• Часопісы
  • Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі

    Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі


    12+
    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 96с.
    Мінск 2022
    49.55 МБ
    -ftu edify	u' .ymnfud lajbktilt^d'l
    -ЬСІНК Lit t ic I ^І/хріІ.
    na Jaiazc £hy hiurtp ~uanpin /t%uqv Ьатгііашутіа2сп<р :lu ліцгсу.
    'axu f633 /niuJlb d^n/owaln / fjjciejhitc, поЖсІнісу t jf	c na md,
    uf icrgj^it^tff	lw•/eXlOnm lately. 'Лп^у Лкус. •
    nlO.lt. m\odi,J lui do Rhada.o tateS^Utc H \fb>dr.‘ydj.CfjJr. /ciu^in.^ofi’XojiaTf. SniCjt „eadujlfilcfruy t-fo^oiua iXyjii^v •fib/BmeyoukrarЛ^ІпаОпе.
    I Л ШЦгра	inrfau OJ. etoku» b6>fna «». • ■
    
    
    Дрысвяты на карце XVIII ст.
    Лучай
    (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць)
    Эльжбэта Магдалена Агінская (у другім шлюбе Пузына) з мужам Антоніем Пузынам набылі Лучай у 1731 г. і хутка пабудавалі тут палац і разбілі парк. Дарэчы, Пузыны — гэта адно з адгалінаванняў роду Агінскіх, прадстаўнікі якога таксама карысталіся гербам «Агінец».
    Эльжбэта Пузына была адукаванай жанчынай, цікавілася развіццём навукі. Пры ёй у Лучаі праводзіліся астранамічныя назіранні з адмысловай вежы. Дапамагала абсерваторыі Віленскай езуіцкай акадэміі (будучага ўніверсітэта): закупіла астранамічныя прыборы ў Англіі; штогод пералічвала па шэсць тыс. злотых на патрэбы навучальнай установы. У Лучаі яна таксама заснавала дом для місіі
    езуітаў і ахвяравала 160 тыс. злотых на выдаткі ордэна.
    Антоній Пузына памёр у 1752 г., а Эльжбэта, не маючы дзяцей, яшчэ за 12 год да смерці адпісала Лучай траюраднаму брату Тадэвушу Агінскаму, які і пабудаваў тут у 1766 г. касцёл Св. Тадэвуша. Ён быў узведзены ў стылі позняга барока, але ў пачатку XIX ст. часткова перабудаваны ў формах класіцызму і аздоблены роспісам.
    Касцёл уяўляе сабой двухвежавую трохнефную базіліку з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Размаляваны ў стылі грызайль. За ім знаходзіцца парк, у цэнтры якога стаяў велічны палац з упрыгожанымі мармуровымі скульптурамі. Разбураны ў Другую сусветную вайну.
    Касцёл Святога Тадэвуша. Фота Мечыслава Тарасевіча. 2021 г.
    Слонім
    (Гродзенская вобласць)
    Слонімскую эканомію (маёнтак) вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі (1729-1800) атрымаў у якасці пасагу за жонкай Аляксандрай з роду Чартарыйскіх. Пабудаваў тут некалькі прадпрыемстваў, друкарню, праклаў шэраг брукаваных гасцінцаў і канал, што злучыў рэкі басейнаў Дняпра і Нёмана. Заснаваў оперны тэатр, музычную капэлу, адкрыў агульнаадукацыйныя школы. Праславіўся як аўтар музыкі да опер, песень, стваральнік вершаў, аповесцей, баек.
    На Опернай вуліцы ў Слоніме знаходзіўся тэатр Агінскага. На вялікі жаль, будынак не захаваўся. Але ёсць Оперная вуліца — назвы такой не мае ніводзін горад у свеце. А вось аўстэрыя, пабудаваная з цэглы архітэктарам Я. Боем, які спраектаваў пры палацы Агінскага шэраг барочных надворных пабудоў, дайшла да нашага часу. Аўстэрыя — адзіная ацалелая пабудова аднаго з найцікавейшых палацавых ансамбляў Беларусі другой паловы XVIII ст. Яна сёння дае ўяўленне аб агульным характары яго барочнай архітэктуры. Сапраўды, з дзейнасцю Міхала Казіміра Агінскага быў звязаны росквіт Слоніма ў другой палове XVIII ст. У ноч на 23 верасня 1771 г. яго трохтысячнае войска было разбіта пад Сталавічамі (цяпер Баранавіцкі раён) рускімі войскамі Суворава. Пасля паражэння Міхал Казімір Агінскі эмігрыраваў.
