Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
2001
• 25 сакавіка. Урачыста падпісаны “Акт незалежнасці Беларусі” у прысутнасці дьшламатычных прадстаўнікоў замежных краінаў.
• Лета. Кардынацыйная рада дэмакратычных сілаў прыняла рашэнне вылучыць на прэзідэнцкіх выбарах адзінага кандыдата і стварыць дзеля гэтай мэты шырокую дэмакратычную кааліцыю пад назвай Аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя. Адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі стаў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Ганчарык. Лідэр масавага руху “Рэгіянальная Беларусь” Сямён Домаш у апошні момант дзеля агульнай справы зняў сваю кандыдатуру на карысць прафсаюзнага лідэра.
• 9 верасня. Перамога на прэзідэнцкіх выбарах дасталася Аляксандру Лукашэнку. Выбарная кампанія яго супернікаў Уладзіміра Ганчарыка і Сяргея Гайдукевіча завершылася правалам.
2002
• Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў фактычна распалася. Некалькі дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў стварылі незалежніцкую парламентскую групу “Рэспубліка”. Намаганнямі грамадскасці пахаванні сталінскіх ахвяраў у Курапатах былі абароненыя ад істотнага пашкоджання ў час рэканструкцыі кальцавой дарогі вакол Мінска. Распрацаваная канцэпцыя мемарыялізацьгі Курапатаў.
440
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
36. ПРАБЛЕМЫ СТАНАЎЛЕННЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
(ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ)
За два стагоддзі нацыянальнага прыгнёту беларусы не сталі ні сапраўднымі палякамі, ні сапраўднымі рускімі. He становяцца яны чамусьці і сапраўднымі беларусамі.
36.1. Неразвязаныя вузлы беларускай нацыі
Рэлігія. 3за шматканфесійнасці краіны паяднанне хрысціянскай і нацыянальнай ідэяў дагэтуль выключаецца. Рэлігія не звязваеода з беларускай адметнасціо, не мадэлюе ўласную культуру і нацыянальную эліту, як у Польшчы, Літве, Украіне. У выніку страчваецца магчымасць грамадзянскай кансалідацыі на аснове адной канфесіі, нават найбольш шматлікай праваслаўнай. Адраджэнне уніяцтва не выключае ў будучым пагрозу ўкраінізацьгі Беларусі. Таму ў такіх умовах беларуская нацыя можа трымацца толькі на ідэалах атэізму або нацыяналізму, якія адкідаюць рэлігійнасць ці выходзяць за яе рамкі. Нацыяналізму не хапае. Пераважае атэізм і схільнасць да сацыялістычнай ідэалогіі. У гэтым адметнасць беларусаў. Таму зразумела, што сучасная Беларусь можа існаваць толькі як атэістычнасавецкая ці нацыяналістычная дзяржава калі паміж праваслаўем і каталіцызмам не замацуецца дыялог і калі яны не беларусізуюцца. Пэўным чынам паспрыяць гэтаму мог бы пратэстантызм. Гістарычны досвед вымагае ад Беларусі арыентацыі на экуміпізм.
Мова. У падцарскай Беларусі мова, на думку польскага сацыёлага Рышарда Радзіка, успрымалася не як паказальнік нацыянальнай рознасці, а як паказальнік сацыяльнага стану: беларуская вясковая, польская “панская”, руская чыноўніцкая. Каб выбіцца ў людзі, трэба было выбіраць польскасць або рускасць. Беларуская мова не звязвалася з нацыянальнай ідэалогіяй, гэтаксама як і руская, якая несла ў Беларусі пераважна наднацыянальныя ідэалы (хрысціянскія, бальшавіцкія і г.д.). Таму і сёння ў беларусаў няма разумення важнасці мовы. Але ў іх ёсць падставы больш аптымістычна глядзець у будучьпію. Ва ўмовах глабальнага культурнага дыялогу руская мова робіцца для беларусаў, хутчэй, непазбежным тэхнічным сродкам камунікацьгі, чым фактарам культуры. 3 пашырэннем міжнародных кантактаў узрастае
Праблемы станаўлення сучаснай нацыі
441
роля англійскай мовы. А ў межах уласнай культуры і традыцыі беларуская мовапаза канкурэнцыяй. У гэтай сферы і руская мова усяго толькі часовы дыялект беларускай. Гаварыць пабеларуску робіцца справай гонару ўсё большай колькасці грамадзянаў Беларусі. Існуе шанц ператварэння не толькі рускай, але і польскай, украінскай, літоўскай моваў у сродак культурнага дыялогу, бо і спрадвеку беларускія землі былі шматмоўныя. Але пабеларуску народ загаворыць толькі тады, калі на роднай мове загаворыць начальства.
