Мурашык кусачык  Фелікс Казлоўскі

Мурашык кусачык

Фелікс Казлоўскі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 64с.
Мінск 1982
16.66 МБ
— Пр-рачнуўся, пр-рачнуўся!— не сунімалася сарока, пераскокваючы з галінкі на галінку.
— Дзень добры, дзень добры, сарока-балбатуха,— паважна прывітаў яе вожык.
— Гэта я — балбатуха? А ведаеш, колькі навін навокал? Мор-р-ра! А ты ўсю зіму пр-распаў.
4. Зак. 484
— Ну, тады раскажы, што новага ў лесе,— паблажліва папрасіў вожык.
— Так бы і р-раней, так бы і р-раней спытаў,— застракатала пакрыўджаная сарока і апусцілася на самую ніжнюю галіну.— Вось паслухай, вожык! Ляснік Іван забіў зімою лісіцу, якая летась хацела р-разар-рваць цябе.
— О-о, гэта навіна!— згадзіўся вожык.— А яшчэ што?
— Да нас у лес пр-рыйшоў лось і застаўся тут жыць.
— А яшчэ што?
— Тр-ра, тра-тра!— пракрычала сарока і сціхла. Яна думала, што б яшчэ сказаць.
Вожык паглядзеў на яе і ўсміхнуўся:
— Ты ж, сарока-белабока, хвалілася, што навін — мора, а паведаміла толькі дзве.
— Тра-тра-тра, кар-р-р, няўдзячны, я не ўсё яшчэ р-расказала. Пр-роста не хачу. Пр-ра астатняе — др-ругім р-разам,— пракрычала сарока і, заплюшчыўшы вочы, важна падняла дзюбу ўгору.
— За тое, што разбудзіла мяне, дзякую. А вось навіны твае — адна няпраўда.
— Як няпр-раўда, як няпр-раўда!— раззлавалася сарока.	.
— Павярні галаву назад і паглядзі: побач лісіца, зараз за хвост цябе схопіць!*..
— Дзе, дзе?— сарока ўзляцела на вяршаліну дрэва і ўбачыла ўнізе лісіцу.
«Гэта не тая, не тая!»—хацела закрычаць яна.
Ды ў гэты час вожык згарнуўся ў калючы клубок. Ен добра ведаў, што з лісіцаю жарты кепскія. Ведаў ён таксама, што сарокі ўсю зіму праводзяць у вёсцы і лясных навін не знаюць. Але вожыку было прыемна сустрэць вясною першую госцю. I нічога, што яна балбатуха,— такое вясною ў лесе не толькі з ёю бывае.
* Павук Хоп
Увесь дзень стаяла добрае надвор'е, а ўвечары раптам падзьмуў калючы вецер. Павук Хоп сядзеў на сухім бярозавым сучку, моцна ўчапіўшыся лапкамі.
Хоп быў знакаміты павук — ён мог рабіць адмысловыя сеткі. А гэта самае галоўнае ў павучыным жыцці: без сеткі мухі не зловіш. Праўда, з учарашняга дня яму не шанцуе. Hi адна мушка ў сетку не трапіла, і ён быў галодны.
«Нічога, раніцай павінна пашанцаваць, вунь які вецер дзьме, хоць адна муха ды заляціць»,— думаў Хоп.
Ен выбраў на ўзлеску невысокую прысадзістую бярозку з доўгімі рэдкімі сучкамі ўнізе і з густой зялёнай кронай уверсе. Лепшага месца і не трэба. Пляці сабе павуціну-сетку на ніжніх суках: тут і прастор, і для мух непрыкметна. Раніцай узыдзе сонца, і цень будзе падаць зверху проста на сетку.
Вецер мацнеў, і Хоп сядзеў ціха, не пачынаў працы, пакуль зусім не сцямнела. «Каб хаця ноччу не было дажджу,— непакоіўся ён.— A то буйныя кроплі парвуць сетку-пастку, і зноў застануся галодны, як і ўчора».
Дарэмна хваляваўся Хоп: вецер разагнаў хмары. Сцямнела, на небе высыпалі зоркі.
— Пара за працу!— усклікнуў Хоп і пачаў віць павуціну. Ен стараўся з усяе сілы. Павуціна даўжэла і даўжэла і, разгойданая ветрам, зачапілася за другі сук бярозы.
Хоп тузануў павуціну некалькі разоў, праверыў, ці надзейна яна замацавалася.
Трошкі адпачыўшы, Хоп пачаў запускаць новыя ніткі-павуцінкі на іншыя сукі. Потым хутка-хутка бегаў па іх па крузе і плёў тонкую, але моцную павуціну.
