Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
88.88 МБ
— Хіба гэтая пачвара ўмее гаварыць? — спытаў Маўглі шэптам.— Што кепскае я ёй зрабіў, калі выкінуў? Нам дваім яна не пашкодзіць, бо мы не ганяемся за ёю. Калі яе пакінуць тут, яна, вядома, пачне забіваць людзей аднаго за другім гэтак жа хутка, як падаюць арэхі ў буру. Я не хачу, каб людзі паміралі па шасцёра за ноч.
— Што нам за бяда? Гэта ж усяго толькі людзі. Яны самі забівалі адзін аднаго — і былі вельмі задаволены, хіба не так? — сказала Багіра.
— Але ўсё-такі яны яшчэ шчаняты, а шчаня гатова ўтапіцца, абы толькі ўкусіць месяц у вадзе. Я вінаваты,— сказаў Маўглі,— калі гаварыў так, нібыта ведаю ўсё на свеце. Ніколі больш не прынясу ў джунглі тое, чаго не ведаю, хоць бы яно было прыгожае, як кветка. Гэта,— ён шпаркім рухам схапіў анкус,— вернецца назад да Прамаці Кобраў. Але спачатку нам трэба выспацца, а мы не можам легчы побач з гэтымі, што заснулі назаўсёды. Апрача таго, нам трэба закапаць гэтую пачвару, каб яна не ўцякла і не забіла яшчэ шасцёра. Выграбі яму вунь пад тым дрэвам.
— Але, Маленькі Брат,— сказала Багіра, падыходзячы да дрэва,— кажу табе, што крывапіўца не вінаваты. Гэта ўсё людзі.
— Усё адно,— сказаў Маўглі.— Выграбі яму чым глыбей. Калі мы выспімся, я вазьму яго і занясу назад.
На трэцюю ноч, калі белая кобра сядзела, бядуючы, у цемры падзямелля, зняслаўленая, абрабаваная і адзінокая, бірузовы анкус уляцеў у пралом сцяны і зазвінеў, стукнуўшыся аб залатыя манеты, якімі была засыпана падлога.
— Маці Кобраў,— сказаў Маўглі (з асцярогі ён заставаўся з таго боку сцяны),— расстарайся знайсці сабе маладую, поўную яду змяю твайго племені, каб яна памагала табе пільнаваць княжацкія скарбы і каб ні адзін чалавек болып не выйшаў адсюль жывы.
— Ах-ха! Значыцца, ён вярнуўся. Я казала, што гэта смерць! Як жа выйшла, што ты яшчэ жывы? — прашапацела старая кобра і любоўна абвілася вакол ручкі анкуса.
— Клянуся буйвалам, які выкупіў мяне, я і сам не ведаю! Гэтая пачвара забіла шасцёх за адну ноч. He выпускай яе больш.
ДЗІКІЯ САБАКІ
Самы прыемны час жыцця пачаўся для Маўглі пасля таго, як ён напусціў на вёску джунглі. Сум ленне ў яго было спакойнае, як і належыць пасля выплаты справядлівага доўгу, і ўсе джунглі сябравалі з ім, бо ўсе джунглі баяліся яго. 3 таго, што ён бачыў, чуў і рабіў, вандруючы ад аднаго народа да другога са сваімі чатырма спадарожнікамі або без іх, атрымалася б вялікае мноства апавяданняў, і кожнае апавяданне было б не карацейшае за гэтае. Так што вам не давядзецца пачуць пра тое, як ён уратаваўся ад шалёнага слана з Мандлы, які забіў дваццаць два буйвалы, што цягнулі ў казначэйства адзінаццаць вазоў серабра, і параскідаў па пыльнай дарозе бліскучыя рупіі; як ён біўся доўгай ноччу з кракадзілам Джакалам у балотах на поўначы і зламаў паляўнічы нож аб яго спінныя шчыткі; як ён знайшоў сабе новы нож, яшчэ даўжэйшы за стары, на шыі ў чалавека, якога забіў дзік; як ён пагнаўся за гэтым дзіком і забіў яго, бо нож быў варты гэтага; як у час Вялікага Голаду ён трапіў у статак аленяў, які ўцякаў з гэтых мясцін, і як яго ледзь не задушылі насмерць разгарачаныя алені; як ён выратаваў Маўкліўца Хатхі з лоўчай ямы з калом на дне; як на другі дзень ён сам трапіў у хітрую пастку для леапардаў і як Хатхі вызваліў
яго, разламаўшы тоўстыя драўляныя брусы; як ён даіў дзікіх буйваліц на балоце; як...
Аднак трэба расказваць пра што-небудзь адно.