Гістарычная і культурная спадчына.Гістарычнае бяспамяцтва і культурная недасведчанасць гэта вынік страты ўласнай гістарычнай і культурнай традыцыі. Гісторыя падсавецкай Беларусі пачалася з 1919 г., а ўсё, што стваралася на беларускай зямлі да 1920х гадоў, лічылася польскім або рускім. Пазней падтрымку мела толькі пралетарская па змесце культура. Таму зразумела, што гістарычны і культурны багаж большасці жыхароў сучаснай Беларусі і яе палітычных лідэраў дазваляе ім пачувацца ўпэўнена і годна толькі сярод прадстаўнікоў савецкай культуры. Сітуацыя зменіцца пасля засваення беларускім жыхарствам поўнай культурнагістарычнай спадчыны і разбудавання сучаснай беларускай масавай культуры.
Адчужанасць ад улады. У Беларусі ўкараніліся пакланенне і страх перад уладай. Яна ставіцца вышэй за рэлігію, вьппэй за самаідэнтычнасць. Так ужо тут павялося: калі ўлада руская, то і народ рускі, калі ўлада польская, то і народ польскі. За беларускасць заўсёды каралі ці рускія, ці палякі, ці ўлады польскія, ці ўлады расійскія. Таму беларусы і называлі сябе “тутэйшымі”, пазней проста савецкімі людзьмі. А сучасны дзяржаўны суверэнітэт, калі ён сапраўды існуе, дае жыхарам Беларусі права і на суверэнітэт духоўны. I гэты суверэнітэт не толькі “абясшкоджвае” рускія або польскія культурныя ўплывы, якія, як гэта лічыцца, вядуць да дэнацыяналізацыі, але і робіць іх прысутнасць на беларускай культурнай прасторы проста неабходнай.
Нацыянальная эліта. Яна традыцыйна прайгравала ў барацьбе за пашырэнне нацыянальнай ідэі, бо перыядычна вынішчалася або пераваблівалася на'службу суседнімдзяржавам. Тамудзейнасць беларускай інтэлігенцыі будзе абароненай і эфектыўнай тады, калі на дапамогу інтэлектуалам прыйдуць “новыя” беларусы. Толькі з адраджэннем прыватнай уласнасці беларускасць пазбавіцца ад манапалізму дзяржавы і займее дадатковую, незалежную крыніцу фінансавання ў асобе нацыянальных банкіраў, гандляроў, фабрыкантаў, фермераў, “сярэдняга класа”. Тады не будзе спрацоўваць прынцып: якая ўлада
442
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
такая і нацыя. Пры любых геапалітычных арыентацыях жыхары Беларусі застануцца грамадзянамі Беларусі. Эканамічная моц верне ім страчаны духоўны суверэнітэт, нацыянальную годнасць, а палітычным лідэрам упэўненасць у сваіх сілах. Цяперашняя слабасць нацыянальных палітычных партыяў ад жабрацтва.
