Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
Ты паважаць сябе здаўна прымусіў, Як бацька беларускіх гарадоў, I першаю сталіцай Беларусі Ты красаваў, не лічачы гадоў.
-133-
Навокал ззяе бляск азёраў сініх, Вянок лясоў аточвае заўжды. Мой Полацк - гордасць Беларусі слыннай, Ты - векавечны горад малады.
Ты новаю расквецішся вясною, Чаромхі белай высцеліш абрус.
1 песні над імкліваю Дзвіною 'Зноў павітаюць нашу Беларусь.
Красуй жа, Полацк, горад запаветны, У музыцы кахання, мірных сноў!
Ты для сяброў і для гасцей прыветны
I хлебам-соллю іх сустрэнеш зноў.
-134-
Зінаіда Лёціна
«Раскажы ты мне, сарока,..»
ттгттттттттттт
Заклікалачкі
***
Баравік. Баравік, Я прынесла чаравік. Выйдзі на дарожку, Прымярай на ножку.
***
Лесавік, лесавічок, Пакажы баравічок -3 ножкай тоўсценькаю, гладкай, 3 капялюшыкам-аладкай.
Сінія чарнічкі -Сонейка сястрычкі, Ў скрынку насыпайцеся, Поўна набірайцеся.
-135-
***
Да сунічак нахілюся, Смачным пахам наталюся. Буду браць. не буду есці, Каб дамоў паўней прынесці.
***
Вельмі мокра ля балота, Я з сабой прынесла боты. Сыраежкі, дзе вы, дзе?
He хадзіце па вадзе.
***
Што схаваліся, лісічкі, Абувайце чаравічкі, Выбягайце на паляну, Я гуляці з вамі стану.
***
Вас, чырвоныя брусніцы -Весялухі-маладзіцы -Ў берасцяным туясу Я да дому прынясу.
***
Што, чырвоны мухамор, Ты пруточкам бок падпср? Лепш падай мне знак які. Дзе жывуць баравікі.
-136-
***
Распаведай мне, асінка, Дзе, пад елкай ці ў траве, Так падобны на асілка Падасінавік жыве.
***
Залацісты зверабой, Я цябе вазьму з сабой.
3 чабарком, малінай, мятай Будзе добрая гарбата.
***
Мацердушка і чабор, Верас, ліст маліны...
Нам зімою гэты збор -Смак і вітаміны.
***
Завядзі мяне, сцяжынка. Дзе сасёнка, дзе ялінка, Дзе пад дрэўцамі масляткі Між сабою б’юць у ладкі.
***
Пада мхом ці пад лісточкам, Дзе вы, мілыя грыбочкі? Забірайцеся у кошык, Пакатаю вас, харошых.
-137-
***
Дожджык, дожджык, не сцякай, Хмарка ў небе, пачакай, Ты мне косы не мачы, Дай да дому уцячы.
***
Лес стары, мой даўні дружа, Затрымай віхур, што кружа, Ад дажджу хачу і грому Уцячы хутчэй да дому.
***
Чую ў лесе гул чмяліны, Значыць, блізка дзесь маліны. Чмель калматы, не гудзі, Да дзялянкі адвядзі.
•-*е^»»-
Зорная павуцінка
За бярозавы сучок Зачапіўся павучок I пачаў плясці узоры.
Плёў ад ранку аж да зорак, Дзень стараўся, а к начы, Замарыўшыся, спачыў.
I пакуль ён спаў стамлёны, Падышоў туман здзіўлёны:
-138-
«Ах, якая прыгажосць! А ў мяне брыльянты ёсць». I пакінуў на пляценні Самацветаў розных жменю. Як растала ночы цень, Засвяціўся сонцам дзень, Выйшла дзіўная карціна -Зорна ззяе павуціна. Павучок, хоць сам мастак, Ды дзівіўся: «Як жа так? I адкуль ўзяліся гэты Брыліянты-самацветы? Кажуць, ноччу з вышыні Свецяць зоркі. як агні, Часам падаюць з нябёсаў На зямлю, траве на косы. Вось, напэўна, колькі зор Зачапілася за ўзор, I праменяць, і мігаюць». Што, чытач, ты скажаш мне? Брыліянты там ці не? Здагадаліся мо ўсе: Павуціна - у pace.
Коцік Носік
Ёсць у нас вясёлы коцік: Лапкі белыя й жывоцік, Чорны фрак і капялюшык, Серабрынкі каля вушак.
