• Часопісы
  • Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі

    Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі


    12+
    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 96с.
    Мінск 2022
    49.55 МБ
    Казімір Манюшка заклаў батанічны сад, а яго спадчыннік Аляксандр пачаў узводзіць новы палац, які прымыкаў да першага. Гэта быў прамавугольны, двухпавярховы будынак з эркерамі ў стылі неаготыкі з элементамі мадэрну. Пасля завяршэння пабудовы ў 1900 г. палацы Манюшкаў зліліся і атрымалі выгляд аднаго вельмі рэпрэзентацыйнага будынку. У ім стары палац выконваў ролю бальнай залы з більярднай і гасцёўнямі, а ў новым размясціўся збор карцін, кніг, старажытных рукалісаў, а таксама архівы Агінскіх, Манюшкаў і Ваньковічаў.
    Станіслаў і Ева Манюшкі мелі дзесяць дзяцей. Усе яны атрымалі добрую адукацыю і спадчыну. Сыну Чаславу адышоў маёнтак Убель. Тут у 1819 г. нарадзіўся будучы славуты кампазітар Станіслаў Манюшка.
    У васьмі кіламетрах ад Смілавіч знаходзіўся маёнтак Дукора. Пасля Агінскага Дукорай стаў валодаць сябар і сваяк Манюшкаў — Францішак Оштарп. Яго сын Леан стаў маршалкам шляхты
    Мінскай губерніі. Яго вялізны двор быў заўсёды поўны гасцей. Акрамя вядомага на ўсю акругу аркестра, тут існавалі цырк, тэатр, вялікая бібліятэка, карцінная галерэя, конезавод.
    Карта-схема з кнігі Анатоля Федарука
    Напалеон Орда
    «Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах»
    1870-я гг.
    Фота Сяргея Плыткевіча
    Фота Максіма Тарналіцкага
    Напалеон Орда
    «Дукора»
    1876 г.
    Беніца
    (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць)
    На Маладзечаншчыне захавалася яшчэ адна таямніца роду Агінскіх. У 1738 г. Казімір Ігнат Агінскі разам з жонкай Разаліяй Коцел перадае ва ўласнасць свайму брату Тадэвушу Францішку маёнтак Ганута і Маладзечна з фальваркамі. Князь Тадэвуш Францішак Агінскі (1712-1783) у 1757 г. пачынае ў Маладзечне будаўніцтва парафіяльнага касцёла і кляштара трынітарыяў. У гэты час ён жыве ў адрэстаўраваным палацы князёў Збаражскіх, размешчаным на Маладзечанскім замчышчы. 7 лістапада 1761 г. памірае жонка князя Тадэвуша Агінскага, 15 лютага яе пахавалі ў новым касцёле. Па ўсім відаць, што княгіню праз тры месяцы перапахавалі, хаця рэлігійнымі канонамі гэта не віталася. Разгадка крыецца ў наступным: магнаты і князі стваралі культавыя збудаванні яшчэ і як месца родавых пахаванняў. Князь Мікалай Радзівіл (Сіротка), вандруючы па свеце, прывёз з Егіпта рэцэпт бальзаму, які выкарыстоўвалі для муміфікацыі цел фараонаў. Тады і абрад пахавання ў скляпы (а не ў зямлю) становіцца культавым для найбагацейшай эліты ВКЛ. Так, у 1701 г. пры фінансаванні кашталяна трокскага, скарбніка ВКЛ Міхала Казіміра Коцела (яго род валодаў Беніцай, Маладзечнам і навакольнымі землямі з 1634 г.) пачынаецца ўзвядзенне ў Беніцы касцёла Найсвяцейшай Троіцы і кляштара бернардынцаў. Касцёл уяўляў
    сабой манументальную крыжова-купальную пабудову з двухвежавым галоўным фасадам. Касцёл і брама пабудаваныя ў стылі барока. Святыня захавалася і сёння, з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры. На ўваходзе знаходзіліся трохступеньчатыя надмагіллі (помнікі), а ў самім касцёле — сямейны склеп Коцелаў і Швыкоўскіх. Высечаныя з каменю грабніцы з каменнымі надмагільнымі плітамі размяшчаліся (і цяпер таксама) на глыбіні 2,5-3 м. Пэўная тэмпература і вільготнасць стваралі ўмовы для працяглага захоўвання целаў памерлых (нягледзячы на тое, што Троіцкі касцёл у Беніцы зараз знаходзіцца пад аховай дзяржавы, у ім адбыліся акты вандалізму і марадзёрства). Беніцкі касцёл па сваіх акустычных уласцівасцях не ўступае індыйскім храмам, у ім гучаў арган, выраблены італьянскімі майстрамі.
