• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мурашык кусачык  Фелікс Казлоўскі

    Мурашык кусачык

    Фелікс Казлоўскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 64с.
    Мінск 1982
    16.66 МБ
    — Прагналі вон, хацелі ўджаліць, але я паспеў уцячы,— праз слёзы вымавіў Хоп.— Ды і вы мяне падманулі. Ніякі вы не Кароль, не Ваша Вялікасць, а труцень...
    — Хі-хі-хі!.. Жу-жу-жу!— засмяяўся той.— Каралі ўсе трутні. Хіба ты не ведаў гэтага!..
    Хопу было не да смеху. Ен думаў: каб не паслухаўся гэтай вялікай мухі і не паляцеў з ёю, а застаўся на бярозе, то ў сетку, напэўна, даўно трапіў бы хто-небудзь, і ён паабедаў бы. А цяпер што?
    — He бядуй,— загуў труцень,— што нас выкінулі. Хутка рабочыя пчолы паляцяць на луг, і тады мы спакойненька прабяромся ў вулей і наядзімся мёду.
    Але Хоп больш не верыў Мушынаму Каралю, ці, як яго назвалі пчолы, трутню. Павуку вельмі хацелася есці, і ён ні то злосна, ні то здзекліва прабурчаў:	,
    — Дзякую, Ваша Каралеўская Вялікасць, дзякую за запрашэнне на абед. Але як-небудзь іншым разамл.
    * Смелы ёрш
    За шырокім полем, ля самага лесу, было невялікае, зарослае чаротам возера. Мірна жылі там ляшчы, галаўні, яльцы, карасі, плоткі...
    Жыў у возеры і стары мудры ёрш. Усе рыбы плылі да яго, калі трэба было аб чым-небудзь параіцца.
    Прывольна жылося рыбам.
    Але вось аднойчы, пасля вялікай паводкі, калі ўсе рэкі і нават рачулкі павыходзілі з берагоў, з'явіўся ў возеры вялікі зубасты шчупак. I пачаў ненаедны драпежнік нішчыць рыбу. Ляшчы на дно шмыгнулі і закапаліся ў глей, карасі ў каламутнай затоцы пахаваліся, плоткі ад страху сярод чароту туды-сюды гойсаюць. А галаўні і яльцы не ведаюць, куды ім дзецца: ці на дно да ляшчоў забірацца, ці да берага плысці.
    Ерш глыбей у сваю нару зашыўся.
    Ніякага жыцця не стала рыбам: дрыжаць, хаваюцца, а шчупак разбойнічае ў возеры — каго з'есць, каму спіну перакусіць ці хвост адгрызе.	ч
    Сабраліся неяк рыбы і вырашылі ісці прасіць парады ў ярша. Усёй чарадой не паплылі, каб не нарвацца на шчупака, а паслалі аднаго ляшча,
    бо ён быў майстар плаваць па самым дне.
    Ёрш высунуў галаву з норкі, выслухаў ляшча і сказаў:
    ■ — Зубастага шчупака цяжка адолець... Але можна. Для гэтага патрэбны дзве смелыя рыбіны: адна вялікая, другая — маленькая. Знойдзеш такіх рыб, дык прыходзь.
    Кінуўся лешч шукаць маленькую смелую рыбку. Прыплыў ён да плотачак. Так і так, кажа, хто жадае, прашу за мною. Плотачкі ад страху замерлі ля чарацінак і ні з месца. Бачыць лешч — нічога ад іх не даб'ешся. Дай, думае, у затоку да карасёў зазірну. Прыплыў туды. Вада брудная, нічога не відаць, дыхаць цяжка. Падаў ён голас раз, падаў другі раз — ніхто не адгукаецца.
    Паплыў лешч назад. Сустракае па дарозе маленькага галавеньчыка. Пачаў яму лешч расказв'аць, дык той да канца не даслухаў — уцёк.
    Больш лешч не шукаў смелых малых рыбак, раззлаваўся — і проста да ярша:
    — Няма ў нашым возеры смелых малых рыбак...
    — А вялікія ёсць?— спытаў ёрш.
    Пра вялікую лешч зусім забыўся.
    — А навошта шукаць вялікую?— спытаў ён, не думаючы.— Хіба я не вялікі?— А ў самога, як успомніў пра шчупака, усе плаўнікі ў бакі ад страху растапырыліся.
    — Ну, тады маленькая знойдзецца,— адказаў ёрш.
    — Няўжо сам?..— прамовіў лешч, пускаючы бурбалкі.
    — Слухай мяне ўважліва, лешч. Нам нельга марудзіць. Сёння на світанні людзі паставілі сетку каля лазняку... Дык вось, ты зараз падплывеш да шчупака. ён грэецца на сонейку каля белага гарлачыка. Шчупак тут жа кінецца на цябе. Дык ты не марудзь. Стралой ляці да сеткі. А каля
    самай сеткі нырні на дно і закаламуць ваду глеем. А далей я шчупаком займуся. Зразумеў?
