• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзвінне

    Надзвінне


    Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
    Памер: 263с.
    Полацк 2010
    65.27 МБ
    
                    Пышнацелае вырасла дрэва: Нат суседзям хапала дароў, Хоць ёй неяк маланкавым стрэлам Апаліла адзін са ствалоў...
    
                    Мы раслі, ну а дзічка старэла, Разляцеліся мы, а яна Паціхеньку ад суму марнела -I застаўся пянёк ля гумна...
    
    
    -68 -
    
                 Хоць і яблыкаў мелася ўволю -Вырас бацькам пасаджаны сад, -Шкадавалі мы дзічку да болю, Ды... нічога не вернеш назад.
    
    
            Асяніны
    
                 Пасля паўдня на могілках бязлюдна, Ціхенька знічы сумныя гараць, 1 птушкі побач узлятаюць спудна -Мо душы тых, што ў могілках ляжаць?..
    
                 Дзень ламяні заўсёды адзінотны, Каб кожны мог узрушана сказаць Замовы-слоўцы, што маглі б турботна 3 раднёй, ужо сышоўшаю, звязаць.
    
                 Тут роздум пра няўлоўнае былое: Пра сэнс жыцця і бег часін-гадоў, Пра тое таямніча-незямное, Што стрэне нас, як рушым да дзядоў.
    
                 Глядзяцца сіратліва дрэў галіны
                 I свечачка, запаленая мной...
                 Задумна крочуць нашы Асяніны -Абрад сакральны. дзедаўскі і мой.
    
    
                ■-««?4>-
    
    
    
    - 69-
    
    
            Прагнаныя з раю
    
    
              А можа, род наш сапраўды ад Неба, 3 планеты той, дзс ёсць усюды рай?
              Адтуль прагнаныя за грэх Адам і Ева, А вырак гэты
    кожны з нас прымай.
              I з той пары недасканаласць наша
              He меншае, хоць маем запавет
              Жыць у любові пад нябеснай чашай
              1 помніць, што
                         на нас глядзіць Сусвет. Каб нам вярнуцца ў першародства лона, У згодзе з Небам
                         жыць патрэбна туг.
              Мы ж не шануем Вышняга закону, I нас аблытаў моцна грэху спрут.
              Дзяцей сваіх чакае дзесь планета Ля зоркі ў небе, што міргае нам...
              Паверыць сёння хочацца мне ў гэта -Пра рай далёкі, што застаўся там.
    
    
    -70 -
    
    
            Сябрук
    
    
                     Пасябраваў са мной павук: Вісіць пад столлю многа тыдняў. На спіне з крыжам мой сябрук -Мо абаронца ён ад злыдняў?
    
                     Стварэнне боскае і ён.
                     Таму яго не праганяю.
                     Ён, кажуць, вестак паштальён -Вось я за ім і назіраю.
    
                     Ужо паверылася нат, Што гэта дзіўная істота Прынесла вестку акурат -1 знакі пасылае ўпотай.
    
                     Ну як жа мне іх распазнаць? Вось смешна лапкі ён складае, Як быццам хоча штось сказаць Істота гэтая святая...
    
                     За ім сачу цяпер штодня, I мне павук - амаль радня.
    
    
    - 71 -
    
    
    
    
    
                    АлаІванова
    
    
    
    
    «I праз гады ляцелі зноу пялёсткі...»
    
    
    
    н ні11111нііггтпітгтттгнч'іч iinrmnin
    
    
              Бацькоўскія яблыкі
    
              Кабета яблыкамі гандлявала, За іх прасіла не занадта шмат, А я ў чарзе задумліва стаяла, Прыпамінаючы бацькоўскі сад.
    
    
                I праз гады ляцелі зноў пялёсткі 3 той кожнай незабыўнае вясны, Калі квітнеў наш сад на ўскрайку вёскі, Ператварыўшы двор у рай зямны.
    
    
                 Нібыта ў дзень вясельны на выданні дзяўчаты роднае маёй зямлі, У белым лёгкім веснавым убранні Перад вачыма яблыні цвілі.
    
    
                 А потым у далонях цёплых лета Люлялі кожны яблычак штодня, I слодыччу налітыя ранеты Ішла пакаштаваць уся радня.
    
    
    -72 -
    
                 Любіў гатункі восеньскія тата: Антонаўкі і штрыфелі вадзіў, Насіў ён яблыкі ў кашах у хату Ды ў горад часам прадаваць вазіў.
    
                 Даўно мінулі ўжо часіны тыя, А мне здалося, там яшчэ жьгву і бачу: ананасы залатыя Спадаюць у зялёную траву.
    
