• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    31.4.	“Усё дзеля выгады чалавека, усё ў імя чалавека”.365
    32.	На павароце да “развітога сацыялізму”. 1964—1985...368
    32.1.	Неасталінізм....................................368
    8
    Змест
    32.2.	Супярэчлівасці эканамічнага развіцця...........370
    32.3.	“Нафтарублёвы” дабрабыт........................373
    32.4.	Пашырэнне антыкамуністычнага руху..............375
    32.5.	Іскры нацыянальнай культуры....................378
    32.6.	Зберажэнне беларускасці........................381
    33.	Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады. 1985—1991...384
    33.1.	Апошняя “перабудова” забракаванага сацыялізму...384
    33.2.	Арганізацыйнае афармленне беларускага руху......388
    33.3.	Ва ўмовах нарастання палітычнага крызісу.......391
    33.4.	Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь......395
    IX. ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ
    34.	Рэспубліка Беларусь парламенцкая. 1991—1994........401
    34.1.	Грамадскапалітычнае жыццё на этапе кампрамісаў.401
    34.2.	Грамадскапалітычнае жыццё на этапе канфрантацыі.... 404
    34.3.	Эканамічнае бязладдзе..........................411
    34.4.	Посттаталітарная культура......................414
    34.5.	Вяртанне беларусаў замежжа.....................416
    35.	Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая. 1994—2002........418
    35.1.	Усталяванне новай сістэмы кіравання............418
    35.2.	Эканоміка......................................423
    Зб.З.	Кіраванне грамадскапалітычным жыццём..........427
    35.4.	Беларуская нацыя і культура....................428
    35.5.	Міжнароднае становішча Беларусі................431
    35.6.	Дзейнасць апазіцьгі............................434
    36.	Праблемы станаўлення сучаснай беларускай нацыі (замест заключэння)....................................440
    36.1.	Неразвязаныя вузлы беларускай нацыі............440
    36.2.	Беларусь  вядомая і невядомая.................443
    Карты..................................................447
    Бібліяграфія.........................................  457
    Паказальнік імёнаў.....................................466
    Паказальнік геаграфічных назваў........................480
    Уводзіны
    3	канца XVIII ст. на еўрапейскім кантыненце пачынаецца станаўленне сучаснага цывілізаванага жыцця. Пераходны перыяд да ўсталявання рыначнай эканомікі, сцвярджэння нацыянальнай годнасці і абвяшчэння гарантаваных правоў чалавека быў доўгі і трагічны. Але разгром фашысцкіх і распад камуністычных рэжымаў стварае спрыяльныя ўмовы для ўступлення ў эпоху дэмакратыі ўсёй Еўропы.
    Аўтакратычная царская Расія прыпыняла эвалюцыю беларускіх земляў да палітьгчнага і эканамічнага лібералізму, а камуністычная Расія рабіла гэтую эвалюцыю амаль немагчымай. На працягу амаль двух стагоддзяў мясцовае жыхарства пазбаўлялася мажлівасці самастойнай дзейнасці на палітычнай арэне. Тым не менш, і Беларусь падпадала пад агульнаеўрапейскае развіццё, хоць і мела ў ім асаблівы шлях, уласныя этапы.
    У працэсе фармавання сучаснай беларускай нацыі на працягу двух апошніх стагоддзяў былі вялікія страты, але былі і поспехі. Прынамсі, у нас няма падставаў толькі скардзіцца на цяжкі лёс. Цяжкасці не перарасталі ў катастрофу. Таму іх можна разглядапь і як выпрабаванні. “Каб не гінулі, мы б загінулі”, пісаў французскі філосаф Фантанэль. Праз цяжкасці праходзіла кожная нацыя. Вобраз непаўнавартай Беларусі (няздольнай да незалежнага жыцця, гістарычнай няўдачніцы) закладзены яшчэ ў царскай гістарыяграфіі. I ён дагэтуль не пераадолены.
    Аднак было б беспадстаўным выдаваць і гвалтоўную дэнацыяналізацыю беларусаў у складзе Расіі (як царскай, так і савецкай) за натуральны сацыякультурны працэс, за нешта нармальнае.
