Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
88.88 МБ
Чацвёрка прабілася да Маўглі на дапамогу. Шэры Брат, прыпаўшы да каленяў хлопчыка, бараніў яго жывот, астатнія трое ахоўвалі яго спіну
і бакі або стаялі над ім, калі раз’юшаны сабака, з выццём кідаючыся проста на нож, скачком збіваў Маўглі з ног. А далей усё змяшалася, збілася ў кучу, якая кідалася справа налева і злева направа па беразе. Адзін раз Маўглі мелькам бачыў Акелу: на яго з двух бакоў населі сабакі, а сам ён учапіўся бяззубымі сківіцамі ў сцягно трэцяга.
Ноч мінала, і шпаркі, галавакружны бег на месцы ўсё паскараўся. Сабакі прытаміліся і ўжо баяліся нападаць на дужэйшых ваўкоў, хоць яшчэ і не асмельваліся ратавацца ўцёкамі; але Маўглі адчуваў, што набліжаецца канец, і задавольваўся тым, што выводзіў сабак са строю. Аднагадовыя ваўкі цяпер нападалі смялей, можна было ўздыхнуць вальней, і ўжо адзін бляск нажа прымушаў сабак кідацца наўцёкі.
Мяса абгрызена амаль да касцей! — прахрыпеў Шэры Брат.
-— Але косці яшчэ трэба разгрызці,— адказаў яму Маўглі.— Вось як робіцца ў нас у джунглях! — Чырвонае лязо нажа слізганула, як полы мя, па баку сабакі, сцёгны якога зніклі пад ваўком, што наваліўся на яго.
— Мая здабыча! — агрызнуўся воўк і зморшчыў нос.— Пакінь яе мне!
— Няўжо табе ўсё яшчэ мала, Чужынец? — сказаў Маўглі.
Вантала быў страшэнна пашматаны, але трымаў сабаку, нібы ў цісках, і той не мог паварушыцца.
Клянуся буйвалам, што выкупіў мяне,— зларадна смеючыся, крыкнуў Маўглі,— гэта Куртаты!
I сапраўды, гэта быў вялікі цёмна-руды важак.
Адзін з сабак падскочыў на дапамогу важаку, але, перш чым яго зубы ўпіліся ў бок Ванталы, нож Маўглі ўжо тырчаў у яго грудзях, а Шэры Брат дакончыў астатняе.
12. „Маўглі”.
177
— Вось як робіцца ў нас у джунглях! — сказаў Маўглі.
Вантала не адказаў ні слова, толькі сківіцы старога адзінца сціскаліся ўсё мацней і мацней, па меры таго як жыццё пакідала яго. Сабака ўздрыгнуў, апусціў галаву і замёр. Вантала замёр над ім.
— Цішэй! Доўг Крыві сплачаны! — сказаў Маўглі.— Праспявай сваю песню, Вантала!
— Ен больш не выйдзе на паляванне,— сказаў Шэры Брат.— I Акела таксама маўчыць, ужо даўно.
— Мы разгрызлі косці! — прагрымеў Пхао, сын Пхаоны.— Яны ўцякаюць! Забівайце, забівайце іх, Паляўнічыя Вольнага Народа!
Сабакі адзін за другім крадком разбягаліся з пацямнелых ад крыві водмеляў да ракі, у густыя джунглі, уверх па цячэнні або ўніз па цячэнні — туды, дзе дарога была свабодная.
— Доўг! Доўг! — крыкнуў Маўглі.— Плаціце Доўг! Яны забілі Акелу! Няхай ніводзін з іх не выйдзе адсюль жывы!
Ен памчаўся да берага з нажом у руцэ, каб не даць уцячы ніводнаму сабаку, які адважыўся б кінуцца ў раку. Але тут з-пад гары мёртвых целаў паказалася галава і пярэднія лапы Акелы, і Маўглі апусціўся перад ім на калені.
— Хіба я не казаў, што гэта будзе мой апошні бой? — прашаптаў Акела.— Слаўнае было паляванне. А як ты, Маленькі Брат?
— Я жывы, Акела...
— Хай будзе так. Я паміраю, і я хацеў бы... хацеў бы памерці бліжэй да цябе, Маленькі Брат.
Маўглі палажыў страшную, усю ў ранах галаву Акелы сабе на калені і абхапіў рукамі яго скусаную шыю.
— Даўно мінулі часы, калі жывы быў ШэрХан, а чалавечае дзіцяня качалася голае ў пыле,— кашляючы, сказаў Акела.
— He, не, я воўк! Я адной крыві з Вольным
Народам! — усклікнуў Маўглі.— He па сваёй волі я стаў чалавекам!