                 Я ў сумку яблыкі чужыя клала,
                 I неяк горасна было руцэ:
                 Мне яблыкаў бацькоўскіх не хапала -I пацякла слязінка па шчацэ...
    
    
                •■^г>’
    
    
    
            Настальгія
    
                Шуміць, гудзе вялізны горад, Усюды - стомленыя твары. Снуюць штодня па тратуары Натоўпы, нібы хвалі ў моры. Мне хочацца адсюль на волю: Прыпасці да жывой крыніцы, I водар удыхаць жывіцы, Ды зноў збіраць рамонкі ў полі; Туды, дзе цэрквы і касцёлы Бялеюць чысцінёй святою, Дзе з палыновага настою Улетку вецярок вясёлы
    
    
    -73-
    
                  Насвіствае ўсім травам скерца;
                  Туды, дзе родныя прасторы Без лекаў сцішаць боль і гора, Ад стомы уратуюць сэрца.
    
    
                •^*>'
    
    
            Ля цяпельца зары
    
    Алесю Жыгунову пад уражаннем ад яго вершаў са зборніка паэзіі «Ля цяпельца зары»
              Ідучы па жыцці свае мроі люляла Аб пачуццях узвышаных з даўняй пары, Неспадзеўна я вашай паклонніцай стала, Калі стрэла я вас «Ля цяпельца зары».
    
              Вашы вершы чытаючы, ў думках блукала Па лугах прыазёрных і ў ціхім бары, I, ніколі не бачыўшы, вас цалавала 3 удзячнасцю шчырай ля цяпельца зары.
    
              Дзе ад спёкі слязінкай сцякае жывіца, Мёд ліпнёвы дзе гоняць ужо пчаляры, Дзе высокае слова заве прыпыніцца -Каб гаворку павесці ля цяпельца зары.
    
              Час прыспешвае - восень да сэрцаў крадзецца, Халадамі дыхнуўшы на нашы двары...
              Як жа добра, піто можна душою сагрэцца Ад паэзіі вашай - і цяпельца зары.
    
    
    -74 -
    
    
                 Мне часта сніцца...
    
                 Мне часта сніпца сцежка ў жыце, I мы з табой ідзём па ёй.
                 Калі зямлю пакінуць душы, Мы самі прарасцём травой, Валошкамі, зялёным лісцем, Калоссем жытнім у палях... Як мы ў сваю пару калісьці, Нашчадкі пракладуць свой шлях У непазнаны свет чароўны, Каб лёс шчасліва будаваць, А нашы душы усё роўна Жыццё іх будуць вартаваць.
    
            ••'^ф*"
    
            Святло бацькоўскага вакна
    
                 Мінула ўжо даўно мая вясна, Дзе я цвіла калісь, нібы каліна, Але святло бацькоўскага вакна Пакінула мне назаўжды ўспаміны, I грэла мне самотную душу, I па жыцці ўвесь час ішло са мною. Я і цяпер яго ў душы нашу, Змагаючыся з крыўдай і маною. Яно - праменьчык на маім шляху, Крыніца дабрыні маёй, спагады, Даверлівасць з наіўнасцю крыху -Усё адтуль, з бацькоўскай роднай хаты.
    
    
    - 75 -
    
    
            Сямейны альбом
    
    
                Калі закралася ў душу самота, А прыпаміны не даюць спакою, Альбом сямейны са старымі фота Няхай заўсёды будзе пад рукою.
    
                Гартаючы мінулага старонкі, Вяртайцеся ў гаючыя мясціны, Дзе, абдымаючы рабіны гронкі, На вас зірне ранейшая дзяўчына.
    
                У майскай квецені старая хата, Над веснічкамі бэзу куст схіліўся, Пад ім стаяць старыя маці, тата, I здасца: на імгненне час спыніўся.
    
                Ужо і нас змяняюць дзеці, ўнукі -Усё ў жыцці мяняецца няўмольна, Але, узяўшы фотакарткі ў рукі, Разгледзьце іх уважліва, павольна.
    
                Сустрэньцеся з бацькамі і дзядамі: На сэрцы пацяплее, знікне стома.
                Жывая сувязь з даўнімі гадамі -Старэнькія сямейныя альбомы.
    
    
                ■<і>'
    
    
    
    -76 -
    
    
               Дзьмухаўцы
    
    
                Жоўтым морам, аблашчаным сонцам, Дзьмухаўцамі квітнелі лугі.
                Там здавалася шчасце бясконцым, Дзе са мною быў мой дарагі.
    
