• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг. Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя

    Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг.

    Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя

    Памер: 15с.
    Мінск 2009
    10.98 МБ
    Пункт гледжання З.Е. Абезгаўза на развіццё прамысловасці ў значнай частцы супадае з высновамі, якія рабілі іншыя беларускія даследчыкі, што працавалі над сумежнымі тэмамі, спрабуючы паказаць адпаведнасць развіцця Беларусі агульнарасійскім тэндэнцыям. Менавіта такога пункту гледжання на развіццё капіталізму прытрымліваліся А.Ф. Вішнеўскі10, аналізуючы развіццё беларускіх гарадоў у перыяд крызісу феадалізму, У.П. Панюціч" падчас даследавання сялянскага руху і аграрнага пытання ў пачатку XX ст.
    У сучаснай беларускай гістарыяграфіі былі закрануты асобныя аспекты развіцця беларускай мануфактурнай вытворчасці. У сваіх даследаваннях 3. В. Шыбека12, А. П. Жытко13, A. М. Люты14,
    ДовнарЗапольскнй. М.В. Народное хозяйство Белорусснн 18611914 гг. / М.В. ДовнарЗапольскнй.  Мннск : Госплан БССР, 1926.238 с.
    Дудкоў, Д.А. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX  пачагку XX ст. / Д.А. Дудкоў.  Менск : Партмассэктар, 1932.202 с.
    8 Болбас, М.Ф. Промышлснность в Белорусснн. 18601900 / М.Ф. Болбас.  Мннск : Нздво БГУ, 1978.  312 с.
    9 А^езгаўз, 3Е. Развіццё капіталізму ў прамысловасці. Фарміраванне пралетарыяту / З.Е. Абезгауз // Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. /рэдкал.: І.М. Ігнаценка [і інш.].  Мінск, 1972. Т. 2.  С. 99128.
    10 Вншневскнй, А.Ф. Соцнальноэкономнческое развнтне городов Бслорусснн в пернод крнзнса феодалнзма (3050 rr. XIX в.); автореф. днс. ... канд. нст. наук : 07.00.02 / А.Ф. Вншневскнй ; Мнн. гос. пед. ннт.  Мннск, 1973.  24 с.
    11 Панютнч. В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларусн, 18611914 гг. / В.П. Панютнч ; под ред. П.Т. Петрнкова. Мннск : Навука і тэхніка, 1996.  142 с.
    12 Шыбека. З.В. Гарады Беларусі (60я гады XIX  пачатак XX ст.) / З.В. Шыбека.  Мінск : ЭўроФорум, 1997.  320 с.
    15 Жытко, А.П. Дваранства Беларусі нерыяду капіталізму, 18611914 гг. / А.П. Жытко.  Мінск : Беларус. дзярж. пед. унт.
    2003.233 с.
    14 Люты. А.М. Сацыяльнаэканамічнае развіццё Бсларусі ў другой палове XVIII  першай палове XIX стагоддзя / А.М. Люты.  Мінск : Беларус. дзярж. пед. унт. 2004.  320 с.
    H.L Палятаева11, М.М. Забаўскі16 і А.Ф. Рацько больш узважана падыходзяць да вырашэння праблем развіцця парэформеннай Беларусі. Разнастайныя падыходы, з аднаго боку, ствараюць падставы для паглыбленага аналізу, а з другога  вядуць да адступлення ад дамінуючай лініі, якой раней трэба было абавязкова прытрымлівацца.
    Важнае месца займае праца Л.Э. Пракаповіч17, якая здолела засяродзіць увагу на ключавых аспектах развіцця фабрычназаводскай вытворчасці, a прааналізаваныя архіўныя матэрыялы і манаграфічная літаратура дазволілі ўзважана і аб’ектыўна ацаніць месца і ролю прамысловасці ў жыцці Беларусі XIX ст., што, згодна з падлікамі даследчыцы, была далёка не выключнай.
    Заўважым, што да сённяшняга часу, акрамя прац, якія закранаюць асобныя аспекты развіцця мануфактуры, не было праведзена комплекснага даследавання мануфактурнай вытворчасці Беларусі ў 18611914 гг.