— Ты чалавек, Маленькі Брат, ваўчаня, узгадаванае мною. Ты чалавек, інакш Чарада ўцякала б ад Дзікіх Сабак. Табе я абавязаны жыццём, а сёння ты выратаваў усю Чараду, як я калісьці выратаваў цябе. Хіба ты не памятаеш? Цяпер сплачаны ўсе даўгі. Ідзі да свайго народа. Кажу табе яшчэ раз, зрэнка майго вока, паляванне скончана. Ідзі да свайго народа.
— Я не пайду. Я пачну хадзіць на паляванне ў джунглях адзін. Я ўжо казаў.
Пасля лета прыходзяць дажджы, а пасля дажджоў — вясна. Ідзі, пакуль цябе не прымусяць пайсці. Ідзі да свайго народа. Ідзі да чалавека. Больш мне няма чаго табе сказаць. Цяпер буду гаварыць са сваімі. Маленькі Брат, можаш ты падняць мяне на ногі? Я ж таксама Важак Вольнага Народа.
Вельмі асцярожна і ласкава Маўглі аберуч абхапіў Акелу і падняў яго на ногі, а воўк глыбока ўздыхнуў і пачаў Песню Смерці, якую павінен спяваць кожны важак паміраючы. Песня станавілася ўсё больш і больш гучнай, гучала ўсё мацней і мацней, прагрымела далёка за ракой, а калі замоўкла апошняе «Добрага палявання!», Акела выслабаніўся на момант з рук Маўглі, падскочыў у паветра і ўпаў мёртвы на сваю апошнюю, страшную здабычу.
Маўглі сядзеў, звесіўшы галаву на калені, забыўшы пра ўсё, а тым часам апошняга з параненых сабак дагналі і прыкончылі бязлітасныя ваўчыцы. Наступова крыкі заціхлі, і ваўкі, кульгаючы, вярнуліся лічыць мёртвых. Пятнаццаць ваўкоў з Чарады, а з імі шэсць ваўчыц ляжалі мёртвыя каля ракі, і з усіх астатніх не было ніводнага, які б ні быў не паранены. Маўглі праседзеў усю ноч, да халоднага світанку. Вільготная ад крыві пыса Пхао легла яму на руку, і Маўглі адсунуўся, каб той мог бачыць распасцёртае цела Акелы.
— Добрага палявання! — сказаў Пхао, быццам Акела быў яшчэ жывы, а потым павярнуўся і кінуў цераз пакусанае плячо астатнім: — Выйце, сабакі! Сёння памёр Воўк!
Затое з усёй чарады рудых сабак, з двухсот паляўнічых Дэкана, якія выхваляліся тым, што нішто жывое ў джунглях не можа ім супраціўляцца, ніводзін не вярнуўся ў Дэкан з гэтай весткай.
ВЯСНОВЫ БЕГ
На другі год пасля вялікай бітвы з Дзікімі Сабакамі і смерці Акелы Маўглі было гадоў семнаццаць. 3 выгляду ён здаваўся старэйшым, бо ад узмоцненага руху, самай лепшай ежы і звычкі купацца, як толькі яму станавілася горача або душна, ён зрабіўся не па гадах дужы і рослы. Калі яму трэба было агледзець лясныя дарогі, ён мог паўгадзіны вісець, трымаючыся адной рукой за галіну. ён мог спыніць на бягу маладога аленя і паваліць яго на бок, ухапіўшы за рогі. Мог нават збіць з ног вялікага дзіка з тых, што жывуць у балотах на поўначы. Народ Джунгляў, які раней баяўся Маўглі, паколькі ён меў вялікі розум, цяпер пачаў баяцца яго сілы, і калі Маўглі спакойна ішоў па сваіх справах, шэпт пра яго прыход расчышчаў перад ім лясныя сцежкі. I ўсё ж яго позірк заставаўся заўсёды лагодным. Нават калі ён біўся, яго вочы не палалі агнём, як у чорнай пантэры Багіры. Яго позірк станавіўся толькі больш уважлівым і ажыўленым, і гэта было незразумела нават для самой Багіры.
Аднойчы яна спытала пра гэта Маўглі. Ён засмяяўся і адказаў:
— Калі я прамахнуся на паляванні, дык бываю
злосны. Калі пагаладаю дні два, дык бываю вельмі злосны. Хіба па маіх вачах гэта не прыкметна?
— Рот у цябе галодны,— сказала яму Багіра,— a па вачах гэтага не відаць. На паляванні ты, ясі ці плаваеш — яны заўсёды адны і тыя ж, як камень У дождж і ў пагоду.
Маўглі ляніва зірнуў на пантэру з-пад доўгіх веек, і яна, як заўсёды, апусціла галаву. Багіра ведала, хто яе гаспадар.
