Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
-10 -
Многа хібаў было, і не так Я сягоння зрабіў бы, напэўна, Але й сёння мне робіцца спеўна, Як прьшомню з чмялямі свой дах.
Нешта дрэнна - сабе не маню: Сам рабіў я, напэўна, замала.
He прымаю, што болем не стала: Прыгажосці чужой, авеню...
He патрэбны мне Рым і Парыж -Мо наіўнае гэта прызнанне...
Каб не меў бы я сынава звання, Быў бы мне не па сілах мой крыж...
~*eS*S9*-
Аналогія
Сусвет умяшчае
дзве вечныя тайны:
Мігаючы купал
і бездань душы.
Іх нам спасцігаць
трэба вельмі старанна, У спешцы сваёй
каб багоў не смяшыць...
He церпіць Сусвет
мітусні і зазнайства, I думкай сваёй
нам не зведаць прастор,
- 11 -
Дзе кружыцца стройны ланцуг пастаянства, Украплены ў неба пясчынкамі зор.
Загадкавы космас у вечных глыбінях Жыве па законах не нашых ідэй,
Імкнецца душа да загадкавай плыні, Хаця прабывае ў палоне людзей.
У космас не мкнуся, упрадзены тут я -
Душой знітаваны з прыродай зямной, Дзе верасень кожны мне ў радасць і смутак -Ён звязаны днём нараджэння са мной.
Мне цяжка спасцігнуць бязмежнасць прасторы
I цяжка ў душу, нат сваю, зазірнуць: Хонь сходны два гэтыя дзіўныя створы, Ды сутнасць іх розную як не адчуць...
- 12 -
Букет
Мне часта сніцца па вясне Квяцісты луг, нібыта коўдра, -Такой нас укрывала добра Матуля, каб не зяблі ў сне. Збірала кветкі на лужку За частаколам часта маці, I я ў сваёй квяцістай майцы Бег стрымгалоў ёй пад руку. Быў карапуз я, жвавы шкет, Яна ж кружылася, хапала Мяне рукой, на ёй трымала, А на другой - з лужка букет. Руку схаваўшы пад касу Яна смяялася: «Мне лёгка Сынка трымаць і гэты зёлкі, Калі ў букеце ўсё нясу...»
-*е!^*-
Мелодыя радзімы
На вярбе, вясной расквечанай, Раптам я пачуў рапсодыю... Вось і чмель, пылком памечаны... - Слухай, Ваша благароддзе!
Заспявай, як рада сонейку Ў полі рунь пад весняй просінню, Як прамені дораць зернейку Цеплыню да самай восені.
- із -
Раскажы, як пад вярбою ты 3 раўчуком аб нечым шэпчашся, I прашу - не патрабую я: Пагаворым - сэрца лечыцца...»
Чмель бліснуў сваёй манішкаю
1 павіс, нібы ў сумненні ён, Зноў завёўшы над пуп’ышкаю Мілагучнага гудзення звон.
Зноўку ў песенным дуэце я
Слухаў музыку-рапсодыю
I ў расчыненым сусвеце я Чуў радзімую мелодыю.
■-««J|r>-
Восень пакаяння
Бывае цяжка, нібы лёс на злом: Няма канца душэўнаму садому Ў самоце па пакінутаму дому, Па журавінных месцах за сялом.
Парою блікам прывідна мільгне Падобны контур вобраза былога: Устрапянешся - адыходзіць змога, А сэрца мкнецца к любай старане,
Туды, дзе строкат сыплецца сарок Па лазняках ля возера за хатай, Што стала болем, і вялікай стратай, I той любоўю, што забыць не змог;
- 14 -
Дзе сеткі ля рабіны на сцяне Ужо не мной сабраныя для лову, А лодкі згніўшай ля вады аснова 3 дакорам пры сустрэчы пазірне;
Дзе некалі пакінуў след і я -Цяпер яго не ўбачыць нават зблізу -Забытыя лядашчыя эскізы Таго, што не зрабіў у спешцы я.
Ах, гэты край, забыты й дарагі, Мяне заўсёдна мучыць віріуальна -I гэта пакянна і кранальна
У асеннім лёсе з позіркам другім.
Цырык-ціў-ціў...
Сцякае снег ужо па даху Пад буркатанне галубоў, Бліжэе сок, блакіт з размаху На небе сонца сцеле зноў.
I верабейка вось прыгрэўся, Надзьмуў ён пёркі і: «Ціў-ціў», Маўчком пад дахам адсядзеўся I вось цырыкае матыў.
Забаўны птах, істота-кроха, -
У чым трымаецца душа...
Яму і добра, й дрэнна троху, А песню ўсё ж пяе спярша
- 15 -
Таму кутку, які радзінны, «Цырык-ціў-ціў» пяе яму, I ў час апошні, так магчымы, Падстрэшшу верны ён свайму.
Малышка на галінку ўскочыў, Прывет цырыкае вясне, «Ціў-ціў» - капеж смялей закрочыў I будзіць лірыку ва мне.
•'^’^'
У сэрцы - не зіма...
Снег прыхаваў пажухлую траву I разаслаўся зорным каленкорам, Я не схлушу: люблю гэту пару 3 сініцамі ў кусце над частаколам.
Ужо зіма - нядаўна ж па вясне Цвілі па-райску яблыні і слівы, А ў пене іх жадалася нат мне Паслухаць птушак спевы-пералівы.
Я кожны раз, крадучыся, сачыў, Пачуўшы іх, дзе тыя птахі-цуды, I сам сябе ў наіўнасці смяшыў, Калі ўзляталі птушкі з перапуду...
