• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    — А як жа Багіра і буйвал, які выкупіў Ma­ne?— сказаў Маўглі.— Мне не хацелася б...
    Яго словы былі перапынены рыкам і трэскам у гушчары пад гарою, і з’явілася Багіра, лёгкая, дужая і грозная, як заўсёды.
    — Вось чаму,— сказала пантэра, выстаўляючы акрываўленую правую лапу,— вось чаму я не прыходзіла. Паляванне было доўгае, але цяпер ён ляжыць забіты ў кустах, той буйвал, які вызваліць цябе, Маленькі Брат. Усе даўгі сплачаны цяпер поўнасцю. Што ж датычыцца астатняга, дык я скажу тое самае, што і Балу.— Яна лізнула нагу Маўглі.— He забывай, што Багіра любіла цябе! — крыкнула яна і скачкамі памчалася прэч.
    Каля падножжа ўзгорка яна зноў крыкнула моцна і працягла:
    — Добрага палявання на новай дарозе, Гаспадар Джунгляў! He забывай, што Багіра любіла цябе.
    — Ты чуў? — сказаў Балу.— Больш нічога не будзе. Ідзі цяпер, але спачатку падыдзі да мяне. О мудрае Маленькае Жабянятка, падыдзі да мяне!
    — Нялёгка скідваць скуру,— сказаў Каа.
    А Маўглі ў гэты час рыдаў і рыдаў, уткнуўшыся галавою ў бок сляпога мядзведзя і абняўшы яго за шыю, а Балу ўсё стараўся лізнуць яго ногі.
    — Зоркі радзеюць,— сказаў Шэры Брат, нюхаючы перадсвітальны ветрык.— Дзе мы заляжам сёння? Ад гэтага часу мы пойдзем па новай дарозе.
    I гэта — апошняе з апавяданняў пра Маўглі.
    КЛЗКІ
    АДКУЛЬ У KITA ТАКАЯ ГЛОТКА
    Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў-быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з’есць. Разявіць рот, гам — і гатова!
    Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка-Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькі тым і ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост і сказаў:
    — Есці хачу!
    I маленькая хітранькая Рыбка сказала яму маленькім хітранькім голасам:
    — Ці каштавала ты чалавека, высакароднае і велікадушнае стварэнне?
    — He,— адказаў Кіт.— А які ён на смак?
    — Вельмі смачны,— сказала Рыбка.— Смачны, ды толькі крыху калючы.
    — Ну, дык прынясі мне іх сюды з паўдзесятка,— сказаў Кіт і так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.
    — Хопіць табе і аднаго! — сказала Малютка-
    Колюшка.— Плыві да саракавога градуса паўночнай шыраты і да пяцідзесятага градуса заходняй даўгаты (гэтыя словы чарадзейныя), і ты ўбачыш сярод мора плыт. На плыце сядзіць Марак. Яго карабель пайшоў на дно. Толькі і адзення на ім, што сінія палатняныя штаны ды падцяжкі (не забудзься пра гэтыя падцяжкі, мой хлопчык!) ды паляўнічы нож. Але я павінна сказаць табе па праўдзе, што гэты чалавек вельмі знаходлівы, разумны і адважны.
    Кіт памчаўся што было сілы. Плыў, плыў і даплыў куды сказана: да пяцідзесятага градуса заходняй даўгаты і саракавога градуса паўночнай шыраты. Бачыць, і праўда: пасярод мора — плыт, на плыце — Марак, і болей нікога. На Мараку сінія палатняныя штаны ды падцяжкі (глядзі ж, мой мілы хлопчык, не забудзься пра падцяжкі!) ды збоку каля пояса паляўнічы нож, і болей нічога. Сядзіць Марак на плыце, а ногі звесіў у ваду. (Яго мама дазволіла яму боўтаць голымі нагамі ў вадзе, інакш ён не боўтаў бы, бо ён быў вельмі разумны і адважны.)
    Рот у Кіта разяўляўся ўсё шырэй, і шырэй, і шырэй і разявіўся ледзь не да самага хваста. Кіт праглынуў і Марака, і яго плыт, і яго сінія палатняныя штаны, і падцяжкі (калі ласка, не забудзься пра падцяжкі, мой мілы!), і нават паляўнічы нож. Усё правалілася ў тую цёплую і цёмную камору, якая завецца страўнікам Кіта. Кіт аблізнуўся — вось так! — і тры разы павярнуўся на хвасце.
