Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
Абвівалі вярыгі цела.
Спаса храм будавала белы -Слову Божаму каб адбыцца, За радзіну прасіць-маліцца.
He пакідаю вас.
He пакідаю вас.
He пакідаю вас!
-170-
6. У Святую зямлю
За снягамі высокімі, За палямі шырокімі -Горад Госпада нашага, Святы Ерусалім.
Вера там пачынаецца, Святасць там адбываецца.
Ручаінкі і рэчанькі, Як вякі, хуткацечныя, Стужкі плешчуць празрыстыя Да ракі Іярдан.
Цела ў ім амываецца, Хрост святы ў ім прымаецца.
Шлях далёкі адолеўшы, Палачанка-ігумення Сэрцам, верай прасветленым, Да Крыжа Жыватворнага
I Гасподняй Труны Дакранулася, Прыхінулася, I укленчыла, I малілася
Тры дні й тры начы -За сябе і за нас.
He пакідаю вас.
He пакідаіо вас.
He пакідаю вас!
-171-
7. Малітва Еўфрасінні
Божа Велічны, Госпад Праведны,
Валадар усяго існага! Прасвятлі зямлю Сваёй блізкасцю, на якой жылі нашы прадзеды.
Птушанят малых навучы лятаць, На вятрах любых крылляў не ламаць, Род і родзічаў вечна шанаваць, Сябра й ворага вызначаць.
Божа Велічны, Госпад Праведны,
Валадар усяго існага! Краю дай майму неба чыстага.
сонца добрага, вады ўмерачку. Загартуй мячы нашым воінам, А чужынца ў дом раці не пусці. Словам-сілаю варажнечу сціш, Словам-ласкаю ахрысці.
Божа Велічны, Госпад Праведны, Валадар усяго існага!
Дай нам розуму: непамыснага
анічоганькі не ўчыняць. Неразумнаму ўлады не давай, Князя мудрага княжыць прызначай. Будзь спагадлівы і ласкавы будзь, He карай свой люд - навучай.
Атулі, даруй, захавай!
-172-
8. Маці-заступніца
Полацк спрадвечпы наш, краю радзінны, Ты Еўфрасінняй намолены.
Ў свяце вялікі і чорнай гадзінай, Лютай бядою не здолены.
Ты і да сёння, праз столькі падзеяў Моцны душою пачэснаю -Божая Ўгодніца стала надзеяй 1 апякункай нябеснаю.
Тут нам Прадслава, як сонна, свяціла, Тут Еўфрасіння нятленна ляжыць -Тая, што веру ў святое расціла, Сілу знайшоўшы ў Гасподнім Крыжы.
Маці-заступніца, аберажы!
He пакідаю вас. He пакідаю вас. He пакідаю вас!
9. Полацкія крыніцы
Полацкам ніяк не надзівіцца, Святасцю яго не наталіцца:
Тут такія гойныя крыніны -Ці не Сам Гасподзь у іх глядзіцца...
10. Святло Еўфрасінні
Многа вякоў па жыцці праляцела, Многія лёсы ў нябытнасць сышлі,
-173-
Толькі святло Еўфрасінні мацнела Свечкай-агменем на роднай зямлі.
Свеціць і грэе з высокага неба Незавядальны палаючы квет.
Стаўшы надзённым разломленым хлебам, Спраўдзіўшы веры святы запавет.
11. Ёсць зямля
Ёсць святыя, што абралі лёсам Крыж і радасць службы дзеля ўсіх -За правіны нашы, кроў і слёзы Літасц-і ў Вялікага прасіць.
Над Дзвіной, на строме, на пагорках Полацкая песціцца зямля, А над ёю прамяністай зоркай Еўфрасінні светлае імя.
Ёсць зямля, якая нарадзіла,
Сілай і красою надзяліла, Старана, што верыла й судзіла, Ёсць зямля, якая прыме нас...
He пакідаю вас.
He пакідаю вас.
He пакідаю вас!
12. Любові вам!
