Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
88.88 МБ
Раней Маўглі заўсёды радаваўся змене пораў года. Гэта ён заўсёды прыкмячаў першае Вясновае Вочка глыбока ў гушчары травы і першую граду вясновых воблакаў, якую ў джунглях ні з чым не зблытаеш. Яго голас можна было пачуць уночы, пры святле зорак, у сырых нізінах, густа ўсыпаных кветкамі; там ён падпяваў хору вялікіх жаб або перадражніваў маленькіх соў-пярэваратняў, што вухкаюць усю вясновую ноч навылёт. Як і ўвесь яго народ, з чатырох пораў года ён выбіраў вясну для сваіх вандровак — проста дзеля асалоды бегаць, рассякаючы цёплае паветра, ад змяркання да ранішняй зоркі і вяртацца, рагочучы і задыхаючыся, у вянку са свежых кветак. Чацвёрка ваўчанят не кружыла разам з ім па джунглях — яна ішла спяваць песні з іншымі ваўкамі.
У жыхароў джунгляў бывае шмат клопатаў вясною, і Маўглі чуў, як яны рыкаюць, крычаць або свішчуць, гледзячы па тым, што належыць рабіць іхняй пародзе. Іх галасы гучаць тады не так, як у іншыя поры года, і гэта адна з прычын, чаму вясна называецца Часам Новых Прамоў.
Надышла першая раніца вясны, і паўлін Мор, пабліскваючы бронзай, сінню і золатам, абвясціў новыя пахі. Астатнія птушкі падхапілі яго покліч, і са скалаў над Вайнгангай Маўглі пачуў хрыплы
віск Багіры, падобны і на клёкат арла і на конскае ржанне.
Уверсе, сярод налітых сокам галін, крычалі і валтузіліся малпы.
Маўглі азіраўся навокал, але бачыў толькі, як насмешлівыя малпы дражняцца і скачуць сярод дрэў і як паўлін Мор танцуе ўнізе, на схіле гары, распусціўшы свой вясёлкавы хвост.
— У джунглях пахне па-новаму! — крыкнуў паўлін Мор.— Добрага палявання, Маленькі Брат! Чаму ж ты не адказваеш?
— Маленькі Брат, добрага палявання! — прасвістаў каршун Чыль, злятаючы ўніз разам са сваёй сяброўкай.
Абое яны праслізнулі пад самым носам у Маўглі, так што пучок пушыстых пер’яў злёгку закрануў яго.
Лёгкі вясновы дожджык — яго называюць Слановым Дожджыкам — прайшоў па джунглях пала сой з паўмілі і пакінуў за сабою намоклае і разгайданае маладое лісце і закончыўся падвойнай вя сёлкаю і лёгкім гулам грому. Вясновы шум перарваўся на хвілінку і прыціх, затое ўвесь Народ Джунгляў, здавалася, гаманіў разам.
Маўглі крыкнуў покліч Чарады, але ніводзін з чатырох ваўкоў не абазваўся. Яны былі далёка і не чулі яго, бо спявалі вясновыя песні разам з іншымі ваўкамі.
«Так,— сказаў сам сабе Маўглі, хоць у душы і разумеў, што праўда не на яго баку,— вось калі Дзікія Сабакі прыйдуць з Дэкана або Чырвоная Кветка пачне танцаваць у бамбуку, тады ўсе джунглі, хныкаючы, бягуць да Маўглі і называюць яго вялікімі, як слон, імёнамі. А цяпер, таму што запунсавела Вясновае Вочка, усе джунглі ашалелі, як шакал Табакі...»
Маўглі папаляваў у гэты вечар рана і еў мала, каб не пацяжэць перад вясновым бегам. Гэта была сапраўдная белая ноч, як яе называюць. Усе расліны з раніцы, здавалася, паспелі вырасці больш,
чым за месяц. 3 галінкі, якая напярэдадні была ў жоўтых лістках, закапаў сок, калі Маўглі зламаў яе. Мох густа кучаравіўся пад яго нагамі, вострыя краі маладой травы не рэзалі рук.
Маўглі гучна заспяваў ад вялікай радасці, пачынаючы свой бег. Гэта было больш за ўсё падобна на палёт, бо Маўглі выбраў доўгі схіл, які апускаўся да паўночных балотаў цераз густы зараснік, дзе пругкая глеба заглушала гук яго крокаў. Чалавек, выхаваны чалавекам, не раз спатыкнуўся б, выбіраючы дарогу пры падманлівым святле месяца, а ногі Маўглі, прывучаныя доўгімі гадамі жыцця ў лесе, неслі яго лёгка, як пёрка. Калі гнілы ствол або нябачны камень траплялі яму пад ногі, ён не запавольваў бегу і пераскокваў цераз іх без напружання, без намагання. Калі яму надакучвала бегчы па зямлі, ён, нібы малпа, хапаўся рукамі за моцную ліяну і хутчэй узлятаў, чым узлазіў, на верхнія тонкія галіны і падарожнічаў па дрэвавых дарогах, пакуль у яго не змяняўся настрой. Тады ён зноў спускаўся ўніз, да зямлі, па доўгай, аброслай лістамі дузе ліянаў.
Яму трапляліся яшчэ поўныя спёкі лагчыны, акружаныя вільготнымі скаламі, дзе цяжка было дыхаць ад душнага водару начных кветак; ліяны, спрэс усыпаныя квеценню; цёмныя прасекі, дзе святло месяца ляжала палосамі, правільнымі, як клеткі мармуровай падлогі; гушчарнікі, дзе малады зараснік быў яму па грудзі і быццам рукамі абдымаў яго за талію; вярпіыні ўзгоркаў, увянчаныя абломкамі скалаў, дзе ён пераскокваў з каме ня на камень над норамі перапалоханых лісіц. Да яго далятала слабае, далёкае «чух-чух» дзіка, які вастрыў іклы аб ствол, а праз некаторы час ён сустракаў і самога звера, што ў адзіноце з пенай на храпе і палаючымі вачамі рваў і раздзіраў рыжую кару дрэва. A то ён зварочваў убок, пачуўшы стук рагоў, вурчанне і пыхканне, і пралятаў паўз двух раз’юшаных буйвалаў. Яны пагойдваліся ўзад і ўперад, угнуўшы галовы, усе ў палосках крыві,
якая пры святле месяца здаецца чорнай. Або дзенебудзь каля рачнога броду ён чуў рык Джакалы, кракадзіла, які рыкае, як бугай. А іншы раз яму здаралася патрывожыць клубок ядавітых змей, але, перш чым яны паспявалі кінуцца на Маўглі, ён ужо ўцякаў прэч па бліскучай рачной гальцы і зноў паглыбляўся ў лес.
Так ён бег гэтай ноччу, то спяваючы, то пакрыкваючы, і адчуваў сябе самым шчаслівым у джунглях, пакуль пах кветак не сказаў яму, што блізка балоты,— а яны знаходзіліся куды далей самых далёкіх лясоў, у якія ён звычайна хадзіў на паляванне.
I тут таксама чалавек, выхаваны чалавекам, праз тры крокі праваліўся б з галавой у дрыгву, але ў Маўглі нібыта былі вочы на нагах, і гэтыя ногі неслі яго з купіны на купіну і з астраўка на зыбкі астравок, не просячы дапамогі ў вачэй. Ен кіраваўся да сярэдзіны балота, успуджваючы на бягу дзікіх качак, і там сеў на аброслы мохам ствол, што тырчаў з чорнай вады.
Усё балота навокал Маўглі не спала, бо ў вясновую пару птушыны народ спіць вельмі чуйна і чародкі птушак лунаюць над балотам усю ноч навылёт. Але ніхто не прыкмячаў Маўглі, які сядзеў сярод высокага трыснягу, напяваў песню без слоў і разглядваў цвёрдыя падэшвы смуглых ног, шукаў старую стрэмку.
Дзікая буйваліца ў трыснягу прыўзнялася на калені і чмыхнула:
— Чалавек!
— У-у! — сказаў дзікі буйвал Меса (Маўглі было чуваць, як ён варочаецца ў гразі).— Гэта не чалавек. Гэта ўсяго толькі безвалосы воўк з Сіянійскай Чарады. У гэткія ночы ён заўсёды бегае ўзад і ўперад.
— У-у! — адказала буйваліца і зноў нагнула галаву да травы.— А я думала, што гэта чалавек.
— Кажу табе, што не. О Маўглі, хіба тут небяспечна? — зарыкаў Меса.
— «О Маўглі, хіба тут небяспечна!» — перадражніў яго хлопчык.— Толькі пра адно і думае Меса: ці небяспечна тут? Апрача Маўглі, які бегае ўзад і ўперад па лесе і пільнуе вас, ніхто ні аб чым не думае!
Маўглі не ўтрымаўся ад спакусы: падкраўся з-за трыснягу да буйвала і кальнуў яго вастрыём нажа. Вялізны, увесь абліты граззю буйвал выскачыў з лужыны з такім грукатам, нібы побач разарваўся снарад, а Маўглі зарагатаў так, што ажно прысеў.
— Расказвай цяпер, як безвалосы воўк з Сіянійскай Чарады пасвіў цябе, Меса! — крыкнуў ён.
— Воўк? Ты? — чмыхнуў буйвал, месячы нагамі гразь.— Усе джунглі ведаюць, што ты пасвіў свойскую жывёлу. Ты гэтакі ж хлапчук, як тыя, што крычаць у пыле вунь там, на засеяных палетках. Ты — воўк з джунгляў! Хіба паляўнічы будзе поўзаць, як змяя, сярод п’явак і дзеля жарту, які да твару толькі шакалу, няславіць мяне перад сяброўкай? Выходзь на цвёрдую зямлю.і я... я...— Буйвал гаварыў з пенай па-над ротам, бо на ўсе джунглі няма звера больш запальчывага.
Маўглі.з тым жа выразам вачэй пазіраў, як сапе і чмыхае буйвал. Калі стала магчыма што-небудзь пачуць скрозь шум ад пырскаў, якія ляцелі на ўсе бакі, ён спытаў:
— Якая чалавечая чарада жыве тут, каля балота, Меса? Гэтых джунгляў я не ведаю.
— Ідзі на поўнач! — зароў сярдзіта буйвал, бо Маўглі кальнуў яго даволі моцна.— Гэтак жартуюць каровіны пастухі! Ідзі раскажы пра гэта ў вёсцы каля балота.
— Чалавечая чарада не любіць слухаць пра джунглі, ды я і сам думаю, што лішняя драпіна на тваёй шкуры — не такая важнасць, каб пра яе расказваць. А ўсё ж я пайду пагляджу на гэтую вёску. Ага, пайду! Супакойся! He кожную ноч Гаспадар Джунгляў прыходзіць пасвіць цябе.
Ен пераступіў на дрыгвяністы край балота, доб-
ра ведаючы, што буйвал не кінецца туды за ім, і пабег далей, смеючыся з яго гневу.
— Вунь там зорка сядзіць над самай зямлёй, сказаў ён і пільна прыгледзеўся да яе, склаўшы далоні трубкай.— Клянуся буйвалам, які выкупіў мяне, гэта Чырвоная Кветка, тая самая Чырвоная Кветка, каля якой я ляжаў яшчэ да таго, як трапіў у Сіянійскую Чараду! А цяпер я ўсё бачыў, і трэба канчаць мой бег.
Балота пераходзіла ў шырокую лугавіну, дзе мігцеў агеньчык. Ужо вельмі даўно Маўглі пера стаў цікавіцца справамі людзей, але ў гэтую ноч мігценне Чырвонай Кветкі вабіла яго да сябе, нібы новая здабыча.
— Пагляджу,— сказаў ён сабе,— ці вельмі змянілася чалавечая чарада.
Забыўшы пра тое, што ён не ў сябе ў джунглях, дзе можа рабіць усё, што ўздумаецца, Маўглі бесклапотна ступаў па ўсыпанай расой траве, пакуль не дайшоў да той хаціны, дзе гарэў агеньчык. Тры-чатыры сабакі ўзнялі брэх,— Маўглі быў ужо на ўскраіне вёскі.
— Хо! — сказаў Маўглі, бясшумна сядаючы і пасылаючы ім у адказ воўчае глухое бурчанне, якое адразу ўціхамірыла сабак.— Што будзе, тое будзе, Маўглі, што табе да бярлогаў чалавечай чарады?
Ен пацёр губы, бо ўспомніў пра той камень, які рассек іх шмат гадоў назад, калі другая чалавечая чарада прагнала яго ад сябе.
Дзверы хаціны адчыніліся, і на парозе з’явілася жанчына. Яна ўзіралася ў цемру. Заплакала дзіця, жанчына павярнулася да яго і сказала:
— Спі! Гэта проста шакал разбудзіў сабак. Хутка развіднее.
Маўглі, седзячы ў траве, задрыжаў, быццам у ліхаманцы. Ён добра памятаў гэты голас, але, каб ведаць пэўна, крыкнуў нягучна, сам дзівячыся, як лёгка чалавечая мова вярнулася да яго:
— Месуа! О Месуа!
— Хто мяне кліча? — спытала жанчына дрыготкім голасам.
Хіба ты забыла? — сказаў Маўглі: у горле ў яго перасохла пры гэтых словах.
— Калі гэта ты, скажы, якое імя я дала Ta66? — Яна прычыніла дзверы і схапілася рукою за грудзі.
— Натху! О Натху! — адказаў Маўглі, бо, як вы памятаеце, гэтым іменем назвала яго Месуа, калі ён упершыню прыйшоў у чалавечую чараду.