    Але як толькі Марак, які быў вельмі разумны і адважны, апынуўся ў цёмнай і цёплай каморы, якая завецца страўнікам Кіта, ён давай куляцца, брыкацца, кусацца, біць, малаціць, і ляпаць, і тупаць, і стукаць, брынчаць, і ў такім непадыходзячым месцы пачаў скакаць гапака, што Кіт адчуў сябе вельмі кепска. (Спадзяюся, ты не забыўся пра падцяжкі?)
    I сказаў ён Малютцы-Колюшцы:
    — He падабаецца мне чалавек, не па густу. У мяне ад яго ікаўка. Што рабіць?
    — Ну, дык скажы яму, каб выскачыў вон,— параіла Малютка-Колюшка.
    Кіт крыкнуў у свой жа рот:
    — Гэй ты, выходзь! I, глядзі, паводзь сябе як трэба. У мяне праз цябе ікаўка.
    — Ну не! — сказаў Марак.— Мне і тут добра! Вось калі ты завязеш мяне да маіх родных берагоў, да белых скал Англіі, тады я, можа, падумаю, выходзіць мне ці аставацца.
    I ён яшчэ мацней затупаў нагамі.
    — Нічога не зробіш, вязі яго дадому,— сказала хітрая Рыбка Кіту.— Я ж казала табе, што ён вельмі разумны і адважны.
    Кіт паслухаўся і пусціўся ў дарогу. Ен плыў, і плыў, і плыў, працуючы ўсю дарогу хвастом і двума плаўнікамі, хоць яму вельмі перашкаджала ікаўка.
    Нарэшце ўдалечыні паказаліся белыя скалы Англіі. Кіт падплыў да самага берага і пачаў разяўляць сваю пашчу ўсё шырэй, і шырэй, і шырэй, і шырэй — і сказаў Чалавеку:
    — Пара выходзіць. Перасадка. Бліжэйшыя станцыі: Вінчэстэр, Ашуэлот, Нашуа, Кіні і Фічбара.
    Ледзь ён сказаў: «Фіч!» — з рота ў яго выскачыў Марак. Гэты Марак і сапраўды быў вельмі разумны і адважны. Седзячы ў жываце ў Кіта, ён не траціў марна часу: ножыкам пашчапаў свой плыт на тонкія лучынкі, склаў іх крыж-накрыж і моцна звязаў падцяжкамі (цяпер ты разумееш, чаму табе не трэба было забываць пра падцяжкі!), і ў яго атрымалася рашотка, якой ён і загарадзіў Кіту горла. Пры гэтым ён сказаў чароўныя словы. Ты гэтых слоў не чуў, і я з прыемнасцю скажу іх табе. Ен сказаў:
    — Паставіў я рашотку, Кіту заткнуў я глотку.
    3 гэтымі словамі ён скочыў на бераг, на дробныя каменьчыкі, і пайшоў да сваёй Мамы, якая дазваляла яму хадзіць па вадзе басанож. Потым ён ажаніўся і быў вельмі шчаслівы. Кіт таксама ажаніўся і таксама быў вельмі шчаслівы. Але ад гэтага дня і на векі вечныя ў яго ў горле стаяла рашотка, якую ён не мог ні праглынуць, ні выплюнуць. Праз гэтую рашотку да яго ў горла трапляла толькі дробная рыбка. Вось чаму ў наш час Кіты ўжо не глытаюць людзей. Яны не глытаюць нават маленькіх хлопчыкаў і маленькіх дзяўчынак.
    А хітрая Рыбка паплыла і схавалася ў твані пад самым парогам Экватара. Яна думала, што Кіт раззлаваўся, і баялася паказацца яму на вочы.
    Марак узяў з сабою свой паляўнічы нож. Сінія палатняныя штаны былі па-ранейшаму на ім, калі ён крочыў па каменьчыках каля самага мора. Але падцяжак на ім ужо не было. Яны асталіся ў горле ў Кіта. Імі былі звязаны лучынкі, з якіх Марак зрабіў рашотку. Вось і ўсё. Гэта й казцы канец.
    Калі ў вокнах каюты Зялёная цьма, I пырскі ўзлятаюць Да труб, I ўстаюць памінутна To hoc, то карма, А слуга, што падносіць вам Суп, Нечакана так валіцца У куб,—
    Калі хлопчык ад рання Неадзеты сядзіць I мяшком на падлозе Яго нянька ляжыць, Калі хвалі страшэнна Равуць за кармой I ніхто не смяецца, He п’е і не есць,—
    Вось тады для нас ясна, Што значаць сабой: Сорак Норд, Пяцьдзесят Вест!
    ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ
    Вось яшчэ адна казка, і ў ёй я хачу расказаць, чаму на спіне ў Вярблюда такі вялікі горб.
    У самыя першыя гады, даўно-даўно, уся зямля была новенькая, толькі што зробленая. Жывёлы з першых жа дзён пачалі служыць Чалавеку. Але ў Страшэнна-Панурай Пустыні жыў СтрашэннаПануры Вярблюд, які і не думаў працаваць. Ен еў сухія калючкі, жорсткія галінкі, тамарыск, цярноўнік і карў, але працаваць нізашто не хацеў,— такі несумленны гультай! I што б ні казалі яму, ён на ўсё адказваў:
    — Гррб!
    Толькі «Гррб» — і болей нічога.
    Вось аднойчы, у панядзелак раніцой, прыйшоў да яго Конь. На спіне ў Каня было сядло. У зубах вуздэчка.
    — Вярблюд, а Вярблюд! — сказаў ён.— Ідзі да Чалавека і пачні бегаць трушком, як бегаем мы.
    — Гррб! — адказаў Вярблюд, а Конь пайшоў да чалавека і расказаў яму ўсё.
    Неўзабаве пасля гэтага да Вярблюда прыйшоў Сабака. У яго ў зубах была палка. Ен прыйшоў і сказаў:
    — Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека, навучыся хадзіць разам з ім на паляванне, як мы.
    — Гррб! — адказаў Вярблюд, а Сабака пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
    Неўзабаве пасля гэтага прыйшоў да Вярблюда Бык. У Быка на шыі было ярмо. Ён сказаў:
    Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека і ары зямлю, як аром мы.
    — Гррб! — адказаў Вярблюд, а Бык пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
    Увечары Чалавек паклікаў Каня, Сабаку і Быка і сказаў:
    — Конь, Сабака і Бык, мне вельмі вас шкада (свет жа быў зусім яшчэ новы!), але звер, які крычыць «гррб» у Пустыні, не здольны ні да якой работы, а то б ён даўно прыйшоў да мяне. Хай сабе жыве ў сваёй Пустыні, я не крану яго, але вам давядзецца працаваць удвая больш — і за сябе і за яго.
    Тады Конь, Сабака і Бык вельмі раззлаваліся (свет жа быў яшчэ вельмі новы!). Яны пайшлі да самага краю Пустыні і пачалі голасна абмяркоўваць, што ім рабіць, і брахалі, і ржалі, і мычалі.
    Да іх падышоў Вярблюд — несумленны гультай! — і, ляніва перажоўваючы сухую траву, пачаў насміхацца з іх. Потым ён сказаў «гррб» і пайшоў далей.
    Міма іх па дарозе імчаўся ў хмары пылу Джын, Уладар Усіх Пустынь. Ен спыніўся пагутарыць з Канём, Сабакам і Быком.
    — Уладар Усіх Пустынь! — сказаў Конь.— Хто мае права гультайнічаць, калі свет такі новы і ў ім яшчэ так многа работы?
    — Ніхто,— адказаў Джын.
    — А вось,— сказаў Конь,— у тваёй Страшэнна-Панурай Пустыні жыве Страшэнна-Пануры Звер, з доўгай шыяй, з доўгімі нагамі, які ад самай раніцы, ад панядзелка, не падумаў узяцца за рабо ту. He хоча бегаць трушком — нізашто!
    — Ф’ю! — свіснуў Джын.— Ды гэта мой Вярблюд, клянуся золатам Аравійскіх пустынь! Што ж ён кажа?
    — Ён кажа адно слова «гррб»,— сказаў Сабака.— «Гррб» — і болей нічога. I не хоча памагаць Чалавеку на паляванні.
    — А што яшчэ ён кажа? — спытаў Джын.
    — Болей нічога, толькі «Грбб», і не хоча араць,— адказаў Бык.
    — Вельмі добра! — ускрыкнуў Джын.— Пачакайце хвілінку, я зараз пакажу яму «Грбб»!
    Ён захінуўся ў свой плашч з пылу і памчаўся ў Пустыню. Там ён знайшоў Вярблюда. Той стаяў і любаваўся сваім адлюстраваннем у лужыне — несумленны гультай.
    — Мой хітры даўганогі дружа,—сказаў Джын.— Я чуў, што ты не хочаш працаваць у нашым новым-навюсенькім свеце. Што гэта такое?
    — Гррб! — адказаў Вярблюд.
    Джын сеў на пясок і, абапёршыся падбародкам на руку, пачаў чараваць, а Вярблюд стаяў і хоць бы што: любаваўся сваім адлюстраваннем у лужыне.