    Для вырашэння пастаўленых аўтарам задач спатрэбілася правесці археаграфічны і крыніцазнаўчы аналіз. Найбольш каштоўнымі для мэты даследавання з’яўляюцца архіўныя справы з фондаў “Канцелярнн Мннского гражданского губернатора” (Ф. 295), “Канцелярнн Внтебского гражданского губернатора” (Ф. 1430), “Канцелярнн Могнлевского гражданского губернатора” (Ф. 2001). Акрамя таго, каштоўныя матэрыялы знойдзены сярод спраў фонду 21 “Мннскнй губернскнй статнстнческнй комнтет”, фонду 2187 “Могнлевскнй губернскнй статнстнческнй комнтет” і фонду 2502 “Внтебскнй губернскнй статнстнческнй комнтет” Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) у Мінску.
    У НГАБ у Гродна матэрыялы пра мануфактурную вытворчасць губерні змешчаны ў фондзе 1 “Канцелярня гродненского губернатора”. Прыблізна такая ж інфармацыя знаходзіцца ў асобных справах фонду 14 ‘Тродненскнй губернскнй статнстнческнй комнтет”, а ў фондзе 1007 “Старшнй фабрнчный ннспектор Гродненской губ.” падаецца інфармацыя аб суме паравых катлоў па губерні, скаргі рабочых, дадзеныя аб здарэннях і зафіксаваных парушэннях.
    У Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы ў Вільнюсе карысную інфармацыю змяшчаюць фонды 378 “Внленскнй генералгубернатор” і 388 “Внленскнй губернскнй статнстнческнй комнтет”. Сярод фондаў Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбурзе можна вызначыць фонды 17, 18, 869 і 1350. Між тым большасць інфармацыі носіць абагулены характар і дазваляе гаварыць хутчэй пра тэндэнцыі развіцця прамысловасці ў асобных
    15 Полстасва, Н Н. Купечество Беларусн. 60е гг. XIX  начало XX в. / Н.Н. Полетаева.  Мннск : Белорус. гос. экон. унт, 2004.  247 с.
    16 Забаўскі, М.М. Буржуазныя рэформы ў Беларусі ў другой палове XIX  пачатку XX ст. : вучэб.метад. дапам. /
    М.М. Забаўскі, А.Ф. Рацько ; Беларус. дзярж. пед. унт.  Мінск, 2004.  64 с.
    Пракаповнч, Л.Э. Сгановленне н развнтне фабрнчнозаводской промышленностн в Беларусн в XIX в. : дмс.... канд. нст. наук : 07.00.02 / Л.Э. Пракаповнч.  Мннск. 2006.  157 л.
    8
    9
    губернях Расійскай імперыі, чым прасачыць становішча беларускіх прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.
    Афіцыйная статыстычная інфармацыя пра жыццё беларускіх губерняў прыведзена ў “Всеподданнейшнх обзорах губерннй”. Агляды даюць абагуленую тэкставую інфармацыю па розных сферах сацыяльнаэканамічнага жыцця губерняў і падмацоўваюць яе статыстычнымі дадзенымі.
    На падставе сабранай інфармацыі Міністэрствам фінансаў было выдадзена некалькі даведнікаў, дзе змешчаны поўныя даныя аб прамысловых адзінках па розных губернях Расійскай імперыі і Царства Польскага за пэўныя гады. Храналагічна першы даведнік “Указатель фабрнк н заводов Европейской Росснн н Царства Польского. Матерналы для фабрнчнозаводской статнстнкн” быў выдадзены ў 1881 г., а потым перавыдадзены ў 1887 і 1894 гг. Лагічным працягам стала выданне ў 1897 г. даведніка “Перечень фабрнк н заводов. Фабрнчнозаводская промышленность Росслн”. Дадзеныя ў ім прадстаўлены за 1895 г. “Сплсок фабрлк л заводов Росслл (по офнцлальным данным фабрлчного, податного л горного надзора)” таксама выдаваўся тройчы  у 1903, 1910 і 1912 гг.  і з’яўляўся неабходным працягам папярэдніх “Указальнікаў” і “Пераліку”.
    Аснову даследавання складаюць метады і прынцыпы сучаснага навуковага пазнання. Так, аўтар зыходзіў з прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці, a таксама прынцыпу каштоўнаснага падыходу. Падчас правядзення даследавання практычным інструментарыем служылі як агульнанавуковыя метады сінтэзу і аналізу, індукцыі і дэдукцыі, сістэмнаструктурнага аналізу, што выкарыстоўваліся комплексна ў прымяненні да збору, апрацоўкі і апісання атрыманых даных, так і ўласна гістарычныя метады: гісторыкатыпалагічны, гісторыкапараўнальны, гісторыкасістэмны і гісторыкагенетычны.
