Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі
12+
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 96с.
Мінск 2022
Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі
Году гістарычнай памяці прысвячаецца
‘ ;
Маладзечанскі мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ СПАДЧЫНА РОДУ АГІНСКІХ У БЕЛАРУСІ
МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ» 2022
УДК [78.071.1(476)+929Агінскі](084.12)
ББК 85.31(4Бен)я6
М35
Выданне падрыхтавана дзякуючы фінансавай падтрымцы Кіруючай кампаніі холдынгу «БелГАЗавтосервнс» (старшыня Савета дырэктароў М. А. Супруновіч), Беларуска-германскага вытворчага сумеснага прадпрыемства «Мннскяй Мебельный Центр» (генеральны дырэктар В. Ф. Курган), Вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «ММГ-ЛТД» (дырэктар Г. I. Мятліцкі)
Укладальнікі:
П. М. Сапоцька,
Р. С. Сарока
Аўтары тэкстаў:
Бурэнь Валерый Васільевіч, Кляшчонак Таццяна Іванаўна, Сапоцька Павел Міхайлавіч, Тамашэўскі Мікалай Іванавіч
М35 Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі / укл.: П. М. Сапоцька, Р. С. Сарока ; аўт. тэкстаў: В. В. Бурэнь, Т. I. Кляшчонак, П. М. Сапоцька [і інш.]. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. — 96 с. : іл.
ISBN 978-985-581-522-9.
Спадчына вялікага роду Агінскіх з’яўляецца ўнікальнай з’явай гісторыі і культуры ў розных краінах свету. У тым ліку і Беларусь захоўвае памяць аб выбітнай дынастыі, ушанаванай у выніках дзейнасці яе таленавітых прадстаўнікоў.
У выданні размешчана інфармацыя з ілюстрацыямі аб матэрыяльных помніках, узведзеных у Беларусі ў розныя перыяды прадстаўнікамі знакамітай дынастыі Агінскіх. Большасць з гісторыка-культурных каштоўнасцей не захавалася да нашых дзён, некаторыя помнікі адноўлены, частка чакае рэстаўрацыі.
Кніга будзе карыснай тым, хто цікавіцца гістарычнай спадчынай краіны.
УДК [78.071.1(476)+929Агінскі](084.12)
ББК 85.31(4Бен)я6
ISBN 978-985-581-522-9 ©Сапоцька П. М., Сарока Р. С., укладанне, 2022
© Афармленне. ТДА «Выдавецтва
“Чатыры чвэрці”», 2022
АД УКЛАДАЛЬНІКАУ
Памяці
шчырага папулярызатара спадчыны Агінскіх
Уладзіміра Сівухі прысвячаецца
Беларуская культура і многія яе выдатныя праявы непарыўна звязаны з гучнымі імёнамі дзяржаўных дзеячаў, мецэнатаў і творцаў, якія ахвяравалі сілы, талент, інтэлект, энергію, сродкі ў імя росквіту сваёй краіны. Так, дынастыя Агінскіх пакінула яскравы след у яе культуры. Знакамітыя прадстаўнікі роду былі заснавальнікамі велічных палацаў, фундатарамі кляштараў, ініцыятарамі з’яўлення школ і бібліятэк... У Беларусі шмат месцаў, да гісторыі якіх спрычыніліся Агінскія: Залессе, Маладзечна, Гродна, Віцебск, Бешанковічы, Слонім, Бялынічы, Ганута, Смілавічы, Сянно...
На вялікі жаль, захаваліся толькі адзінкавыя помнікі, што паўсталі ў розныя гістарычныя перыяды. Шматлікія войны і жорсткі час
зруйнавалі многія каштоўнасці. Аднак захавалася памяць пра іх на малюнках Напалеона Орды і Леанарда Ходзькі, фотаздымках пачатку XX стагоддзя, у апісаннях на старонках мемуараў, у асабістых архівах і навуковых даследаваннях. Культурная прастора і гістарычная памяць значна ўзбагаціліся творамі сучасных беларускіх мастакоў Галіны Бяганскай, Аляксандра Грышкевіча, Эдуарда Мацюшонка, Віктара Мікіты, Дар’і Бунеевай і іншых. Неабходна адзначыць грунтоўную працу рэстаўратараў па адраджэнні гістарычных аб’ектаў; навукоўцаў, якія штодня вывучаюць гісторыю краіны; выкладчыкаў, праз якіх абуджаецца цікавасць у моладзі да нашай культуры; мастакоў, якія пакідаюць нашчадкам палотны
АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ 5
з бессмяротнымі вобразамі; краязнаўцаў — «патрыётаў сваіх месцаў»...
