• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзвінне

    Надзвінне


    Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
    Памер: 263с.
    Полацк 2010
    65.27 МБ
    
    -34 -
    
    стомленыя ногі. Дзе ўжо там да бабоў! Заспяваў упершыню за доўгі час, прыпамінаючы радкі любага барда:
           -       Нм ннкогда не увндеть нас, прнкованнымн к вёслам на га-лер-р-р-рах!..
    
    
    
    
            Мандалёнак
    
           Збіраўся я ў дарогу хутка і ў добрым настроі. Атрымаў тэлеграму ад бацькоў - запрашалі на вяселле. Брала шлюб мая стрыечная сястра. Сама яна праваслаўная, а выходзіла замуж за каталіка. Яшчэ раней сястрыца пахвалілася гэтай навіной і выдала нават свае дзявочыя сакрэты, але ж прыемныя.
           На вяселлях часіа бываю мо і таму, што фатаграфую. Мой бацька жартуе часам:
           -        Цябе сталі запрашаць, нібы святара. нават, бывае, на ра-дзіны.
           Усміхаючыся, я звычайна адказваю яму:
           -              Час выбраў мяне.
           Бацька маім адказам бывае заўжды задаволены. Вяселлі я не толькі бачыў праз аб’ектыў фотаапарата. Прыемна было пазнаёміцца і пагаварыць з людзьмі, убачыць старадаўнія рэчы побыту ў іх ся-дзібах, самаробныя музычныя інструменты, пачуць невядомыя мне раней словы і песні.
           Сярэдзіна лета. Ранша. He стаў я чакаць аўтобус і пайшоў пешшу: дарога нядоўгая. Злева ад мяне — невялікае Ясева балота. Калісьці ў дзяцінстве вакол яго плавалі на дубіцы. Пасярэдзіне ба-лота раслі водарасці і мох. «Мэ-э-э...» — спяваў бакас. «Бум — бум...» — падхопліваў яго спеў вадзяны бугай, апусціўшы дзюбу ў ваду.
           Іду і думаю: які хуткаплынны час. He верыцца нават, што за два якія-небудзь дзесяцігоддзі ўсё балота зарасло невысокім
    
    хмызняком...
    
    - 35 -
    
           Запахла дымам, на ўскраі лесу месціцца ланцужок хат. Па іх дахах можна адзначыць дабрабыт сялян: раней дахі іх хат ўсе былі пакрыты саломай, а цяпер ужо бачу дранку, гонт, шыфер, правялі элекрычнасць, радыё...
           Падыходзячы бліжэй да сваёй роднай вёсачкі, я пачуў ха-рактэрны скрып ля калодзежаў. Вакол пахла дымам і нечым сма-жаным. Ля бацькоўскай хаты мяне першымі сустрэлі кот і сабака. Удзяліў увагі ім абаім, пачаставаўшы прысмакамі. Бацька і матуля майму прыезду былі рады, на стале ўжо чакалі клёцкі з душамі. Пасля снядання разам з бацькам пайшлі ў даволі вялікі сад, які быў пасаджаны маім дзедам Лявонам. Банька з гонарам мне паказваў, як растуць і ўжо пладаносяць новыя сарты яблынь і груш, ужо пасаджаныя ім самім. У сад прыйшла і маці. Яна прынесла букет кветак, каб пакласці на брацкую магілу, якая была за садам. У брацкай магіле былі пахаваны нашы родзічы, як і другія жыхары вёскі, якія загінулі ў Айчынную вайну.
           Але нас нехта гучна паклікаў ад хаты. Гэта быў сусед -бацька нявесты, да якой я ехаў на вяселле. Ён нас запрашаў да стала. Калі прыйшлі да яго ў хату, за сталом ужо сядзелі сяброўкі маладой і родзічы. Мужчыны выпілі па кілішку кменаўкі. а маладзіцы пе-раважна пілі гарбату.
           Ля хаты ўжо чакаў аўтобус, кіроўца якога некалькі разоў нецярпліва нам бібікнуў. Вяселле павінна было адбыцца на хутары ля мяжы з Літвой, дзе жыве малады. Пад вясёлы шчэбет дзяўчат і смех маладзіц ехалі да маладога па бальшаку і не заўважылі, як адмахалі добрыя два дзесяткі кіламетраў. Калі пад’язджалі да хутара, убачылі такі ж аўтобус і грузавік, а каля іх - людзей у святочным убранні. Побач з расчыненай акуратнай брамкай нас сустрэлі хатнія начале з маладым. На скрыжаваных трохкутнікам дзвюх бярозах была прымацавана ікона, знізу якой на белай паперы змяшчаўся надпіс на польскай мове: «Нех жые пара млодых сто лят».
           Тут я крыху схамянуўся, таму што непадалёку мясцовы паляўнічы адсалютаваў дуплетам з ружжа, - гэта было для мяне ў навіну. А ў хаце маю ўвагу прыцягнуў да сябе чалавек, значна
    