Урбанізацыя і нацыянальная кансалідацыя. Беларускія гарадскія цэнтры пе кансалідавалі жыхароў Беларускага краю. Тут шмат прычынаў. 1. Беларускігораддэмаграфічнадоўгапрайграваўбеларускай вёсцы. Улада заўсёды абапіралася не на горад, а на вёску. 2. Беларусы доўгі час былі нацыяй не толькі недзяржаўнай, але і негарадской (17% гараджанаў у 1897 г.). 3. У беларускіх гарадскіх цэнтрах ні ў XIX, ні ў XX стагоддзях не склаліся традыцыі дэмакратычнага кіравання. Тут адсутнічаюць прававыя ўзоры для фармавання сучаснай беларускай пацыі і сучасных прававых дзяржаваў. 4. Масавая культура, што ствараецца ў гарадах і знітоўвае нацыю, здаўна паслугоўваецца не беларускай, а рускай мовай. 5. Мінск не ёсць бясспрэчная сталіца Беларусі. Ён не лепшая сталіца, бо не мае выдатнага гістарычнага мінулага ў параўнанні нават з Полацкам і прэзентуе савецкія грамадскія структуры. 6. Сярэднявечная традыцыя гарадскога жыцця беларускага парода была перапыненая ў канцы XVIII ст. і з той пары ён ніколі не пачуваўся ў горадзе бясспрэчным гаспадаром. Горад застаецца “чужым” для большасці жыхароў Беларусі і сёння. Варожасць да гарадской цывілізацыі трансфармуецца ў варожасць да Захаду, да еўрапейскасці. 7. Імклівы рост гарадскога насельніцтва ў 6070х гадах не прывёў да трансфармацыі сялянскай ментальнасці перасяленцаў у гарадскую. Сялянскія па ментальнасці нацыі дэкансалідаваныя і безабароішыя перад знешняй небяспекай. Такія нацыі лёгка прыстасоўваюода да ўлады, нават калі яна чужьпіская. Новая сацыяльная мадэль нацыі (прызнанне багацця і беднасці як непазбежнасці) можа быць прынятая людзьмі з урбанізаванай ментальнасцю, бо сяляне традыцыйна імкнуцца ўсіх зраўнаваць і ўсё падзяліць. Вось чаму, каб зрабіцца сучаснай еўрапейскай нацыяй, беларусам трэба зрабіцца гараджанамі па ментальнасці. Па меры урбанізацыі правінцыялізм паступова саступае месца ўпэўненасці ў сваіх сілах, узрастае аўтарытэт пацыяналыіых цэнтраў. Ўзнікае ўсведамленне. што тут, у Беларусі, і нашая Масква, і нашая Варшава, і наш Парыж.
Выбар мадэлі нацыі. Гістарычны досвед паказвае падзейней разлічваць на кансалідацьпо ўласных унутраных сілаў. Тым больш, што беларускі нацыянальны праект вось ужо на працягу двух ста
Праблемы станаўлення сучаснай нацыі
443
годдзяў застаецца малапаспяховым у значнай ступеій таму, што ў яго аснове традыцыйна застаецца разлік на падтрымку знешніх сілаў (гл. далей “Назойлівая думка”). А яны, як вядома, ніколі нацыянальных памкненняў беларусаў шчыра не падтрымлівалі. Таму з улікам рэальнай сітуацыі краіне належыць арыентавацца не на культурную (этнамоўную ці субстанцыяльную) мадэль нацыі, а на мадэль дзяржаўнапалітычную (функцыянальную). Усё, што ў Беларусі, ёсць беларускае. Усе грамадзяне Беларусі з’яўляюцца беларусамі. Гэта дазваляе ўсім жыхарам Беларусі пачувацца гаспадарамі на беларускай зямлі, успрымаць Беларусь ва ўсёй яе сукупнасці як добрага, так і дрэннага.
36.2. Беларусь вядомая і невядомая
Прывязанасць да Расіі. За беларусамі замацавалася ўяўлешіе, што яны мала чым адрозніваюцца ад рускіх і не бачаць сваёй будучыні паза Расіяй. У савецкі перыяд, і асабліва пасля вайны, беларускі народ быў вельмі моцна зрусіфікаваны. Такога прыкладу дэнацыяналізацыі не ведала новая і найноўшая гісторыя. Таму пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. адразу вярнуцца на ўзровень 20х гадоў не ўдалося. Гэта паслужыла адной з прычынаў палітычнай паразы БНФ. Парадокс сучаснай беларускай дзяржавы ў тым, што яна не стала іпструментам нацыяналізацыі сваіх грамадзянаў, а, хутчэй, наадварот інструментам іх дэнацыяналізацыі на карысць рускай нацыі. Сярод прычынаў гэтага фепомена сіла гістарычнай інерцыі (расійскага правінцыялізму). Эфектгэтай інерцыі такі, што Беларусь, нечакана адсечаная ад Расіі (1991), паўтарала яе рухі. Складалася ўражанне, што ствараецца яшчэ адна паралельная руская дзяржава, яшчэ адна паралельная руская нацыя.