У Год гістарычнай памяці ў Беларусі аўтары прадстаўленага выдання паспрабавалі пад адной вокладкай сабраць інфармацыю аб захаваных і знішчаных матэрыяльных помніках, непасрэдна звязаных з жыццём
і дзейнасцю роду Агінскіх у межах сучаснай Беларусі. Дзякуючы рупліўцам Таццяне Кляшчонак, Валерыю Бурэню, Мікалаю Тамашэўскаму быў назапашаны цікавы краязнаўчы і навуковы матэрыял, частку з якога мы прапануем чытачам.
Рыгор Сарока, Павел Сапоцька
Залессе
(Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)
Залессе належала Агінскім з першай паловы XVIII ст. Ад віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага (1672-1750), што атрымаў Залессе як шлюбны пасаг чацвёртай жонкі Тэклі Лярскай, пераходзіць у канцы XVIII ст. да сына ад першага шлюбу Тадэвуша Францішка Агінскага (1712-1783), старшыні Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, кашталяна і ваяводы Трокскага, які завяшчаў Залессе свайму малодшаму сыну Францішку Ксаверыю (1742-1814), вялікаму літоўскаму кухмайстру і «маладзечанскаму графу», а той у 1814 г. пакінуў Залессе ў спадчыну пляменніку Міхалу Клеафасу Агінскаму.
Вядомы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, паўстанец і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) прыбыў на пастаяннае жыхарства ў Залессе ў красавіку 1802 г. як юрыдычны апякун свайго дзядзькі Францішка Ксаверыя і ўпраўляючы маёнткам. За ўдзел у нацыянальнавызваленчым паўстанні 1794 г. маёнткі князя былі канфіскаваны, таму ён быў вымушаны пасяліцца ў драўлянай сядзібе Францішка Ксаверыя. Гэта быў стары аднапавярховы дом з калонамі і вальмавым дахам, узведзены яшчэ ў пачатку XVIII ст., відавочна, прадзедам Міхала Клеафаса Марцыянам Міхалам Агінскім. Да сядзібы з пярэдняга фасада (звернутага ў бок сажалкі) прымыкалі разнастайныя гаспадарчыя пабудовы, а з тыльнага боку размяшчаўся
італьянскі парк у форме прамавугольніка, які з двух бакоў атачалі ліпавыя алеі. Іх абноўленыя фрагменты захаваліся да нашага часу. У сярэдзіне паркавага прамавугольніка раслі пладовыя дрэвы і ягадныя кусты. Міхал Клеафас засяліўся са сваёй другой жонкай Марыяй Нэры, удавой касцюшкаўскага паўстанца Каэтана Нагурскага, і адсюль кіраваў будаўніцтвам новай сядзібы — каменнага палаца і пейзажнага парку. Работы скончыліся да 1815 г. Палац пабудаваны па праекце вядомага віленскага архітэктара Міхала Шульца, работамі ў пэўны перыяд кіраваў віленскі.зрхітэктар Юзаф Пусэ.
Верагодна, сярод прысядзібных пабудоў знаходзіліся таксама вадзяны млын і бровар. Маёнтак меў уласную цагельню на рацэ і тры карчмы. Сёння ад старой драўлянай сядзібы ацалеў толькі фундамент. Абрысы старадаўняга італьянскага парку захаваліся ў выглядзе ліпавых алей і сажалкі.
М. К. Агінскі арганізоўваў у маёнтку музычна-літаратурныя вечарыны, дзе выконваліся ў тым ліку і яго творы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта тут быў напісаны і ўпершыню выкананы знакаміты паланэз «Развітанне з радзімай». Маёнтак часоў Агінскага атрымаў назву «Паўночныя Афіны».
3 25 верасня 2015 г. ацалелы палац славутага кампазітара, вядомага грамадскага і палітычнага
дзеяча канца XVIII — пачатку XIX ст. Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі стаў музеемсядзібай. У палацава-паркавы комплекс уваходзяць таксама будынкі сямейнай капліцы Агінскіх (першапачаткова васьміграннай і дабудаванай наступнымі ўладальнікамі маёнтка), двухпавярховага вадзянога млына, мураванай стайні і сучаснай цяпліцы са шкла і бетону на месцы неацалелай цяпліцы Агінскага. Сядзіба размяшчаецца на
Напалеон Орда
«Залессе. Палац князёў Агінскіх»
Другая палова XIX ст.