    Падплылі яны да шчупака бліжэй. А на таго нават глядзець страшна. Зялёная пашча шырока разяўлена, доўгія вострыя зубы так і блішчаць на сонцы.
    Замёр лешч, баіцца. Але што зробіш: дамовіліся — значыць, адступаць нельга.
    Убачыў яго шчупак і рынуўся наперарэз, а лешч — шусь убок, і ўсё бліжэй і бліжэй да сеткі. Шчупак за ім. Дух у ляшча заняло. Восьвось шчупак схопіць яго...
    — Нырай на дно!— пачуў ён голас ярша.
    Лешч нырнуў і глеем ваду закаламуціў. Шчупак у адзін бок, у другі — нічога не відаць, лешч як скрозь зямлю праваліўся. Сціснуў шчупак ад злосці пашчу... аж зубы затрашчалі, і ўсплыў угору. Бачыць, ёрш ля яго носа плавае, ды гэтак спакойна, важна.
    — Ах ты, нахабнік!— закалаціўся ад злосці шчупак.— Вось я зараз цябе з'ем.
    Тут ёрш шмыг у сетку, шчупак за ім і — папаўся. Ерш маленькі, лёгка праскочыў праз ячэйку сеткі, а шчупак вялікі, таму і не змог,
    Сабраліся рыбы, і вялікія і маленькія. Ад радасці не ведаюць, што рабіць: скачуць, куляюцца, на паветра да сонца выскокваюць, плаўнікамі пырскі з вады высякаюць. А ёрш у гэты час паплыў ціхенька да сябе. Маленькі ён, яго вялікія рыбы і не заўважылі. А калі спахапіліся, ярша, іх збавіцеля, паблізу ўжо не было.
    Тады сабраліся ўсе рыбы разам, прыплылі да нары ярша і закрычалі хорам:
    — Ёрш, дзякуем табе! Ты не толькі мудры, але і смелы!
    Круглячок
    Сярод высокага густога бору ў канцы паляны прытаілася невялікая сажалка. Была яна неглыбокая, з такой чыстай і празрыстай вадой, што нават дно прасвечвалася. Мясцінамі яно парасло густой зялёнай травой, а дзе-нідзе было пакрыта цінай.
    У сажалцы бесклапотна плавалі, поўзалі, куляліся розныя казюркі, павучкі, чарвячкі.
    А ў самым кутку, дзе трава гусцейшая, а ціна таўсцейшая, паблісквалі на сонейку ізумрудам круглыя камячкі жабінай ікры.
    Неўзабаве з ікрынак вылупіліся маленькія смешныя апалонікі: хвост клінком, тулава кароткае, а галава — вялікая і круглая.
    Жаба Квака радавалася за сваіх дзетак і, задаволеная, пакрыквала на іх:
    — Ква-ква! Ква-ква! Далёка не заплывайце, трымайцеся бліжэй да мяне, a то бяда можа здарыцца.
    А ім што? Дурэюць сабе, і ўсё. To ў адзін бок сажалкі паплывуць, то ў другі. Асабліва непаслухмяны быў мамін пястунчык Круглячок. Ен увесь час наравіў адплысці як далей або даць нырца на самае дно сажалкі, пад ціну.
    Квака не раз ушчувала сыночка, вучыла:
    — Ты зусім маленькі, а сажалка вялікая... Схопіць цябе якая-небудзь рыбіна, і памінай як звалі.
    Але Круглячок не слухаўся мамы і ўсё больш дурэў.
    Аднойчы ён плыў, плыў, плыў... і апынуўся на другім беразе сажалкі. Агледзеўся, навокал усё зусім незнаёмае. Спалохаўся, вырашыў хутчэй вярнуцца дамоў. Крутнуў сваім хвастом-клінком, як вяслом, і — назад, дадому.
    Плыве, а сам навокал пазірае. Усё чужое. Ніколі раней такога не бачыў. Спытаць бы дарогу, ды няма ў каго: сажалка быццам вымерла.
    Раптам бачыць: тырчыць з вады чарацінка, а на яе верхавінцы важна так гойдаецца нейкая дзіўная істота. Цела доўгае, танклявае, крылы шырокія, таксама доўгія, але тоненькія: неба скрозь іх відаць. А галава, дык адны вочы — вялікія, зялёныя...
    «Ну і цётухну сустрэў, нават пытацца боязна,— падумаў Круглячок.— Але нічога не зробіш, паблізу больш нікога няма».
    — Цётачка,— піскнуў ён,— прабачце, калі ласка, я не ведаю, як вас зваць-велічаць... Памажыце мне, калі можаце. Я заблудзіўся.
