Мурашык кусачык  Фелікс Казлоўскі

Мурашык кусачык

Фелікс Казлоўскі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 64с.
Мінск 1982
16.66 МБ
Цяпер сумненняў няма: гэта ваўкі! Пчаліныя ваўкі, іх заклятыя ворагі.
А забойца падняў замучаную ахвяру ў паветра і панёс... Але куды?
Пчаліны атрад нізка над узлескам, як самалёты на брыючым палёце, паляцеў за ім. Ляцець давялося нядоўга. Пчаліны воўк апусціўся на пустэчы каля верасовых зараснікаў, разгроб пясок і зацягнуў ахвяру да сябе ў норку.
Разведчыкі падкраліся да яе, зазірнулі ўсярэдзіну і ўбачылі там некалькі з тых сваіх сясцёр, што ўчора не вярнуліся дадому. Усе яны былі нежывыя. Мёдам з іх язычкоў пчаліны воўк карміў дзяцей-лічынак.
I побач і воддаль было шмат такіх самых норак. Ясна, тут жыве цэлая зграя пчаліных ваўкоў.
Разведчыкі, як па камандзе, узляцелі і накіраваліся да свайго дуба. Іх тут чакалі з нецярпеннем.
— Трутні сказалі праўду! Праўду!— усхвалявана загулі прыляцеўшыя.
— Пчаліныя ваўкі кружаць над узлескам! Нас чакае смерць... Што рабіць?
Цяпер яны ведалі, хто іх вораг, але як з ім змагацца?
— Матка, матка павінна дапамагчы!— прапанавала адна з пчол.
— He трэба кратаць матку,— запярэчыла Звяніта.— У яе і без таго хапае клопату...
— Нам нельга выходзіць з гнязда,— перапыніў яе труцень па імю Абібок.— Дый навошта? Мёду ў нас шмат. Будзем сядзець і есці да таго часу, пакуль не знікнуць пчаліныя ваўкі.
— А чым маленькіх карміць будзем?— не вытрымала маладая пчолка Мядовачка.
— Вось што,— узляцела на вярхушку сота Звяніта.— У нас ёсць толькі два выйсці: або пакінуць роднае гняздо і паляцець на 10—20 кіламетраў у чужыя краі, або даць бой ваўкам. Паляцець мы не можам. У гняздзе яйкі. Тут плён нашай працы — соты і мёд. Значыць, застаецца — бой! Смяротны бой!
— Бой! Бой! Ж-ж-ж-жы,— загулі пчолы.
Адразу ж утварылася некалькі добраахвотных баявых атрадаў. На чале першага з іх стала Звяніта.
Пчаліныя ваўкі не чакалі такога моцнага і раптоўнага нападу. Спачатку яны разгубіліся і, не ведаючы, як ратавацца, кінуліся з узлеску ў розныя бакі. Потым агледзеліся. Бачаць — звычайныя меданосныя пчолы. I забойцы-марадзёры са страшнай ярасцю кінуліся на іх.
Закіпеў жорсткі бой. He на жыццё, а на смерць. Шмат ваўкоў было забіта, але яшчэ больш загінула пчол. ■	.
3 незлічонымі стратамі вярнуліся пчаліныя атрады дадому. Іх па пятах праследавалі ваўкі і яшчэ доўга кружылі вакол старога дуба.
Звяніта засталася жывая. Яна была так знясілена, што ледзь дыхала. Першая сутычка скончылася паражэннем. Яна разумела гэта. Але надзея не пакідала яе. Трэба не распыляць сілы, а адзінай грамадой, дружна, рушыць на ворага. Яна сабрала ўсе сілы і выкрыкнула толькі адно слова:
— Рой!
— Рой! Рой! Рой!— панеслася па гняздзе.
Пчолы зразумелі, што гэта значыць. I адразу ж з дупла пачалі вылятаць пчала за пчалой, каб сабрацца ў рой. He прайшло і паўгадзіны, як велізарная маса пчол на чале са Звянітай грознай хмарай панеслася на ворага. Хмара была такая густая, што нават сонца не магло прабіцца скрозь яе.
Пчаліныя ваўкі разгубіліся. Яны нічога не бачылі ў раптоўнай цемры, не ведалі куды ляцець, адкуль чакаць нападу. А велізарны рой збіваў іх у паветры, джаліў з усіх бакоў. Восы-марадзёры адна за адной падалі мёртвымі на зямлю.
Праз паўгадзіны страшныя ваўкі былі знішчаны. Пчолы ж амаль нікога на гэты раз не страцілі.
Пчаліны рой яшчэ некалькі разоў з грозным гулам абляцеў узлесак. Ці не застаўся хто з ворагаў? Але над яркімі кветкамі, над зялёнай травой лёталі толькі рознакаляровыя матылькі ды вялі сваю вясёлую песню конікі.
