• Часопісы
  • Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі

    Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі


    12+
    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 96с.
    Мінск 2022
    49.55 МБ
    Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай Тадэвуш Францішак Агінскі (1712—1783) пабудаваў у Маладзечне парафіяльны касцёл і кляштар трынітарыяў, пры якім была вялікая бібліятэка і парафіяльная школа. У 1811 г. дзякуючы намаганням Францішка Ксаверыя ў Маладзечна з Бабруйска было пераведзена шляхецкае павятовае вучылішча, дзе працавала студыя жывапісу, мелася бібліятэка, былі і музычныя інструменты, якія перадаў вучылішчу Міхал Клеафас Агінскі. Адсюль бяруць вытокі слынныя музычныя і мастацкія традыцыі горада.
    У розныя часы маладзечанскімі ўладарамі былі прадстаўнікі многіх знакамітых родаў: Заслаўскія, Мсціслаўскія, Збаражскія, Пацы, знакаміты канцлер ВКЛ Леў Сапега. А з 1711 г. (па некаторых крыніцах, з канца XVII ст.) часткі Маладзечна, якія належалі асобным уладальнікам, Агінскія пачалі збіраць у адны рукі.
    Замак рэканструяваны ў духу прагрэсу. У пачатку XIX ст. гэта быў ужо двухпавярховы палац з чатырма флігелямі, «дваром асобным ад
    іншых збудаванняў» і «шырокім садам». Менавіта садова-паркаваму мастацтву Агінскія надавалі шмат увагі. Двор палаца быў аздоблены дэкаратыўнымі пасадкамі і кветкамі, у садзе расло 66 гатункаў пладовых дрэў, быў вялікі гадавальнік. У аранжарэях вырошчвалі ананасы, лімоны, гранаты, апельсіны. Дакладна вядома, што апошнія пладаносілі.
    У Францішка Ксаверыя Агінскага (1742-1814), дзядзькі кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, у палацы былі адведзены адмысловыя залы пад мастацкую галерэю (пераважна партрэты прадстаўнікоў роду), бібліятэку. Адна з залаў была прыстасавана пад тэатр. Павятовае шляхецкае вучылішча таксама
    Уладзімір Лукша
    «Рэканструкцыя Маладзечанскага замка»
    Маладзечанскае замчышча
    размясцілася ў палацы. Быў пракапаны падземны ход да кляштара трынітарыяў.
    У апошнія гады свайго існавання замак перажыў шмат бурных падзей. He паспелі яшчэ вучні і настаўнікі павятовага вучылішча асвоіцца на новым месцы, як грымнула вайна 1812 г. Першы летні вал вайны цудам мінуў Маладзечна (Баграціён, які вёў адступаючую армію ад Нясвіжа да Маладзечна, даведаўся, што ўтрая болыпыя сілы французаў перарэзалі яму дарогу, таму павярнуў на Койданава). Але другая хваля вайны — адступленне Напалеона — накрыла горад і замак, як кажуць, з галавой. Імператар,
    пераследуемы арміяй Чычагава, прыбыў у Маладзечна 21 лістапада (па старым стылі) і размясціўся са сваёй світай у палацы Францішка Ксаверыя Агінскага. Напалеон адразу ж папракнуў старога князя ў тым, што яго пляменнік Міхал Клеафас знаходзіцца ў Пецярбургу і больш давярае рускаму імператару, чым французскаму. На гэта Францішак Ксаверы мудра адказаў: «Французы прыйшлі і цяпер уцякаюць, народ жа застаецца, і таму мой пляменнік Міхал Клеафас паступіў правільна, як патрыёт, калі ў цяжкую для славянскіх зямель часіну прымкнуў да рускіх сяброў...»
    Вельмі пацярпелі ў 1812 г. замак і горад: Маладзечна было амаль дашчэнту спалена, замак напалавіну разбураны, рэдка якія навакольныя вёскі ацалелі. Распараджэннем Кутузава насельніцтва было на нейкі час вызвалена ад падаткаў, горад пачаў пакрыху аднаўляцца.
