Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг.
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя
Памер: 15с.
Мінск 2009
10
11
сумарная колькасць мануфактур, якія ніколі не працавалі адначасова. Тое ж можна сказаць і пра паказчык колькасці рабочых, якія былі заняты на гэтых прадпрыемствах. Відавочна, што мануфактуры ні ў адным годзе з даследуемага перыяду не мелі нават паловы ад сумарнай колькасці рабочых.
3 іншага боку, можна прасачыць дынаміку развіцця мануфактурнай вытворчасці ў 18611914 гг. Павелічэнне колькасці мануфактур, занятых на іх рабочых і сумы вытворчасці ў 18961913 гг. у параўнанні з 18611879 гг. сведчыць пра станоўчую дынаміку развіцця, колькасны і якасны рост мануфактуры. Нават у параўнанні з фабрычназаводскай вытворчасцю мануфактура доўгі час мела перавагу па колькасці прадпрыемстваў і рабочых, прыблізна роўныя паказчыкі па канцэнтрацыі рабочых і сярэднім памеры прадпрыемстваў, прайграючы толькі па суме вытворчасці.
Асноўная колькасць прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу знаходзілася ў гарадах, але вялікая частка працавала і ў сельскай мясцовасці. Даволі слаба была прадстаўлена мануфактура ў мястэчках. Перавага першых тлумачыцца наяўнасцю ў гарадах фінансавакрэдытных устаноў, а таксама больш шырокімі магчымасцямі для рэалізацыі прадукцыі. Перавагі, што атрымлівалі сельскія мануфактуры, гэта мясцовая сыравіна і танная рабочая сіла, якая мелася тут у неабходнай колькасці.
Асноўнымі галінамі мануфактурнай вытворчасці з’яўляліся апрацоўка валакністых рэчываў, мінеральных выкапняў, а таксама лесахімія і дрэваапрацоўка, адносна добра развіваліся шкляныя і тытунёвыя мануфактуры. А вось харчасмакавых і вінакурных мануфактур было няшмат. Асноўная частка гэтай прадукцыі выраблялася дробнатаварнымі прадпрыемствамі ці фабрьгчназаводскай прамысловасцю.
Лідэрамі сярод беларускіх губерняў па колькасці прадпрыемстваў з’яўляліся Магілёўская і Мінская, а па колькасці рабочых пераважала Гродзенская губерня. Нізкі ўзровень развіцця мануфактурнай вытворчасці прадэманстравалі беларускія паветы Віцебскай і Віленскай губерняў.
Такім чынам, мануфактурная вытворчасць не вызначалася вялікай колькасцю прадпрыемстваў, рабочых і сумай вытворчасці ў даследуемы перыяд. У эканоміцы краю пераважала сельская гаспадарка, што мела патрэбу ў перапрацоўцы часткі сваёй прадукцыі, а яшчэ прыладах працы і будаўнічых матэрыялах. Тым не менш, мануфактура з’яўлялася важкай састаўной часткай буйной прамысловасці і выконвала пэўныя функцыі.
У чацвёртай главе “Уплыў мануфактуры на сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст.” вызначана месца беларускай прамысловасці ў агульнарасійскім кантэксце, пазіцыі якой нават у пачатку XX ст. заставаліся вельмі сціплымі. Але ў той жа час высокія паказчыкі
росту прамысловасці, у тым ліку мануфактурнай, вызначылі станоўчую дынаміку развіцця эканомікі Беларусі.
Акрамя значнай ролі ў дынамічным развіцці прамысловасці, асноўныя аспекты ўплыву мануфактурнай вытворчасці можна падзяліць на сацыяльныя, эканамічныя і тэхнічныя. Да сацыяльных аспектаў можна аднесці наступныя: станоўчы ўплыў мануфактуры на фарміраванне і развіццё рынку вольнанаёмнай працы, стымуляванне працэсаў урбанізацыі, а таксама развіцця беларускіх гарадоў як прамысловых і эканамічньіх цэнтраў. Развіццё капіталістычнай мануфактуры спрыяла фарміраванню і павелічэнню праслойкі прафесійных рабочых прапетарыяту, а таксама праслойкі прамысловай буржуазіі.