Бацька і Маці Ваўкі памерлі, і Маўглі, заваліўшы ўваход у пячору вялікім каменем, праспяваў над імі Песню Смерці. Балу зусім састарыўся і ледзь рухаўся, і нават Багіра, у якой нервы былі стальныя, а мускулы жалезныя, ужо не так хутка забівала здабычу.
Акела з сівага зрабіўся малочна-белы, пахудзеў ад старасці так, што відаць былі рэбры, і ледзьве хадзіў, быццам драўляны; для яго на паляванне выходзіў Маўглі. Затое маладыя ваўкі, дзеці рассеянай па наваколлі Сіянійскай Чарады, мелі вялікія поспехі і памнажаліся. Калі іх набралася галоў сорак, свавольных, гладканогіх пяцігадовых ваўкоў, якія не ведалі важака, Акела параіў ім трымацца разам, захоўваць Закон і слухацца аднаго важака, як і належыць Вольнаму Народу.
У гэтым Маўглі не пажадаў быць дарадцам: ён ужо набіў сабе аскому і ведаў, на якім дрэве растуць кіслыя плады. Але калі Пхао, сын Пхаоны (яго бацькам быў Шэры Следапыт, калі Акела вадзіў Чараду), заваяваў месца Важака Чарады, як таго патрабуе Закон Джунгляў, і зноў загучалі пад зоркамі старыя песні і старыя поклічы, Маўглі пачаў хадзіць на Скалу Рады ў памяць аб мінулым і садзіўся побач з Акелам. Гэта быў час удалага палявання і моцнага сну. Ніводзін чужынец не асмельваўся ўварвацца ва ўладанні Народа Маўглі, як называлася цяпер Чарада; маладыя ваўкі сыцелі і набіраліся сілы, і на кожны агляд ваўчы цы прыводзілі шмат ваўчанят.
Маўглі заўсёды прыходзіў на агляд: ён не забыў яшчэ тую ноч, калі чорная пантэра ўвяла ў Чараду голае смуглае дзіцяня і ад працяглага поклічу: «Глядзіце, глядзіце, о ваўкі!» — яго сэрца білася дзіўна і трывожна. Калі б не гэта, ён сышоў бы ў глыбіню джунгляў, каб зведаць і паспытаць, убачыць і пачуць новае.
Аднойчы прыцемкам, калі ён бег не спяшаючыся цераз горы і нёс Акелу палавіну забітага ім аленя, а чацвёра ваўкоў беглі трушком за ім і жартам біліся і куляліся адзін цераз аднаго, радуючыся жыццю, ён пачуў выццё, якога яму не даводзілася чуць з часоў Шэр Хана. Гэта было тое, што ў джунглях называецца «пхіял»,— так вые шакал, калі выходзіць на паляванне разам з тыграм або калі пачынаецца вялікае паляванне. Уявіце сабе нянавісць, змяшаную з радасцю, страхам і роспаччу і працятую чымсьці накшталт насмешкі, і вы будзеце мець уяўленне аб пхіяле, які разлягаўся над Вайнгангай, узнімаючыся і ападаючы, дрыжучы і заміраючы. Чацвёрка ваўкоў натапырылася і забурчала. Маўглі схапіўся за нож і замёр на месцы, быццам скамянеў.
— Ніводзін Паласаты не смее выходзіць на паляванне тут,— сказаў ён нарэшце.
— Гэта не крык Прадвесніка,— сказаў Шэры Брат.— Гэта нейкае вялікае паляванне. Слухай!
Зноў пачулася выццё, напалову рыданне, напалову смех, як быццам у шакала былі мяккія чалавечыя губы. Тут Маўглі перавёў дух і кінуўся да Скалы Рады, апярэджваючы па дарозе ваўкоў, што спяшаліся туды.
Пхао і Акела ляжалі разам на скале, а ніжэй, напружыўшы кожны нерв, сядзелі астатнія ваўкі. Маткі з ваўчанятамі прыпусцілі бягом да пячораў: калі чуецца пхіял, слабыя павінны сядзець дома.
Спачатку не чуваць было нічога, апрача цурчання Вайнгангі ў цемры і начнога ветру ў вяршалінах дрэў, як раптам за гарою завыў воўк. Гэта быў воўк не з Чарады, бо ўся Чарада сабралася на Скале Рады. Выццё перайшло ў працяглы, поўны роспачы брэх.
— Сабакі! — брахаў важак.— Дзікія Сабакі! Дзікія Сабакі!
Праз некалькі хвілін пачуліся стомленыя крокі па камянях, і хударлявы воўк, увесь спацелы, з плямамі крыві на баках і белай пенай каля рота,
уварваўся ў круг і, падкурчваючы пярэднюю лапу і цяжка дыхаючы, кінуўся да ног Маўглі.