    А замак прыходзіў у заняпад. Стары і нямоглы князь Францішак Ксаверы не меў ні сілы, ні жадання рабіць рамонт. У хуткім часе ён памёр, а замак дастаўся ў спадчыну Міхалу Клеафасу Агінскаму. Князь у гэты час з вялікімі намаганнямі заканчвае будоўлю палаца ў Залессі, таму на рамонт маладзечанскага замка сродкаў у яго бракуе. Крыху падрамантаваўшы палац (1815 г.), Агінскі палову яго аддае павятоваму вучылішчу разам з бібліятэкай і музычнымі інструментамі. Потым ён пераходзіць у рукі графа Тышкевіча, які меў асноўную рэзідэнцыю ў Літве і не спяшаўся адраджаць замак. Так палац паступова знікае з маладзечанскай зямлі. Ужо ў 80-х гг. XIX ст. ад яго засталіся толькі земляныя валы і рэшткі дарогі ад замка да вілейскага гасцінца.
    Справа, распачатая ўладальнікамі маладзечанскага замка, не прапала. Матэрыялізавалася яна ў комплексе кляштара і касцёла трынітарыяў, з якімі цесна звязаны навучальныя ўстановы.
    На тэрыторыі сучаснага Маладзечанскага станкабудаўнічага завода, якая зараз недаступна для экскурсій, у XVIII-XIX стст. знаходзіўся адзін з цэнтраў культурнага і грамадскага жыцця горада. Тут былі размешчаны парафіяльны касцёл (перабудаваны потым у царкву), кляштар ордэна трынітарыяў, пошта. Недзе побач знаходзілася паштовая станцыя (так бы мовіць, тагачасны
    вакзал). Гэтае месца да Вялікай Айчыннай вайны было цэнтрам адукацыі горада. Менавіта тут Тадэвуш Агінскі, дзед кампазітара, пабудаваў кляштар трынітарыяў, пры якім была вялікая бібліятэка (994 тамы) і парафіяльная школа (прыблізны час існавання — 1762-1831 гг.).
    Пасля вайны 1812 г. шляхецкае павятовае вучылішча таксама перабралася ў будынкі кляштара. У свой час яго скончылі многія вядомыя асобы. У прыватнасці, Тамаш Зан — адзін з лідараў філаматаў і філарэтаў, паэт, фалькларыст; Леанард Ходзька — асабісты сакратар М. К. Агінскага, выдавец мемуараў Агінскага, гісторык, публіцыст; Нікадзім Сільвановіч — мастак, аўтар мазаічных карцін у Ісакіеўскім саборы, акадэмік СанктПецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1839 г., вяртаючыся з Італіі, Маладзечна наведаў Мікалай Гогаль і застаўся задаволены «прекрасным учшішцем» і яго выкладчыкамі.
    У 1860 г. павятовае вучылішча было зачынена, і на яго месцы некаторы час працавала прагімназія, якая рыхтавала шляхецкіх дзяцей да паступлення адразу ў шосты клас гімназіі. Навучаліся таксама настаўнікі царкоўнапрыходскіх школ з ліку дзяцей праваслаўнага духавенства.
    I вось у 1864 г. у Маладзечне адчыняецца адна з першых у Расійскай імперыі настаўніцкіх семінарый. Гэта быў час школьнай рэформы — на змену аднагадовым прыходскім школам з’яўляюцца пачатковыя народныя вучылішчысямігодкі. У Віленскай навучальнай акрузе толькі за тры гады было адчынена каля 400 вучылішчаў. Настаўнікаў трэба было шмат. Па першым часе
    іх рыхтавалі ўсяго за два гады (з 1870 г. — тры, з 1907 г. — чатыры гады). А ў Маладзечне былі ўжо ўласныя асветніцкія традыцыі, вольныя памяшканні (мураваны корпус і восем драўляных флігеляў былога кляштара, зачыненага пасля паўстання 1830-1831 гг.).
    3 часоў шляхецкага вучылішча захавалася добрая бібліятэка, у якой былі нават інкунабулы. Таксама ўлічваўся «здаровы клімат» — у Маладзечне дваццаць год не было халеры.
    Праект праграмы для семінарыі склаў знакаміты рускі педагог К. Ушынскі, але ж пад уплывам улад «Северо-Западного края» яна набыла моцны вялікадзяржаўны і шавіністычны ўхіл. Прымаліся ў семінарыю юнакі праваслаўнага веравызнання, якія скончылі народнае вучылішча. Перавага аддавалася дзецям сялян.
    Пры семінарыі існаваў выдатны хор Крачкоўскага. Нездарма ж са сцен семінарыі выйшлі такія знакамітыя спевакі, як М. ЗабейдаСуміцкі, які спяваў на 16 мовах, i В. СеляхКачанскі, саліст Марыінскага тэатра, пра якога Шаляпін казаў, што «Селях — адзіны чалавек, які можа мяне замяніць». Сярод выпускнікоў семінарыі таксама шмат выдатных дзеячаў свайго часу. Гэта і кіраўнікі Грамады С. РакМіхайлоўскі, П. Мятла, паэт М. Чарот, герой руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг. К. Хруцкі, які пражыў 113 год, публіцыст, пісьменнік, старшыня Рады БНР Язэп Лёсік. У 1915 г. у сувязі з наступленнем немцаў семінарыя пераязджае ў Смаленск. За польскім часам у старых манастырскіх мурах размяшчалася гімназія імя Тамаша Зана, а ў 1939-1941 гг. — педагагічнае вучылішча імя Янкі Купалы. Сёння
    старажытны будынак у Маладзечне — помнік архітэктуры позняга барока — знаходзіцца па вуліцы Замкавай, 19 на тэрыторыі ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод».
    У 1823 г. касцёл Найсвяцейшай панны Марыі ў Маладзечне згарэў. Манастыр пры ім зачынілі і пазней перабудавалі ў царкву. У 1919 г. будынак касцёла пры былым манастыры зноў вярнулі каталікам пад імем Св. Казіміра. Пасля Другой сусветнай вайны яго разабралі і пабудавалі ліцейны цэх станкабудаўнічага завода, выкарыстоўваючы ацалелыя бакавыя сцены касцёла. Магчыма, у падзямеллях гэтага завода знаходзяцца пахаванні князёў Агінскіх.
    Манастыр трынітарыяў у Маладзечне. Сёння — будынак ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод»
    Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага
    Копія мемарыяльнай дошкі на будынку каледжа, усталяванай у 1996 г. у Фларэнцыі на доме па вул. Тарнабуоні, 10, дзе М. К. Агінскі пражыў апошнія 11 гадоў. Скульптар Валяр’ян Янушкевіч
    ПомнікМ. К. Агінскаму ў Маладзечне. Усталяваны ў 2001 г. Скульптар Валяр'ян Янушкевіч. Фота Яўгена Стэльмаха
    Маёнтак Бакшты
    (Смілавічы і Дукора)
    Бакштанская воласць упершыню згадваецца паміж 1440-1450 гг. як падараваная віленскаму кашталяну Кежгайлу. У канцы XV ст. на месцы Смілавіч узнікла паселішча знатных татар — Татарская Слабада.
    У пачатку XVII ст. частку Бакштаў набыў Багдан Агінскі. Яго нашчадкі падзялілі спадчыну на часткі. У 1668 г. Марцыян Агінскі ахвяраваў валоку зямлі ў Смілавічах пад праваслаўную царкву, пабудаваў замак з валамі і бастыёнамі. Нашчадкаў Марцыян не пакінуў, і яго доля маёнтка адышла да пляменніка — Крыштофа Завішы. Ігнацы Завіша ў 1727 г. ажаніўся з Марцыбелай Агінскай, якая з 1738 г. стала адзінай спадчынніцай маёнтка. У 1747 г. яна заснавала ў Смілавічах кляштар місіянераў, для якога пабудавала велічны касцёл. У яго крыпце вяліся пахаванні Агінскіх, а пазней — Манюшкаў. Пры касцёле была створана школа. Паводле акта аб перадачы ўласнасці, маёнтак Бакшты ад Марцыбелы Агінскай атрымаў яе пляменнік Міхал Казімір Агінскі, вялікі гетман літоўскі. Смілавічамі і Дукорай ён прызначыў кіраваць сваіх былых афіцэраў — С. Манюшку і Ф. Оштарпа, якія ў 1791 г. сталі ўладарамі маёнткаў.
    Гаспадар Смілавіч Станіслаў Манюшка паходзіў са збяднелага шляхецкага роду, ажаніўся з Евай Вайніловіч. Дзед славутага кампазітара. Апрача Смілавіч, Станіслаў атрымаў пасля
    М. К. Агінскага і іншыя землі: маёнткі Гудавічы, Данілава, Слабада, Каменка, Залессе, фальваркі Убель, Пуднік і іншыя. Ён энергічна ўзяўся за будаўніцтва палаца. Ёсць верагоднасць, што ў Смілавічах ён пабудаваў з выкарыстаннем старых сцен палаца М. К. Агінскага новы двухпавярховы, у формах псеўдаготыкі, прамавугольны ў плане палац з двухскатным дахам. 3 боку галоўнага фасада палац мае масіўную прыбудову ў выглядзе трохпавярховай вежы, упрыгожанай наверсе зубцамі кшталту старажытных абарончых збудаванняў