Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
Маці знямела ад гэтай карціны. Але ў яе хапіла мудрасці не закрычаць, не выхапіць сына з-пад шэрых ручаёў.
Цяпер трэба было грэць ваду, тым болей, што была яіпчэ дачушка, не меней мурзатая.
Ласкавае сонейка чэрвеня дазваляла мьшь дзяцей на вуліцы. Першым быў вымыты малодшы - хлапчук - і аднесены ў дом. Маці ахінула яго коўдрай і пабегла да дачкі, старэйшай за хлопчыка ўсяго на паўтара года. Дзяўчынка хацела спаць і злёгку капрызіла. Жанчына спяшалася.
Раптам з-за спіны з’явіўся сусед і спытаў: «Настуся, a дзе твой сынок?» «У хаце, на ложку», - адказала яна ўпэўнена. «Так? Дык ён жа ўжо ў другім канцы вуліцы, бяжыць у чым маці нарадзіла», — мовіў сусед.
-220-
Наста папрасіла суседа пастаяць каля другога дзіцяці, якое сядзела у ванначцы, а сама пусцілася ў дагонку за ўцекачом. Далёка, ледзьве не ў самым канцы вуліцы, ззяла на сонцы маленькая голая постаць сына.
Калі маці дагнала дзіця, яно зноў сядзела сярод вуліцы і абсыпала сябе шэрым дарожным пяском.
На яго твары ззяла шчаслівая ўсмешка.
Згуба
Быў суботні дзень. Цеплілася лазня, а я займалася ўборкай у хаце: з усяе сілы шкрэбла нефарбаваную падлогу - да белага ззяння.
Дзянёк выпаў дажджлівы. Дождж, пачаўшыся яшчэ ноччу, сеяўся цалюткі дзень - то ўзмацняючыся, то слабеючы. Нізка навіслае шэрае неба, здаецца, схавала сонца назаўжды. Кудлатыя аблокі ледзьве не чапляліся за верхавіну магутнага дуба, які рос у двары нашага суседа Браніслава Клямяты.
Сам Клямята - маленькі неказісты мужычок у адвечных кірзавіках ды замусоленым кортавым касцюме ў любую пару года. У вёсцы яго клікалі проста «Клямятка», мабыць, за малы рост і бяскрыўднасць. А яшчэ ён любіў павыхваляцца: «О, я магутны, як гэты дуб!» - і ён без ценю сарамлівасці паказваў на прыгожае дрэва. Усе смяяліся.
Трэба сказаць, што сусед, падвыпіўшы, любіў па дарозе да дому зрабіць прыпынак у нашай хаце. Ён садзіўся ў канцы стала, спінай да буфета. Спачатку ён нешта мармытаў, а затым засынаў, паклаўшы цяжкую галаву на стол.
-221-
Мы дык ужо і прывыклі да гэтай карціны, у нейкай меры... Але сёння была субота! Трэба заканчваць уборку, а тут Клямятка сярод хаты спіць...
«Татачка, - узмалілася я, - зрабі што-небудзь! Ён мне так замінае!».
Бацька стаў будзіць суседа. Ледзьве расштурхаўшы яго, тата зразумеў, што Бронька сам ісці не зможа. Тата ўзваліў бязвольнае цела суседа сабе на спіну і павалок праз агарод да ягонай сядзібы пад дубам.
На вуліцы ўжо звечарэла: цемрадзь - хоць вока выкалі.
Тата хутка вярнуўся, цяжка дыхаючы: маленькі, ды важкі аказаўся Бронька.
У лазні ўжо мыліся аматары першага гарачага пару. Праз няць-дзесяць хвілін і я збіралася закончыць уборку...
Раптам з цемры калідора вырасла постаць Клямяты. За ім стаяў мой бацька, нечым узрушаны.
«Жубы свае жгубіў... трыццаць рублёў заплаціў...» - бубніў, хістаючыся, сусед. Бацька тут жа строга загадаў нам шукаць гэтыя «жубы» — пратэзы. Я запэўнівала, што нічога не знайшла, мыючы падлогу, але... Прыйшлося нам з сястрой зноў, літаральна на ка-ленках, абпоўзаць увесь пакой. Нічога не знайшлі. Браніслаў рас-чаравана ступіў за парог. Тата таксама выйшаў за ім.
