Надзвінне
Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
Памер: 263с.
Полацк 2010
Гэта гісторыя кранула і мяне.
Іаланта
Калі ў маладосці я чуў ад равеснікаў: «Как убнть время?», то глядзеў здзіўлена на такіх асоб. У мяне ж час заўжды быў у дэфіцыце. Прыходзілася нават папрацаваць у дзве змены, каб зарабіць адгул або два. Круцячы на значнай вышыні гайкі, пры святле ліхтара, думаў: «Сам я тут, а душа мая з бацькамі. Прыехаўшы да іх, буду касіць, сушыць, вазіць, нават жывёлу пасвіць. Адным словам, адпачну актыўна. I, дзякуй Богу, падараваў Ён мне добрае здароў’е, а праца сілу дала».
-29-
Гледзячы на маю працу, суседзі са сдзіўленнем пыталі:
- Якім ты там, у горадзе, займаешся спортам? Так у цябе ўсё добра атрымліваецца.
На што я, ухіляючыся, словамі майго любімага барда Уладзіміра Высоцкага адказваў:
- Вышел ростом н лнцом - спаснбо матерн с отцом.
Суразмоўцы добразычліва ўсміхаліся. Калі быць шчырым, мой любы спорт - падводнае паляванне.
Аднойчы з вечара паклаў я ў пляцак рыштунак, каб раніцай па pace пайсці да возера. Але ж затрымала мяне гара напілаваных дроў, якая ўзвышалася на падворку. Узяў у павеці сякеру, молат і сталёвыя кліны і пачаў шчапаць дровы. Праз нейкі час да мяне падышоў бацька і спытаў:
- Сынок, ты чаму не пайшоў на падводнае паляванне?
Я, жартуючы, адказаў:
- Нейкі сон бачыў, што паляванне будзе няўдалым.
Шчапаючы дровы, успомніў старэйшага сябра па працы, дзядзьку Патрыкея, які зведаў ГУЛАГ, і яго словы, што там было напісана вялізнымі літарамі: «Честный труд - дорога к дому, запомнн н скажн другому».
Ехаў я ў горад з добрым настроем: праводзілі мяне бацькі ды суседзі і на развітанне сказалі шмат добрых слоў. Гледзячы на маляўнічыя мясціны Браслаўшчыны, успамінаў паданні, якія я чуў у дзяцінстве ад вясковых людзей, любых майму сэрцу...
Хутка прайшлі гады, а калі трапней, праляцелі, нібы вырай жураўліны. Яны падаравалі мне сівую бараду, а каля воч - маршчыны. Нягледзячы на тое, «...з удзячнасцю жыццю ў вочы я гляджу, мінуўшы першую мяжу... »
Вось і на заслужаны адпачынак я выйшаў стала больш вольнага часу. «Нарэшце і даўнішняя мара здзяйсняецца, - думаю, задаволена ўсміхаючыся. - Слава Богу, і здароўе някепскае...» Прыходжу да высновы, што ў кожным узросце ёсць штосьці цікавае і прыемнае. Вось, скажам, унучачка Яна, калі сустракае мяне, кажа:
- Ты мой любы дзядулька. Мы ж з табой ніколі не сварымся.
-30 -
У цябе мяканькія ручкі.
- Гэта так, - кажу і падымаю Яначку ўгору на руках, амаль да столі, пяшчотна цалуючы яе маленькую галоўку.
На пты раз на летнік я не спяшаўся і гатаваў на кухні снеданне. Прынёс з пакояў, як звычайна, два тэлефоны, бо калі што-небудзь смажу, зачыняю дзверы, каб не было чутна naxav па ўсёй кватэры. Хутка паснедаўшы, усеўся ў мяккі фатэль: хацелася паглядзець па тэлевізары пазнавальную псрадачу, алс зазваніў тэлефон: запрашаў савет ветэранаў нашага прадпрыемства паехаць у сталіцу на камфартабельным аўтобусе. Быў прыемна абрадаваны, што павязуць на оперу «Іаланта» па драме Г. Герца «Дачка караля Рэне». Прыняўшы запрашэнне, вырашыў схадзіць у бібліятэку, каб узяць патрэбную літаратуру на гэты конт і больш поўна ўсё асэнсаваць.