Да раніцы шырокая, густая, зусім празрыстая сетка-невідзімка была гатова. Хопу заставалася толькі працягнуць ад сеткі нітку-сігнал да якоганебудзь бярозавага сучка, схавацца за ім і чакаць. Ен вельмі стаміўся, але ўсё ж сабраў апошнія сілы і скончыў працу. Толькі тады схаваўся пад зялёны бярозавы лісток і задрамаў.
Узышло сонейка, і яго першыя касыя промні адразу трапілі Хопу ва ўсе яго восем вачэй, якія размешчаны на галаве па дзве пары ў рад. Павук адразу ж прачнуўся. Зірнуў на сетку. Яна была цэлая.
Даўно высахла раса на траве, але ні мухі, ні мушкі, ні камары, ні камарыкі не спяшаліся узлятаць з лісткоў і травінак, дзе яны начавалі.
Хоп зноў задрамаў, і прыснілася яму, што ў сетку трапіла вялікая тлустая муха. Нітка-сігнал нацягнулася і задрыжала, быццам леска ў рыбака, калі за кручок зачэпіцца вялікі акунь.
Хоп адразу ж прачнуўся.
«Сон спраўдзіўся — здабыча ёсць!»— зарадаваўся ён і кінуўся да сеткі-пасткі.
I сапраўды, у самым цэнтры карункавых узораў павуціны заблыталася вялізная жоўтая муха. Ад яе рухаў дрыжала ўся сетка. Здавалася, яна не вытрымае і вось-вось парвецца.
— Чаго спужаўся, дурань?— раптам загуло страшыдла.— Ану, памажы выблытацца. Бачыш, нейкі недарэка нацягнуў сетку, а я ляцеў на прагулку і не заўважыў.
Здзіўлены Хоп маўчаў.
— А можа, гэта твая сетка?— не пераставала гусці страшыдла.— Так і ёсць — твая! Ты ж павук-крыжавік! Усіх на той свет адпраўляеш!
— А вы хто будзеце? Вялікая муха?—спытаў Хоп.
Страшыдла забліскала груглымі зялёнымі вачамі і загуло яшчэ мацней:
— Я табе пакажу — муха! Ды ты ведаеш, хто я? Я Мушыны Кароль! Яго Вялікасць Кароль! Разумееш?! Самы сапраўдны. I калі ты не разблытаеш сваю сетку па-добраму, то я парву яе на шматкі, а цябе змахну з дрэва сваімі магутнымі крыламі, і ты грымнешся на зямлю і заб'ешся.
Хоп слухаў пагрозы, але не спяшаўся што-небудзь рабіць. Ён прыкідваў у галаве: хто ж усё-такі трапіў у яго павуціну? Хоп быў адукаваны павук, вучыўся розуму ў свайго бацькі Хвата. Ен успомніў, як бацька гаварыў, што ўсе каралі гультаі, абібокі, нічога не робяць, а толькі шмат і соладка ядуць, п'юць ды спяць.
«Можа, гэта і сапраўды Мушыны Кароль?! — падумаў Хоп.— Трэба распытаць яго».
— Ваша Вялікасць!— загаварыў Хоп.— Я другія суткі нічога не еў. Галодны працаваў усю ноч. I сетку рыхтаваў не для вас. Прабачце, што вы трапілі ў яе. Тут я не вінаваты і зараз памагу вам вызваліцца. Вось толькі хачу спытаць...
— Пытай, ды хутчэй, няма мне часу валэндацца з табой!—сярдзіта прагудзеў Мушыны Кароль.
— Вы, Ваша Вялікасць, сапраўды нічога не робіце, а толькі смачна ясце ды спіце?
— Ты не памыляешся,— ганарыста адказаў той.— Я — Кароль і, вядома, не ем, як ты, мух,
а харчуюся, калі хочаш ведаць, салодкім-салодкім.
— А дзе ж вы бераце яго, Ваша Вялікасць?
— Я сам, калі хочаш ты ведаць, не працую. Праца не для каралёў. Мёд мне прыносяць пчолы. Ох, і працуюць жа яны! 3 раніцы да позняга вечара лётаюць на палі і лугі, збіраюць там салодкі нектар з кветак. А я ем гатовы мёд. Колькі ўлезе!
— Вось гэта жыццё!— усклікнуў Хоп.— Каб мне хоць дзянёк так пажыць ды царскай стравы пакаштаваць. Толькі... Толькі я хацеў бы... я... я...
— Што ты там якаеш?
— Я хацеў бы сам усё праверыць. Няўжо можна жыць на свеце і нічога не рабіць?
— Ты не верыш мне? He верыш Каралю?! А хочаш, я цябе зараз занясу ў свой край, і ты пераканаешся, неразумная істота, што я кажу праўду. Нават дам табе каралеўскай стравы пакаштаваць.
— А пчолы? Яны мяне прапусцяць?
— Я загадаю — прапусцяць,— загуў Мушыны Кароль.
— А вы, Ваша Вялікасць, не ашукаеце мяне?
