Маўглі
Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1994
— Конь, Бык і Сабака працавалі ад самай раніцы, ад панядзелка, і працавалі болей, чым трэба, таму што ты такі несумленны гультай,— сказаў Джын.
I ён зноў абапёрся рукою на падбародак і чараваў далей.
— Гррб! — паўтарыў Вярблюд.
— I як табе не надакучыць гэтае слова? Каторы раз ты яго паўтараеш? Несумленны гультай, я хачу, каб ты працаваў.
— Гррб! — паўтарыў Вярблюд.
I раптам спіна, якой ён так ганарыўся, пачала ў яго пухнуць, і пухла, і пухла, пакуль у яго не вырас вялізны цвёрды горб.
— Палюбуйся! — сказаў Джын.— Гэта той самы «Гррб», пра які ты толькі і гаворыш. Ён вырас у цябе таму, што ты — несумленны гультай. Работа пачалася ад панядзелка, сёння чацвер, а ты да гэтага часу яшчэ не ўзяўся за работу. Але цяпер ты пачнеш працаваць!
— Як жа буду я працаваць, калі ў мяне вялізны Гррб? — запытаў Вярблюд.
— А гэта табе ў пакаранне!— адказаў Джын.— За тое, што ты прагуляў трое сутак. Але цяпер ты можаш працаваць тры дні без усякай яды, бо ты будзеш есці свой уласны Гррб. Жыў жа ты тры дні адным толькі «Грбб». Пасля гэтага, я спадзяюся, ты не будзеш казаць, што я пра цябе не клапачуся. А цяпер выбірайся з Пустыні, ідзі да Каня, Сабакі і Быка і, глядзі, паводзь сябе добра.
I пайшоў Вярблюд са сваім гарбом да Каня, Сабакі і Быка. I да гэтага часу ён цягае на спіне свой горб (мы не кажам ужо «Грбб», мы кажам «горб», каб не пакрыўдзіць Вярблюда), і да гэтага часу ён не можа нагнаць трох дзён, якія ён прагуляў напачатку, калі зямля была новая, і да гэтага часу не можа навучыцца, як трэба сябе паводзіць.
Горб
Вярблюджы,
Непрыгожы дужа,
Бачыў я у звярынцы не раз.
Ды горб.
Самы брыдкі,
Расце ўвачавідкі,
Расце у мяне і ў вас.
Ва ўсіх,
Хто ў працы марудны,
Нямыты, нячэсаны, брудны,—
Узвысіцца
Горб,
Нябачны горб,
Страшэннаю чорнай грудай.
Мы спім да паўдня I ў свята і ў будні, Прачнёмся — і свет нам нямілы, Мы мяўкаем, брэшам, Ўставаць не жадаем, Злуемся на губку і мыла.
Скажыце, куды
Ўцячы ад бяды,
Дзе ўтоіце горб свой жахлівы, Нябачаны
Горб,
Агіднейшы
Горб,
Калматае, чорнае дзіва!
Махніце рукой, Забудзьце спакой:
Узяцца вам час за работу, He кіснуць, не спаць, А зямлю капаць, Капаць да дзесятага поту.
I спёка, вятры,
I дождж праліўны,
I праца — вас зробяць шчаслівым, Разгладзяць ваш горб, Нябачаны горб, Калматы, махнаты, жахлівы!
АДКУЛЬ У НАСАРОГА СКУРА
У нейкім царстве, у нейкім уладарстве, на Чырвоным моры, каля самага берага, стаяў Незаселены востраў. На востраве жыў nape, а ў парса была шапка, і яна блішчала на сонцы, як сонца.
Толькі і было дабра ў парса, што шапка, ды нож, ды печка,— а вам гэтую печку чапаць рукамі нельга.
I вось аднаго разу ўзяў парс ізюму, і мукі, і вады, і сліў, і цукру, і ўсяго ўсялякага, змяшаў усё ў кучу і зрабіў сабе пірог, надзвычайны чароўны пірог, у два аршыны даўжынёй, тры аршыны шырынёй; і паставіў яго на печку: яму, значыць, можна было падыходзіць да гэтай печкі. I так ён пёк гэты пірог, што той зарумяніўся, і дух ад яго пайшоў дзівосны.
Але толькі парс разявіў рот і хацеў з’есці пірог, глядзіць — ідзе Насарог, а ў Насарога на носе рог, і вочкі ў яго парасячыя, і манеры ў яго дрэнныя.
