Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
-208-
Ці не вясна?..
Гаснуць зоркі, світальная раніца, Лёг марозец арнатам на шкло, I над лесам, дзе ночка хаваецца, Сонца чырвань наўсцяж разліло.
Разліло і паўшло - не спыняецца -У блакітную высь на свой шлях -Гэта значыць, што дзень пачынаецца У маіх панаддзвінскіх краях.
Наш аўтобус не надта спяшаецца -На шафёра, знаць, нешта найшло: Задуменны сядзіць, усміхаецца I глядзіць на жанчыну праз шкло.
Штосьці дзіўнае тут адбываецца, Бо такога раней не было: Можа, гэта вясна пачынаецца, I у сэрца каханне прыйшло?..
-«^а*"
Але жыве яго кіно...
Памяці Ю. Тарыча
Пакінуў Полацк ён даўно, Ды тут жыве яго кіно, Таму і сёння ён між нас, Хоць і змяніўся век і час.
-209-
Усіх навацый не злічыць, -Здалося б, можна і забыць, Але глядач наш не прастак-Яму бліжэй кінамастак: Бо на экране ўсё жыццё, Святла і цемры пачуццё. Тут добра бачны кожны крок I ёсць для кожнага урок.
I ІОрый Тарыч, наш зямляк. Тварыў і жыў не абыяк: Ён рэжысёр, і сцэнарыст, Акцёр, рамантык, і артыст. Куды б яго ні кінуў лёс, Імя сваё ён годна нёс. Хоць зведаў арышт, і Сібір, I ліхалеццяў чорны вір, Але заўсёды працаваў I фідьмы добрыя здымаў. Пакінуў Полацк ён даўно, Ды тут жыве яго кіно...
-^ч^-
Вечар у «Наддзвінні»
Добра, uno наіода ёсць сабрацца
I гадзінку разам пасядзець: Памаўчаць, паслухаць, пасмяяцца
I, канечне, штосьці зразумець.
Вось пабачце: сшытачак вучнёўскі
-210-
Белаю папераю шамціць -Гэта вершык новы, вераснёўскі, Хоча Куц Балдоўскаму ўручыць. А далей яшчэ не менш цікава: Між паэтаў рыфмы, як ручай -Добрая і знакавая з’ява, Потым будзе і пірог, і чай. Вечар гэты тым-та і адметны -Нездарма тут кветачак букет-Мы віншуем сябрука прыветна: У гэты дзень праклюнуўся паэт.
■*«?4>-
Фарбы восені
Вось і лета сышло - крочыць весела восень, У пурпуры каліны заможна стаяць,
I птушыныя плоймы праз хмарнасць і просінь Развітальна у вырай далёкі ляцяць.
Кветкі, як ні глядзі, вабяць спеласцю фарбаў, Пазалотай бярозы і клёны шумяць.
У лясах і дубравах, прыціхлых ад скарбаў, Павуціны-цянёты на голлі вісяць.
На лугах, каля рэк, на сцяжынках, між сосен Аксамітам яшчэ зелянее трава.
Ды, магчыма, для добрых ёй з намі адносін Восень водар садоў ля дарог разліла.
-211-
Мы вітаем цябе, наша мілая госця, Цёплым матчыным словам ды школьным званком. Нашы душы напоўні сваёй прыгажосцю
I надзеі ў начы запалі светляком...
-212-
Раіса Цітова
«Адкрый свайго жыцця старонку...»
тттпттпттттттттттгтттт^^
Чужое месца
Хлапчыне спадабалася дзяўчына, Што кацяня трымала на руках -Яму шаптала: «Коцік, малайчына...» -Ды гладзіла пяшчотна па баках.
- На месцы кацяня мне б апынуцца, -Сказаў дзяўчыне ціхенька юнак. -Замест яго клубочкам мне б звярнуцца. Бо ў ласках вашых бачу добры знак.
- Чужое месца не к дабру, хлапчына, Трымайся ад яго далей, браток!
I зараз ёсць на гэтае прычына, Бо едзе на кастрацыю каток.
-*й?і>-
-213-
Універсальныя камяні
- Што за нраблема даняла цябе, сусед -У двор ты мой даўно не ложыш след? Раней жа забягаў, быў лёгкі на нагу. Што сталася цяпер, мо чым дапамагу?
