• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзвінне

    Надзвінне


    Выдавец: Полацкае кніжнае выдавецтва
    Памер: 263с.
    Полацк 2010
    65.27 МБ
    
                  На жаль, жыццё не вечна: мы ідзём, Каб на зямлі і плакаць, і смяяцца. Каханне піць па поўніцы, нагбом, Стагнаць на ростанях і... ўваскрасацца...
    
    
    -194-
    
    
            Азірнуся...
    
                  Азірнуся, пыхну ад пагляду
                  I зачэрпну з высяў многа зор: Сёння ты са мной - і гэта праўда -Свеціць валасоў тваіх каспёр.
    
                  I ляціць быстрак маіх жаданняў Пад агнём ненаталёных мар, Дзе сустрэчы вечар спавядае, Знічак раздзімаючы пажар.
    
                  Я сустрэчы, што ў душу запалі, Запляту вянкамі ў дзіўны сон... Хай плывуць яны ў тваё Купалле Цераз зоркапады новых дзён.
    
    
                ■•««?+>•
    
    
    * * *
    
                  Слухаю я ціш тваёй пяшчоты Ў майскі цёплы вечаровы час, Дзе звініць чаромхавая нота I пульсуе берага свяча.
    
                  Адчуваю зораў ток гарачы, Сыплюцца што іскрамі ў ваду, Чую, як за рэчкай каня плача, Ад гнязда адводзячы бяду,
    
    
    -195-
    
                 А на вёсцы - маміну гаворку, Аб даёнку сырадоя звон.
                 Помню пах кастроў рыбацкіх горкі I дзяцінства бестурботны сон.
    
                 Вёска млее ў вэлюме туману, Замятае сцежкі цішыня, I заве вячэраць голас мамы... Толькі там даўно ўжо нас няма...
    
    -196-
    
    
    
    
    
                    Уладзімір Тачыла
    
    
    
    
    «Каб жылі поруч родныя словы...»
    
    
    
    
            Жыцця майго сляды
    
    
                     Мая зямля, мяне ты гадавала, Цябе, як маці. я з маленства знаў. Характар мой у полі шліфавала, Нібы нарог, якім мой дзед араў.
    
                     Тваіх вятроў дыханне мне знаёма, Mae сляды на ростанях дарог, I сцежка ад матулінага дома
                     У свет вяла турботаў і трывог.
    
                     Дзе б я ні быў, на дом не забываўся, Ды толькі зараз я спазнаў спаўна Смак яблыка, што з яблыні зрываўся. Пасаджанай дзядулем ля гумна.
    
                     Шляхі далі мне сталасць і развагу, Дабру ёсць мерка пэўная свая, Нібы Радзіме, даў яму прысягу I да сябе стаў жорсткім удвая.
    
    
    -197-
    
             Куды б мяне няўмольны лёс ні кінуў, У сэрцы застанецца назаўжды Куточак светлы, частачка Радзімы, Дзе праляглі жыцця майго сляды.
    
    
                ••«^v-
    
    
    
            Мудрае званне
    
                Хлебароб - гэта мудрае званне На карміцельцы маці-зямлі: Здаўна людзі вось так нараклі -I спрадвеку жыве шанаванне.
    
                ...Beuep гойдае хлебныя хвалі, I далёка разносяцца гукі Пра пяшчотныя шчырыя рукі, Што у працы сябе гартавалі.
    
                Рана лёс пабяліў яго скроні, 3 той вайны і характар упарты. Колас вырас таксама шурпаты. Як яго, хлебароба, далоні.
    
                Вось і поле яго каласіцца... Хлебаробу ў жыцці дастаткова, Каб жылі поруч родныя словы I буяла калоссем піпаніца.
    
    
    -198-
    
    
            Помню
    
    
                   Іх подзвіг і ў жыцці апошні крок З’ядналіся ля Ветрына-пасёлка, Дзе над іскрыстым возерам вясёлка Улетку лашчыць і чаруе зрок.
    
                   Байцоў палегла тут сто дваццаць пяць, Сыноў, якіх ужо не ўбачаць маці, Няма нявестак у бацькоўскай хаце I галасоў унукаў не чуваць.
    
                   Другія косяць травы па pace -Так павялося на зямлі спрадвечна -Заслуга тут загінуўшых, канечне, Што бусел шчасце некаму нясе...
    
                   Зямля мая, палітая крывёй, 3 павагаю схіляюся сыноўняй.
                   Тут я маўчу ля помніка і помню...
                   I заклінаю памяццю сваёй...
    