Што да эканамічных аспектаў жыцця грамадства, то мануфактурная вытворчасць стварала попыт і стымулявала вытворчасць такіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, як зерне, бульба, лён, мяса, скура і г. д. Неабходна адзначыць станоўчую ролю мануфактуры ў капіталізацыі эканомікі: развіцці таварнаграшовых адносін, гандлю, павелічэнні спажывання і грузазвароту. У рэшце рэшт, мануфактура з’яўлялася важным састаўным элементам прамысловасці парэформеннага краю і часткова кампенсавала нізкі ўзровень развіцця фабрычназаводскай вытворчасці.
Што тычыцца ролі мануфактуры ў тэхнічным развіцці Беларусі, то, магчыма, яе перавагі ў асобных галінах прамысловасці негатыўна адбіваліся на эканоміцы краю, марудзячы развіццё фабрычназаводскай вытворчасці. Апошняя, з’яўляючыся тэхнічна больш дасканалай, не заўсёды магла рэалізаваць свой патэнцыял зза наяўнасці вялікай колькасці таннай працоўнай сілы і недахопу крэдытных рэсурсаў на закуп сучаснага абсталявання, што давала перавагу мануфактуры.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
Праведзенае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя вывады:
1. Прадстаўнікі дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі амаль што не звярталі ўвагі на рэгіянальную спецыфіку мануфактурнай вытворчасці Беларусі (М.І. ТуганБараноўскі, Дз.А. Ціміразеў) ці наогул не акрэслівалі межаў Беларусі, а проста аналізавалі вытворчасць асобных губерняў (А.В. Пагожаў, А.С. Дзембавіцкі) ці груп губерняў (П.П. Сямёнаў). Нявырашанымі заставаліся пытанні азначэння мануфактуры і методыкі падліку.
12
13
Для савецкай гістарыяграфіі характэрна памкненне да перабольшвання ўзроўню развіцця буйной прамысловасці, у тым ліку і мануфактурнай (М.Ф. Болбас, З.Е. Абезгаўз), яе ўплыву на сацыяльнаэканамічныя і палітычныя працэсы ў грамадстве (М.В. ДоўнарЗапольскі, Д.А. Дудкоў). Архіўныя даныя, а таксама інфармацыйныя даведнікі сведчаць пра тое, што ў савецкі перыяд штучна завышалася колькасць буйных прамысловых прадпрыемстваў, а сумарныя паказчыкі за некалькі дзесяцігоддзяў падаваліся нібыта за адзін, часцей за ўсё апошні, год з даследуемага перыяду, пэўную ролю ў павелічэнні паказчыкаў буйной прамысловасці адыгралі аўтарскія выключэнні і дапушчэнні (М.Ф. Болбас).
Сучасныя айчынныя гісторыкі асобна не разглядалі мануфактурную вытворчасць парэформеннай Беларусі, тым не менш дэталёва вывучаліся сумежныя пытанні жыцця дваранства (А.П. Жытко), купецтва (Н.І. Палятаева), ролі гарадоў (З.В. Шыбека), сельскай гаспадаркі (М.М. Забаўскі і А.Ф. Рацько), фабрычназаводскай вытворчасці (Л.Э. Пракаповіч). Абагульняючая праца апісвае сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі, на жаль, толькі за дарэформенны перыяд (А.М. Люты).
Вынікі даследавання мануфактурнай вытворчасці ў значнай меры залежаць ад вызначэння межаў даследавання і дэфініцый асноўных катэгорый, якімі карыстаецца даследчык. Так, колькасць мануфактур, знойдзеных на адной геаграфічнай тэрыторыі ў адзін і той жа прамежак часу, можа змяняцца ў залежнасці ад таго, якая колькасць рабочых вызначаецца як мінімальная для прадпрыемстваў гэтага тыпу вытворчасці. Наогул, адмена мінімальнай мяжы колькасці рабочых можа значна павялічыць колькасць “мануфактур”, дазволіўшы аднесці да гэтай групы і дробнатаварныя прадпрыемствы без паравога рухавіка. Тое ж можна сказаць і пра вызначэнне геаграфічных межаў Беларусі ў 18611914 гг., улічваючы іх несупадзенне з сучасным адміністратыўнатэрытарыяльным падзелам краіны. Таму недакладнае вызначэнне геаграфіі даследавання дазваляе ўключыць ці выключыць асобныя прадпрыемствы, тым самым штучна паляпшаючы ці пагаршаючы паказчыкі.