Праз колькі хвілін бацька вярнуўся, давячыся смехам, з вачэй цяклі слёзы. Аддыхаўшыся, ён распавёў, што сусед паціху патупаў уздоўж лазні і дайшоў да хлевушка, дзе сядзелі куры. Святло ў ім гарэла, і куры мітусіліся перад акенцам. Бронька доўга ўглядаўся ў вакно куратніка, думаючы, што глядзіць ён у вакно лазні. Потьш плюнуў ды махнуў рукой: «Ат, што я голых баб не бачыў?» - прабубнеў ён і паціху, хістаючыся, павалокся па сцежцы ўздоўж агарода да сваей сядзібы пад разложыстым дубам.
А «жубы» знайшліся ў кішэні гаспадара... Назаўтра.
-222-
Здрада
Здрада... якой яна бывае?
Здрада Радзіме - будуць пакутваць многія людзі.
Здрада жанчыне - будзе гарэць агнём яе сэрца. Расчараванне паселіцца ў ім.
Здрада сябру народзіць недавер’е, насцярожанасць да людзей, закрые сэрца.
Здрада ідэалам? Дык гэта ж ужо будзённа: ім жа не ба-ліць...
Толькі ці знойдзе мір з самім сабой здраднік? Ці апраўдаец-ца гэты чалавек перед самім сабой? Ці будзе ён шчаслівы?
Гісторыя першая
I ўсё-такі... гэтыя вочы, якія цямнейшыя і больш ззяючыя за зорную ноч, святлейшыя за самы сонечны дзень, глыбейшыя за неба і прывабнейшыя за воды ціхага возера ў спёку. Няўжо гэтыя вочы, з ласкавага палону якіх не хочацца вызваляцца, могуць... здрадзіць?
О, не!
Ты прыходзіш і зноў знікаеш. Ці ж жыццё без цябе? Толькі чаканне... Абяцаў прыйсці ў той жа дзень і назаўсёды... А прыйшоў... праз дзесяць год, каб упасці на калені і прасіць прабачэння. Навошта цяпер гэтае «прабач», калі жыццё пераламана? Але... даравала.
-223-
Потым зноў - здрада. I нейкія словы, якія ўжо нічога болей не значаць... Усё! Няхай пякучы боль надоўга, можа да канца жыцця, але, каб больш - ніякіх здрад! I лепш адзінота, чымсьці гэтыя «арэлі»: здрада - прабачэнне - здрада...
.“*«1’і>'
Гісторыя другая
Яны былі сябррўкамі, як кажуць, са школьнай парты. Разам паступілі і ў інстытут на адзін факультэт. Зусім не разлучаліся; іх нават клікалі дваіх адным імем «Раечкі» — па імені адной з іх.
Прайшлі гады. Сяброўкі жылі ў розных мясцінах, але су-вязі не гублялі. А туг здарылася жаданае: удалося ўладкавацца на працу ў адным горадзе, у адной і той жа ўстанове.
Усё было проста цудоўна!
Але аднойчы паміж сяброўкамі здарылася сварка, першая за дванаццаць гадоў сяброўства. Узнікла яна быццам бы з нічога. А завершылася тым, што Ванда заявіла Раечцы: «Калі пра цябе скажуць нешта кепскае, то я скажу яшчэ горшае! I мне павераць, бо я адна цябе тут ведаю!»
Гэтыя словы былі выбухам для Раечкі ў цішы сакавіцкага рання. Перахапіла дыханне, пацямнела ў вачах. На нейкі час яна як бы страціла прытомнасць...
Але... праца, людзі, размовы... Раіса была нібы нежывая, з цяжкасцю магла трываць, каб не збегчы куды ў бязлюддзе...
Як такое можна перажыць? Ці можна нскаму яшчэ да-верыцца, калі такое доўгае сяброўства раптам перарасло ў варо-жасць?
Прайшло нямала гадоў - цэлае жыццё. Раіса даўно жыве ў другім горадзе. У яе ёсць сям’я, сябры.
-224-
Толькі яна назаўсёды для сябе вырашыла, што ведаць усё пра яе будзе толькі яна сама і ніхто больш.
Здаецца, усё ўсім ужо даравала, але... старая рана ўсё баліць.
Дык што ж такое здрада?
Забойства без пакарання.
Перш-наперш яна цэліць у душу чалавека. Ніякае «прабач» не здольна ўваскрасіць тую частку душы, якую забіла здрада.