    У 1851 г. кляштар быў ліквідаваны. Перыяд заняпаду касцёла пачаўся, калі расійскія ўлады ў 1866 г. перарабілі яго ў царкву і закрылі манастыр. У 1919-м яго вярнулі каталікам, якіх цяпер у вёсцы зусім мала. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм закрылі, размясцілі ў ім калгасны склад. У канцы 1980-х гг. тут распачыналі рэстаўрацыйныя работы, але да канца іх не давялі.
    Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што ў Беніцкім касцёле хрысціў сваіх дзяцей Міхал
    Клеафас Агінскі. Быццам бы гэта было запісана ў дамавой кнізе Коцелаў, якая раней захоўвалася ў школе. Дайшла да нашых дзён і легенда пра тое, што праз Беніцу пралёг шлях Напалеона і Кутузава, гэта было засведчана на дошцы на сцяне касцёла. У яго сутарэнні знайшлі астанкі 30 маладых мужчын, па меркаванні, французскіх салдат 1812 г.
    3 касцёла вёў падземны ход да панскага маёнтка, што знаходзіўся метраў за трыста (цяпер на яго месцы стаіць ферма). Старажылы расказвалі, што Коцел пад уваходам у касцёл закапаў скарб для будучай рэстаўрацыі святыні. Спачатку яго хацелі здабыць прыезджыя з Масквы, але адмовіліся: калі паспрабавалі падняць пліту, па сцяне касцёла да самага верху пайшла трэшчына. Праз некаторы час мясцовыя жыхары зрабілі падкоп і дабраліся да скарбу. Але каштоўнасці не прынеслі ім шчасця, мужчыны заўчасна пайшлі з жыцця.
    Галіна Бяганская «Касцёл у в. Беніцы» Папера, акварэль. 57x41,2019 г.
    Бялынічы
    (Магілёўская вобласць)
    У 1696 г. Бялынічы атрымаў у заклад ад Ізабэлы Хадкевіч Казімір Дамінік Агінскі (?-1773), з 1733 г. імі валодае Марцыян Міхал Агінскі, які ўжо ў 1742 г. уступае Бялынічы сыну Ігнацыю і яго знакамітай жонцы Алене (разумнай, прыгожай і магутнай сілы жанчыне з роду Агінскіх, якая пражыла 90 год). Спадчыннае ж права на выкуп Бялыніч з закладу (за 100 тыс. злотых) здаўна мелі Радзівілы.
    I вось праз 70 год гетман Вялікага Княства Літоўскага Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька вырашыў гэтым правам скарыстацца. Ён нават сабраў 106 тыс. злотых старой срэбнай манетай, каб пазбегнуць абвінавачвання ў абясцэньванні сучасных грошай. Але Агінскія ўсяляк зацягвалі справу. I нават калі суд прызнаў усе правы на Бялынічы за Радзівіламі, аканом Агінскіх папросту не пусціў судовага выканаўцу ў маёнтак. Барацьбу працягваў пасля смерці бацькі ўжо Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку, але тут адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Радзівілы адмовіліся прынесці прысягу Кацярыне II і былі пазбаўлены ўсіх усходнебеларускіх зямель. Агінскія ж, наадварот, мелі добрыя сувязі пры царскім двары яшчэ з часоў Анны Іаанаўны. Такім чынам, Бялынічы засталіся за імі, хаця і былі падзелены мяжой на дзве часткі. Пасля смерці мужа Алена падаравала Бялынічы яго пляменніку — маладзечанскаму
    графу Францішку Ксаверыю (1742-1814). А пасля яго смерці спадчыннікам стаў Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833). У 1740-х гг. Ігнацый і Алена Агінскія будуюць тут новы палац побач са старым і закладаюць ліпавы сад, які даў пачатак парку. Палац уяўляў сабой двухпавярховы дом на каменным падмурку, абнесены каменнай агароджай. Ён не захаваўся, таму што быў разбураны падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    Дарэчы, у 1624 г. Леў Сапега заснаваў у Бялынічах кляштар кармелітаў. Ікону Маці Божай ён, магчыма, вывез з Маскоўскага княства ў часы Смуты, але дакладнае яе паходжанне невядома. Падчас Руска-польскай войны 16541667 гг. ікона была эвакуіравана ў Ляхавічы. У 1742 г. кляштар згарэў. Агінскія пабудавалі новы — мураваны, з вялікім касцёлам, у ім умяшчалася да 3 тыс. чалавек, з Ляхавіч была вернута цудадзейная ікона, што абставілі з вялікай пышнасцю. Па замове Агінскіх, згодна з булай Папы Рымскага, абраз атрымаў карону з каштоўнымі камянямі. У Бялынічы пачалося масавае паломніцтва ўніятаў, каталікоў і праваслаўных. Абраз бясследна знік з Магілёўскага сховішча разам з крыжам Еўфрасінні Полацкай і іншымі скарбамі летам 1941 г. Касцёл быў зруйнаваны ў 1960-я гг. падчас дзяржаўнай кампаніі па барацьбе
    з рэлігійнымі забабонамі. Прысядзібны парк Агінскіх існуе дагэтуль і носіць назву «Ліпавы гай», з’яўляючыся помнікам садова-паркавага мастацтва. У цэнтры яго захаваўся відавы
    пагорак і невялікі вадаём. У савецкія часы ў парку зроблена мемарыяльная алея Герояў Савецкага Саюза і брацкая магіла партызан і савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941-1944 гг.