Выкарыстанне новых інфармацыйных крыніц, а таксама методыка апрацоўкі даных дазволілі сабраць і аб’ектыўна ацаніць узровень развіцця мануфактурнай вытворчасці Беларусі ў 18611914 гг., параўнаць уласныя вынікі з данымі, што прыводзяцца іншымі даследчыкамі [1; 5],
2. Затрымка ў ажыццяўленні ці скасаванне рэформаў 6070х гг. XIX ст. у беларускіх губернях прадвызначылі невысокія тэмпы развіцця буйной прамысловасці, як і ўсёй беларускай эканомікі, у парэформенны перыяд. Адмоўным чынам на эканоміку краю паўплывала палітыка насаджэння буйнога расійскага землеўладання, што стрымлівала развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Забарона купліпродажу зямлі для
памешчыкаў каталіцкага веравызнання адмоўна адбілася на развіцці перапрацоўчых прадпрыемстваў. Падзел насельніцтва па сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай прыкмеце, па мове змяншаў магчымасці для сацыяльнай мабільнасці, што адмоўна паўплывала на станаўленне рынку наёмнай працы і індустрыялізацыю гаспадаркі, асабліва ў першыя парэформенныя дзесяцігоддзі.
Наяўнасць мяжы яўрэйскай аселасці, іншыя абмежаванні для прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці, а менавіта забарона на валоданне зямлёй і больш высокія падаткі, змяншалі магчымасці для назапашвання капіталаў купцаміяўрэямі, вынікам чаго стала вялікая колькасць дробнатаварных прадпрыемстваў і рамесных майстэрань, што канкурыравалі з буйной прамысловасцю на вузкім мясцовым рынку.
Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 18601870х гг. і асабліва сталыпінская аграрная рэформа павялічылі таварнасць сельскай гаспадаркі і ўзмацнілі яе ўплыў на эканоміку краю, што палепшыла ўмовы для развіцця буйной капіталістычнай прамысловасці. Аднак танная рабочая сіла беззямельных сялян і адсутнасць фінансавых сродкаў у землеўладальнікаў не спрыялі павышэнню тэхнічнай аснашчанасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Таму адсталасць памешчыцкай гаспадаркі ў парэформенныя дзесяцігоддзі абумовіла нізкія паказчыкі ўрадлівасці глебы і, як вынік, не магла цалкам забяспечыць перапрацоўчыя мануфактуры дастатковай колькасцю сыравіны.
Будаўніцтва чыгунак і паляпшэнне шляхоў зносін надалі імпульс развіццю мануфактурнай вытворчасці Беларусі. Чыгуначная сувязь з цэнтральнарасійскімі губернямі павялічвала магчымасці збыту прадукцыі і паставак сыравіны, зніжала кошт перавозак і выдаткі часу, а таму рабіла беларускую прадукцыю канкурэнтаздольнай за межамі краю. Так, паляпшэнне інфраструктуры выклікала развіццё лесахімічнай і дрэваапрацоўчай галін мануфактурнай вытворчасці.
На жаль, будоўля чыгунак і паляпшэнне шляхоў зносін перш за ўсё адпавядалі стратэгічным інтарэсам цэнтральнай улады царскай Расіі і дыктаваліся ваеннаабарончымі патрэбамі. Таму рэгіянальныя асаблівасці і эканамічная мэтазгоднасць не заўсёды ўлічваліся.
Позняе з’яўленне і развіццё фінансавабанкаўскай сістэмы Беларусі збольшага адпавядала патрэбам сельскагаспадарчых вытворцаў. Крэдытаванне буйных прамыслоўцаў ажыцяўлялася камерцыйнымі банкамі на кароткі тэрмін і пад высокі працэнт.
Індыкатарам павышэння значнасці гарадоў стала хуткае павелічэнне колькасці гарадскога насельніцтва, што з 1861 па 1913 г. вырасла больш чым у тры разы з 320 да 980 тыс. чалавек. Выключную эканамічную ролю набылі