    Але праз чатыры гады, атрымаўшы амністыю і секвестраваныя маёнткі, вярнуўся ў Слонім. Па яго ініцыятыве і на ўласныя сродкі быў пабудаваны канал Агінскага.
    Слонім часоў Агінскага нярэдка называлі «Палескімі Афінамі». Сюды ў святочныя дні з’язджаліся вяльможы і найбагацейшая шляхта з усяго краю і нават з Варшавы. Горад меў узорны парадак: скверы, сады, аранжарэі ды рыбныя ставы ствараліся і даглядаліся лепшымі спецыялістамі Еўропы. У 1768 г. вялікі гетман літоўскі, князь М. К. Агінскі на месцы старога замка Сапегаў пабудаваў новы мураваны палац (архітэктары I. Мараіна, Я. Бой). У комплексе з палацам у другой палове XVIII ст. узведзены таксама друкарня, тэатр, будынкі для прыдворных, манеж, аранжарэя, гаспадарчыя пабудовы. Важным мерапрыемствам стала будаўніцтва канала Агінскага, які выраўняў рукаў Шчары і ўвайшоў у ландшафтную кампазіцыю перад палацам. Была створана прыстань, якая ўключыла два адгалінаванні канала для прычальвання лодак. Палац прасторава злучаўся з каналам. Як і ў Гродне, нерэгулярная прасторава-планіровачная структура, якая свабодна фарміравалася на працягу стагоддзяў, захавалася да нашага часу ў Слоніме. Першаасновай горада служыў невялікі па тэрыторыі замак, дзе сыходзіліся вуліцы.
    Рэльеф мясцовасці, адсутнасць вонкавага пояса ўмацаванняў, асаблівасці трасіроўкі гандлёвых шляхоў у сукупнасці з іншымі фактарамі абумовілі складаныя абрысы вулічнай сеткі.
    Вялікая тэатральная трупа вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме была заснавана каля 1771 г., а спыніла сваю дзейнасць пасля 1791 г. У тэатры Агінскага працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, мясцовы беларускі хор і балет. Паводле «Інвентара інструментаў і музычных папер», складзенага ў 1801 г., збор нот твораў, што выконваліся на розных сцэнах тэатра Агінскага, уключаў 60 опер, 18 балетаў, тры музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых музычных твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобныя танцы і інш.). Паміж 1777-1780 гг. у Слоніме быў пабудаваны «Дом оперы» (архітэктар Іначэнца Мараіна), разбураны пасля 1804 г. Ён меў вялікую сцэну,
    прыстасаваную для паказаў любых барочных спектакляў, опер і балетаў, для выхаду вялікай колькасці спевакоў і статыстаў, для тэатральных баталій коннікаў і водных феерый (частка сцэны затаплялася вадой з канала Агінскага, і па ёй плавалі лодкі), для складаных перспектыў і дэкарацый, розных сцэнічных эфектаў. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказаць і два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі.
    Пасля другога раздзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. Слонім як рэзідэнцыя гетмана згубіў сваё значэнне. Горад патрабаваў вялікіх затрат і размяшчаўся ўбаку ад асноўных шляхоў. Сам Агінскі асеў у Галенаве пад Варшавай. Слонім тым часам перайшоў у рукі арандатараў і хутка прыйшоў у заняпад. Ужо ў 1804 г. тэатр быў развалены, а праз 80 гадоў ад «Палескіх Афін» не засталося нават і руін.
    Тэатр Агінскага ў Слоніме. Рэканструкцыя Васіля Грыневіча
    Рэшткі палаца Агінскага, разабраныя ў 1940-я гг.
    Дом, пабудаваны Агінскім. Здымак 1930-х гг.
    Слонімскі драматычны тэатр
    Сянно
    (Віцебская вобласць)
    Сянно атрымаў Тадэвуш Францішак Агінскі (1712-1783) у пасаг за другой жонкай Ядвігай з роду Залускіх. Разам яны распачалі будаўніцтва касцёла Св. Тройцы (1768-1772 гг.). Пасля ўзвядзення ў касцёл былі прывезены з Рыма рэліквіі Св. Фартуната. Асвячэнне храма і ўводзіны мошчаў святога праходзілі як вялікая трохдзённая ўрачыстасць, у якой удзельнічалі больш за 100 манахаў францысканцаў з усяго
    Вялікага Княства Літоўскага і шмат свецкіх гасцей. Паміж палацам Агінскіх і касцёлам стаялі тры трыумфальныя брамы, пры якіх францысканскія прафесары чыталі эгзорты (літаральна «ўваход на гару») у гонар Св. Фартуната. Мошчы неслі пад гукі харавой капэлы, спевы манахаў і гарматныя стрэлы.
