Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
Полацкае народнае лЬпаратурнае аб'яднанне
«Наддзвгнне»
Наддзвінне
Адьманах
Полацкае кніжнае выдавецтва
2010
УДК [821.161.3 -821.161.1 (476)]-8
ББК 84(4Бен)+84(4Бен=Рус)
H17
Укладальнікі: М. Балдоўскі, Г. Загурская Мастацкае афармленне С. У. Тамашэвіча
Надзвінне/уклад. М. Я. Балдоўскі, Г. П. Загурская.— По-H17 лацк : Полацк. кн. выд-ва, 2010.— 263 с.
ISBN 978-985-6936-27-5.
Чарговае «Наддзвінне» выдаеццанапярэдадні юбілею—85-годдзя з дня выхаду першага нумара альманаха ў 1926 годзе. У ім шаноўны чытач пазнаёміцца з сучаснымі творамі наддзвінцаў, якія прадстаўлены ў паэзіі і прозе, на беларускай і рускай мовах. раз-настайныя па тэматыцы і цікавыя праз ужытыя ў іх сродкі ма-стацкай выразнасці. Аматары прыгожага слова сустрэнуцца тут з ужо сталымі літаратарамі ГІолаччыны і з пачынаючымі аўтарамі-наддзвінцамі. Альманах прызначаны для шырокага кола чытачоў. дарослых і моладзі.
УДК [821.1613+821.161.1 (476)1-8
ББК 84(4Бен)+84(4Бен=Рус)
ISBN 978-985-6936-27-5
V Афарм іенне ООО «Полацкае кніжнае выдавсцтва», 2010
Во Слове вечно...
«Наддвннье» - не просто слово, А нашей судьбы основа: 14 благовест, н погода, 14 к Слову начало брода, Который бурлнв н бешен, Где тонут, кто Слову грешен, А кто одолеет, - знает, Что муза такнх спасает... Наддвннцы - послы Скорнны йз верной ему дружныы, Которые слово в строчке йестуют, как лйстья почкіі, Плывя на ладье «Наддвннье» Под парусом Евфроснньн, Где Чародей с Снмеоном Напутствуют нх поклоном, Чтоб Слово звало-учнло й душн собой лечнло, Что’б жнло - хоть всё конечно -«Наддвннье» во Слове вечно.
Наш чарговы - юбілейны - альманах пачынаецца з верша-оды «Во Слове вечно...» як даніна павагі вялікаму творчаму шляху, пройдзенаму многімі полацкімі літаратарамі-наддзвінцамі.
Угледземся ў гэтыя даты: 1926... 1994... 20Н...У іх -значымыя, вызначальныя вехі ў гісторыі «Наддзвіння», народнага літаратурнага аб’яднання полацкай зямлі, і найбольш важныя моманты, якія абазначылі пэўныя этапы ў развіцці і станаўленні творчага патэнцыялу Полаччыны. Адзначыўшы 15-годдзе з дня прысваення калектыву звання народнага, наддзвінцы у 2011 годзе ўваходзяць у 85-гадовы юбілей з дня выдання першага альманаха «Наддзвінне».
«Паэзія - уся! - язда ў нязведанае», - не раз прамаўляў У. Маякоўскі перад паэтамі-пачаткоўцамі. I літаратары, і чытачы
- з -
заўсёды вымушаны пагружацца менавіта ў тое нязведанае далёка, адкуль «ёсць і пайшло» паэтычнае слова.
Калі гартаць старонкі гісторыі нашага аб’яднання, то перад намі як бы ажывае кіналента «добрых і розных» падзей вялікага перыяду быцця нашай Айчыны, у якім - ці добра, ці не надта - прыйшлося прабываць нашым дзядам, бацькам і нам сённяшнім...
У альманаху «Наддзвінне-2010» хацелася б яшчэ раз напомніць коратка гісторыю нашага аб’яднання, якому спаў-няецца, як мы лічым, 85 гадоў з таго моманту, калі пры газеце «Чырвоная Полаччына» паэты і празаікі, згуртаваўшыся, арга-нізавалі па ініцыятыве А. Александровіча Полацкую філію ста-лічнага аб’яднання «Маладняк». Напачаткуяе ўзначаліў А. Дудар, пасля яго паслядоўна змяняліся на гэтай.пасадзе А. Звонак, В. Сянкевіч, С. Хурсік, Т. Хадкевіч.