тэрыторыі больш чым 20 га
і ўключае ў сябе таксама сажалку з насыпным востравам («Лебядзіным») і масіў дрэў на месцы
былога пейзажнага парку, дзе захавалася старадаўняя паркавая планіроўка і некалькі ўпрыгожанняў: два памятныя камяні (у гонар Тадэвуша Касцюшкі і педагога Агінскага Жана Рале) і альтанка ў выглядзе грэчаскага храма (так званая «Альтанка Амеліі»).
Экспазіцыя музея-сядзібы
М. К. Агінскага прадстаўлена 13 заламі, аздобленымі цікавымі гістарычнымі артэфактамі і творамі мастацтва. Праводзяцца таксама часовыя выстаўкі твораў беларускіх мастакоў, музычныя вечары, творчыя сустрэчы і іншыя імпрэзы.
Садова-паркавы ансамбль у Залессі. XIX ст.
ЛеанардХодзька «Залессе» 1822 г.
«І«ІІЧ IW» ill II ■
Лг-
•i < . _-к ;
*-’-к <1 ■ <
au
На адкрыцці музея-сядзібы. 2015 г.
Ансамбль «Амелія» падчас музычнай вечарыны ўЗалессі. Кіраўнік Валерыя Маліноўская. Фота Валянціны Свірыда
Віктар Мікіта
«Від на палац Агінскага з каменем»
Грунтаваная папера, алей. 90x65. 2015 г.
Дар'я Бунеева
«Асенні снег у Залессі»
Палатно, змешаная тэхніка. 120x143. 2015 г.
Галіна Бяганская
«Зіма ў Залессі»
Папера, акварэль. 41x57. 2018 г.
Галіна Бяганская
«Сонечныя промні»
Папера, акварэль. 57x41.2020 г.
Аляксандр Грышкевіч
«Залессе»
Палатно, алей. 35x45. 2018 г.
Аляксандр Грышкевіч
«Каплічка»
Палатно, алей. 30x40. 2015 г.
Віктар Мікіта
«Стайня сядзібы Агінскага
ў Залессі»
Грунтаваная папера, алей.
90x65. 2015 г.
Віктар Нямцоў «Вадзяны млын М. К. Агінскага» Палатно, алей. 23x25. 2019 г.
Бешанковічы
(Віцебская вобласць)
3 канца XVII ст. князі Агінскія сталі ўладальнікамі Бешанковіч, якія на той момант ужо мелі статус мястэчка і магдэбургскае права на частковае самакіраванне. У 1708 г. у гонар наведвання пасялення Пятром I была пабудавана Петрапаўлаўская царква.
Першы ўладальнік — віленскі ваявода Казімір Дамінік Агінскі (?-1773) — зрабіў Бешанковічы адной са сваіх пастаянных рэзідэнцый. 3 гэтай мэтай ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац і заклаў рэгулярны парк, які тэрасамі спускаўся да берагоў Дзвіны.
Гаспадарчая дзейнасць ваяводы прывяла мястэчка да эканамічнага росквіту: з сярэдзіны XVIII ст. яно атрымала статус горада (у некаторых крыніцах ёсць звесткі, што ўладальнікам Бешанковіч быў Міхал Казімір Агінскі). У 1775 г. пасля смерці зяця Казіміра Дамініка — віленскага кашталяна Ігнація Агінскага — Бешанковічы сталі ўласнасцю канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча. Ёсць звесткі, што ў палацы на некалькі дзён спыняўся Напалеон Банапарт.
Палац у Бешанковічах ацалеў. Ён уяўляе сабой двухпавярховы каменны будынак у класічным стылі, пабудаваны ў форме прамавугольніка
з выступаючым цэнтральным рызалітам
і невялікім атыкам над уваходам. 3 абодвух бакоў прыбудаваны невысокія алкежы. Імя архітэктара невядома. Захаваўся малюнак канца XIX ст., зроблены мастаком Напалеонам Ордам, на якім каля палаца відаць і іншыя пабудовы, відавочна, гэта афіцыны.
Зараз палац працягвае служыць людзям: тут месцяцца дзіцячая школа мастацтваў і раённая бібліятэка.
Напалеон Орда
«Палац Храптовічаў у Бешанковічах»
1876 г.
Фота Сяргея Плыткевіча
БЕШАНКОВІЧЫ 29
Маладзечна
(Мінская вобласць)
Агінскія валодалі Маладзечнам каля 120 год. За гэты час ператварылі яго з прыватнаўласніцкага мястэчка ў адметны горад з элементамі магдэбургскага права. Сярэдневечны замак быў перабудаваны ў свецкі палац, Маладзечна атрымала прывілей на два штотыднёвыя рынкі і на два штогадовыя кірмашы.