Раніцой, калі ішоў да аўтобуснага прыпынку, мне хацелася спяваць: «Молодым везде у нас дорога, старнкам везде у нас почёт...» У аўтобусе побач са мной сеў акуратна апрануты чалавек, па выгляду мой пагодак. Па яго твары я зразумеў, што ён не паліць. Парукаліся, пазнаёміліся, так бы мовіць, афіцыйна. «Восіп», — назваўся ён. Суразмоўца аказаўся маім земляком, ды і працавалі мы калісьці на адным прадпрыемстве. За гутаркай хутка прабег час...
Вось мы і ў сталіцы ля Нацыянальнага акадэмічнага Вя-лікага тэатра оперы і балета рэспублікі Беларусь. Прыйшлі на прад-стаўленне крыху раней пачатку і былі прыемна ўражаны: усюды чысціня, сучасны дызайн, добра апранутыя ветлівыя людзі.
Пад дружныя апладысменты гледачоў паднялася прыгожая заслона. Я адчуў сябе нібы ў другім вымярэнні - а дакладней, у Сярэднявеччы, - калі ўбачыў дэкараныі і дзеючых асоб у касцюмах таго часу. Суправаджала дзейства чароўная музыка. Яна дапамагала няспешна акунуцца ў тую абстаноўку, якая была бачна на сцэне. Гледзячы на акторку, спачуваючы яе гераіні, а пасля радуючыся за яе. я ўспомніў паданне маёй Браслаўшчыны пра дзяўчыну, лёс якой быў падобны лёсу Іаланты.
Распавёў мне гэтую цікавую гісторыіо ў басаногім дзяцінстве
- 31 -
дзед, які жыў па суседству, а нарадзіўся яшчэ ў замінулым стагоддзі. I вось што я ад яго пачуў: «У нашай мясціне ў адной сялянскай сям’і з’явілася на свет дзяўчынка, якая ад нараджэння не мела зроку. Яна год ад году прыгажэла... Аднойчы раніцай, калі маці цепліла печ, дзяўчынка прысела ля акна і сказала свайму бацьку:
- Татачка, схадзі -да ручая, які працякае ля нашай хаты. Набяры ў збан вады, прынясі мне. Трэба памыць твар той вадой.
- А адкуль ты ведаеш, дачушка, што там працякае ручай? - запытаў бацька.
- Я бачыла сёння дзіўны сон... - адказала тая.
He трацячы часу, бацька прынёс з ручая вадзіцы. Дзяўчына памыла твар. Першае. пачутае слова ад дачкі было: «Відзэ!» На польскай мове гэта слова значыць «бачу».
3 даўніх часоў жывуць туг у згодзе людзі розных вера-вызнанняў. 3 цягам часу ў гэтай маляўнічай мясціне ўзнік невялікі горад, які, помнячы паданне, людзі назвалі Відзы, а на ўзгорку, каля таго самага ручая, вернікі пабудавалі касцёл. Гэтаму паданню людзі верылі заўсёды, і царскія прыбліжоныя прыязджалі сюды пазбавіцца ад сваёй немачы. Граззю з невялікага возера вяскоўцы паспяхова лячылі рукі і ногі. Тут лечацца і цяпер. Гэтае паданне я раней распавёў сваім дзецям і ўнукам. Ведайце і вы яго, добрыя людзі...»
«На бобах»
Іду па дарозе, на якой заліты вадой каляіны. Боты мае ў дзірках: свой час адслужылі. Бачу, на абочыне дарогі ляжыць аўтамабільная шына. Суседзі-дзяды гаварылі, што з іх у ГУЛАГу някепскія галошы рабілі. Сумна замроіліся думкі пад маёй праплешынай: чакаюцца непрадбачаныя траты. 3 чарговай пенсіі
-32 -
нічога не выкраю, бо нясу з лесу ягады, а да іх патрэбен цукар. Чарніцы растуць на адносна высокіх мясцінах, збіраць іх буду, ходзячы наваг у чунях, а вось журавіны... Там толькі ў балотніках пройдзеш. Чакае вымушаная дыета. Прыйдзецца «сесть на бобы», як казалі некалі вышэй упамянутыя дзяды. Вы мне можаце параіць прадаць вядзерца-другое ягад і паправіць матэрыяльнае становішча. Але ж гэта мне не падыходзіць: калі доўга працую, нахіліўшы галаву, паяўляюцца цёмныя кругі пад вачамі, чамусьці балі'ць галава.