    -36 -
    
    старэйшы за майго бацьку. Яго ружовыя шчокі былі гладка паголены, і на твары вылучаліся акуратныя, характэрныя для палякаў, вусы. На яго каржакаватай постаці ладна сядзеў лапсардак, а на нагах блішчэлі хромавыя боты. Гэты мужчына някепска іграў на скрыпцы. Мне раней рэдка даводзілася чуць такую музыку, таму я не зводзіў вачэй з яго смыка. Нехта за сталом сцішана сказаў: «Грае, нібы Мандалёнак». Такое прозвішча я не раз чуў ад бацькоў і суседзяў у дзяцінстве.
           Пасля ўсіх віншаванняў, якія адносіліся да маладых, пачуўся прыемны голас маладзіцы з маёй вёскі:
          -       Мы тут выпіваем і закусваем, а наш музыка-скрыпач і фатограф усё працуюць. Пара ім ужо падняць кілішак за маладых, ды і слова сказаць трэба.
           Павярнуўшыся да мяне з музыкам, жанчына прамовіла:
          -       Пакладзіпе вы свае струменты дзе-небудзь, хай і яны ад-пачнуць.
           «Струменты» мы паклалі на каптур даволі вялікай печы, свежапабеленай вапнай. Музыку-скрыпача змяніў маладзенькі баяніст, а мы прыселі з краю стала. Сталі знаёміцца бліжэй. Мой суразмоўца лрадставіўся дзядзькам Лехам. Доўга размаўляць не давялося, таму што праз хуткі час зноў пачуўся лагодны голас той самай маладзіцы:
          -       Пайграў бы ты, сваток, яшчэ на скрыпцы, a то, бач, нейкі сум на гасцей навальваецца - баянам цяпер нікога не здзівіш.
          3              другога боку даволі прасторнага пакоя хтосьці вымавіў:
           -        Што праўда, то праўда!
           Дзядзьку Леха ўпрошваць не прыйшлося. Ён хуценька зрабіў некалькі практыкаванняў пальцамі рук. Нехта незнаёмы неладалёку сказаў: «Отработка кнстей, понятно - маэстро...»
           -       Струмент! Струмент мне! - гучна і нецярпліва выгукнуў музыка.
           «Струмент» падала тая ж жвавая маладзіца, якую звалі Ганнай, ледзь стрымліваючы ўсмешку. Дзядзька Лех выйшаў з-за стала. Узяўшы ў рукі скрьшку, хутка правёў смыкам па струнах, але
    
    - 37-
    
    - ні гуку, правёў яшчэ, але ў меншым тэмпе, - ні гу-гу. Госці глядзелі на такія захады ў непаразуменні. як і пан Лех (так яго тут клічуць). Няспешна ён правёў указальным пальцам па смыку, панюхаў.
           -        Гэта ж рыбны тлушч! - гучна, у нейкім непаразуменні, выгукнуў маэстра, размахваючы смыкам і тупаючы нагамі. Пры-сутныя, нічога не разумеючы, засмяяліся, усміхнулася і Ганна. Калі пакрысе сціх смех, музыка прамовіў:
           -        Паважаная маладзіца магла падмазаць смык нават бе-расцяным дзёгцем, бо грошыкі мне заплаціў напшуд малады.
           Тэатральна пастукаўшы па кішэні рукой, пан Лех звярнуўся да ўжо вядомай нам маладзіцы:
           -        А цябе, даражэнькая Ганначка, дай пацалую...
           Пад дружныя апладысменты і смех жанчына падставіла ру-жовую шчаку, але скрыпач імкліва прыхінуў яе да сябе і пацалаваў у вусны. Пасля працяглага пацалунку шчокі маладзіцы яшчэ больш зардзелі, і яна, крыху саромячыся, сказала гасцям:
           -        Пацалунак без вусоў, нібы яйка без солі!
           Пасля такіх слоў пан Лех падкруціў свае вусы яшчэ больш угору.
           Поруч са мною сядзеў дзед Яська. Ён наліў кілішак жытнёўкі, працягнуў музыку і прамовіў:
           -        Кульні, сусед, як і ўсе, a то ты мне пішчаў над вухам, нібы камар, або авадзень, а мо я ўжо глухім стаў?
           -        Так, так, пане Ясю. Старасць - не радасць, а маладосць не вечна.
           Суседзі чокнуліся кілішкамі, закусілі свежымі крамянымі агуркамі.
           Прапусціўшы некалькі келіхаў і добра падсілкаваўшы сябе, мы выйшлі на свежае паветра...
           Сярэдзіна лета. Спякота. Прыселі на гладкай дубовай ка-лодзе, якая ляжала пад вялікай пуняй. Маю ўвагу прыцягнула жалезнае пута чорна-рыжага ад часу колеру, якое вісела на сцяне. Падышоўшы бліжэй, я ўбачыў на ім нават замок. Яго таксама не пашкадавалі іржа і час.
    