                Хутка ўсё адцвіло, пабялела, Лёгкі пух з часам вецер разнёс. Шмат чаго адышло, адбалела, Бо не зменіш прызначаны лёс.
    
                Толькі быццам пяшчотная замець 3 той далёкай наіўнай вясны, Дзьмухаўцы ў маю сталую памяць Зноў ляцяць праз трывожныя сны.
    
    
    -77-
    
    
    
    
    
                    Віктар Карасёў
    
    
    
    
    «Памяці мужнай ЗЯМЛЯЧКІ..»
    
    
    
    
    
            Партызанскія сцяжынкі яе маладосці
    
    
           На гэты раз упаўнаважаная Віцебскага падпольнага абкама камсамола Насця Жаўнерка дабіралася да партызанскай брыгады імя К.Варашы-лава, у мясціны яе маладосці - на Полаччыну. Радасныя пачуцці перапаўнялі дзяўчыну: напе-радзе сустрэчы з даваенным яе начальнікам - камбрыгам Д.В.Цябутам і знаёмымі землякамі. Промні ўзыходзячага сонца прабіваліся скрозь
    
    галіны высокіх сосен на мокрую ад восеньскай расы лясную сцяжынку, калі яна падыходзіла да месца дыслакацыі парі ызанскаі a штаба, які знаходзіўся недалёка ад вёскі Пуканаўка Ветрынскага раёна.
           «Стой! Хто такая?» - перапыніў яе радасныя думкі невядома адкуль узнікшы перад ёй чалавек з аўтаматам. «Наведвала родных у суседняй вёсцы, а цяпер вяртаюся ў Туроўлю, але збілася з дарогі», - усхвалявана адказала дзяўчына. Праз некалькі хвілін падазроная ўжо стаяла перад камандзірам. «Ну, вітаю цябе, Насця. Даўно не бачыліся, - пазнаў Дзмітрый Васільевіч даваеннага 1-га сакратара
    
    
    -78 -
    
    райкама камсамола. - Рады цябе бачыць. Мяне папярэдзілі аб прыбыцці прадстаўніка абкама камсамола. He ведаў, што сустрэну зямлячку».
           Размова з камбрыгам Д.В.Цябутам, камісарам У.А.Лемза і нядаўна абраным камсамольскім важаком Л.І. Дзерваедавым зацягнулася. Абмеркавалі пытанні стварэння падпольных камса-мольскіх груп у населеных пунктах і работы з моладдзю. Гэта было першае наведванне родных мясцін і атрада «Мсцівец». што прыбыў з-за лініі фронту летам 1942 года.
           Яшчэ адна вельмі радасная сустрэча чакала Насцю ў гэты дзень: на шляху да партызанскай сталоўкі нечакана перад ёй паў-стала «краса і гонар Ветрына» - яе даваенная сяброўка Марыя Вераб'ёва, з якой працавалі разам у райкаме камсамола. I радасць сустрэчы, і слёзы радасці: рассталіся яны яшчэ ў пачатку ліпеня 41-га года...
           Рыхтуючы гэты нарыс, я наведаў Марыю Рыгораўну, былую партызанскую разведчыцу, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі.
           «Насця - мой самы добры і надзсйны сябра, - пачала расказ ветэран. - Да вайны яна пасля заканчэння ў 1936 годзе Полацкага педвучылішча настаўнічала ў вёсцы Астроўшчына і ўзначальвала школьную камсамольскую арганізацыю. У лютым 1940 года яе аб-ралі першым сакратаром Ветрынскага РК камсамола, а я працавала загадчыкам уліку ў гэтым райкаме. Часта бывалі ў роднай яе вёсцы Дубраўка. Пасябравалі на ўсё жыццё. Вайна разлучыла нас. Першая наша сустрэча адбылася ў верасні 1942-га года, калі яна наведала вёску Рыбакі, дзе мы спачатку дыслацыраваліся. Тады яна начавала разам са мной у старой пуні. Паўночы гаварылі... На развітаннс яна аддала мне свае панчохі, а сама голымі нагамі пайшла».
           На хвілінку перарваўся яе расказ: слёзы ператкаджалі гава-рыць...
           «Яшчэ некалькі разоў наведвала яна нашу брыга/у, - працягвала расказ Марыя Рыгораўна. - А пасля вайны мы часта сустракаліся з Анастасіяй Парфёнаўнай, калі яна прыязджала да сваёй роднай сястры ў Дубраўку, або калі я наведвала Віцебск, дзе жыла і працавала адважная партызанка.»