    У другой главе “Сацыяльнаэканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця мануфактурнай вытворчасці ў другой палове XIX  пачатку XX ст.” разглядаюцца тыя фактары, што прама ці ўскосна паўплывалі на тагачасную мануфактурную вытворчасць, стымулявалі яе развіццё ці, наадварот, кансервавалі феадальныя перажыткі і эканамічную адсталасць Беларусі.
    Палітыка царскага ўрада ў Беларусі прама ці ўскосна аказвала негатыўны ўплыў на развіццё буйной прамысловасці гэтага рэгіёна. У палітычнай сферы жыцця абмежаванне буржуазных рэформаў 18601870х гг., рэжьгм выключных законаў стрымлівалі станаўленне капіталізму, што адмоўна адбілася на развіцці буйной капіталістычнай прамысловасці. У эканамічнай сферы жыцця меры, накіраваныя на ўзмацненне “рускага” дваранскага землеўладання, а таксама абмежаванні гаспадарчай дзейнасці землеўладальнікаў каталіцкага веравызнання, недаступнасць крэдытных рэсурсаў замаруджвалі развіццё перапрацоўчай прамысловасці.
    Невысокая прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі не заўсёды дазваляла забяспечыць патрэбы насельніцтва, колькасны склад якога хутка павялічваўся (рост у 2,7 раза). Павелічэнне спажывання і адсутнасць лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі не спрыялі пашырэнню перапрацоўкі, а таму тармазілі развіццё харчасмакавай, вінакурнай, цукраварнай і іншых галін буйной прамысловасці.
    Вялікая колькасць рамесных майстэрань і дробнатаварных прадпрыемстваў, з аднаго боку, і нізкі ўзровень развіцця буйной прамысловасці, з другога, былі абумоўлены аб’ектыўнымі сацыяльнаэканамічнымі фактарамі: вялікай колькасцю беспрацоўных, адсутнасцю дастатковай колькасці фінансавых сродкаў у буржуазіі і вузкасцю мясцовага рынку. Мануфактуры і фабрыкі канкурыравалі з дробнымі прадпрыемствамі і рамесніцкімі майстэрнямі, што звычайна выраблялі больш танную прадукцыю, хоць і горшай якасці. Таму на працягу ўсяго даследуемага перыяду мануфактуры і фабрычназаводскія прадпрыемствы вымушаны былі дзяліць унутраны рынак з дробнымі вытворчымі адзінкамі.
    Для беларускай мануфактурнай вытворчасці пераваг ад паляпшэння шляхоў зносін і будаўніцтва чыгуначнай сеткі было некалькі. Папершае, развіццё шляхоў зносін стымулявала працэс канцэнтрацыі вытворчасці. Падругое, павышала канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Патрэцяе, надала імпульс развіццю лесахімічнай і дрэваапрацоўчай галін мануфактурнай вытворчасці. Пачацвёртае, чыгунка сама з’яўлялася спажыўцом вялікай колькасці лесу на шпалы і цэглы на будаўніцтва дэпо, станцый і іншых пабудоў.
    Фінансавакрэдытная сістэма Беларусі абслугоўвала ў большасці сельскагаспадарчыя праграмы, правядзенне якіх адпавядала інтарэсам цэнтральнай улады. Крэдытаваннем прамысловасці займаліся пераважна прыватныя акцыянерныя банкі, што прапаноўвалі горшыя ўмовы крэдытавання.
    Гарады і гарадскія прадмесці, а таксама асобныя мястэчкі з’яўляліся прывабнымі пляцоўкамі для развіцця прамысловасці і стварэння буйных прамысловых прадпрыемстваў.
    Пералічаныя фактары прадвызначылі заняпад вотчыннай мануфактуры ў першае парэформеннае дзесяцігоддзе і хуткае развіццё капіталістычных прадпрыемстваў гэтага тыпу ў канцы XIX  пачатку XX ст., якое пераважала ў гарадах і праходзіла ў жорсткай канкурэнцыі з дробнымі вытворчымі адзінкамі.
    Трэцяя глава “Мануфактурная вытворчасць Беларусі ў 18611914 гг.” знаёміць з сабранымі падчас даследавання данымі, з якіх вынікае, што беларуская мануфактурная вытворчасць у 18611914 гг. была прадстаўлена даволі сціпла. У азначаны перыяд існавала ўсяго 763 прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, а сумарная колькасць рабочых за ўвесь перыяд склала толькі 37 247 чалавек. Трэба заўважыць, што прыведзеныя паказчыкі  гэта