    Абвяшчэнне Беларусі сучаснай незалежнай дзяржавай стварыла для новай Беларусі і суседніх з ёю дзяржаваў гістарыяграфічныя праблемы. Калі беларускую гістарыяграфію з украінскай звычайна лучыць
    10
    Уводзіны
    ідэя паралельнасці гістарычнага развіцця Беларусі і Украіны, то з літоўскай  істотна розніць стаўленне да супольнай гістарычнай спадчыны беларускага і літоўскага народаў. Узаемадачыненні з расійскай і польскай гістарыяграфіямі выглядаюць вельмі няпроста. Афіцыйная расійская навука і асвета доўгі час насаджала ў Беларусі расійскі рэгіяналізм і правінцыялізм. Усе прызнавалі этнічную адметнасць беларусаў, але амаль ніхто  іх права на палітычнае самасцвярджэнне. Рускія палітыкі заўсёды ўваходзілі ў супярэчнасць з рускімі этнографамі.
    Для польскай гістарыяграфіі XIX  пачатку XX стагоддзяў таксама быў характэрны “крэсовы” погляд на Беларусь. Пераважала думка, што беларускі народ няздольны да самастойнага палітычнага жыцця, а таму павінен знаходзіцца пад апекай Польшчы. У 1918— 1939 гадах у Заходняй Беларусі насаджаўся польскі рэгіяналізм і правінцыялізм. Польскія палітыкі ўваходзілі ў супярэчнасць з польскімі этнографамі. Але польскі правінцыялізм, у адрозненне ад расійскага, не прыжыўся ў беларускай гістарыяграфіі. Ен метадычна вынішчаўся царызмам і бальшавізмам на карысць правінцыялізму расійскага. Болып за тое, у гіеторыі дагэтуль не пераадолены створаны ў мінулым вобраз варожай да Беларусі Польшчы. А з іншага боку, у польскай гістарыяграфіі трываюць тэзісы аб польскасці шляхты, якая ўзрастала на этнічнай аснове беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў, і аб польскасці шляхецкай культуры, якая складалася на аснове народных культураў не толькі палякаў, але і беларусаў, літоўцаў, украінцаў. Паказчыкам польскасці часта выступала канфесійная прыналежнасць да каталіцкай веры.
    Працэс станаўлення гістарыяграфіі суверэннай Беларусі выявіўся надзвычай складаным і супярэчлівым (бібліяграфія ў канцы кнігі). На пачатку 90х гадоў праводзілася своеасаблівая інвентарызацыя мінулага з гледзішча беларускага этнацэнтрызму. Ацэнкі вызначаліся напалам з эмоцыямі і публіцыстычнасцю. Пераважалі народніцкія, сацыялдэмакратычныя падыходы. Але расійскі правінцыялізм у гісторыі, характэрны для савецкіх навукоўцаў, пераадолелі нямногія. А пасля ўсталявання прэзідэнцкага кіравання ён усяляк афіцыйна падтрымліваецца. Навейшыя версіі гісторыі Беларусі ствараюцца пераважна на аснове савецкарасійскай традыцыі. Нацыянальны рух звужаецца да праблемаў культурнага развіцця і этнаграфічных асаблівасцяў у складзе ўсходнеславянскай або савецкай супольнасці. Узмацняецца рэабілітацыя камуністьгчнага панавання.
    Уводзіны
    11
    Гісторыкі, якія прытрымліваюцца іншых ідэалаў, не маюць дзяржаўнай падтрымкі. Але гэта штурхае іх да выпрацоўкі дасканалейшых метадалогіяў і методык даследавання, і тым павышае канкурэнтаздольнасць беларускіх гістарычных працаў на кніжным рынку. Асяродкі сучасных даследаванняў гісторыі Беларусі складаюцца ў Мінску, Гародні, Беластоку. Назіраюцца спробы ацэньваць мінулае праз прызму ліберальнадэмакратычных каштоўнасцяў . Прыходзіць разуменне, што ў гістарычным працэсе ў Беларусі ўдзельнічалі не толькі партыі сацыялістычнага накірунку.
    У дадзенай працы мы зыходзілі з таго пераканання, што ўсё зафіксаванае ў Беларусі належыць беларускай гісторыі. Падзеі XIX— XX стст. разглядаюцца з пазіцыяў сучаснай беларускай дзяржаўнасці, уласнай культурнагістарычнай традыцыі. Распавядаецца пра ўсё тое, што адбывалася на беларускай этнічнай тэрыторыі, бо дзяржаўныя межы Беларусі ў асноўным склаліся толькі ў 1944 годзе. Перыяд залежнасці ад Расіі хоць і змушае асноўную ўвагу звяртаць на беларускі нацыянальнавызваленчы працэс, але ён разглядаецца ў самай цеснай сувязі з развіццём культуры, гаспадаркі, побыту, прававога становішча жыхароў Беларусі незалежна ад іх этнічнай ці канфесійнай прыналежнасці, а таксама палітычнай арыентацыі. He застаецца без увагі і роля суседніх народаў у гістарычным лёсе Беларусі.
