Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1861—1914 гг.
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя
Памер: 15с.
Мінск 2009
14
15
губернскія гарады, а таксама Брэст, Гомель, Бабруйск і Пінск. Гэтыя і іншыя гарады станавіліся фінансавакрэдытнымі, гандлёвымі і прамысловымі цэнтрамі Беларусі. У гарадах знаходзілася 52 % прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, што выраблялі прадукцыі амаль на 14 млн руб. Тут таксама працавала больш за палову ўсіх рабочых мануфактур, сярод якіх пераважалі яўрэі, што былі гвалтоўна пераселены ў Беларусь з цэнтральнарасійскіх губерняў. Вялікая колькасць яўрэяўгараджан і невысокі ўзровень развіцця прамысловасці часткова стрымлівалі прыток у гарады вольнанаёмнай рабочай сілы з сельскай мясцовасці.
Павелічэнне агульнай колькасці насельніцтва Беларусі да 1914 г. амаль у 2,7 раза ў параўнанні з 1861 г. выклікала з’яўленне вялікай колькасці выхадцаў з сялянскага асяроддзя, што засталіся без працы і вымушаны былі шукаць заробак у прамысловасці, а ўлічваючы невысокі ўзровень развіцця апошняй — займаліся рамёствамі. Вялікая колькасць рамесных майстэрань у канцы XIX пачатку XX ст. стрымлівала развіццё буйных прадпрыемстваў. 3 другога боку, наяўнасць таннай рабочай сілы дазваляла прадпрыемствам мануфактурнага тыпу да канца даследуемага перыяду канкурыраваць з фабрьгчназаводскай вытворчасцю [3].
3. Парэформенная мануфактура прайшла тры этапы ў сваім развіцці: 1860—1870я, 1880—1890я і пачатак XX ст. да Першай сусветнай вайны. Захаванне феадальных перажыткаў пасля адмены прыгону не дазволіла ажыццявіць хуткую індустрыялізацьпо гаспадаркі, наадварот два парэформенныя дзесяцігоддзі характарызуюцца застоем і нізкімі паказчыкамі мануфактурнай вытворчасці. За першьы два парэформенныя дзесяцігоддзі было знойдзена толькі 78 мануфактур з 4983 рабочымі і сумай вытворчасці ў 2125 тыс. руб.
Калі для першага этапу быў характэрны дарэформенны ўзровень развіцця мануфактурнай вытворчасці, то ў 1880я гг. пачынаецца шматразовае павелічэнне колькасці прадпрыемстваў, рабочых і аб’ёму вытворчасці. У перыяд з 1880 па 1895 г. было зафіксавана 296 мануфактур з 12 636 рабочымі і сумай вытворчасці ў 6,8 млн руб., што ў 34 разы пераўзыходзіла паказчыкі першага перыяду па колькасці прадпрыемстваў і больш чым у 23 разы па колькасці рабочых і суме вытворчасці.
Тая ж тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку XX ст., толькі працэнтны рост асноўных паказчыкаў выглядае больш сціпла. Аднак натуральны прырост не змяншаецца, таму колькасць мануфактур у 18961914 гг. дасягнула 424 адзінак. А сума вытворчасці павялічылася да 18 463 тыс. руб. Што тычыцца колькасці рабочых, трэба заўважыць і тое, што рост больш чым у чатыры разы гэтага паказчыка на аналізуемых прадпрыемствах з 4983 чалавек у 18611879 гг. да
21634 у 18951913 гг. выглядае даволі сціпла, калі ўлічваць амаль трохразовае павелічэнне агульнай колькасці насельніцтва Беларусі за 18631913 гг.
У структуры мануфактурнай вытворчасці Беларусі па колькасці прадпрыемстваў пераважалі галіны па апрацоўцы мінеральных выкапняў (113), лесахімічная і дрэваапрацоўчая (97) і гарбарная (92). Найболей рабочых было занята ў адзначаных галінах мануфактурнай вытворчасці, а таксама ў апрацоўцы валакністых рэчываў (5016), на шкляных (4469) і папяровых (4087) прадпрыемствах.