Сонца лашчыць удзень зямлю, Месяц цемру начы крадзе.
-174-
Святасць слоў «Я люблю, люблю» Нас да нас прывядзе.
Полацку многая лета, Многая лета ўсім вам! Любові вам!
Кожны з нас на сваіх руках Крыж і зорку сваю нясе Вось па гэтых зямных шляхах, Вось па гэтай зямной красе!
Полацку многая лета, Многая лета ўсім вам! Светласці вам!
Годнасцівам!
Мудрасці вам!
Любові вам!
-175-
Кацярына Сідаровіч
«Шанс гэты нельга выпускаць...»
Прызванне
Гудзела вёска, нібы вулей, Іінат, што правіў п’янкі-гулі, Што змалку на вушах стаяў, А ў жонкі каралеўну ўзяў. Вяскоўцы шкадавалі Настку: Дзяўчына трапіла у пастку! Перажывалі апантанна Суседкі дзве: Марыля з Ганнай. Але праходзіў час - заўзята Ўзяліся шкадаваць Ігната. Як па памерлым галасілі Суседкі Ганна і Марыля.
— Глядзець балюча, — гаварылі, — Хлапцу паабразала крылы. Прыбіла к падалу цвіком, I ходзіць зараз ён маўчком.
- Пыліначкі з яе здувае, Як цацу-лялю апранае.
-176-
- Яна з яго вяроўкі ўе, Забыўся дружбакоў, не п’е. - Ой, дзе ж яму палезе чарка: Развёў такую гаспадарку!
-Яна камандуе усім, А ўся ж работачка на ім.
- Свет без яе яму не мілы: Няйначай варажбіткі сілы --To, без сумнення, злыя чары Хлапечыя забралі мары.
- Мо закруціла шуры-муры? Пагляд патух, ідзе пануры Ігнат па вссцы, нешта ўдумаў. - Ў двары іх стала многа шуму: Раве карова, быццам плача, Нат куры квохкаюць іначай, Сабака жаласна скуголіць, Кот сумны, свінні не сваволяць. I толькі лаянка нясецца, Такая, што зямля трасецца.
-1 Насця быццам запрапала, Нідзе яе відаць не стала, Ўсё на запорах, як на грэх, 3 двара не чуцен звонкі смех. Замкі на хаце, на варотах. Ігнат, ідучы на работу, Напэўна, Настку запірае, На вуліцу не выпускае... Трывожылася ўсё ваколле. Трымаліся на валідоле, Сваё здароўечка губілі У скрусе Ганна і Марыля. Жыцця яны аддалі б частку, Каб вызваліць дзяўчыну з пасткі:
-177-
- Ён на ўсю вёску Настку хаіць. - Гарбатага магіла справіць. - Раскоша за бакі бярэ!
- Цялятка з лысінкай памрэ... Закінуўшы свае работы, Суседкі ля чужога плоту Прыліплі ўраз да шчылін вузкіх, Аж вушы вылезлі з-пад хустак, Лавіўшы шорахі і словы. Ігнат выпісываў вымовы: - Паўсюль раскладываеш міны, Караўка, брыдкая скаціна! Бач, не хавае слёз гаротных, Прывыкла ўжо да рук ляшчотных. He раскісай, свой сум гані: У рай патрапім праз тры дні.
- Ён хоча Настачку забіць I сам не хоча, пэўна, жыць... Суседкі па чарзе самлелі, Ў міліцыю званіць хацелі Ці участковага знайсці, Ды прыпынілася таксі Ля іх - бывае што не часта, -I з той машыны выйшла Наста: - Я ездзіла у адпачынак: Чакаем мы з Ігнатам сына, Мне доктар мора прыпісаў -Ігнат адправіў, настаяў. Засумавала - не змагла, Я там тры дні не дабыла: Дадому вельмі захацела, Нібы на крылах прыляцела. - Каму ж Ігнат казаў прамовы? - Ён любіць размаўляць з каровай.