— Добрага палявання! 3 чыёй ты чарады? — паважна спытаў Пхао.
— Добрага палявання! Я Вантала,— быў адказ.
Гэта азначала, што ён воўк-адзінец, які сам здабывае ежу для сябе, сваёй сяброўкі і ваўчанят, жывучы ў адасобленай пячоры. «Вантала» і азначае «адзінец» — той, хто жыве не ў чарадзе. Пры кожным уздыху відаць было, як ад штуршкоў cappa яго кідае то ўперад, то назад.
— Хто ідзе? — спытаў Пхао (пра гэта заўсёды пытаюцца ў джунглях пасля пхіяла).
— Дзікія Сабакі з Дэкана — рудыя сабакі, забойцы! Яны прыйшлі на поўнач з поўдня; кажуць, што ў Дэкане голад, і забіваюць усіх па дарозе. Калі нарадзіўся маладзік, у мяне было чацвёра — мая сяброўка і трое ваўчанят. Маці вучыла дзяцей паляваць у чыстым полі, вучыла хавацца, заганяючы аленя, як робім мы, ваўкі раўнін. Апоўначы я яшчэ чуў, як мае ваўчаняты вылі на поўны голас, ідучы па следзе. А калі ўзняўся перадсвітальны вецер, я знайшоў усіх чацвярых у траве, і яны ўжо адубелі — а ўсе чацвёра былі жывыя, калі нарадзіўся маладзік, о Вольны Народ! Тады я пачаў шукаць, каму адпомсціць, і знайшоў рудых сабак.
— Колькі іх? — спытаў Маўглі, а ўся чарада глуха забурчала.
— He ведаю. Трое з іх ужо не заб’юць больш нікога, але пад канец яны гналі мяне, як аленя, гналі, і я ўцёк на трох нагах. Глядзі, Вольны Народ!
Ен выставіў уперад скалечаную лапу, цёмную ад засохлай крыві. Увесь бок знізу быў у яго моцна пакусаны, а горла разадрана і пашматана.
— Еш! — сказаў Акела і адышоўся ад мяса, якое прынёс яму Маўглі.
Воўк-адзінец з прагнасцю накінуўся на яду.
— Гэта не прападзе,— сказаў ён ціха, прагнаўшы першы голад.— Дайце мне набрацца сілы, і я таксама здолею забіваць! Апусцела мая бярлога, якая была поўная, калі нарадзіўся месяц, і Доўг Крыві яшчэ не ўвесь сплачаны.
Пхао, пачуўшы, як захрабусцела костка сцягна аленя на зубах Ванталы, з ухвалой забурчаў.
— Нам спатрэбяцца гэтыя сківіцы,— сказаў ён.— 3 сабакамі былі іх шчаняты?
— He, не, адны рудыя паляўнічыя: толькі дарослыя псы з іх чарады, моцныя і дужыя.
Гэта азначала, што рудыя сабакі з Дэкана ідуць вайной, а ваўкі ведаюць вельмі добра, што нават тыгр уступае гэтым сабакам сваю здабычу. Яны бягуць напрасткі праз джунглі і ўсё, што трапляецца ім насустрач, збіваюць з ног і разрываюць на шматкі. Хоць Дзікія Сабакі не такія вялікія і не такія спрытныя, як ваўкі, яны вельмі дужыя, і іх бывае вельмі шмат. Дзікія Сабакі толькі тады называюць сябе Чарадой, калі іх набіраецца да сотні, а між тым сорак ваўкоў — гэта ўжо сапраўдная Чарада.
У час сваіх вандровак Маўглі пабываў на мяжы травяністых нагор’яў Дэкана і бачыў, як гэтыя лютыя сабакі спалі, гулялі і капаліся сярод купін і ямін, што служылі ім замест логава. Ен пагарджаў Дзікімі Сабакамі і ненавідзеў іх за тое, што ад іх пахла не так, як ад ваўкоў, і за тое, што яны жылі ў пячорах, а галоўнае, за тое, што ў іх паміж пальцамі расце поўсць, тады як у Маўглі і ў яго сяброў ногі гладкія. Аднак ён ведаў, бо Хатхі расказаў яму пра гэта, якую страшную сілу мае паляўнічая зграя Дзікіх Сабак. Хатхі і сам збочваў з іх дарогі, і пакуль усіх сабак не пераб’юць або дзічыны не стане мала, яны бягуць уперад, а па дарозе забіваюць.
Акела таксама ведаў сёе-тое пра Дзікіх Сабак. Ен спакойна сказаў Маўглі: