Маўглі
Рэдзьярд Кіплінг
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
— Прабачце, калі ласка! — сказаў Слонік вельмі далікатна.— Ці не сустракаўся вам дзенебудзь недалёка адгэтуль Кракадзіл? Тут так лёгка заблудзіцца.
— Ці не сустракаўся мне Кракадзіл? — злосна перапытаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.— Знайшоў пра што пытацца!
— Прабачце, калі ласка! — казаў далей Слонік.— Ці не можаце вы сказаць мне, што есць Кракадзіл у абед?
Тут Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, не мог ужо больш стрымацца, хуценька раскруціўся і велізарным хвастом даў Слоніку грымака.
А хвост y яго быў як цэп і ўвесь пакрыты лускою.
— Вось дык дзіва! — сказаў Слонік.— Мала таго, што мой бацька біў мяне, і мая маці біла мяне, і мой дзядзька біў мяне, і мая цётка біла мяне, і другі мой дзядзька, Павіян, біў мяне, і другая цётка, Бегемоціха, біла мяне, і ўсе як ёсць білі мяне за страшэнную маю дапытлівасць,— тут, як бачу я, пачынаецца тая ж самая гісторыя.
I ён вельмі ветліва развітаўся з Двухкаляровым Пітонам, Скалістым Змеем, дапамог яму зноў абкруціцца вакол скалы і пайшоў сабе далей; хоць яму нямала ўсыпалі, ён не вельмі дзівіўся гэтаму, а зноў узяўся за дыні і зноў кідаў шкарлупіну на зямлю,— бо, паўтараю, чым бы ён яе падымаў? — і хутка напаткаў нейкае бервяно, якое валялася каля самага берага соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо, акружанай дрэвамі, што наганяюць трасцу.
Але на самай справе, мой мілы хлопчык, гэта было не бервяно, гэта быў Кракадзіл. I падміргнуў Кракадзіл адным вокам — вось так!
— Прабачце, калі ласка!—звярнуўся да яго Слонік вельмі ветліва.— Ці не здаралася вам сустрэць дзе-небудзь блізка ў гэтых мясцінах Кракадзіла?
Кракадзіл падміргнуў другім вокам і высунуў напалавіну свой хвост з вады. Слонік (зноў-такі вельмі ветліва!) адступіўся назад, бо новыя грымакі не цікавілі яго.
— Падыдзі бліжэй, мая крошка! — сказаў Кракадзіл.— Табе, уласна кажучы, навошта гэта патрэбна?
— Прабачце, калі ласка! — сказаў Слонік вельмі ветліва.— Мой бацька біў мяне, і мая маці біла мяне, мая даўганогая цётка Страусіха біла мяне, і мой даўганогі дзядзька Жыраф біў мяне, мая другая цётка, тоўстая Бегемоціха, біла мяне, і другі мой дзядзька, калматы Павіян, біў мяне, і Пітон Двухкаляровы, Скалісты Змей, вось толькі
што біў мяне балюча-балюча і цяпер — не ў крыўду хай вам будзе сказана — я не хацеў бы, каб мяне білі зноў.
— Падыдзі сюды, мая крошка,— сказаў Кракадзіл,— бо я і ёсць Кракадзіл.
I ён заплакаў кракадзілавымі слязамі, каб паказаць, што ён і сапраўды Кракадзіл.
Слонік страшэнна ўзрадаваўся. У яго захапіла дух, ён упаў на калені і крыкнуў:
Вось вы мне і трэба! Я гэтулькі дзён шукаю вас! Скажыце мне, калі ласка, хутчэй, што вы ясце Ў абед?
— Падыдзі бліжэй, мой маленькі, я шапну табе •на вушка.
Слонік нагнуў галаву блізка-блізка да зубастай, ікластай кракадзілавай пашчы, і Кракадзіл схапіў яго за маленькі носік, які да гэтага самага тыдня, да гэтага самага дня, да гэтай самай гадзіны, да гэтай самай хвіліны быў ніколькі не болыны за чаравік.
— Мне здаецца,— сказаў Кракадзіл, і сказаў гэта скрозь зубы, вось так: — мне здаецца, што сёння на першую страву ў мяне будзе малады Слонік.
Слоніку, мой мілы хлопчык, гэта страшэнна не спадабалася, і ён сказаў праз нос:
— Пуздзідзе бядзе, бдзе вельмі балідзь! (Пусціце мяне, мне вельмі баліць!)
Тут Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, кінуўся са скалы і сказаў:
— Калі ты, о мой юны дружа, зараз жа не падасіся назад, колькі хопіць у цябе тваёй сілы, то мая думка такая, што не паспееш ты сказаць «раз, два, тры!>, як, у выніку тваёй гутаркі з гэтым скураным мяшком (так ён велічаў Кракадзіла), ты трапіш туды, у той празрысты струмень...
Двухкаляровыя Пітоны, Скалістыя Змеі, заўсёды гавораць вось так.
Слонік сеў на заднія ножкі і пачаў цягнуць. Ен цягнуў, і цягнуў, і цягнуў, і нос у яго пачаў вы-
цягвацца. А Кракадзіл адступіў далей у ваду, успеніў яе, нібы ўзбітыя вяршкі, цяжкімі ўдарамі свайго хваста, і таксама цягнуў, і цягнуў, і цягнуў.
I нос у Слоніка выцягваўся, і Слонік растапырыў усе чатыры нагі, такія маленечкія слановыя ножкі, і цягнуў, і цягнуў, і цягнуў, і нос у яго ўсё выцягваўся. I Кракадзіл біў хвастом, нібы вяслом, і таксама цягнуў, і цягнуў, і чым больш ён цягнуў, тым даўжэй выцягваўся ў Слоніка нос, і балюча было гэтаму носу страшэн н н-н-на!
I раптам Слонік адчуў, што ножкі яго заслізгалі па зямлі, і ён закрычаў праз нос, які зрабіўся ў яго амаль што пяць футаў даўжынёю:
— Хобідзь! Пакідзьце! Я больш дзе ба гу!
Пачуў гэта Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, кінуўся ўніз са скалы, абкруціўся двайным вузлом вакол задніх ног Слоніка і сказаў:
— О, нявопытны і легкадумны падарожны! Мы павінны напружыцца колькі можна, бо ўражанне ў мяне такое, што гэты ваенны карабель з жывым вінтом і браніраванай палубай,— так велічаў ён Кракадзіла,— хоча загубіць тваё будучае...
Двухкаляровыя Пітоны, Скалістыя Змеі, заўсёды гавораць так.
I вось цягне Змей, цягне Слонік, але цягне і Кракадзіл. Цягне, цягне, але таму што Слонік і Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, цягнуць мацней, то Кракадзіл урэшце выпусціў носік Слоніка і адляцеў назад з такім плёскатам, што чуваць было па ўсёй Лімпапо.
А Слонік як стаяў, так і сеў і вельмі балюча выцяўся, але ўсё ж паспеў сказаць Двухкаляроваму Пітону, Скалістаму Змею, дзякуй, хоць, праўду сказаць, яму было не да таго: трэба было хутчэй заняцца выцягнутым носам — абгарнуць яго халаднаватымі лістамі бананаў і апусціць у ваду соннай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо, каб ён хоць крыху астыў.
— Навошта ты гэта робіш? — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.
— Выбачайце, калі ласка,— сказаў Слонік,— нос у мяне страціў ранейшы выгляд, і я чакаю, каб ён зноў зрабіўся кароценькі.
— Доўга ж .табе прыйдзецца чакаць,— сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.— Проста дзіўна, як некаторыя не разумеюць сваёй выгады!
Слонік прасядзеў над Вадою тры дні і ўсё чакаў, ці не зробіцца яго нос карацейшым. Але нос не рабіўся карацейшым, і — мала таго — з-за гэтага носа вочы ў Слоніка зрабіліся крыху касымі.
Таму што, мой мілы хлопчык, ты, спадзяюся, ужо здагадаўся, што Кракадзіл выцягнуў Слоніку нос у самы сапраўдны хобат — якраз такі, якія ёсць у цяперашніх Сланоў.
Пад канец трэцяга дня прыляцела якаясьці муха і ўкусіла Слоніка за плячо, і ён, сам не заўважаючы, што робіць, падняў хобат, стукнуў хобатам муху — і забіў яе насмерць.
— Вось табе і першая выгада! — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.— Ну, памяркуй сам: мог бы ты зрабіць што-небудзь такое сваім ранейшым маленечкім носам? Дарэчы, ці не хочаш есці?
I Слонік, сам не ведаючы, як у яго гэта атрымалася, пацягнуўся хобатам да зямлі, сарваў добры пучок травы, шлёпнуў ім аб пярэднія ногі, каб сцерушыць з яго пыл, і зараз жа сунуў сабе ў рот.
