Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі
12+
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 96с.
Мінск 2022
Аборак
(Маладзечанскі раён, Мінская вобласць)
У XVIII ст. у Аборку знаходзіўся цэнтр вялікага маёнтка, што належаў роду Агінскіх. Дарэчы, вядомы на ўсю акругу касцёл Узнясення Дзевы Марыі і Святога Роха ўзведзены яшчэ ў 1443 г. Яго адбудаваў у 1773 г. менавіта Францішак Ксаверый Агінскі, у якога ў 1793 г. і набыў маёнтак Казімір Дэдэрка, дзед Леанарда Ходзькі — сакратара Міхала Клеафаса Агінскага. Свой род Ходзькі вядуць з часоў вялікага князя літоўскага Віценя. Як сведчыць легенда, у час бітвы з крыжакамі адзін з ваяроў выратаваў вялікага князя, пасадзіў яго на плечы і хуткай хадой вынес з поля бою. За гэта князь даў яму прозвішча Ходзька. Род Ходзькаў мае шмат
выдатных прадстаўнікоў: Андрэй удзельнічаў у Грунвальдскай бітве, Рыгор прымаў у сваім маёнтку ў Заблудаве Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, якія ўцяклі з Масквы і выдалі дзякуючы гэтаму ўсім вядомыя «Евангелле вучыцельнае» і «Часаслоў», Ігнацый знайшоў славу доктара філасофіі і тэалогіі, Ян атрымаў пасаду прэзідэнта Мінскага земскага трыбунала, Іосіф — генерал-лейтэнант рускай арміі — быў цудоўным геадэзістам і тапографам, Аляксандр вывучаў усходнія і славянскія мовы, пісаў вершы. Але самым знакамітым прадстаўніком роду Ходзькаў быў Леанард, які нарадзіўся ў 1800 г. У 19-гадовым узросце ён становіцца сакратаром
Касцёл у Аборку. 1890 г.
Міхала Клеафаса Агінскага, даводзіць да ладу яго архіў. У Парыжы ў 1826 г. выдае мемуары кампазітара на французскай мове, а таксама двухтомнік вершаў Адама Міцкевіча на польскай мове, «Гісторыю польскіх легіёнаў», «Біяграфічныя нататкі з жыцця Тадэвуша Касцюшкі». Таксама стварае геаграфічныя карты Расіі, Польшчы, Прыбалтыкі, Беларусі, збірае 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі і Украіны. I менавіта беларуская зямля — вёска Аборак — дала свету такога слыннага дзеяча. Аднак тая невялічкая тэрыторыя, на якой знаходзіўся касцёл, абрасла бур’яном, а вяскоўцы зрабілі з яе сметнік. Фамільны склеп разрабаваны.
У 2015 г. намаганнямі Маладзечанскага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» адноўлены рэшткі касцёла, добраўпарадкаваны склеп-пахавальня роду
Ходзька-Дэдэркаў, адрэстаўравана брама, расчышчана кожная надмагільная пліта, адноўлены крыж і памятны знак, на якім быў умацаваны анёл — атрыбут Святога Роха.
Дарэчы, культ Святога Роха распаўсюдзіўся ў XV ст. у многіх краінах як апекуна пры заразных хваробах. У славянскай традыцыі Святога Роха шанавалі найперш як апекуна жывёлы, а таксама падарожнікаў, аптэкараў, урачоў, агароднікаў, шпіталяў, вязняў. Адзначым, што ў касцёле часта бываў контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі, які лічыў Святога Роха заступнікам суднаходства. Афіцэр загадаў пахаваць сябе разам са сваімі сынамі на касцёльных могілках, што і было зроблена. Усяго ў гонар Святога Роха ва ўсім свеце пабудавана каля трох тысяч касцёлаў. У некаторых з іх праводзяцца набажэнствы, іншыя ляжаць у руінах.