Рой вярнуўся ў гняздо. Пчолы адпачылі і зноў паляцелі на ўзлесак. Цяпер ужо збіраць нектар. А вечарам, калі з раніцы нарыхтаваныя соты былі напоўнены духмяным мёдам, у гняздзе і вакол яго, на кары дуба, на яго галінках пчолы наладзілі танцы, пачалі вадзіць карагоды, ды такія вясёлыя, што нават старое дрэва зашумела сваёй кронай. Нібы падпявала пчолам.
Бабровае балота
Балота было невялікае, парослае рэдкай асакой, дробным лазняком, вольхай. Бабровым яно называлася таму,што туды па ручаі з рэчкі часта заплывалі бабры, каб паласавацца сакавітай балотнай траўкай.
Але аднойчы, у спякотнае лета, здарылася бяда. Ручай перасох. Пачало высыхаць і балота. Тады прыйшлі людзі і зрабілі абмялелы ручай шырокім і глыбокім, а ніжэй ад балота прарылі канаву і паставілі на ёй перамычку. Лішняя вада пералівалася праз яе і цякла ў нізіну, на луг. Бабры зноў зажылі прывольна. Дый карасям лепш стала — вады прыбавілася.
Добра ў балоце і жабам паводзілася. Хочаш — купайся, вада цёплая. Надакучыла купацца — грэйся сабе на сонейку. Пагрэўся — забірайся ў цянёк, пад ліст лопуха, або нырай глыбей у сцюдзёную вадзіцу. А ўвечары, як завядзе адна жаба песню, усе ёй пачынаюць памагаць.
Працяглае і аднастайнае «ква-а-а-а, ква-а-а-а, ква-а-а-а» доўга чуецца ў наваколлі.
Старыя людзі радуюцца галасам балотных населынікаў. «Крычаць жабкі — пагода будзе. Сена, збожжа ўбірай — не зявай».
Жабам жа ўсё роўна, што пра іх думаюць людзі. Квакаюць сабе ад шчаслівага жыцця.
Жыло ў балоце і жабяня па мянушцы Квакнепаседа. Яго старэйшыя так празвалі таму, што ніколі яму на месцы не сядзелася. To туды, то сюды па купінах скача. A то нырне на самае дно і сядзіць, стаіўшыся там, быццам нечага чакае. Яго мама Квакша чакае, чакае — няма сынка, сама на дно апусціцца. А Квак-непаседа шась угору, высуне галаву з вады і рагоча, заліваецца.
Аднойчы ўранні, калі ўсе жабы спалі, Квак вырашыў прагуляцца. Плыў ён, плыў, глядзіць: навакол зусім незнаёмыя мясціны. Але жабяня не спалохалася. Скочыла на лапуховы ліст, легла на спіну, лапкі — у бакі, белае пузіка выставіла і чакае, пакуль сонейка ўзыдзе. Пагрэцца яму захацелася.
А сонца даўно ўзышло, ды з-за хмар яго не відно. Дожджык замжэў. Трэба дамоў збірацца.
Толькі Квак наважыўся даць нырца, аж бачыць, двое ў высокіх ботах да балота падышлі і перамычку на канаве разбіраць пачалі. Вада так і пацякла з балота.
— Што ж гэта яны робяць?— падумаў Квакнепаседа.— Без вады хочуць нас пакінуць!.. Трэба хутчэй папярэдзіць усіх...
I ён паспяшаўся ў зваротны шлях.
Квакша, убачыўшы свайго сынка, спытала:
— Дзе цябе носіць, непаседа?
Але Квак замест адказу загукаў на ўсё балота:
— Ква-а-а-а! Ква-а-а-а! Квак! Квак!..
Пачалі збірацца жабы.
— Ты што, сякі-такі-гэтакі, рот дарэмна дзярэш? Хто ж гэта ўранні квакае, ды яшчэ ў дождж?
— Я сігнал трывогі падаю!— адказаў Квак.— Нам пагражае бяда! Вада з балота хутка ўся выцеча.
— Кхе-кхе-кхе! — засмяялася маладзенькая жабка Вірлавочка.— Ты што?!. Ды ў ім ні краю, ні дна!..
Дождж узмацняўся. Самая старая жаба Лапа шырока разявіла рот, пазяхнула і сказала:
— Хадземце спаць, Пасля дожджыку разбяромся.
Дождж ліў увесь дзень і ўсю ноч. Толькі пад раніцу перастаў. Сонца чырвоным цёплым клубком выкацілася з-за хмызоў і так пачало прыпякаць, што туман, які апусціўся было на балота, пачаў узнімацца ўгору і рассейвацца.