— Каралеўскае слова даю, не сумнявайся, няшчасны. Вось толькі памажы выблытацца, і я аддзякую табе за паслугу па-каралеўску.
Хоп дабраўся да Караля па павуцінцы і вызваліў. Палонны адразу ж распасцёр крылы і загудзеў:
— Залазь мне на спіну... Ды глядзі, каб ветрам цябе не здзьмула.
Хоп хуценька ўсеўся між крылаў вялікай мухі, моцна ўчапіўся ў яе спіну ўсімі сваімі васьмю лапамі, і яны паляцелі.
Хоп не памятаў, дзе і як яны ляцелі — было вельмі высока. Праўда, некалькі разоў ён зірнуў уніз, але нічога не разабраў — кружылася галава.
Нечакана Хоп убачыў вялікія белыя букеты кветак. «Што гэта такое?»— падумаў ён. Але тут Яго Вялікасць Мушыны Кароль пачаў хутка зніжацца. Хоп і не заўважыў, як яны апынуліся на зямлі каля нейкай вялікай скрыні. Ен паглядзеў угору і зразумеў: яны былі ў яблыневым садзе, а вялікімі букетамі здаваліся зверху дрэвы ў квецені.
— Што гэта за скрыня?— спытаўся павук.
— Гэта не скрыня. Гэта вулей, дом, дзе я жыву. Злазь са спіны і чакай мяне тут. Я залячу ў вулей і аддам загад, каб прыгатавалі царскі абед на дваіх.
— Я адзін баюся заставацца,— запішчаў Хоп.— Вазьміце мяне з сабой. Вы ж слова каралеўскае далі.
— Добра, вазьму, a то яшчэ згубішся ў траве,— згадзіўся Мушыны Кароль.
Хоп зноў залез на спіну вялікай мухі. Дзі-і, дзі-і!— і яны ўзняліся на ляток.
— Пасядзі тут,— загадаў Мушыны Кароль.
Хоп адчуў штосьці нядобрае, адразу ж залез у сховішча пад ляток і прытаіўся. Зверху пахла нечым вельмі смачным, а павуку так хацелася есці!
— Вось табе і маеш,— пачаў злавацца Хоп.— Мушыны Кароль, відаць, ужо абедае там адзін, а я павінен чакаць...— Хоп нясмела высунуўся і ўбачыў, што Яго Вялікасць сядзіць, прытуліўшыся да другога краю лятка, і быццам чагосьці чакае. I сапраўды, як толькі з лятка зніклі пчолы, Мушыны Кароль шмыгнуў праз шчыліну ў вулей.
«Дарэмна я думаў кепска пра яго,— вырашыў Хоп.— Відаць, Яго Вялікасць змарыўся і захацеў трошкі адпачыць. Хутка ён і мяне пакліча на абед, і я, нарэшце, наемся. А спадабаецца, дык папрашу пакінуць мяне тут слугою».
Хоп ужо хацеў заспяваць вясёлую песеньку,
ды раптам убачыў такое, што ўсе яго восем лапак адразу задрыжалі.
Са шчыліны на ляток паволі выпаўз Мушыны Кароль разам з шасцю пчоламі — з кожнага боку па тры. Хоп ніяк не мог разабрацца: ці гэта пчолы п.обач з ім паўзуць як ганаровая світа, ці — нават цяжка паверыць!— валакуць яго сілай.
Пчолы дацягнулі Караля да краю лятка і дружна скінулі на зямлю. Хоп адразу ж спусціўся за ім.
— Што здарылася, Ваша Вялікасць?— спытаў ён.— Чаму?!	’	•
— He чамукай... Нічога не здарылася. Я так наеўся, што папрасіў сваіх падданых выцягнуць мяне на свежае паветра падыхаць...
— А як жа я? Дзе мне паесці?
— He хвалюйся, павучок. Я аддаў распарадж-ж-жэнне. Паўзі наверх, залазь у вулей і еш колькі хочаш. Ніхто цябе не кране.
Хоп заспяшаўся, але на лятку яго сустрэлі злосныя пчолы.
— Што табе трэба тут? — загулі яны.
— Я павук-крыжавік Хоп,— адказаў ён.— Мяне ваш Кароль у вулей паслаў паабедаць...
— Ха-ха-ха,— зарагаталі пчолы.— Які ж гэта кароль? Гэта труцень, гультай. Ен непрыкметна прабраўся ў вулей. Ды мы яго выкінулі вон.
— I мёду не далі?—спытаў здзіўлены Хоп.
— Мёд дастаецца цяжка. Няхай сам працуе, а не крадзе гатовае.
Хоп у адно імгненне выкінуў тонкую павуцінку і спусціўся з вулея на зямлю.
— Што, братка, і табе не пашанцавала? He далі мядку?—спытаў Мушыны Кароль, усё яшчэ цяжка дыхаючы.