                   Суровыя ваеннныя гады, На іх усіх шалёнай бойкі шрамы: Сляды балючай незабыўнай драмы -Акопаў незарослыя сляды...
    
            -*4^>-
    
    
    -199-
    
    
            Салаўкі
    
               Салавецкія астравы, На зямлі вашай я ўжо двойчы Па каменнях, касцях пракрочыў. Ну а дзёнь тут заўжды сівы.
    
               Бог тут белую ноч стварыў, А народ жыве мудры, сціплы... Т мой голас, чамусьці сіплы, 3 астравамі па моры плыў.
    
               He пыталіся ні аб чым Прадпаўночныя ўжо шыроты, Ці я першы, ці, можа, соты, Хто сябе даўніной лячыў...
    
               А гісторыя не міне, Пра яе і нам не забыццца.
               Салавецкія будуць сніцца, Слава Богу, у добрым сне.
    
    
                 У Ярославе
    
             Я ведаю, што гэта не айчынны Ад Полацка далёкі польскі кут, Ды тут не менш цудоўныя мясціны, Жывуць і людзі добрыя нат тут.
    
    
    -200-
    
               Мне да спадобы чыстая вадзіца, 1 водар кветак, і травы кілім. А прыгажуні доўга будуць сніцца Паэту, што напіша вершы ім.
    
               Ад мовы, песняў нам не прытаміцца, Габрэйскі тут чамусь гучыць «шалом». Гасцінная і вабная зямліца-Ад замкаў вее тут старым цяплом.
    
               А сэрца стукат асаблівы нейкі, Калі плыве ад лісцяў горкі дым.
               I я кажу: «3 табой заўжды навекі, Ярослаў. Да сустрэчы, пабрацім!»
    
    •■*й|>-
    
    
    
            Добра на свеце...
    
                 Сонныя дрэвы, гародчык у кветках, Жыта спяліцца на вольных палетках. Зрэдку ў паветры мільгае сляпень, Сонейка з неба кідае прамень.
                 Мятлік усеўся ласкава на спіну. Добрая, пэўна, для думак гадзіна. Побач па сцежцы анёл са мной крочыць, Шумна паблізу сарокі стракочуць, Недзе схаваўшыся ў пеннай лістоце... Добра на свеце ўсялякай істоце!
    
    
    -201-
    
    
            Сынок
    
    
    Майму сыну Уладзіміру
    
    
               Цябе бачу вялікім, маленькі сынок, Mae радасць і шчасце, мая ты крывінка. Як з’явіўся ты ў свет, я сабе даў зарок Табе прыкладам быць у любую часінку.
    
               Навучу я цябе быць сумленным, дабру, Птах маленькі ты мой і мая ты надзея. Паляціш самастойна - чакацьме пару, А пакуль усяму павучу, што я ўмею.
    
               Ты з’явіўся - і больш я жыццё палюбіў, У якое гы робіш найпершыя крокі: Ты чатыры ўжо іх, багатырскіх, зрабіў, Пераможца маленькі, сынок сінявокі.
    
               Радкі гэтыя, сын, для цябе я пішу, Ну а дзед пасадзіў у твой гонар дубочак. Я вярнуўся здалёк, дай цябе панашу, Ну ідзі да мяне, мой цікаўны сыночак.
    
    
            ■^ц.^-
    
    
    
    
            У Карлеруе
    
    
                     Салаўі раніцой чаруюць, Ноч спявалі, пяюць і днём У нямецкім мы Карлеруе: Тут працуем і тут жывём.
    
    
    -202-
    
                    Горад дзіўны, гатэль шыкоўны, I нямецкая шчырасць ёсць: Успрымаюць тут найцудоўна Беларускую весялосць.
    
                    Перамовы... А дома свята.
                    Да айчыны няхутка шчэ. А там кліча бацькова хата, Дзе крыніца мая цячэ.
    
                    Там і горад найлепшы ў свеце Ўжо чакае даўно мяне, Дзе мае засталіся дзеці, I дзе гора мяне міне.
    
                    Еўфрасінні святой малюся Пасля дзённых удумных спраў. У чужых я, як жыць, вучуся, А вось ў полацкіх не спытаў.
    
                    Дык збярэм жа свае набыткі
                    I пасеем іх у раллі, Каб яны вырасталі ў кветкі I на нашай зямлі цвілі.
    
                    А пакуль нас вось тут вітаюць, I ўбірае ўсё зрок і слых, Салаўі, як і ў нас, спяваюць, Ды не мройна ад спеавў іх.
    