    -38 -
    
          -        Што, бацька, такім сродкам нашы продкі бараніліся ад цыганоў- канакрадаў? - запытаў я дзядзьку Леха.
           Суразмоўца, крыху падумаўшы, ціхім голасам адказаў:
          -        Людзі прывыклі свае грахі і промахі скідваць на другіх, ды хай сабе рабілі б гэта народы або дзяржавы. Тут у нас кажуць, што ў кожным родзе ёсць курва і злодзей. За сваё жыццё мне прыйшлося шмат чаго пабачыць, а ў старасііі прыйсці да гэтай высновы. Яшчэ пры цары мае бацькі атрымалі ў гэтых мясцінах, як казалі, «калонію», ну, гэта кавалак зямлі пад хутар. Працавалі ад цямна да цямна, праца давала плён. Сям’я была вялікая, дружная. Мяне, як самага маладога, адправілі вучыцца ў Вільню, і стаў я «каморнікам», а калі трапней - землямерам.
           А ў скорасці пачалася вайна, Мікалаеўская. Накіравалі мяне з першых дзён яе ва Усходнюю Прусію, з пагонамі «вольноопре-деляюідегося», на якіх былі шнуры. Хоць я і не быў кананірам, залічылі мяне ў палявую лёгкую артылерыю. Mae веды спатрэбіліся. Шанцавыя «струменты» былі: мерная стужка і бусоль, а яшчэ і тэлефон быў. Першыя дні вайны прайшлі на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Жылі там заможна, у вёсках не было саламяных стрэх, нават дахі хлявоў былі пад чырвонай чарапіцай. Сяляне пілі крамную каву, а ў нас дома - з жалудоў і ячменю. Прыйшлося мне пакапаць зямелькі пад бліндажы і акопы. Вой, вучыў нас германец ваяваць!.. Калі ехалі на фронт, спявалі песні. Крычалі: «Шапкамі закідаем супастата!»
           У праціўніка-германца аэрапланы, дырыжаблі. Больш за ўсё непадабаліся кананірам дырыжаблі. Завісне, часам, над нашай батарэяй на значнай вышыні і скідвае ўніз бліскучыя стужкі, тым самым прывязвае свае батарэі. Толькі аднойчы збілі іх дырыжабль і то выпадкова: ён нешта стаў губляць вышыню і хуткасць. Уся батарэя, хто мог, стралялі ў дырыжабль з трохлінеек.
           А была ў нас толькі лёгкая артылерыя. Салдаты называлі такія гарматы «свістулькамі». Германец біў з дальнабойных гармат. Іх снарады мы называлі «чамаданамі». Усё зведаў я: холад, голад, хваробы. Нярэдка чуў: «У салдатах добра жьшь, пабаешкай вошы
    
    -39-
    
    біць». Блох называлі «лёгкай кавалерыяй», а клапоў, калі крышку забягу наперад, - «красная гвардня». На фронце былі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызванняў: татары, габрэі, украінцы, ра-сейцы, літоўцы, латышы. Многія сябры па зброі загінулі.
           Аднойчы сталі рвацца германскія «чамаданы». Адзін снарад разарваўся побач з бліндажом: прысыпала мяне зямлёй, і ляжаў я ў непрытомнасці. Рэшткі батарэі адступалі, а мяне, мо, і не заўважылі. Апынуўся я ў германскім палоне, паклалі ў варожы шпіталь. Хутка крыху ачомаўся. Прыставілі прыслугоўваць іхнім афіцэрам, якія лячыліся там жа. Адзін вітаўся са мной на добрай расейскай мо-ве. Раней ён жыў у Вільні, а працаваў у фірме, дзе рабілі нейкі сельскагаспадарчы рыштунак. Ён навучыў мяне іграць на скрыпцы. Аднойчы даў мне грошай і параіў, як збегчы з палону. Я падгаварыў да ўцёку майго земляка - старавера Саўку. Усё складвалася добра. але непадалёку ад Беластока мы папрасіліся пераначаваць у аднаго паляка. Добры быў селянін. Нацепліў для нас лазню, пераапрануў у сялянскую вопратку, даў хлеба ў дарогу. А яго сусед, таксама паляк, здаў нас германцам. Дарэчы, за кожнага ўцекача ўлады плацілі па дваццаць пяць марак...