Большасць уладальнікаў мануфактурных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках па сацыяльным статусе былі купцамі ці багатымі мяшчанамі, a працавалі на іх бедныя гараджане. У сельскай мясцовасці мануфактуры належалі землеўладальнікам, а працавалі на іх вольнанаёмныя рабочыя, што ў пераважнай большасці былі збяднелымі ці беззямельнымі сялянамі.
Па нацыянальным складзе большасць уладальнікаў і рабочых мануфактурных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках была яўрэйскай нацыянальнасці. У сельскай мясцовасці выключная большасць рабочых былі беларусамі, і ўладальнікамі былі ў асноўным беларусы; таксама сустракаліся палякі і рускія.
Што тычыцца геаграфічнага размеркавання, то па колькасці мануфактур вызначаліся Магілёўская і Мінская губерні, што мелі 218 і 212 прадпрыемстваў адпаведна, але па колькасці рабочых пераўзыходзілі мануфактуры беларускіх паветаў Гродзенскай губерні, на якіх працавала 11 472 чалавекі. Сціплыя паказчыкі беларускіх паветаў Віцебскай і Віленскай губерняў тлумачацца іх меншымі памерамі і меншай колькасцю насельнітва [6; 7].
4. Нягледзячы на шматразовае павелічэнне колькасці буйных прадпрыемстваў і змены ў структуры прамысловасці на працягу даследуемага перыяду, рамесная і дробнатаварная вытворчасці таксама вызначаліся ростам па ўсіх асноўных паказчыках. Таму ў пачатку XX ст. яны ўсё яшчэ пераўзыходзілі і мануфактурную, і буйную прамысловасць цалкам. Так, з 1860 г. і да канца XIX ст. колькасць рамесных майстэрань павялічылася з 12 тыс. да 95 тыс., а майстроў, іх вучняў і рабочых з 23 тыс. да 170 тыс. чалавек, сума вытворчасці таксама ўзрасла з 4,3 да 14,1 млн руб. Паступовае развіццё было характэрна і для дробнатаварных прадпрыемстваў. Іх колькасць павялічылася з некалькіх соцень да 1125, а колькасць рабочых з 2,2 тыс. да 8,5 тыс. чалавек. Сума вытворчасці наогул патроілася і дасягнула 26 млн руб.
Акрамя ізноў створаных фабрычназаводскіх прадпрыемстваў і ператварэння дробнатаварных майстэрань, аснашчаных паравымі рухавікамі ці катламі, у фабрыкі ды заводы за кошт павелічэння колькасці рабочых, некаторыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу ў канцы даследуемага перыяду таксама абсталёўваліся паравымі катламі ці рухавікамі. Аднак гэта
16
17
з’ява не набыла значнага маштабу, а мануфактурная вытворчасць нават напрыканцы XIX ст. па многіх паказчыках не прайгравала фабрычназаводскай прамысловасці.
Па паказчыку колькасці прадпрыемстваў і рабочых у першыя парэформенныя дзесяці годдзі пераважала капіталістычная мануфактура, у апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. мануфактура і фабрыка мелі ўжо роўныя паказчыкі. Па суме ж вытворчасці зза вышэйшай прадукцыйнасці працы фабрыкі і заводы пераўзыходзілі мануфактуру на працягу ўсяго даследаванага перыяду. У пачатку XX ст. фабрычназаводская вытворчасць пераважала па ўсіх асноўных паказчыках. Сярэдняя колькасць рабочых на прадпрыемствах як мануфактурнага, так і фабрычназаводскага тыпу была прыблізна роўнай і складала каля 50 рабочых на адным прадпрыемстве.
Акрамя адрозненняў у галіновым размеркаванні прадпрыемстваў мануфактурнага і фабрычназаводскага тыпаў адзначана, што ў гарадах размяшчалася асноўная частка мануфактур, а ў сельскай мясцовасці фабрычназаводскіх прадпрыемстваў. Адносна колькасці рабочых можна сцвярджаць, што на гарадскіх фабрычназаводскіх прадпрыемствах іх працавала значна больш, чым на сельскіх. Што да мануфактур, то сярэдняя колькасць рабочых на сельскіх прадпрыемствах значна перавышала іх сярэднюю колькасць на гарадскіх мануфактурах, але агульная колькасць гарадскіх рабочых была большай.