- Бязвылазна шукаў у слоўніках, браток, -Бо ў справе гэтай не вялікі я знаток, -Якія камяні па знаку задыяка На моцны амулет патрэбны мне як Раку. Дакладны не знайшоў у кніжках я адказ. Што выбраць, падкажы: рубін, янтар, тапаз? - He ведаю, сусед. Калі ж падумаць трошкі -Усім падыдзе знакам граніт і мармур-крошка.
•^^'
Нікчэмны хлебароб
Зямлі кавалак прадаваў Арцём. Аб’яву настрачыў сваю рупліва, Што на кавалку глеба - чарназём I ўсе расліны пруць з яго на дзіва, Што можна нават гэты чарназём На хлеб намазаць - і не трэба масла. «Хутчэй купляйце, - дапісаў Арцём, -Пакуль прадаць жаданне не пагасла». Ды толькі вось знайшоўся вушлы Глеб I допыт учыніў таму Арцёму: «Калі ты чарназём ляпіў на хлеб, Ці смачна, адкажы, было самому?»
-214-
Маўчаў Арцём, нібыта анямеў, -Баяўся раскрываць свае ён карты: Для бутэрброда хлеба ён не меў, Бо ў хлебаробы быў зусім не варты.
-««ЙЦ^-
Бумеранг
- Твой Васька, кажуць, до-о-бры лавелас, -Апоўначы вяртаецца дадому, -Дзесь выдае, паршывец, майстар-клас.
Няўжо яму не сорамна самому?
I ты цярпіш, сяброўка, гэты здзек?
Я вывады рабіць нарэшце мушу: Твой Васька - ненадзейны чалавек I вешае лапшу табе на вушы.
- He суйся ты ў жыццё маё, прашу, I не збівай з пракладзенай дарогі, Бо, ведай, што ягоную лапшу Намотваю цішком яму на рогі.
—^^
«Аналогія»
Дружыў з сабакаводам Пецька шчыра
1 за парадай да яго прыбег.
Жаніўся б я на маладзенькай Іры, Ды выбар мой бацькі ўзнялі на смех.
-215-
«Бяры,- сказалі, - сталую жанчыну, Якая ўмее лоўка ўсё рабіць, Бо моладзь сёння - колкая шыпшына, Прывыкла за бацькамі лынды біць». Узяў бы я Анюту-векавуху -Пасля па Іры сэрца будзе млець.
- А ты, хлапчына, розум свой паслухай, Каго хацеў бы ён у жонкі мець.
Ды з вопыту скажу табе, як сыну, -Хай гэта не да месца прагучыць -He здолеў, Пецька, я старую псіну Суча<;ным модным трукам навучыць.
Хітры ДАІшнік
ДАІшнік апынуўся перад Богам, А Бог яго пытаннямі даняў: — Калі служыць выходзіў на дарогі, Ты толькі парушальнікаў ганяў? А мо схіляў да хабару бязвінных? Дабро тварыў, ці, можа, толькі зло?
- Я да цябе, Гасподзь, прыйпюў з павіннай: Што гаварыць — усякае было, -Так адказаў ДАІшнік і чакае, Які ж прысуд яму прызначыць Бог, Бо за грахі, якіх ён до-о-бра мае, Бадай і чорт не пусціць на парог.
Гасподзь сказаў: «Пакуль яшчэ не змеркла, Вунь дзве дарогі бачыш? - выбірай!
-216-
Адна, сын мой, бяжыць, вядома, ў пекла, Ну а другая - напрасткі у рай.
Сягоння я цябе не пакараю -
Паколькі выбар толькі за табой: Ці вечна пазнавайь красоты раю, Ці то ў смалу зашыцца з галавой». ДАІшнік сцеміў: грэху не замоліш, Пры выбары ж удачу ці спаймаць?
- Дык мо калі ты мне, Гасподзь, дазволіш -На скрыжаванні буду я стаяць.
Хто знае, дзе б ДАІшнік апынуўся, Ды зазваніў будзільнік - ён прачнуўся.