Квак усхапіўся: «Праспаў!» Але, паглядзеўшы на ваду, супакоіўся: нічога быццам не змянілася. Ен скочыў у ваду і паплыў па люстранай роўнядзі. He паспеў выплысці на сярэдзіну балота, як нейкая невядомая сіла падхапіла яго і панесла туды, дзе ён бачыў учора людзей. Хацеў спыніцца, але не мог. Вада несла яго ўсё хутчэй і хутчэй. Вось купіна на дарозе тырчыць. Квак учапіўся за траву лапкамі. Паглядзеў наперад. Бачыць, канава перад ім і вада патокам ільецца ў яе з балота. А перамычкі няма.
— Што рабіць?— устрывожыўся Квак. Плысці назад — вада не пускае. Скокнуць на другую купіну? Далёка — не даскочыш. А сілы ў яго канчаюцца, стаміўся вельмі.
— Адпачну крыху,— вырашыла жабяня,— тады, можа, што-небудзь і прыдумаю...
Сонейка грэла ўсё мацней і мацней, і Квак нечакана заснуў. А калі прачнуўся, ахнуў. Ляжыць ён высока на купіне, а вада булькоча недзе ўнізе. Балота на вачах мяльчэе.
Замітусілася жабяня на купіне: дзе ратунку шукаць? I тут убачыла незнаёмых звяроў з плоскімі, як вёслы, хвастамі. Вось адзін з іх проста да яго купіны накіроўваецца. Заскакала жабяня на месцы і задрыжала ад страху.
I
— Гэй! Хто на купіне?— пачуўся голас знізу.— Ці не жабяня?
— Я,— адказаў Квак і выглянуў адным вокам з-за кусточка травы.— А вы хто?
— Мы — бабры. Ты нас не бойся...
Успомніў Квак, што яму мама пра баброў расказвала, асмялеў і ўвесь высунуўся:
— Дзядзечка-бабёр, памажыце! Бачыце, вада з балота ўцякае. А як вады ў балоце зусім не стане... Усім пагібель...
— Зразумела,— адказаў бабёр.— Мы яшчэ зранку адчулі нешта нядобрае. Сядзі і чакай...
Ен пляснуў хвастом так, што пырскі ва ўсе бакі паляцелі, і паспяшаўся да сваіх сяброў.
Сонца ўзнялося ўжо высока, моцна пячы пачало. Самы час акунуцца. Але як? 3 такой вышыні не скочыш! Нарэшце Квак зноў убачыў баброў. Цяпер іх было шмат. Падплыўшы да краю канавы, ля самага балота, дзе раслі высокія дрэвы, яны тут жа ўзяліся за справу. Трэскі так і паляцелі з-пад іх зубоў. Вось адно дрэва павалілася ўпоперак канавы, за ім — другое, трэцяе. Моцныя зубы, быццам механічныя пілы, падразаюць ствалы вольхі, асіны, бярозы, кусты лазы.
Квак так залюбаваўся стараннасцю і спрытам баброў, што не заўважыў, як купіна, на якой ён сядзеў, пачала апускацца і ён апынуўся ў вадзе.
У гэты ж час падплылі да яго бабры.
— Прымай работу, дружа! Платы не трэба. Бачыш, вада прыбывае. Цяпер балота не перасохне!..
— Дзякуй вам, дзядзечкі-бабры!— падзякаваў Квак-непаседа.
А бабры заляпалі хвастамі-вёсламі па вадзе і паплылі назад да рэчкі.
Паспяшаўся дамоў і Квак. Вада была цёплая і ціхая, яго нікуды не зносіла. Дабраўся да родных мясцін, а там — вяселле ў разгары. Маладая жабка
Вірлавочка замуж выходзіць за Удальца-Макралапа. Навокал пачастункі: мошкі, камары, жукі розныя. Ад смачных страў лопухавыя лісты проста патанаюць. Еш колькі хочаш.
Квака-непаседу да стала запрасіла нявеста. Ен прысеў, наважыўся схапіць языком апетытнага жука, але тут закрычалі жабы з усіх бакоў:
— Ты, непаседа, хацеў нас напалохаць! Сказаў, што перасохне балота! Аж бачыш — не перасохла! Вады не зменшылася, а прыбавілася ад дожджыку! Манюка! Панікёр!
Квак хацеў расказаць, што справа не ў дожджыку, але яго ніхто не хацеў слухаць. А мама Квакша яшчэ і плескача дала за тое, што без дазволу доўга недзе бавіўся...
Як раз у гэты час чалавек з сівой барадой стаяў ля самага балота і глядзеў на папсаваную перамычку. «Браканьеры з'явіліся,— устрывожыўся ён,— ваду з балота хацелі спусціць... Рыбу выбраць і баброў палавіць... Ды, відаць, нехта перашкодзіў ім... А бабры своечасова падаспелі! Бач, сваю плаціну пабудавалі. Трэба будзе падпільнаваць і злавіць браканьераў».