. У заключэнні зроблены агляд вынікаў даследавання згодна пастаўленых задач. Дысертацыя завяршаецца бібліяграфічным спісам і табліцайдадаткам.
Агульны аб’ём дысертацыі складае 214 старонак, у тым ліку бібліяграфічны спіс 20 старонак і дадатак 91 старонка.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ РАБОТЫ
Ва “Уводзінах” абгрунтавана актуальнасць даследавання мануфактурнай вытворчасці як састаўной часткі прамысловасці і яе роля ў сацыяльнаэканамічным развіцці грамадства. Акрэслены даследуемы перыяд часу, што прыпадае на перыяд уздыму буйной прамысловасці, у тым ліку капіталістычнай мануфактуры.
У “Агульнай характарыстыцы працы” акрэсліваецца сувязь працы з навуковымі праграмамі і тэмамі, вызначаюцца яе мэты і задачы, аб’ект і прадмет даследавання; фармулюецца навуковая навізна і практычная значнасць атрыманых вынікаў, разглядаюцца асабісты ўклад суіскальніка, апрабацыя вынікаў дысертацыі, колькасць апублікаваных работ, структура і аб’ём дысертацыі.
У першай главе “Гістарыяграфія і крыніцы” разгледжаны стан вывучэння праблемы, крыніцазнаўчая база і метады ўласнага даследавання.
У главе змешчаны гістарыяграфічны агляд прац, звязаных з праблемай развіцця мануфактурнай вытворчасці. Храналагічна першымі даследчыкамі беларускай прамысловасці 18611914 гг., у тым ліку мануфактурнай, з’яўляюцца прадстаўнікі расійскай дарэвалюцыйнай навукі. Большасць з іх займалася вывучэннем прамысловасці ў межах Расійскай імперыі, а таму хоць і заўважала наяўнасць розных методык падліку прадпрыемстваў (А.В. Пагожаў1) і неаднастайнасць развіцця прамысловасці па губернях (М. ТуганБараноўскі2), усё ж схілялася да пагаліновага вывучэння агульнарасійскай прамысловасці, што не дазваляла ўлічваць рэгіянальныя асаблівасці (Дз.А. Ціміразеў3).
Навукоўцы, што прытрымліваліся рэгіянальнай методыкі даследавання, комплексна разглядалі геаграфічныя, кліматычныя, этнакультурныя, канфесіянальныя асаблівасці беларускіх губерняў, што не дазваляла засяродзіць увагу на вывучэнні прамысловасці (П.П. Сямёнаў4). Асабліва трэба адзначыць даследаванне, выкананае пад рэдакцыяй А.С. Дзембавіцкага5, што змяшчае рознабаковую інфармацыю аб прамысловасці Магілёўскай губерні.
Погожев, А.В. Учет чнсленностн н состава рабочнх в Росснн с 1892 по 1902 г. : матерналы по статнстмке труда / А.А. Погожев. СПб.: Тнп. Ммп. Акад. наук, 1906. 224 с.
2 ТуганБарановскнй. М.М. Русская фабрнка в прошлом н настояіцем / М.Й. ТуганБарановскнй. 3е нзд. СПб. : Наша жнзнь, 1907. Т. 1 : Нсторнческое развнтне русской фабрнкн в XIX веке. XII, 562 с.
3 Тнмнрязев, Д.А. Статнстнческнй атлас главнейшнх отраслей фабрнчнозаводской промышленностн Европейской Росснн с понменным спнском фабрнк н заводов / Д.А. Тнмнрязев. СПб. : Обшеств. польза, 1873. Вып. 3. 29 с.
Семенов, П.П. Белорусская область в ее современном экономнческом состояннн / П.П. Семенов // Жнвопнсная Россмя: Отечество наше в его земельном, нсторнческом, племенном, экоіюмнческом н бытово.м значеннн: Лнтовское н Белоруское
Полесьс. Рспр. воспронзведснне нзд. 1882 г., 2с мзд. Мннск, 1994. С. 473490.
Опыт опнсання Могнлевской губерннн в нсторнческом. фнзнкогеографнческом, зтнографнческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медмцннском н сгатнстнческом отношеннях. с двумя картамн губерннн н 17 резаннымн на дереве гравюрамн вндов н тнпов : в 3 кн. / под рсд. А.С. Дембовнцкого. Могмлев на Днепре : Тнп. Губерн Правлснмя, 18821884. Кн. 3. 1884. 1002 с. ”
7
6
У савецкай гістарыяграфіі выявілася тэндэнцыя да перабольшвання сацыяльнаэканамічнай ролі буйной прамысловасці, у тым ліку і мануфактуры (М.В. ДоўнарЗапольскі6, Д.А. Дудкоў7).
Даволі часта колькасць фабрык і заводаў завышалася за кошт дробнатаварных прадпрыемстваў. Так, грунтоўнасцю вылучаецца даследаванне беларускага вучонага М.Ф. Болбаса8, які падлічыў колькасць прадпрыемстваў як мануфактурнага, так і фабрычназаводскага тыпаў. Тым не менш выклікае сумненне абгрунтаванне аўтарскай класіфікацыі, паводле якой прадпрыемства можа лічыцца фабрыкай, заводам або мануфактурай. Адсутнасць мінімальнай лічбы працуючых у азначэнні фабрычназаводскай вытворчасці дазволіла М.Ф. Болбасу аднесці да фабрык і заводаў дробнатаварныя прадпрыемствы, што выкарыстоўвалі паравыя рухавікі ці хімічныя працэсы.
Вялікі па аб’ёме і вельмі каштоўны матэрыял быў сабраны З.Е. Абезгаўзам’. Аўтар схіляўся да аналізу дробнатаварнай вытворчасці, што панавала ў той час на тэрыторыі Беларусі. Даследчык прасачыў этапы развіцця парэформеннай прамысловасці і прыйшоў да высновы, што яе ўздым пачынаецца не адразу пасля правядзення рэформаў у 1860я, а значна пазней толькі ў 18801890я гг.