— Вось табе і другая выгада! — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.—• Паспрабаваў бы ты зрабіць гэта сваім ранейшым маленечкім носам! Дарэчы, ці заўважыў ты, што сонца пачало надта прыпякаць?
— Бадай што і так! — сказаў Слонік.
I, сам не ведаючы, як у яго гэта атрымалася, зачэрпнуў сваім хобатам з соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо ілу і шлёпнуў яго сабе на галаву; іл расплыўся мокрай аладкай, і за вушы Слоніку пацяклі цэлыя ручаі вады.
— Вось табе трэцяя выгада! — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.— Паспрабаваў бы ты зрабіць гэта сваім ранейшым маленечкім носам! I, дарэчы, што ты цяпер думаеш наконт грымакоў?
— Выбачайце, калі ласка,— сказаў Слонік,— але я, сапраўды, не люблю грымакоў.
— А ўсыпаць каму-небудзь іншаму? — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.
— Гэта я з радасцю! — сказаў Слонік.
— Ты яшчэ не ведаеш свайго носа! — сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей.— Гэта проста скарб, а не нос. Усыпле каму хочаш.
— Дзякуй вам,— сказаў Слонік,— я прыму гэта да ведама. А цяпер мне пара дамоў. Я пайду да мілых сваякоў і праверу мой нос.
I пайшоў Слонік па Афрыцы, забаўляючыся і памахваючы хобатам.
Захочацца яму фруктаў — ён зрывае фрукты проста з дрэва, а не стаіць і не чакае, як раней, каб яны зваліліся на зямлю.
Захочацца яму траўкі — ён ірве яе проста з зямлі, а не бухаецца на калені, як бывала.
Мухі назаляюць яму — ён сарве з дрэва галінку і махае ёю, як веерам. Прыпякае сонца — ён апусціць свой хобат у раку, і вось на галаве ў яго халодная, мокрая нашлёпка. Сумна яму аднаму бадзяцца без справы па Афрыцы — ён іграе хобатам песні, і хобат у яго званчэйшы за сотню медных труб.
Ён знарок звярнуў з дарогі, каб адшукаць таўстуху Бегемоціху, добра ўсыпаць ёй і праверыць, ці праўду сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, пра яго новы нос. Набіўшы Бегемоціху, ён пайшоў па ранейшай дарозе і падбіраў з зямлі тыя шкарлупіны дыняў, якія раскідваў па дарозе да Лімпапо,— бо ён быў Ахайным Таўстаскурым.
Сцямнела ўжо, калі ў адзін прыгожы вечар ён прыйшоў дамоў да сваіх мілых сваякоў. ён згарнуў хобат у кальцо і сказаў:
— Добры вечар! Як маецеся?
Яны страшэнна ўзрадаваліся яму і зараз жа ў адзін голас сказалі:
— Хадзі, хадзі сюды, мы дамо табе грымакоў за нясцерпную тваю дапытлівасць.
Эх вы! — сказаў Слонік.— Многа вы разумееце ў грымаках! Вось я дык сапраўды разумею ў гэтай справе. Хочаце, пакажу?
I ён разгарнуў свой хобат, і зараз жа два яго мілыя брацікі паляцелі ад яго дагары нагамі.
— Клянёмся бананамі!—закрычалі яны.— Дзе гэта ты так навастрыўся і што ў цябе такое з носам?
— Гэты нос у мяне новы, і даў мне яго Кракадзіл на соннай, смуроднай, мутна-зялёнай рацэ Лімпапо,— сказаў Слонік.— Я завёў з ім гутарку пра тое, што ён есць у абед, і ён падарыў мне на памяць новы нос.
— Брыдкі hoc! — сказаў валасаты, калматы дзядзька Павіян.
— Можа, і так,— сказаў Слонік,— але карысны!
I ён схапіў валасатага дзядзьку Павіяна за валасатую нагу, разгайдаў і закінуў яго ў асінае гняздо.
I так расхадзіўся гэты сярдзіты Слонік, што набіў усіх сваіх мілых сваякоў. Біў ён іх, біў, так што ім горача зрабілася. Тыя вытрашчылі на яго вочы ад здзіўлення. Ен выскуб у даўгавязай цёткі Страусіхі ледзь не ўсё пер’е з хваста; ён ухапіў даўганогага дзядзьку Жырафа за заднюю нагу і павалок яго па цярновых кустах; з гіканнем пачаў ён пускаць пузыры прама ў вуха сваёй тоўстай цётцы Бегемоцісе, калі тая драмала ў вадзе пасля абеду, але нікому не дазваляў крыўдзіць птушку Калакола.