Дзмітрый Сакалоўскі
«Касцёл Святога Роха ў в. Аборак Маладзечанскага раёна»
Палатно, алей. 40x65. 2015 г.
Канал Агінскага
(Дняпроўска-Нёманскі канал)
Каморнік Вальтэр, які рабіў у 1765 г. зямельныя вымярэнні ў ваколіцах Целяханаў, першым звярнуў увагу на магчымасць злучэння рэк Ясельды і Шчары праз палескія балоты. Ён паведаміў пра свае думкі ўпраўляючаму пінскімі ўладаннямі Тадэвушу Нарбуту. Той з дапамогай мечніка Пінскага павета Мацея Бутрымовіча склаў праект канала і даслаў вялікаму гетману Міхалу Казіміру Агінскаму. Задума зацікавіла яго не толькі з эканамічнага, але і эстэтычнага боку магчымасцю злучыць Балтыйскае і Чорнае мора,
а таксама ажыццявіць мару пра «плывучы тэатр» Да таго ж імпанавала ідэя аб’яднаць водным шляхам свае спадчынныя ўладанні: Слонім і Целяханы. Трэба адзначыць, што ў маладыя гады Міхал Казімір моцна пацярпеў ад дрэнных палескіх дарог: яго карэта з каштоўным багажом звалілася ў ваду з расхістанага моста. Страты склалі некалькі тысяч дукатаў. Насуперак першапачатковаму праекту правесці канал па самых нізкіх месцах Агінскі запатрабаваў зрабіць яго непасрэдна праз Целяханы, дзе
НСКУССТВЕННЫЕ ВОДНЫЕ ПУТН,
будаваў сваю рэзідэнцыю. Караблі павінны былі праплываць пад высокай аркай, а на берагах планавалася пасадзіць вялікі сад, разбіты на чатыры часткі, як сімвалы чатырох стыхій: зямлі, вады, паветра і агню.
Яшчэ да пачатку будаўніцтва канала былі пракладзены дзве сухапутныя дарогі з Пінска на Слонім і Валынь. У 1769 г. пачаліся работы па ачышчэнні рэчышча Нёмана. Адначасова ў Слоніме разгарнулася праца па асушэнні балоцістых зямель уздоўж Шчары і спрамленні яе рукава ў межах горада. Пазней гэты ўчастак ракі атрымаў назву Малы Агінскі канал. Мэта менавіта гэтай воднай пабудовы выявілася ў з’яўленні на ёй «Плаваючага тэатра», спраектаванага гетманам Агінскім. Летам 1771 г. тэатр здзейсніў некалькі пастановак опер і камедый.
Тэмпы будаўніцтва канала замарудзіліся пасля ўдзелу М. К. Агінскага ў вайне з Расіяй (1771) і вымушанай эміграцыі. Толькі ў 1775 г. праца
аднавілася з дапамогай дзяржавы. У гэтым жа годзе пачаўся сплаў па канале. Пасля далучэння ВКЛ да Расіі былі праведзены інжынернагеадэзічныя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Па канале сплаўлялі лес (плыты расцягваліся на 30 міль ад р. Ясельды да Слоніма), везлі збожжа з Украіны, сыравіну на мануфактуры Полыпчы і Прусіі. Канал пацярпеў у часы Першай сусветнай і савецка-польскай войнаў. Адноўлены ў 1926-1928 гг., працаваў да 1941 г. у асноўным для лесасплаву і крыху для суднаходства. У 1943 г. тут адбыўся вялікі бой («Агінскі бой») паміж партызанамі і немцамі, у выніку якога плаціны і шлюзы былі разбураны і больш не аднаўляліся.
Канал, які злучыў Нёман з басейнам Дняпра, называюць цудам інжынернай думкі XVIII ст. Пачатая ў наш час рэканструкцыя вядзецца даволі павольна, пакуль адноўлены толькі ўчастак ад Выганашчанскага возера да в. Выганашчы.