У тыя часы насарогі насілі скуру ў абцяжку, без адзінай складачкі, і вельмі падобныя былі да цацачных, толькі былі, вядома, буйнейшыя. Усё ж яны і цяпер недалікатныя, раней былі недалікатныя і заўсёды будуць недалікатныя.
Насарог сказаў:
— Угу.
I пакінуў парс пірог, і кінуўся да пальмы і, у чым быў, палез на верхавіну, а быў ён у адной шапцы, а шапка блішчала на сонцы, як сонца.
I ткнуў Насарог у яго печку носам, і печка перакулілася дагары нагамі, і пакаціўся пірог па пяску, і падхапіў Насарог пірог на рог, і пачаў яго есці, а з’еўшы, пайшоў у бязлюдную, незаселеную пустыню, недалёка ад астравоў па суседству Мазандэрана, Сакотра і мысаў Вялікага Раўнадзенства.
Тады парс злез з дрэва, паставіў печку на ножкі і прагаварыў такое заклінанне:
— Калі скура табе, Насарог, дарага, He бяры ты на рогі свае пірага.
I, ах,— гэта было нездарма!
Таму што прайшло пяць тыдняў, і ў Чырвоным моры зрабілася горача, і ўсе пачалі скідаць з сябе адзенне. Парс скінуў з сябе шапку, а Насарог скуру, перакінуў яе цераз плячо і пайшоў купацца. Тады яшчэ скура ў Насарога зашпільвалася на жываце на тры гузікі і была падобна на ватэрпруф1.
Сустрэўшы парса, ён нават не ўспомніў пра пірог, бо, паўтараю, ён быў вельмі недалікатны,— раней, цяпер і заўсёды. Валюхаючыся, ён проста палез у ваду і пачаў пускаць праз нос бурбалкі, а скуру пакінуў на беразе.
Ідзе міма парс і бачыць: скура. Усміхнуўся парс хітрай усмешкай — і раз, і другі. Потым тройчы пратанцаваў ён вакол скуры, кожны раз паціраючы рукі.
Потым ён кінуўся дадому і набраў поўную шапку крошак, якія засталіся ад пірага. Парс толькі і еў што пірагі, а крошак ніколі не вымятаў. I ён узяў гэту скуру, і памяў гэту скуру, і пацёр гэту скуру, і распасцёр гэту скуру, і набіў яе знізу
1 Дажджавы плашч.
даверху засохлымі, жорсткімі, чорствымі, калючымі крошкамі і гарэлымі ізюмінкамі. Потым узлез на пальму і пачаў чакаць, каб Насарог выйшаў з вады і нацягнуў на сябе сваю скуру.
Насарог так і зрабіў. Ен зашпіліўся на тры гузікі, і адразу ж яго пачало драпаць, як драпаюць крошкі ў пасцелі. Яму захацелася пачухацца, але ад гэтага зрабілася яшчэ горш. Грымнуўся ён тады аб зямлю і пачаў качацца па зямлі, і качаўся, і качаўся, і качаўся, і чым болып качаўся, тым больш даймалі яго крошкі — і ўсё горш, і горш, і горш. Кінуўся Насарог да пальмы і пачаў аб яе церціся, і цёрся, і цёрся, і цёрся. I так доўга ён цёрся, і так моцна ён цёрся, што нацёр сабе на скуры вялікую складку — якраз над плячамі, і другую складку на жываце, дзе раней былі гузікі (але ён адцёр гэтыя гузікі прэч), і яшчэ нацёр складак у сябе на нагах. I гэта вельмі сапсавала яго характар, але не пазбавіла яго ад крошак. Крошкі засталіся ў яго за скурай і драпалі як ні ў чым не было. I ён пайшоў дадому ўвесь падрапаны і вельмі сярдзіты. I з таго часу да гэтага дня ў кожнага насарога вельмі тоўстыя складкі на скуры і вельмі дрэнны характар, і ўсё таму, што за скурай у яго крошкі.
A парс злез з пальмы, насунуў на вочы шапку, якая блішчала на сонцы, як сонца, і пайшоў з таго месца прэч у кірунку да Оратава, Амігдала, Верхніх Далін Анантарывы і Балот Санапута.
СЛОНІК
Гэта толькі цяпер, мілы мой хлопчык, у Слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, ніякага хобата не было ў Слана. Быў толькі нос, падобны на аладку, чорненькі, велічынёю з чаравік. Гэты нос матляўся ва ўсе бакі, але ўсё ж быў нікуды не варты: хіба можна такім носам падняць што-небудзь з зямлі?