-139-
Носіць белую манішку, Ловіць мух, пужае мышку. Ён і курачак пасе, 3 яблынь яблычкі трасе. Ён палюе што ні вечар, Грэе лапачкі на печы, Галубоў зганяе з градкі I са мной гуляе ў ладкі, I мурлыча так прыгожа, I хадзіць па плоце можа. А на кладцы ля ракі Мы з ім двое - рыбакі:
‘Сочыць ён, як на кручок Надзяецца чарвячок, Гучна голас падае.
Як убачыць, што клюе. Ён па рыбках чэмпіён -Ловіць рыбку ў тазе ён: Лапкай, лапкай хап - і ў рот. Вось які пацешны кот.
Пражывае ў нас на дачы -Гаспадар там і няйначай: Mae справу да ўсяго, Клічуць Носікам яго.
•'•«'Ц^-
Парсючок Фунцік
Туп-туп, рох-рох -Выбег Фунцік за парог, I ружовым лычам Нюхае ўсё, тыча,
-140-
I піхае бокам плот -Дзверы дзе там у гарод? Ён учора, каб хто бачыў, Гаспадарыў-насвінячыў: Плот стары разгарадзіў, Моркву вырваў, мак радзіў. Прапалоў капусту, Што сядзела густа. Буракі збіраў-шукаў, Бульбу ўсю перакапаў.
I яму дапамагалі Тры курыцы цёткі Галі, I суседчыны казляты, I малыя кураняты.
Столькі спраў перарабілі, Што бабулечку здзівілі. Фунцік вельмі працавіты, Вось таму ён дзелавіты, У хлявочку па-за плотам Спачывае ад клапотаў.
-<і>'
Коцік і жабка
Абапал сажалкі на дачы Аер падняўся і чарот, А з-пад аеру жабка скача -Бяжыць хавацца ў агарод. «Куды бяжыш? - спытаўся коцік, -Давай гуляць і гаманіць».
-141-
«Не-не, вунь бусел у чароце Стаіўся, каб мяне злавіць! А зловіць - з’есць, я так баюся’ Хавайся хуценька н ты».
«Ды я прагнаць яго бяруся», -Сказаў каток - і ў чараты.
Спужаўся бусел, к небу ўзвіўся
I паляцеў у белы дзень.
А коцік з жабкай падружыўся Каля аера, там, дзе цень.
У спёку часта можна ўбачыць: Кот у цянёчку студзіць бок, А побач міла жабка таньчьшь -Шлёп босай лапкай, шлёп ды скок!
-*е!ф>»~
Пачастунак
Кошачка Буська нам мышку нясе, Хоча, каб з ёй паабедалі ўсе: Бачыла Буся, як мы ўсёй сям’ёю Снедалі дружна, дзяліліся з ёю. «Кошачка, еш прынашэнне сама, -Кажам, — у нас апетыту няма.
Нам бы аўсянкі, ці сырнікаў, можа, Ці з дранай бульбы аладак прыгожых». Здзіўлена Буся зірнула на нас: «Бачу такіх перабір першы раз:
-142-
Дранік, аўсянка - ласунак ніякі, Мышка ці птушка - вось гэта прысмакі!»
-*бй^э*-
Маленькі гаспадар
Дзед спытаў у Санькі: «Ты нашто з гары Сёння скінуў санкі? Лета ж на двары».
Хлопчык дзелавіта Падцягнуў штаны: «Дык не маюць віду, Выцвелі яны!
Сані ладзяць летам, Знае і прастак».
I, як дзед, пры гэтым Крэкнуў у кулак.
«То мая навука, -Кажа дзед Захар, -Пяць гадоў унуку, А ўжо гаспадар!»
-143-
Загадкавы туман
Ад ракі на луг зялёны Густа сцелецца туман. Качка шэрая здзіўлёна Кажа: «Ах, які дыван! Белы, мяккі і глыбокі. Лёгкі, нібы пух з крыла». «Гэта ж белыя аблокі! -Жабка спрэчку завяла, -Днём, я бачыла, прыплылі 3 далі дальняе яны I на беразе спачылі -Вось табе і дываны».
А кароўка, што начус Тут у лузе над ракой, Кажа: «Братцы, што я чую? To ж парное малако: Несла Настачка даёнку, Бегла сцежкаю крутой, Пахіснулася ў старонку, Разліла вось сырадой». Доўга спрэчка не змаўкала Каля рэчкі на лужку, Нават рэха начавала Ля вады на беражку.