Ля варот у пекла
Два мужыкі сядзяць у задуменні, Абое пасівелі ад бяды:
He дойдуць бедакі да разумення, Чаму заўчасна іх звялі сюды. Хваробы іх, здаецца, не крышылі, Хапала сіл «налева» зазірнуць, Без памяці гарэлку не глушылі -Навошта ў пекла іх цяпер бяруць? Каб гора раздзяліць напалавіну, Сказаў адзін: «Хацелася б узнаць, Якая недарэчная прычына Змагла, браток, цябе ў труну загнаць? Чаго ты ўсё дрыжыш? 3 якога страху?
-217-
I шэранню пакрыўся лоб і торс?
- Відаць, калега, даў я дзесьці маху
I, думаю, па дурасці замёрз.
А ты адкрый свайго жыцця старонку: He даў жа хтось да старасці дажьшь. - Я з працы прыляцеў, а дома жонка Чамусь на ложку голая ляжыць. Абследаваў я кожненькі куточак, Ды любадзея ў хаце не знайшоў.
Ад шчасця непамернага, браточак, He вытрымала сэрца - ў гроб сышоў. - Дык вось чаму сядзім мы тут сівыя. Такое месца, лунь, ты прамінуў!
Клянуся, сёння мы былі б жывыя, Калі б ты ў халадзільнік зазірнуў.
Прадавец-махлярка
- Хачу купіць паўпудзіка капусты, Ды гэтулькі дамоў не дацягну. Дапамагчы - ахотнікаў не густа. Адна надзея - на сваю спіну.
-Старых я паважаю. He хвалюйся. У адрас мой ты оду запяеш -Паўпуда я адвешу ТАК, бабуся Што лёгенька дадому занясеш.
-218-
Рэгіна Шабанова
«Але ж гэта была рэальнасць...»
"і"і'ч »11пчгпччіііі nmiuiii і ішптпт
Вызваленне
«Каханне - хвароба, каханне - атрута...» Вось і мяне ат-руціла яно сваім зеллем. ад якога і паратунку няма. I я страціла разважлівасць на доўгія гады. Ты быў для мяне ўсім: паветрам, хле-бам, святлом — маім жыццём. Ты запаланіў мой розум, маю кроў, маю душу. Ты стаў самым зіхоткім маім днём і самай непрагляднай ноччу, цёплым морам і ледзяной тундрай...
А я ... я была пылам ля тваіх ног...
I як пакутліва, як доўга з сябе я зводзіла цябе! Дні і ночы сталі шэрымі і тужлівымі. Гукі рассыпаліся рэхам над маёй галавой. Душа ўва мне нібыта зморшчылася і здранцвела. Я паволі памірала...
ІІрыйшла яшчэ адна вясна без цябе. He ведаю, якая па ліку...
Я стаяла ля вакна, слабая, кволая. Ззяла сонца, але мае вочы ўтаропіліся ў адну кропку. нічога не бачачы. I раптам мой позірк упаў на траву пад акном і на рассыпаныя па ёй ярка-жоўтыя кроплі першацвету. Раптоўна цяпло акаціла істоту, загарэліся шчокі, ажылі халодныя пальцы, сэрца затрапятала. Я адчула, што мае ватныя ногі і рукі набылі сілу! Захацелася адчыніць акно, і я адкрыла яго на-сцеж. Цёплы ветрык подыхам тапалінага паху агарнуў твар, сонца
-219-
пацалавала мяне: я шчасліва засмяялася, і слёзы раптоўна хлынулі з маіх вачэй. Захацелася выбегчы на вуліцу, абдымаць сустрэчных людзей, вітаць іх з вясной, гладзіць па галоўках дзяцей, прабегчы па маладой аксамітнай траве... Мая душа выпрасталася, і я зразумела: жыву! Напэўна, час вылечыў мяне, гэта вясна і гэты кветкі...
Я - вызвалілася!
-^j&i»-
Уцякач
Дзіця ва ўзросце аднаго года ўпершыню папала ў вёску. Малое са здзіўленнем асцярожна ступала на траву, датыкалася да кветак. А мора пяску выклікала ў хлопчыка захаплснне. Ён сеў сярод ціхай вясковай вуліцы і моўчкі пачаў абсыпаць сябе пяском. Шэрыя ручаінкі пяску цяклі па бялявай галоўцы, па чысценькай кашульцы...