-178-
...Рагуля радасна мычала, Шчасліва курка сакатала, У захапленні парасяты Загон разносілі заўзята, Ажыўшы ўраз, мурлыкаў кот, Ад радасці вышэй за плот Скакаў і ласціўся сабака, Лісліва гаўкаў забіяка. Зліліся ў гімн каханню гукі, Ігнат жа падхапіў на рукі I закружыў Настассю ў вальсе. Былі мае суседкі ў трансе: Яны як быццам анямелі I языкі свае «прыелі».
I не маглі спакойна спаць, Бо іх прызванне - спачуваць, Без розніцы: Ігнату, Насці, Бо радасць за чужое шчасце -Дар Божы, дадзен не для ўсіх, Мінуў суседачак маіх.
■■«^Й*''
Дача
Сярод аб’яў даўно маячыць: «Булаўкі. Прадаецца дача...» Шанс гэты нельга выпускаць: Ад Полацка - рукой падаць, Ды і цана якраз пад грошы, Для жонкі быў бы я харошы,
-179-
Каб задарма амаль, на ўдачу, Прыдбаў бы ва уласнасць дачу. ...Сустрэў рухавенькі дзядок: Пад вішняй стол, на ім мядок, Пячонай бульбай частаваў, Бярозавіку наліваў...
I вось перада мной тавар Расхвальвае так гаспадар: «Нядорага, калодзеж, рэчка, Дом-церамок, веранда, печка, Пятнаццаць сотак каля хаты, Клубніц, парэчак тут багата, Садок, маліны паласа, Прырода - пісана краса...» Сасніць не мог такое ў ночы, He верыў зроку, плюшчыў вочы: Лес з трох бакоў вакол той дачы, Ну як у казцы, не іначай.
У кветках клумбы - проста цуд, Кусты вяргіні, бэзу тут, Паветра смачнае, густое На ягадна-грыбным настоі -Ну проста хоць ты ножам рэж Ды, пасаліўшы, з хлебам еш. He дача - райская паляна!
I, ад такой удачы п’яны, У дзеда я спытаў, чаму Прадаць так хочацца яму Такое хараство, раскошу.
- Ды не пад сілу стала ношу Цягнуць у восемдзесят пяць, А тут, брат, трэба працаваць. Лес наступае, не паверыш, He выпускаю з рук сякеру.
-180-
- А прыгажосць, a вечары?
- Ды загрызаюць камары Тут вечарамі, а удзень Гудзе над вухам авадзень.
- Глянь, дзед, вунь там каля цяпліцы Гуляюць хораша куншы!
I часта к вам сюды, стары, Заходзяць дзікія звяры?
- Бывае. Толькі ты павер, Тут заяц самы страшны звер: Зімой і ўлетку па чарзе Кару пладовых дрэў грызе. - Я ж босым пахадзіць хачу! - Стой, брат, цябе я навучу: Без ботаў не хадзі нікуды, Бо гады поўзаюць усюды; Жывуць тут змеі і вужы, Хадзі сюды, глянь, на мяжы Ляжьшь скруціўшыся, як дома, Ды гы не бойся, бо вядома: Іх не чапай - і ўсё ў парадку. У кожнага свае заняткі.
- Тут будзем з жонкай заі араць. Гамак паціху гутатаць...
- Зра языком не палашчы: Энцэфалітныя кляшчы Вісяць на ветках. Каля хаты На вадапой ідзе сахаты.
- Кунатай бульбачка расце. Глянь, дзед, вось-вось і зацвіце! - Так, хутка зацвіце - і зноў Чакай у госці кабаноў.
Тут летась вывадак прайшоў -Hi бульбінкі я не знайшоў.
-181-
Растуць клубніцы - дык сюды Злятаюцца на іх дразды, Глядзяць, пільнуюць і злуюць, Калі спрабую іх спугнуць, Ды неяк каркнуць спадбачэння -Хоць папрасі ў іх прабачэння. - Сабакі гаўкаюнь?