Фота Сяргея Плыткевіча
Укладальнікі
Сапоцька Павел Міхайлавіч — старшыня Апякунскага савета Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», кіраўнік Цэнтра міжкультурнага дыялогу і сацыяльных ініцыятыў
Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
Сарока Рыгор Сямёнавіч —
заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор
Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.
Аўтары
Кляшчонак Таццяна Іванаўна — навуковы супрацоўнік дзяржаўнай гісторыкакультурнай установы «Музей-сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага».
Бурэнь Валерый Васільевіч — кіраўнік аддзела гісторыі, краязнаўства і турызму Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».
Тамашэўскі Мікалай Іванавіч —
член Праўлення Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».
Змест
Ад укладальнікаў. Р. С. Сарока, П. М. Сапоцька 5
ЗАЛЕССЕ (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) 8
БЕШАНКОВІЧЫ (Віцебская вобласць) 28
МАЛАДЗЕЧНА (Мінская вобласць) 30
МАЁНТАК БАКШТЫ (Смілавічы і Дукора) 36
БЕНІЦА (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) 42
БЯЛЫНІЧЫ (Магілёўская вобласць) 46
ВІЦЕБСК 53
ГАНУТА (Вілейскі раён, Мінская вобласць) 57
ГРОДНА 63
ДРЫСВЯТЫ I ПОШЧА (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) 66
ЛУЧАЙ (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) 68
СЛОНІМ (Гродзенская вобласць) 73
СЯННО (Віцебская вобласць) 77
ТАДУЛІН (Віцебскі раён, Віцебская вобласць) 80
АБОРАК (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) 81
КАНАЛ АГІНСКАГА (Дняпроўска-Нёманскі канал) 88
Укладальнікі 91
Аўтары 92
Навукова-папулярнае выданне
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ СПАДЧЫНА РОДУ АГІНСКІХ У БЕЛАРУСІ
Укладальнікі:
САПОЦЬКА Павел Міхайлавіч, САРОКА Рыгор Сямёнавіч
На вонкавым баку вокладкі выкарыстана работа
Напалеона Орды «Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах» (1870-я гг.), на тытульным аркушы — Дар’і Арловіч «Шляхамі М. К. Агінскага» (2017 г.)
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі
з архіваў фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», выдавецтва «Чатыры чвэрці», а таксама Сяргея Плыткевіча, Аляксандра Дзехцяронка, Галіны Рачко, Мечыслава Тарасевіча, Максіма Тарналіцкага, Аляксандра Хітрова, Яўгена Стэльмаха, Валянціны Свірыда
і з інтэрнэт-крыніц
У мастацкім афармленні выдання выкарыстаны работы Напалеона Орды, Леанарда Ходзькі, Дзмітрыя Струкава, Васіля Грыневіча, Віктара Мікіты, Дар’і Бунеевай, Галіны Бяганскай, Аляксандра Грышкевіча, Уладзіміра Лукшы, Валяр’яна Янушкевіча, Эдуарда Мацюшонка, Дар’і Арловіч
Адказны рэдактар
АНЦУХ Ліліяна Фёдараўна
Рэдактар Ж. Ю. Клімянок Дызайн і вёрстка I. П. Бандаровіч Карэктары: К. С. Голуб, М. Д. Ліпніцкая Адказны за выпуск С. В. Анцух
Падпісана да друку 25.04.2022.
Фармат 60x84/12. Папера мелаваная. Друк лічбавы.
Ум. друк. арк. 7,44. Ул.-выд. арк. 7,42.
Тыраж 250 экз. Заказ 933.
Якасць фотаздымкаў адпавядае якасці прадстаўленых арыгіналаў.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/139 ад 08.01.2014, № 3/219 ад 21.12.2013. Вул. Б. Хмяльніцкага, 8-215, 220013, г. Мінск. Тэл./факс: +375 17 350 25 42. E-mail: info@4-4.by
Пане браце! Будзем разам Славу продкаў ухваляць, Каб любоў да родных ніваў У нашых сэрцах зберагаць.