Раніцою промнік сонца Напужаў туман густы I паклаў канец гамонцы: Збег туман у чараты.
-^+^-
-144-
Божая кароўка
На былінку-чарацінку Села божая кароўка: «Пагайдай мяне хвілінку, Я пад дожджыкам прамокла. Крылцы волкія і спінка, Адпачну, прасохну. Можна?» Ёй былінка-чарацінка Заківала асцярожна: «Можна, божая кароўка, Распрастай на сонцы крылы, Раскажы, мая сяброўка, Дзе была ты, што рабіла? Як жыццё на белым свеце, Дзе ты дожджык напаткала? Што табе паведаў вецер, Пра каго вярба спявала?» А сяброўка ўжо не чула: Адагрэлася ля промня I, шчаслівая, заснула -Аж прычмоківала, соня.
■-*ій|г>'
Верабей
Як насталі халады, He далёка да бяды. Я малому вераб’ю Рукавічку дам сваю.
-145-
Верабейка, верабей, Лапкі босыя сагрэй, На дварэ такі мароз! Бедны, ты зусім замёрз. Сеў пад нашае жытло, Hoc хаваеш пад крыло. У цябе штаноў няма, А на вуліцы - зіма. Верабейка, верабей, Лапкі босыя сагрэй: Рукавічка цёплая I зусім не мокрая.
-*ей*йэ*“
Бабуля
Я бабулечку маю Даражэнькую люблю. Вось яна ў мяне якая: 3 ёю сумна не бывае, 3 ёй на рэчку мы і ў градкі, Разам з ёй пячом аладкі, I праглядваем газеты, I гаворым па сакрэту;
Шыем, вяжам і малюем, А, бывае, й паваюем.
Толькі хутка мір стае -Мне яе не дастае, Бо усмешка - сонцам свеціць,
-146-
Вочы - ласкаю прывецяць, Рукі - моцна абдымаюць, Ад трывог абараняюць. Столькі ў ёй цярпення, згоды, Дабрыні, цяпла, лагоды!
I яшчэ яна казною Шчодра дзеліцца са мною.
-*<е^’>“~
Вусень
На капусце круціць вусам He жучок які, а вусень. Ды капусце вораг ён, Так казаў нам дзед Сямён. Мы прыгледзеліся з братам, Іх тут столькі, дай ты рады! Нам дваім не абабраць, Трэба курачак пазваць. Працавалі, як маглі -Куры нам дапамаглі.
Праз гадзіну, або дзве А ні вусеня нідзе. Толькі дзед за працу нашу Даў бярозавае кашы. Кажа: «Што ж вы нарабілі? Качаны на бок звалілі». Мы тады рашылі з братам, Гэта куры вінаваты:
-147-
Навялі парадкі -Патапталі градкі. Мы ж так шчыра працавалі, Мы капусту ратавалі.
Зараз знаем, што не вусень, Куры - вораг для капусцін.
Страказа
Дзе на сонейку раса Бліскае слязінкай, Прыляцела страказа, Села на галінку.
Мы паціхеньку ў чарот -Нам разгледзець трзба.
А яна, бы верталёт, Паднялася ў неба.
To на месцы, ўбок ці ўвысь, To стралою нізка.
Мы за ёю - гэй ды свісь -Каб убачыць блізка.
I схавалася ў траву, Мы за ёй са смехам, Ды нагамі ў крапіву -Вось была пацеха!
-®«?^»--
-148-
Крыўда
«Ах, які нягодны коцік, Ты нашто смятанку браў?» -Выцірас Насця роцік Аб замаслены рукаў.
Апускае вочы кіска:
«Хай бы ж з’еў смятаны міску! Ці нягоднік я, ці не -Ўсё адно адказваць мне».
■ ■^цдэ^-
Ірачка і Жучка
Пакусала, згрызла Жучка Ляльцы нашай ножкі-ручкі. Плача Ірачка: «Бяда, Ляльку новую шкада!» Жучка хвосцікам віляе Ды Ірынку дакарае: «А чаму, як пагуляла, Ты ўсе цацкі не прыбрала?»
-149-
Рыбалка
Ловіць рыбку Ўладка, Ловіць рыбку з бабкай. Бабка - рыбку, Ўладка - дзве, Толькі плёскат па вадзе. Коцік, сеўшы ля таполі, Сочыць, хто наловіць болей. Непрыкметна лік вядзе: Рыбку ціхенька крадзе.