Але вось у той самы час, даўным-даўно, жыў адзін такі Слон, або, лепш сказаць, Слонік, які быў страшэнна дапытлівы, і каго, бывала, ні ўбачыць, да ўсіх прыстае з роспытамі. Жыў ён у Афрыцы, і да ўсёй Афрыкі прыставаў ён з роспытамі.
Ён прыставаў да Страусіхі, сваёй даўгавязай цёткі, і пытаўся, чаму ў яе на хвасце пёры растуць так, а не гэтак, і даўгавязая цётка Страусіха давала яму за гэта грымака сваёй цвёрдай, як камень, нагой.
Ён прыставаў да свайго даўганогага дзядзькі Жырафа і пытаўся, чаму ў яго на скуры плямы, і высачэзны дзядзька Жыраф даваў яму за гэта грымака сваім цвёрдым, як камень, капытом.
Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці.
I ён пытаўся ў сваёй тоўстай цёткі Бегемоціхі, чаму ў яе такія чырвоныя вочы, і тоўстая цётка Бегемоціха давала яму за гэта грымака сваім тоўстым капытом.
Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці.
Ен пытаўся ў свайго валасатага дзядзькі Павіяна, чаму ўсе дыні такія салодкія, і валасаты дзядзька Павіян даваў яму за гэта грымака сваёй махнатай, валасатай лапай.
Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці.
Што б ён ні ўбачыў, што б ён ні пачуў, што б ні панюхаў, да чаго б ні дакрануўся — ён зараз жа пытаўся пра ўсё і зараз жа атрымліваў грымака ад усіх сваіх дзядзькоў і цётак.
Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці.
I здарылася так, што ў адну прыгожую раніцу, незадоўга да раўнадзенства, гэты самы Слонік — назола і прыставака — запытаў пра адну такую рэч, пра якую яшчэ ніхто ніколі не пытаўся. Ен запытаў:
— ІЦто есць у абед Кракадзіл?
Усе спалохана і моцна закрычалі:
— Т-с-с-с-с!
I зараз жа, без лішніх слоў, пачалі сыпаць яму грымакі.
Білі яго доўга, без перадышкі, але калі скончылі біць, ён зараз жа падбег да цярноўніку і сказаў птушцы Калакола, якая там сядзела:
— Мой бацька біў мяне, і мая маці біла мяне, і ўсе мае цёткі білі мяне, і ўсе мае дзядзькі білі мяне за празмерную маю дапытлівасць, і ўсё ж мне страшэнна хацелася б ведаць, што есць у абед Кракадзіл?
I сказала птушка Калакола, сумна і горка ўсхліпваючы:
— Ідзі да берага соннай, смуроднай, мутназялёнай ракі Лімпапо, дзе растуць атрутныя дрэвы, якія наганяюць трасцу. Там ты даведаешся пра ўсё.
На другі ж дзень, калі ад раўнадзенства нічога не засталося, гэты дапытлівы Слонік набраў бананаў — цэлых сто фунтаў! — і цукровага трысця — таксама сто фунтаў! — і семнаццаць зялёных хрусткіх дыняў, узваліў усё гэта на плечы і, далікатна
развітаўшыся са сваімі мілымі сваякамі, выправіўся ў дарогу.
— Бывайце! — сказаў ён ім.— Я іду да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо; там растуць дрэвы, яны наганяюць трасцу, і я даведаюся ўсё-такі, што есць у абед Кракадзіл.
I сваякі яшчэ раз добра ўсыпалі яму на развітанне, хоць ён вельмі далікатна прасіў іх не турбавацца.
I ён пайшоў ад іх, крыху пабіты, але не вельмі здзіўлены. Еў па дарозе дыні, а шкарлупіну кідаў на зямлю, бо падбіраць гэтыя шкарлупіны яму не было чым.
3 горада Грэма ён пайшоў у Кімберлей, з Кімберлея ў Хамаву зямлю, з Хамавай зямлі на ўсход і на поўнач і ўсю дарогу частаваўся дынямі. пакуль, нарэшце, не прыйшоў да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо, акружанай якраз такімі дрэвамі, як казала птушка Калакола.
А трэба табе ведаць, мой мілы хлопчык, што да таго самага тыдня, да таго самага дня, да той самай гадзіны, да той самай хвіліны наш дапытлівы Слонік ніколі не бачыў Кракадзіла і нават не ведаў, што гэта такое. Уяві ж сабе яго цікаўнасць!
Першае, што кінулася яму ў вочы,— быў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, які абкруціўся вакол нейкай скалы.