Купалле
Купалле. Сонечны дзень, поўны прадвесця. Адвячорак - лёгкі, празрысты. Людзі, парабіўшы свае справы, збіраюцца гуртам. Вось і прадстаўленне сярод вулійы: размаляваўшы твары да непазнавальнасці, апранутыя ў стракатае цыганскае рыззё рас-пацяшаюць народ дзве ўвішныя кабеты. Аднекуль і гарманіст з’явіўся: урэзаў полечку. Закружылі ў танцы жанчыны, мужчыны, дзеці. Затым танец перайшоў у песню - тую, родную, з якой вырас і ты і якая прарасла ў табе на ўсе жыццё...
А па-над вёскай вітае прадчуванне таямніцы. чагосьці дзі-воснага, што вось-вось здарыцца...
Ужо зусім звечарэла. Неба аддалілася, стала бэзавага ко-леру. Толькі на захадзе ружавее яшчэ палоска. З’явіліся бледныя зоркі. Цішыня ахутала вёску.
I раптам дзесьці блізка, але як бы здалёк, загучала, плаўна ўплятаючыся ў светлую ноч, працяжная купальская песня:
Ішоў Ці-і-жык па вулі-і-цы-ы, Люлі ра-а-на, па вулі-і-цы-ы, Збіраў дзе-е-вак на купа-а-льню-у.
-225-
Люлі ра-а-на, на купа-а-льню-у...
Песня гучала ўсё раўней, становячыся цёплым подыхам, промнем зоркі, трапятаннем душы. Яна абдымала, калыхала, жа-лілася і спадзявалася. I як з’явілася песня ніадкуль, так паступова і растварылася ў зорнай непрадказальнасці ночы.
А дзесьці над рэчкай, на шаўковым лузе, каля салаўінага кустоўя, ужо запалала гарачае вогнішча. Тут сабралася моладзь. Прыглушаны смех, карагод, гнуткія фантастычныя цені, песні, ско-кі праз вогнішча... О, не кожны смелы адважыцца на гэта!
I блуканне па цёмным лесе ў пошуках чарадзейнай кветкі, таемнае і жудаснае... I ранні зеленаваты світанак. I ўзыход сонца - як заключны акорд чароўнай казкі.
Ой, мароз, мароз...
Цяпер усё, што адбылося з намі: бяскорміца, адсутнасць сродкаў для існавання, адсутнасць надзеі на «лепшае заўтра», знішчэнне ідэалаў - здаецца фільмам жахаў. Але ж то была рэаль-насць.
Гэта было ў трагічны час дзяржаўнага развалу. Развал зда-рыўся і ў маёй сям’і: адна выхоўвала траіх дзяцей.
У адну з субот, зімою, я паехала ў вёску да мані, каб узяць у яе крыху бульбы: дзеці хочуць есці ва ўсе часы. Была адліга, і я была апранута ў лёгкае паліто, тонкія пальчаткі ды ў восеньскія боцікі, бо цёплых зімніх ботаў я не мела наогул.
Вярталася я ад маці надвячоркам наступнага дня. Нечакана, пасля адлігі, к канцу дня ўзяўся мароз, ды такі жорсткі!
Вагон прыгараднага цягніка не ацяпляўся. Некалькі паса-
-226-
жыраў курчыліся на драўляных лаўках, стараючыся абедзвюмя рукамі абхапіць сябе і хоць так крыху сагрэцца ў асабістых абдым-ках.
За паўтары гадзіны бязрадаснае вандроўкі я прамёрзла наскрозь. I мяне ахапіла роспач, калі я ўбачыла, што да аўтобуснага прыпынку са скрыгатам і візгам пад’ехаў заінелы «Ікарус». Я зайшла ў гэты «маразільнік на калёсах» са сваёй цяжкой сумкай. Некалькі позніх, пасінелых і скурчаных пасажыраў можна было б прыняць за муміі, калі б не воблачкі пару каля іх твараў.
Паўгадзінная паездка здалася мне бясконцай і зусім знясілела мяне сцюжай. Я выйшла, не даехаўшы адзін прыпынак да дому, бо неабходна было рухацца, каб хоць крыху сагрэцца. Бульбачка-карміцелька была зараз для мяне ношай непасільнай, бо мае рукі і ногі зусім акарчанелі ад марозу. Нават цела сваё я перастала адчуваць.