Яны ляжалі на схіле гары высока над ракой Вайнгангай, і ранішнія туманы распасціраліся пад імі зялёнымі і белымі палосамі. Калі ўзышло сонца, гэтыя палосы туману ператварыліся ў хвалістае чырвона-залатое мора, потым узняліся ўгору, і нізкія, косыя промні леглі на сухую траву, дзе адпачывалі Маўглі з Багірай. Халодная пара набліжалася да канца, лістота на дрэвах завяла і пацямнела, і ад ветру ў ёй узнікаў сухі аднастайны шолах. Адзін маленькі лісток шалёна біўся аб галінку ад ветру. Гэта разбудзіла Багіру. Яна ўдыхнула ранішняе паветра з працяглым, глухім кашлем, перакулілася на спіну і пярэднімі лапамі ўдарыла па трапяткім лістку.
— Год прыйшоў да павароту,— сказала яна.— Джунглі рушылі ўперад. Набліжаецца Час Новых Прамоў. I лісток гэта ведае. Гэта вельмі добра!
— Трава яшчэ сухая,— адказаў Маўглі, вырываючы з карэннем пучок травы.— Нават Вясновае Вочка (маленькая чырвоная кветачка, падобная на васковы званочак),— нават Вясновае Вочка яшчэ не распусцілася... Багіра, ці да твару чорнай пантэры валяцца на спіне і біць лапамі па паветры, быццам лясной кошцы?
— Аоу!—адгукнулася Багіра. Відаць было, што яна думае пра штосьці іншае.
— Паслухай, ну ці да твару чорнай пантэры гэтак крыўляцца, кашляць, выць і качацца па траве? He забывайся, што мы з табой гаспадары джунгляў.
— Так, гэта праўда, я чую, дзіцяня.— Багіра
паспешліва перавярнулася і абтрэсла пыл са сваіх ускудлачаных чорных бакоў (яна якраз ліняла пасля зімы).— Вядома, мы з табой гаспадары джунгляў! Хто гэткі дужы, як Маўглі? Хто гэткі мудры?
Яе голас быў дзіўна працяглы, і Маўглі азірнуўся паглядзець, ці не смяецца з яго чорная пантэра, бо ў джунглях шмат слоў, гучанне якіх разыходзіцца з сэнсам.
— Я сказала, што мы з табой, вядома, гаспадары джунгляў,— паўтарыла Багіра.— Хіба я памылілася? Я не ведала, што дзіцяня больш не ходзіць па зямлі. Значыцца, яно лятае?
Маўглі сядзеў, абапёршыся локцямі на калені, і пазіраў на даліну, асветленую сонцам. Дзесьці ў лесе пад гарою птушка спрабавала хрыплым, фальшывым голасам першыя ноты сваёй вясновай песні. Гэта быў толькі цень паўнагучнай, пералівістай песні, якая разліецца па джунглях пазней. Але Багіра пачула яе.
— Гэта Ферао, чырвоны дзяцел,— сказала Багіра.— Ен памятае. Мне таксама трэба ўспомніць маю песню.— I яна пачала вуркатаць і напяваць сама сабе, час ад часу змаўкаючы і прыслухоўваючыся.
У джунглях Індыі поры года пераходзяць адна ў другую амаль непрыкметна. Іх як быццам усяго дзве: сухая і дажджлівая, але калі прыгледзецца да патокаў дажджу і воблакаў смецця і пылу, дык выявіцца, што ўсе чатыры пары года змяняюць адна адну ў належным парадку. Самае дзівоснае ў джунглях —. вясна, бо ёй не прыходзіцца ўкрываць голае, чыстае поле новай травой і кветкамі, ёй трэба прабіцца скрозь леташнюю, яшчэ зялёную лістоту, над якой злітавалася мяккая зіма, каб стомленая, напаўадзетая зямля зноў адчула сябе юнай і свежай. I вясна гэта робіць так хораша, што няма на свеце другой такой вясны, як у джунглях.
Настае дзень, калі ўсё ў джунглях блякне і самі пахі, якімі насычана цяжкае паветра, нібы ста-
рэюць і выдыхаюцца. Гэтага не растлумачыш, але гэта адчуваецца. Потым надыходзіць другі дзень, калі ўсе пахі новыя і чароўныя і зімовая поўсць сыходзіць у звяроў доўгімі злямчанымі шматкамі. Пасля гэтага выпадае іншы раз невялікі дожджык, і ўсе дрэвы, кусты, бамбук, мох і сакавітае лісце раслін, абудзіўшыся, ідуць у рост з шумам, які можна чуць. А за гэтым шумам і ўночы і ўдзень струменіцца нягучны гул. Гэта шум вясны, трапяткі гуд — не гудзенне пчол, і не цурчанне вады, і не вецер у вяршалінах дрэў, а голас прыгрэтага сонца, шчаслівага свету.