    — Хіба ты мяне не ведаеш? Я ж Страказа, найпершая прыгажуня тутэйшых мясцін. Сажалку гэтую магу пяць разоў удоўж і ўпоперак пераляцець, а ты — заблудзіўся!..
    — Цётачка-прыгажуня, не крыўдуйце на мяне, маленькага, я сапраўды заблудзіўся...
    — Я, вядома, магу паказаць твае жабіны месцы. Ды стамілася. Цяпер адпачываю на сонейку і прашу не турбаваць мяне...
    Круглячок заплакаў ад гора. Слёзы так і пакаціліся з яго вачэй, але іх не відаць было. Ен жа плакаў у вадзе. А Страказа павярнулася да яго хвастом і яшчэ мацней заківалася на чарацінцы.
    — Цётачка Страказа,— прамовіў Круглячок праз слёзы,— калі вы вельмі стаміліся, дык сядайце мне на спіну і паказвайце дарогу. Я вас пракачу па вадзе...
    «А што, калі і сапраўды пракаціцца на апалоніку?— падумала Страказа.— Вось будуць зайздросціць сяброўкі, калі даведаюцца пра мае прыгоды!»
    — Добра, я згодна,— адказала яна і тут жа ўселася Круглячку на спіну.
    Цяжкая ноша, ды нічога не зробіш. Плыве Круглячок, куды паказвае Страказа. А тая ўсё падганяе: хутчэй ды хутчэй!..
    Зусім выбіўся з сілы Круглячок, пакуль, нарэшце, даплыў да знаёмых мясцін. А Страказа ўсё не злазіць са спіны. Вельмі ёй спадабалася такая язда. Добра, што Круглячкова мама дапамагла. Як толькі яна радасна ўсклікнула: «Ква-ква!»— Страказа тут жа пырхнула і ўжо на ляту сказала:
    — Да наступнай сустрэчы, малы!
    Квака доўга дакарала сына за непаслушэнства і строга загадала, каб болей такое не паўтаралася.
    Некалькі дзён Круглячок плаваў з усімі сястрычкамі і брацікамі, аддаляцца ад іх не адважваўся.
    Але здарылася вялікае гора. Аднойчы, калі Круглячок, уволю паплаваўшы, задрамаў на сонейку, прыляцела вялікая белая птушка з доўгімі чырвонымі нагамі. Усе жабы хуценька пахаваліся, а мама не паспела — птушка схапіла яе вострай дзюбай і панесла. Больш Круглячок сваю маму не бачыў.
    Сёстры і браты разбрыліся хто куды.
    Паплыў і Круглячок шукаць сваё шчасце. А тут — ні адсюль ні адтуль — зноў Страказа прыляцела. Апалонік не паслеў і апамятацца, як яна ўселася яму на спіну:
    — Прывітанне, малы! Як маешся?
    А Круглячку і адказаць цяжка: дых заняло, так моцна і балюча ўчапілася яна ўсімі сваімі лапамі ў яго спіну.
    — Чаго маўчыш?— зноў пытаецца Страказа.— Я ж бачыла, як тваю маму птушка-бусел панесла. Цяпер няма каму за цябе заступацца, будзеш катаць мяне кожны дзень.
    Круглячок хацеў быў даць нырца і скінуць з сябе нахабніцу. Ды дзе там! Страказа расправіла крылы і не пускае яго пад ваду. I павёз Круглячок Страказу паціху. Што ж яму заставалася рабіць? А Страказа гудзе, рагоча:
    — Плыві туды, плыві сюды, хутчэй, цішэй!..
    Зусім не стала жыцця апалоніку. Ніяк не можа ён адкараскацца ад Страказы. Што ён толькі ёй не гаварыў, як не прасіўся, яна і слухаць не хоча: катай на спіне кожны дзень — і ўсё!
    Змарнеў Круглячок, заездзіла яго Страказа. I надумаўся ён тады залезці глыбей у ціну на дне сажалкі і жыць там на самоце.
    Так і зрабіў. Жыве адзін-адзінюткі, нікуды не вылазіць, харчуецца як давядзецца: то казюрку праглыне, то траўкай падсілкуецца.
    Абрыдла яму нарэшце такое самотнае жыццё. Усплыў, агл’едзеўся. Прыгажосць якая! Вада зверху цёплая, ежы навокал — якой хочаш! Чарацінкі пагойдваюцца ад лёгкага ветрыку. Дарослыя жабы побач крумкаюць. Ускочыў ён на шырокі ліст, што плаваў на вадзе. Хацеў сказаць нешта і голасу свайго не пазнаў.
    — Ква! Ква!— вырвалася ў яго з горла замест ранейшага ледзь чутнага піску. Зірнуў ён у ваду і нават спалохаўся: не апалонік пазіраў адтуль на яго, а сапраўдная маладая жабка. 3 вялікімі пукатымі вачамі ў залатых абадках, з чатырма лапамі і без хваста. Ах, як ён падобны быў зараз на сваю маму Кваку!