    Сенненскі касцёл уяўляў сабой рэдкі па прыгажосці будынак, адзін з лепшых прыкладаў
    позняга барока не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Ён стаяў у вельмі прыгожым месцы — на высокай гары над возерам. Перш за ўсё звяртаў на сябе ўвагу арыгінальны галоўны фасад на тры ярусы, велічны вобраз якога ў значнай ступені быў ажыўлены гульнёй святла, што стваралася складанымі профілямі карнізаў і паглыбленняў. Уражанне ўзмацнялася роспісам купала, фігурамі анёлаў на слупах, скульптурай у алтарах. Архітэктар — Ян (Іаган) Вільгельм Фрэзер (?-1772) сын вядомага віленскага рэзчыка Яна Караля Фрэзера, аўтар палаца ў Гануце.
    Кляштар францысканцаў у Сянно існаваў з 1609 г. Новы мураваны будынак паўстаў
    у 1760 г. (па іншых звестках у 1809 г.). Пры кляштары была першая ў Сянно школа. Кляштар і касцёл былі забраны ў францысканцаў у 1845 г., будынак кляштара стаў плябаніяй. За гады ваяўнічага атэізму ён памяняў шмат гаспадароў, зараз у ім месціцца каўбасны цэх.
    У той час касцёлу не пашанцавала: быў зачынены ў 1921 г. пасля смерці ксяндза А. Астрамовіча — вядомага як паэт Андрэй Зязюля. Ён пісаў вершы і вёў службу пабеларуску, супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва», быў добра знаёмы з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
    Касцёл быў узарваны ў 1962 г.
    a
    Касцёл Святой Тройцы
    Тадулін
    (Віцебскі раён, Віцебская вобласць)
    Маёнтак пачынаўся з вёскі Вымна на беразе аднайменнага возера. Вымна вядома з 1552 г. як уладанне Кісялёў, потым князёў Лукомскіх, Саковічаў. У 1692 г. Марцыян Міхал Агінскі купіў у Лукомскага 28 дамоў у Вымне і два дамы ў суседняй Слабадзе. У 1745 г. ён ажаніўся (чацвёрты раз) з Тэкляй Саковіч і атрымаў Вымна ў пасаг. Апошнюю частку маёнтка набыў у Саковіча Тадэвуш Францішак Агінскі ў 1775 г. Тут ён зрабіў сваю першую рэзідэнцыю, якую назваў уласным імем. У віхурах часу рэзідэнцыя не ацалела, таму сёння невядома нават дакладнае месца, на якім яна стаяла.
    У Тадуліне ў 1740 г. нарадзіўся старэйшы сын Тадэвуша Агінскага ад першага шлюбу (з княжной Ізабэлай Радзівіл) — Анджэй, бацька Міхала Клеафаса Агінскага.
    У гэтым жа годзе Тадэвуш Агінскі даў фундуш базыльянам на царкву і фальварак. Верагодна, архітэктарам гэтай царквы быў Ян Фрэзер. Базыльянскі манастыр стаяў на ўзгорку ля возера. Будынкі манастыра зніклі ў 1940-1950 гг. Але і зараз гэтая мясціна выглядае прыгожа. У кляштары знаходзіўся цудадзейны абраз Маці Божай Тадулінскай — падарунак Тадэвуша Агінскага. Манастыр (праваслаўны Свята-Успенскі Тадулінскі) быў зачынены ў 1918 г. Тады, хутчэй за ўсё, знік і цудадзейны абраз.
    Міхал Клеафас Агінскі атрымаў Тадулін у спадчыну ад дзядзькі Францішка Ксаверыя і прадаў у 1815 г. «для удовлетворення оставшнхся на нём долгов п прочнх через войну разоренных нменнй...», не забыўшыся пра тры апякаемыя ім манастыры (тадулінскі, віцебскі бернардынскі і станькаўскі кармеліцкі), якім пакупнік абавязаны быў выплаціць агулам 3 тыс. рублёў срэбрам. Новы гаспадар таксама павінен быў аставіць базыльянам мыс на возеры для рыбалоўства.