Падабенства паміж абодвума тыпамі буйной прамысловасці назіраецца ў храналогіі этапаў развіцця: дарэформенны ўзровень у 6070я гг. XIX ст., выбуховы рост у 80—90я гг. XIX ст. і захаванне станоўчай дынамікі ў пачатку XX ст. [4].
5. Узровень развіцця буйной індустрыі з’яўляецца добрым індыкатарам сталасці капіталістычных адносін. Хуткі рост мануфактурнай і фабрычназаводскай прамысловасці ў канцы XIX пачатку XX ст. быў прыкметай позняга станаўлення новай для Беларусі сацыяльнаэканамічнай фармацыі. Але па ўзроўні развіцця буйной прамысловасці беларускія губерні відавочна прайгравалі нават прамыслова развітым рэгіёнам Расіі, ужо не кажучы пра развітыя заходнееўрапейскія краіны.
Невялікая колькасць мануфактур, іх адносна малыя памеры пры нязначнай агульнай колькасці рабочых, якая складала менш за 0,01 працэнта ў агульным складзе насельніцтва нават напрыканцы даследуемага перыяду, не даюць падстаў гаварыць пра рашучы ўплыў капіталістычнай мануфактуры на сацыяльнаэканамічныя працэсы жыцця грамадства. Тым не менш у агульнай структуры вытворчасці мануфактуры адводзілася значная роля, а паказчыкі росту колькасці прадпрыемстваў у 5,5 раза, рабочых у 4,3 раза і сумы вытворчасці у 8,7 раза вызначалі дынаміку развіцця прамысловасці.
Капіталістычная мануфактура адыграла значную ролю ў фарміраванні рынку вольнанаёмнай працы, а таксама выхаванні пралетарыяту буйной беларускай прамысловасці, колькасць якога ў параўнанні з першымі парэформеннымі дзесяцігоддзямі павялічылася ў чатыры разы. Павелічэнне колькасці прадпрыемстваў мела вынікам не толькі фарміраванне пралетарыяту, але і з’яўленне прамысловай буржуазіі. Да канца даследуемага перыяду колькасць мануфактур, што знаходзіліся ва ўласнасці дваран, паменшылася да 11 адзінак, а колькасць тых, што належалі купцам і мяіпчанам, наадварот, узрасла да 93 прадпрыемстваў, што склала 78 працэнтаў ад усёй колькасці мануфактур, якія працавалі ў 1909 г.
Капіталістычная мануфактура адыгрывала значную ролю ў развіцці таварнаграшовых адносін, станаўленні гарадоў як прамысловых цэнтраў, фарміраванні рынкаў працы, спажывецкіх тавараў і сыравіны, з’яўляючыся як вытворцам, так і спажыўцом сыравіны, паліва і працоўных рэсурсаў. Патрэба ў сельскагаспадарчай прадукцыі для перапрацоўкі стымулявала сельскагаспадарчыя прадпрыемствы да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і выхаду са сваёй прадукцыяй на рынак.
У Беларусі мануфактура з’яўлялася не толькі прамежкавай ступенню паміж рамяством і фабрычназаводскай вытворчасцю, але і часткова кампенсавала нізкі ўзровень развіцця буйной машыннай індустрыі. Менавіта таму ў Беларусі храналогія развіцця парэформенных мануфактуры і фабрыкі супадае. Гэта тлумачыцца тым, што зза недахопу сродкаў у мясцовай буржуазіі і ігнаравання царскім урадам асаблівасцяў рэгіянальнага развіцця, а таксама наяўнасці таннай рабочай сілы ў Беларусі на працягу ўсяго даследуемага перыяду на роўных з фабрыкай існавала і паспяхова развівалася мануфактурная вытворчасць.
Тыя ж фактары недахоп сродкаў і наяўнасць таннай рабочай сілы не дазвалялі машыннай індустрыі выціснуць прадпрыемствы, заснаваныя на выкарыстанні ручной працы, сярод якіх мануфактура была самай дасканалай. Таму мануфактура на працягу даследуемага перыяду не толькі дапаўняла, але і канкурыравала з тэхнічна больш дасканалымі фабрыкамі і заводамі, што безумоўна марудзіла іх развіццё і павышала канкурэнцыю на мясцовым рынку [2].