    Маці Божая Бялыніцкая
    Напалеон Орда
    «Бялынічы (Магілёўская губернія).
    Мястэчка над Друццю»
    	
    БЯЛЫНІЧЫ 51
    Мемарыял воінам, якія загінулі ў 1941 -1944 гг., на месцы парка Агінскіх
    Віцебск
    Першы вядомы віцебскі Агінскі — Леў Самуэль (каля 1595-1657), стольнік трокскі. Яго дом знаходзіўся на тэрыторыі Дольнага замка. Леў Самуэль разам з браслаўскім суддзёй С. Мірскім аднавілі заняпалы Маркаў манастыр і адпісалі манахам маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну.
    Сярод пабудоў Верхняга замка на левым беразе ракі Віцьбы з сярэдзіны XVII па сярэдзіну XIX ст. знаходзіўся так званы палац Агінскіх. Ён быў узведзены ў стылі рэнесанс і з’яўляўся адным з найбуйнейшых мураваных будынкаў горада. Досыць падрабязная выява палаца змешчана на «Чарцяжы горада Віцебска 1664 г.», выкананым для маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча пасля захопу горада рускімі войскамі. У палацы ў гэты час размяшчалася базыльянская школа.
    Палац меў складаную асіметрычную кампазіцыю, двухпавярховы і прамавугольны ў плане, завяршаўся двухсхільным дахам са ступенчатым шчытом. 3 аднаго боку да яго прымыкала высокая гранёная вежа, якая завяршалася складаным купалам, а з другога — невялікая прыбудова, накрытая двухсхільным дахам, з галерэяй і разной балюстрадай. Галоўны ўваход уяўляў сабой васьмігранны данжон з шатровым пакрыццём і цыбулькай-макаўкай. На другі паверх вяла парадная вонкавая лесвіца.
    Гісторыя пабудовы палаца невядомая. У ім па чарзе пражывалі падкаморы віцебскі Шыман (Сымон) Караль Агінскі (1620-1699) і ваявода віцебскі Марцыян Міхал Агінскі (1672-1750). Шыман Агінскі, нягледзячы на пераход у каталіцтва, працягваў падтрымліваць праваслаўны Маркаў манастыр. Пасля пажару 1690 г. ён за свае сродкі аднавіў манаскія келлі і пабудаваў драўляную царкву Св. Тройцы з выявай герба роду Агінскіх на дзвярах.
    Марцыян Міхал Агінскі, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў, стаў віцебскім кашталянам у 1703 г., а ў 1730 г. — віцебскім ваяводам (кіраўніком мясцовай адміністрацыі). Большасць яго маёнткаў знаходзілася вакол Віцебска: Мікуліна, Лёзна, Марцыянава, Веляшковічы, Горспля, Усвяцкае і Бабінавіцкае староствы, Бобр і Бялынічы. Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гг. горад пацярпеў ад рабункаў і вымаганняў з-за перамяшчэнняў войск, дамы і маёмасць многіх жыхароў былі знішчаны пажарамі. У сувязі з гэтым Агінскі прасіў вялікага літоўскага польнага гетмана Міхала Сярвецыя Вішнявецкага ўзяць Віцебск пад апеку і вылучыць грошы на адбудову. Пазней дабіваўся перад Літоўскім Трыбуналам, каб Віцебск і прыналежныя да яго фальваркі былі