На першым пасяджэнні «Маладняка», якое адбылося ў По-лацку 07. 03.1925г., прысутнічала сем літаратараў, а ў канцы года ў гэтым аб’яднанні было ўжо васемнаццаць паэтаў і празаікаў.
У лістападзе 1926 года выйшаў першы нумар альманаха «Наддзвінне», які стаў літаратурнай візіткай полацкага «Малад-няка» і які даў назву ўзноўленаму пасляваеннаму згуртаванню полацкіх літаратараў. У першым нумары альманаха былі надру-каваны паэма А. Александровіча «На мяжы», першыя вершы Петруся Броўкі, творы Тараса Хадкевіча і Сымона Хурсіка. У гэтым жа нумары з’явіліся два вершы паэта і празаіка Яна Скрыгана, верш паэта-пачаткоўца, нашага земляка. Мікалая Сямашкі («Люблю свой край») і паэтычныя творы настаўніка з Ветрына Уладзіміра Яцкевіча...
Сталічнае літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» праісна-вала толькі пяць гадоў, але яго полацкая філія з’явілася тым вытокам, ад якога пачалося «наддзвінскае» цячэнне ў дзень сённяшні...
- 4 -
Па-сапраўднаму і надоўга «Наддзвінне» абнавіла сваю діейнасць толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўзначаліў тады быўшы партызан і франтавік Алесь Савіцкі...
Ішоў час. Мяняліся падзеі, людзі і... кіраўнікі «Наддзвіння». Гэта былі энергічныя і самаадданыя літаратары: Алесь Савіцкі, Валянцін Лукша, Юрын Лужын, Навум Гальпяровіч, Іван Стадольнік, Міхась Барэйша, Юрась Касцюк, Герман Кірылаў, Лера Com...
У 1994 годзе літаб’яднанню, якое на той час узначальваў журналіст Юрась Касцюк, было прысвоена ганаровае званне «народнае», а ў 1997 годзе за першынство ў Першым Усебеларускім фестывалі «Беларусь - мая песня» «Наддзвінне» адзначана дыпломам лаўрэата і грашовай прэміяй.
3 2006 года работу «Наддзвіння» планус і каардынуе мастацкі савет літаб яднання, у які на сённяшні дзень уваходяць М. Балдоўскі, П. Буганаў, Г. Загурская, У. Стральцоў і Р. Цітова.
За два гады — пасля выдання альманаха «Наддзвінне-2008» - полацкія літаратары многа « склалі вершаў і напісалі прозы», як пяецца цяпер у нашым гімне «Наддзвінцы мы». У розных друкарнях Беларусі выйшлі цікавыя па зместу і па майстэрству выкарыстання сродкаў мастацкай выразнасці кнігі наддзвінцаў: «Да зямлі прытуліцца» Г. Загурскай, «Круговорот» У. Куца, «На руояжы стагоддзяў» 3. Куніцкага, «I песня хвалямі плыве...» 3. Лёцінай, «За краем света» Н. Саветнай. «У памяці людской назаўжды» В. Карасёва, «йз родннка... або з крыніцы» М. Балдоўскага (рускія вершы і іх пераклады на беларускую мову Г. Загурскай), «А ешё был случай...» М. Шнітко.
У рэспубліканскіх CM1: у газетах, у часопісах, у зборні-ках - многія наддзвінцы зарэкамендавалі сябе як літаратары-прафесіяналы: В. Атрахімовіч, Г. Загурская, В. Карасёў, Н. Са-ветная, Н. Салодкая і іншыя.