    Выкарыстоўваюцца маладаступныя раней даследаванні гісторыкаў з Польшчы, Украіны, ЗША, беларускага замежжа і, што важна, рассакрэчаныя на пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (былога архіва камуністьгчнай партыі Беларусі). Нельга не адзначыць вялікую добразычлівасць супрацоўнікаў архіваў і бібліятэк Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны, дзе пашчасціла пабываць аўтару, ды, безумоўна ж, вялізарную карысць навуковых дыскусіяў, што рэгулярна наладжваліся з удзелам аўтара паміж беларускімі (Генадзь Сагановіч, Анатоль Грыцкевіч, Алег Трусаў), літоўскімі (Антанас Кулакаўскас, Адомас Бутрымас, Юозус Тумяліс), польскімі (Ежы Клачоўскі, Ганна Гуленгова, Ян Скарбек, Губерт Лашкевіч) і ўкраінскімі (Яраслаў Ісаевіч, Наталля Каваленка, Яраслаў Грыцак) гісторыкамі, удзельнікамі міжнароднага праекта, у рамках якога напісаная гэтая кніга. Вельмі ўдзячны за дапамогу Андрэю Камінскаму (ЗПІА), Адаму Мальдзісу, Алегу Трусаву, Вячаславу Рагойшу, якія чыталі тэкст гісторыі ў першым варыянце (1994 г.), а таксама Анатолю Грыцкевічу і Алесю Смаленчуку за ўдасканаленне другога варыянта тэксту (1997 г.).
    12 Уводзіны
    Гэта  канчатковая, трэцяя, аўтарская версія гісторыі Беларусі ў 1795—2002 гадах, створаная з улікам заўвагаў вядомых ці невядомых для аўтара рэцэнзентаў і на аснове найноўшай беларускай гістарыяграфіі дэмакратычнага накірунку. ІІраўда, і савецкая гістарыяграфія тут не ігнаруецца.
    I. ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАН ДАМІНАЦЫІ IЛІТОЎСКАБЕЛАРУСКАГА
    РЭГІЯНАЛІЗМУ. 1795—1830
    1.	УСТАЛЯВАННЕ ЦАРСКАЙ УЛАДЫ. 1795—1811
    У 1795 г. перастала існаваць Вялікае Княства Літоўскае  некалі магутная дзяржава двух сучасных народаў: беларускага і літоўскага. Кацярыне II удалося здзейсніць адвечную мару рускіх цароў і захапіць яго.
    1.1,	Першыя крокі новай адміністрацыі
    Месца ваеннай сілы. Царскае войска разлівалася па ўсіх большменш значных паселіпхчах захопленага Княства. Але нельга сказаць, каб рускія жаўнеры чынілі на правах заваёўнікаў масавы гвалт і здзек з мясцовага насельніцтва. Царскі ўрад праводзіў палітыку супакаення новых падданых. Асабліва гэта тычылася насельніцтва ўсходняй часткі былога Вялікага Княства Літоўскага, далучанай да Расіі ў першую чаргу. Ёй адводзілася роля прапагандысцкага ўзору для тых, хто яшчэ заставаўся ў складзе Рэчы Паспалітай.
    Саманазвы захопленых земляў і народаў. Падпарадкаваныя Расіі тры мільёны беларусаў яшчэ не мелі тады агульнай саманазвы. Яны здаўна жылі ў басейнах Буга, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Дняпра, Прыпяці. Па прыналежнасці да Вялікага Княства Літоўскага большасць яго жыхароў называла сябе ліцвінамі. Пад Расіяй назва “Літва” захавалася толькі на заходніх землях былога Княства. А на ўсходніх землях урад актыўна замацоўваў у якасці афіцыйнай назву “Беларусь”. Раней яна выкарыстоўвалася там неафіцыйна. Назвы “Беларусь”, “беларусы” найбольш адпавядалі інтарэсам царызму. Беларусь трактавалася як тая ж Русь, толькі белая. Тое ж і беларусы  як развіднасць рускіх. А таму ў новых умовах сфера ўжытку гэтых лакальных саманазваў усё больш пашыралася. Тым не менш, на ўсе абшары этнічнай тэрыторыі беларусаў яны распаўсюдзіліся толькі напрыкан