На маім летніку добра ўрадзіў боб, і я яго налушчыў багата. Недзе чытаў, што ён каларыйны, бо на галерах рымляне кармілі ім рабоў, яшчэ часнаком і віном, апошняе - нібы на дэсерт. Вырошчваю і часнок, якога раней адразу з’ядаў амаль галоўку, так бы мовіць, для прафілактыкі прастудных захворванняў. Цяпер толькі адзін зубочак адольваю: калі з’ядаю крыху больш, баліць пад дыхавіцай. Таннага віна ў крамах хапае, мае знаёмыя называюць яго скарочана ХДВ - «хорошее дешёвое внно», а калі кепскае, - «хреновое дешёвое внно», нібы вытворцы робяць яго з хрэну. Паразважаўшы так, усміхнуўся я ўжо весялей: з усяго ёсць выйсце.
Кажуць, калі чалавек старэе, ён жыве ўспамінамі. Ну хай сабе і так, пагаджуся. У маім дзяцінстве бацькі на агародзе садзілі боб, нават там, дзе расла бульба. Расло добра і тое, і другое. Ніхто не ведаў ніякай «фнтофторы». Восенню яшчэ зялёны бульбоўнік жалі сярпамі. Сушылі яго ў снапах на плоце або на яблынях, якія раслі побач. Узімку гэтым бульбоўнікам кармілі кароў, заўважу: не ад добрага жыцця. Раней, яшчэ да калгасаў, бульбоўнік спальвалі, бо ён накоплівае шкодныя рэчывы. У родным жа калгасе (так называлі яго сродкі масавай інфармацыі) цяжка было накасіць сена, вось і сушылі бульбоўнік. Помняцца радкі невядомага вясковага паэта:
He раві, кароўка, Будзе са страхі Трухлявая саломка. Няма малака сястрычцы, Немаўля яшчэ ў калысцы.
-33-
боб?
Калі я крышку падрос, спытаў у бацькі:
- Татачка, чаму я ніколі не бачыў, каб вы з матуляй ужывалі
У адказ пачуў:
- У вайну мы засталіся жывымі. Калі ж прыйшлі на месца нашай вёскі, убачылі бур’ян і разбураныя печы ад хат. Данімаў голад, але ж людзі дзяліліся апошнім. Адзін далёкі родзіч даў нам вялікі мех бобу - толькі ім і харчаваліся. Вой, якая гэта была цяжкая яда, можа, каб яшчэ елі з малаком, то нічога, ды не было кароўкі. Зараз на гэтыя злашчасныя бабы і глядзець няма жадання...
Рэчаіснаць вяртае ў сённяшні дзень. Вось я і даклыпаў да сваёй кватэры. Крышку. адпачыўшы, папіў гарбаты, настоенай на бруснічніку, бо нешта зноў стала непакоіць правая нырка. Узяўся перабіраць боб, некалькі бабін паклаў на далонь. Вачам сваім не паверыў: яны былі паточаныя нейкімі невядомымі шкоднікамі. «Эх, дзе каротка, там і рвецца», - падумаў я сам сабе і сумна адзначыў: «Хто толькі не накідваецца на агародніка». Разрэзаў сцізорыкам бабіну, а там ўтульна атабарыўся нейкі, нібы мядзведзь у бярлозе, жучок. А я ж станоўча адношуся да ўсіх істотаў, памятаючы недзе пачутыя словы: «Несчастный жук, которого мы давнм, фпзнческн страдает так же, как н гнгант».
Ліхаманкава стаў я шукаць якую-небудзь кнігу пра расліны. Мне некалькі кніжак пакінулі два былыя кватаранты. Іх цікавілі расліны, але больш за ўсё - мак і каноплі. Яны сябе называлі на-вуковымі супрацоўнікамі, а мо яно і так, бо вазіліся кватаранты з рознымі рэтортамі, змеевікамі і колбачкамі. Было шкада іх губ-ляць: яны так добра плацілі за кватэру, нават наперад, ды тое-сёе перападала мне з іх стала. Аднойчы ноччу іх забрала міліцыя ў чорных берэтах. Вывелі гора-навукоўцаў «пад белыя ручанькі», і больш, як кажуць, ні слуху, ні духу. Узяў я першую папаўшую ў рукі кнігу і вачам не паверыў: у ёй поўна долараў, у другіх - не менш. Падскочыў я ад радасці, забыўшыся на застарэлы радыкуліт і