    
                •-«^э>»-
    
    
    
    -203-
    
    
            У вёсцы вяселле
    
    
                Вяселле пачэсна па вёсачцы крочыць, Аб гэтым на дрэвах сарокі стракочуць. Прыгожай дзяўчыне, хлапцу, як агонь, Вязе ваз’ок шчасця у яблыках конь.
    
                Здароўя і шчасця жадаюць каханым Вясёлыя госці пад гукі баяна.
                Пражыць гадкоў сто, сёння - кропка адліку, He ведаць ім слёз, аніякага ліха.
    
                Каб вуснамі ў вусны штодня і штоночы, Усмешку праменілі любыя вочы, Каб дзеўчына стала і плоднаю маці -Дарыла каб мужу штогод па дзіцяці.
    
                Каб цёпла было ім не толькі ж у ложку, Дзялілі яны каб апошнюю крошку...
                Такія вось справы на прыканцы лета -
                I зорачка шчасця мільгнула з Сусвету.
    
    
    -204-
    
    
    
    
    
                    Феактыст Фядотаў
    
    
    
    
    «Іў сэрца каханне прыйшло...»
    
    
    
    
            Кіно
    
    
                         I нядаўна, і даўно Нарадзілася кіно. Чорна-белае, нямое, Каляровае, жывое. I пабегла яно ў свет, Пакідаючы свой след: I вялікае здзіўленне, I усмешкі, і натхненне, I каханне, і любоў, I дзівосы розных моў... Гасне яркае святло, Рвуцца промнікі праз шкло: Бачым першае спатканне I прыгожае прызнанне, Акіяны і рака...
                         А яшчэ... твая рука, А яшчэ... тваё дыханне, I здзіўленне, і маўчанне...
    
    
    -205-
    
    Знаць, прычына ёсць даўно Нам хадзіць заўжды ў кіно.
    
                     ■^,^⁶^-
    
    
                     Каралева
    
              Ява. сон, сумнеў ад часу Евы -А ці можа гэта нават быць?
              Вось і я насупраць каралевы, А яна загадкава маўчыць.
              Побач ветрык цёплы прабягае, Над Дзвіною хмарак лёгкі дым, I прыемна сэрца замірае, Пачуццём чаруючы сваім.
              - Ваша светласць, - шэптам прамаўляю 1 раблю наперад першы крок, -Што са мной: жыву ці паміраю?
              Гэта Вы? Ці жарт прыдумаў цмок? А яна свой погляд не хавае, Белую мне ручку падае, Потым, усміхнуўшыся, знікае — А затым у вершы паўстае...
    
    
            I каханне, і кіно
    
                   Я нікому не кажу,
    Для чаго сюды хаджу,
    
    -206-
    
                       I адкуль заўжды настрой, I што робіцца са мной. Толькі дзіва тут няма: Я вясёлая сама, I гуляю, дзе хачу, To спяваю, то маўчу.
                       У мяне ёсць свой сакрэт: Тут спаткаўся мне паэт, I цяпер ён сябра мой, А яшчэ ён хлопец той, Што старанна і даўно Круціць добрае кіно. Вось таму сюды хаджу, I штодзень кіно гляджу. He хачу другіх забаў, I бягу ад іншых спраў Да «Радзімы» нацянькі, Дзе рэкламы аганькі, Дзе афіш калейдаскоп, I вясёлы фільмаскоп.
                       I гаму, заўжды са мной Светлы, радужны настрой.
    
    
                ■■*ltf+>'
    
    
    ***
                      3 бальшака на дарогу да вёскі Шляху іншага і не шукай!
                     Тут дзяцінства твайго адгалоскі I юнацтва майго ветлы край.
                     I таму, што б пра нас ні казалі,
    
    -207-
    
                Нам не ўдасца сябе падмануць: Помнім мы, дзе калісьці кахалі, I дзе лёс нас сумеў рачмінуць. 3 бальшака па дарозе да вёскі Між пагоркаў, лугоў і ляскоў I на сёння жывуць адгалоскі I тваіх, і маіх галасоў.
    
    
                ■■‘«i'iV'
    
    
    
    ***
                   Адпачынак. Нарэшце. Свята. Цэлы тыдзень - як вольны птах. 3 ранку рвецца у летнік-хату Лета цёплага спелы пах. Ну, скажыце, што болей трэба, Ну навошта далёкі рай?
                   Ад спякоты сінее неба, Прахалодаю вабіць гай. Сонца шчодра лагодзіць цела, Выцінае салёны пот, I азёрная хваля смела, Бы марская, таўчэ ў жывот. Так што сервіс, прабачце, людскі: Тут і кветкітабе, і бель, Бы з карціны, стварыў што Хруцкі, Перайшла што на наш рубель.