Кожны дзень у жыцці аб’яднання нясе нешта новае, значы.мае, становячыся кропкай адліку ў творчы.м лёсе кожнага
- 5 -
наддзвінца: ці то напісаны новы всрш, ці то выдадзена псршая ці чарговая кніга, ці то прагучаў па радыё або тэлебачанні чыйсьці твор, ці то быў хто ў складзе творчай дэлегацыі... Мы стараемся быць запатрабаванымі, карыснымі — быць наддзвінцамі. I гэта ў чарговы раз падцвердзілася 13 лістапада 2010 года на абласным свяце літаратурных клубаў і гасцёўняў “Песняры Прыдзвінскага краю”: народнае літаратурнае аб’яднанне “Наддзвінне” стала пераможцам сярод чатырнаццаці калектываў вобласці -.лаурэатам 1 ступені. 7
Наддзвінцы мы...
(гімн)
Словы Г. Загурскай і М. Балдоўскага Музыка Я. Аўласенка
Складаем вершы мы пі пішам прозу Пад позіркамі чулымі званіц, Святая Еўфрасіння нашы крозы Натхненнем поўніць з полацкіх крыніц.
Пісьменнікі - такое ў нас прызванне, У кожнага яно ў душы гарыць.
Народным мы завемся аб’яднаннем, А значыць абавязаны тварыць.
Мы лёсу дзячым у прыгожым слове, Што нас народ наддзвінцамі заве. 1 жьшь заўжды напеўнай нашай мове, Якая жытняй хваляю плыве.
На любыя бацькоўскія прасторы Святло ідзе з нябесных алтароў, Каб славіць нам жыццё ў цікавых творах, А ў ім - радзіму, веру і любоў.
М.Балдоўскі,
старшыня народнага літаратурнага аб’яднання «ІІаддзвінне», сябра Саюза пісьменнікаў Бсларусі
- 6 -
нумара адьманаха <<Наддзвінне>> і 15-годдзю прысваення літаратурнаму аб ’яднанню <<Наддзвінне>> звання народнага
1 1 1
Мікалай Анякаў
«Са свету фарбаў і сугуччаў...»
пшшнпч «ini! ітнтпяіпншінпшііт
Выток
Са свету фарбаў і сугуччаў Душа мая бярэ выток I, з іх будуючы радок, Сваёй энергіяй кіпучай To напаўзае, каб памучыць, To кветкай лашчыцца ля ног. Са свету фарбаў і сугуччаў Душа мая бярэ выток I беражэ мяне над кручай, Упасці не дае ў паток.
Яна ж ацэніць кожны крок, Як адыду ў пясок сыпучы Са свету фарбаў і сугуччаў.
■'^^
- 8 -
Рабінавы захад
Рабінавы захад
гарыць-памірае Ў канвульсіях промняў насуперак дню. А раніцай зноўку
на небе іграе Рабінавы золак
з такога ж агню.
Мы ўсе, як адзін,
ператворымся ў россып, Адыдзем ў нябыт
без білета дамоў, Душу пераліўшы
у іншы ўжо посуд, Нырнем у рабінавы
захад, як кроў.
He старацца свету
сівога законы
Пакінуць падобнасць сваю на зямлі, Каб воблік пасля непазбежнага скону
Пранёс - пераемнік ужо -у любві.
Спасціг гэту ісціну я,
і не першы, Жыццёвых імгненняў палёт-чахарду -
- 9 -
Паэта фантазію ўкінуў я ў вершы, У захад рабінавы
з ёй і сыду.
Мой крыж
Пакаянне - яно ад віны -Я з пражытага веку выношу, А мінулага эха трывожыць Са скажонай яго глыбіні.
Многа хібаў было, і не так
Я зрабіў бы сягоння - ды й ўчора He сядзеў у нары я ад гора, Як шчадрынскі пячкурык-дзівак.
Пра мінулае трэпле язык -
Мы становімся зараз у позу...
Мне ж падоран быў вераснем розум -Выбіральна ён думаць прывык.
He стамлюся заўжды паўтараць:
He магу быць падобным на Хама -Асмяяць і Радзіму, і маму, Як і Ноя ў бядзе асмяяць.
Што было, то гісторыя спраў: Рэвалюцый, гулагаў, упадку -Мне яе завяшчалі як спадкі, Каб яе зразумець спрабаваў...