-16 -
Хаця і снег, а ў сэрцы не зіма, А тыя вёсны з песнямі на лузе... Здаецца, што надвор’я лепш няма Ва ўсёй сусветнай ўспененай акрузе.
Калейдаскопам, кадрамі кіно
Знікае ўсё, што мне прыемна міла: To яблыкі падражняцца ў акно, A то жанчына, жаль, праходзіць міма...
Ужо зіма... I час вясны прапаў: Маўчу пад сівізной сваёй і снежнай, Але не згас ва мне яшчэ запал Са страсцю даліктнаю і свежай...
•'*е®4Яэ*--
У свеце вечнага
Задыміла воблака па вясне
Ля ручча, дзе густа лазняк расце,-Мо чаромха гэта ў сваёй красе Мые пасмы-локаны ў малацэ?
Пазнаю міжлецця я прыгажосць, Салаўёў залівістых унісон.
I палоніць дзіўнае ў гэтым штось -Ці не водар вязкі, як быццам сон?
Хоць законы пэўныя у быцця, Толькі мара ў кожнага ёсць свая:
-17-
У свеце вечным вымушан быць і я Пад раскаты вечнага салаўя.
Хлапчуком я раніцай ўсё бягу Да крьшічкі з дудачкай у руцэ, Дзе краса-чаромха на скразняку Мые зноўку локаны ў малацэ.
• Дачыненне
Маёй вёсйы - радзіме
Я божы І ТВОЙ,
ну а іншым - нічый, Прапісаны
ў дадзенай нішы:
Ад прорвы расійскай
крывіч я, лічы, Пасланы што
Розумам звышай.
Нашто, для чаго? -
заблудзіўся адказ
У межах
таемнай прасторы:
У кветках,
збіраемых мною не раз, I ў рыбах
у сініх азёрах,
На ўсіх такавішчах,
і ў гоне ласёў, I ў грыбе
пад дрогкай асінай -
У кожнай таемнай
чароўнай красе
- 18 -
I ў келейцы
нават асінай...
У квеце чаромхаў я вёсны гасіў,
У скрыпені
восень прывеціў,
Твае далягляды я ў сэрцы насіў,
Душу
расчуленнем памеціў.
Сябе знайсці
Падаюць яблыкі...
Падаюць горы...
Падаюць годы
ў разлівах зары. Падаюць башні,
і падаюць зоры. Падае камень.
сізіфаў, з гары...
Падае вечна
якоесь са звенняў.
Падаюць росы
ў суквецці вясной...
Падаю я
прад табой на калені
Разам з апошняй
надзеяй сваёй.
-19-
Падаюць слёзы з вачэй пакаянных, Падае слова малення:
«Прабач...»
...Ёсць у падзеннях
свой сэнс пастаянны, Ты ж у маім -
маю сутнасць убач...
•^>’
Ад незямнога першацуду
Садовы столік, як падсвечнік, Стаіць у весняй гамане,
3 ім побач выпырхнуў падснежнік -Глядзіць трывожна на мяне.
He. не сарву я дзіва-крошку, Хаця захоплены красой, Я палюбуюся лепш трошку 3 ваконца ім ля лаўкі той.
Ён жоўтым бісерам тычынак 3 пялёсткаў сам загаварыў
I мне праз тайнапіс іскрынак Натхненне ранкам падарыў. А па танюсенькай сцяблінцы, Што пабарола гразь і снег, -3 зямлёю сувязь, што таіцца I гоніць сокі ў весні бег.
I я такі - прыйшоў і буду,
-20 -
Ад той калыскі трох дарог, Ад незямнога першацуду, Што называем словам «бог».
Я не сарву жывую зорку, Пацешыць каб сваю руку, -Сябе я бачу ў веснім золку На тонкім зыбкім сцебяльку.
■<^>'
Ля возера
Паразліўся блакіт па-над борам I купаецца ў гладзі азёрнай, А аблок чыйсьці тайным дазорам Праплывае ў лілеях пакорна.
Міла ценькае птушачка ў ранні, To прымоўкне, прасі-не прасі я, -Прада мной у вясёлым убранні Захаваная ў сэрцы Расія.
У наіўнасці дзіўнай хлапечай Патанаю ў радзімай красе я, Дзе ў савецкай эпосе нявечнай Пачалася мая адысея.
I тады сінь лілася над борам, Над азерцам у рызе-уборы, Воблак гэтак жа тайным дазорам Праплываў у ажурным узоры.
- 21 -
Я хачу ля азерца з ракітай 3 прыхаванай самотай няновай Захапляцца не толькі блакітам, А й расійскаю вешчай асновай...
•^V^'
Аптымістычнае
Як да промняў руплівага маю 3 ласкай цягнуцца кветкі і сок, Я лячу да радзімага краю, На святло як ляціць матылёк.
Знемаглося парыўнае сэрца Біцца слаба, шукае раство...
Бачна, час зараз іншы імкнецца: Зноў з’явілася ў ім хараство.
I да д’ябла гнёт клопатаў, змога, Атрасуся ад кучы гадоў, Засталося сцяжынак шчэ многа, Дзе пакінуць свой след я гатоў.
Ажыўлю іх пад птахаў распевы, Па закрайках і стромах прайду, Пад радзімым сузор’ем - пад Дзевай -Неўтаймоўную музу знайду.
■^У^’
-22 -
Вясна
Вось сакавік - і сонца грэе, Запахла хораша вясной, А заўтра - цепліцца надзея -Адпраўлю футра на пакой.
Хаця ў далі бялёса-сіняй Яшчэ прырода бачыць сны, Прыгожым клінапісам іней Апавясціў прыход вясны.